
- •Г.А.Астрога Гiсторыя Беларусi
- •Уводзіны
- •1. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •Утварэнне Кіеўскай Русі-старажытнай усходнеславянскай дзяржавы.Канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі.Палітычны лад Кіеўскай Русі.
- •2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя утварэнні на беларускіх землях(9-першая палова 13ст.).
- •3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •4. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •4.Развіцце культуры на беларускіх землях у 9-пач.13ст.Прыняцце хрысціянства.
- •Пытанні і заданні
- •1. Прычыны узнікнення вкл і яго тэрытарыяльны рост.
- •2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •3.Грамадска-палітычны лад Літоўскага княства.Прававая сістэма.Статуты вкл.
- •4.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у складзе вкл.
- •1.Дасягненні культурнага развіцця на беларускіх землях.Рэнесанс,Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі.
- •2.Фарміраванне беларускай народнасці. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне тэрміна Белая Русь.
- •1.Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •Пытанні і заданні
- •1.Утварэнне Рэчы Паспалітай(1569г.)Яе перадумовы.
- •2.Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Статус вкл у яе складзе.
- •3. Рэфармацыя і Контррэфармацыя.Берасцейская унія 1596г.
- •4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай, яе месца і роля ў еўрапейскай геапалітыцы таго часу.
- •1.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў.
- •2.Палітычны крызіс.Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •3.Эпоха Асветніцтва.Культурнае развіцце беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай.
- •Пытанні і заданні
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы 18-пачатку19ст.
- •2.Эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19ст.
- •1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Пытанні і заданні
- •1.Аграрная рэформа 1861г.
- •2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі, контррэформы 80–90-х гадоў
- •3. Беларусь напярэдадні Першай сусветнай вайны.
- •1. Паўстанне 1863г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •4. Беларусь часы рэвалюцыі 1905-1907гг. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху
- •1.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •2. Беларускі нацыянальны рух
- •3.Беларусь у перыяд лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
- •1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •3. Мастацтва і архітэктура
- •Пытанні і заданні
- •1.Беларусь пасля звяржэння царызму
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі.
- •3. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).
- •4Становішча Беларусі ў перыяд германскай акупацыі.Абвяшчэнне бнр,стварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •1.Пачатак вайны.Экспансія Польшчы ў Беларусі.
- •2. Беларускі рух
- •3. Аднаўленне ссрб
- •Пытанні і заданні
- •1. Новая эканамічная палітыка у Беларусі.
- •2.. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў рэспубліцы і калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
- •3. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце савецкай Беларусі.
- •4. Заходняя Беларусь у складзе 2-ой Рэчы Паспалітай.Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •Пытанні і заданні
- •Уводзіны
- •1. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •2.Пачатак вялікай айчыннай вайны. Адпор ворагу ў пачатковы перыяд вайны
- •3.Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •4.Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •4. Вызваленне беларусі. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Заканчэнне вайны. Страты у вайне.
- •5. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу.Памяць аб вайне.
- •Пытанні і заданні
- •1. Аднаўленне гаспадаркі і развіцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі у 50-я – першай палове 80-х гг.Узрастанне застойных з’яў.
- •1 .Грамадска-палітычнае жыцце. Беларусі .
- •2. Асноўныя дасягненні у развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі (1945-1985гг.)
- •1. Асноўныя этапы міжнароднай дзейнасці бсср у 1945-1980-х гг.
- •2. Эканамічныя сувязі бсср з замежнымі краінамі
- •3. Міждзяржаўнае гуманітарнае супрацоўніцтва і грамадскія сувязі бсср.
- •Пытанні і заданні
- •1. Абвяшчэнне палітыкі перабудовы у ссср.
- •2.Працэс дэмакратызацыі ў бсср.Дасягненне незалежнасці.
- •3.Пачатак стварэння грамадзянскай прасторы ў рэспубліцы
- •4.Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі,крызіс і стабілізацыя. Фарміраванне рыначнай эканомікі: напрамкі і праблемы
- •5. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі,крызіс і стабілізацыя
- •5.Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа.
- •Пытанні і заданні
Пытанні і заданні
1.Ахарактарызуйце асноўныя напрамкі палітыкі царскага ўрада ў Беларусі ў канцы 17-18ст.?
2.Раскрыйце асаблівасці эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі ў першай палове 19ст.Назавіце галоўныя праявы крызісу прыгонніцкай сістэмы ў гэты перыяд?
3. Якія тэндэнцыі былі характэрны для канфесійнай палітыкі ўрада на Беларусі з канца XVIII ст. і да сярэдзіны ХІХ ст.?
4Прааналізуйце становішча Беларусі ў час вайны 1812г. і яе вынікі для беларускіх зямель.5. Што садзейнічала актывізацыі грамадска-палітычнага жыцця на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?
6. Якія змены адбываліся ў сялянскай гаспадарцы Беларусі на працягу першай паловы ХІХ ст.?
7.Ахарактарызуйце змены ў галіне народнай асветы ў першай палове 19ст. У Беларусі.
8. Прааналізуйце развіцце літаратуры,мастацтва,тэатра,архітэктуры і друку ў першай палове 19ст.
9.Якім шляхам ішоў працэс станаўлення беларускай літаратурнай мовы ў першай палове ХІХ ст.?
10.Якія жанры характэрны для выяўленчага мастацтва Беларусі першай паловы ХІХ ст.? Назавіце іх найбольш вядомых прадстаўнікоў.
БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА.
1. Аграрная рэформа 1861г.
2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення у Беларусі. Контррэформы 80–90-х гадоў
3. Беларусь напярэдадні Першай сусветнай вайны.
1.Аграрная рэформа 1861г.
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Яскравым сведчаннем крызiсу прыгоннiцкай сiстэмы стала Крымская вайна. Расiя не здолела супрацьстаяць высокаразвiтым капiталiстычным краiнам Заходней Еўропы i пацярпела паражэнне. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць заiнтэрэсаванасць у вынiках сваей працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiцце, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.
Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў i гэта лепш зрабiць “зверху”. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў. 20 лiстапада 1857 г. Аляксандр II падпiсаў i накiраваў рэскрыпт (прадпiсанне) на iмя У.І. Назiмава аб заснаваннi ў Вiленскай, Ковенскай i Гродзенскай губернях з прадстаўнiкоў мясцовых памешчыкаў трох губернскiх камiтэтаў i адной агульнай камiсii ў Вiльні для падрыхтоўкi мясцовых праектаў паляпшення быту памешчыцкiх сялян. Крыху пазней падобныя камiтэты былi створаны i ў iншых губернях Расii.
19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты (усяго iх было 17), якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў: ад свайго iмя заключаць розныя грамадзянскiя i маёмасныя пагадненнi, адчыняць гандлёвыя i прамысловыя прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Агульныя “Палажэннi” ўводзiлi новую сiстэму кiравання вескай. Сяляне, якiя жылi на зямлi аднаго памешчыка, складалi сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай абшчыны выбiраўся стараста. Некалькi сельскiх абшчын, якiя адносiлiся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралi воласць. На валасным сходзе сельскiя старасты i ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбiралi валасное праўленне, валаснога старшыню i суддзю. Сельскiя i валасныя праўленнi займалiся раскладкай i сборам подацей, выконвалi распараджэннi мясцовых улад, рэгулявалi пазямельныя адносiны сялян, сачылi за парадкам у весцы. За своечасовае выкананне ўсiх павiннасцей сяляне неслi адказнасць на аснове кругавой парукi, а валасны суд дзейнічаў паводле норм i традыцый звычаевага права.
Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы. Кантроль за дзейнасцю гэтых органаў неслi губернатары. Першай iнстанцыяй па ўрэгуляванню адносiн памiж сялянамi i памешчыкамi з’яўлялiся мiравыя пасрэднiкi, якiя выбіраліся з мясцовых дваран і зацвярджаліся сенатам. Асноўным абавязкам мiравых пасрэднiкаў было садзейнiчанне складанню ўстаўных грамат – нарматыўных актаў, дзе вызначалiся пазямельныя адносiны сялян i памешчыкаў. На складанне i падпiсанне ўстаўных грамат адводзiлася два гады.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусi ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых “Палажэнняў”. У Магiлеўскай i Вiцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлiвалiся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) i нiжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскiх надзелаў. Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. У Гродзенскай, Вiленскай i Мiнскай губернях iснавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакiдаўся iх дарэформенны надзел. Адрэзкi дазвалялася рабiць, калi ў памешчыка заставалася меней 1/3 ўсей зямлi, але сялянскi надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 частку.
Да правядзення выкупной аперацыi (на працягу не менш за 9 гадоў) сяляне лiчылiся часоваабавязанымi i за карыстанне атрыманай зямлей павiнны былi адбываць паншчыну або плацiць памешчыку аброк.
Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавыя для ўсей Расii. Выкупная сума вызначалася праз шасцiпрацэнтную капiталiзацыю гадавога аброку. Напрыклад, калi аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублеў у год, то агульная сума, якую селянiну трэба было заплацiць складала 100 рублеў (6 руб. – 6 %, 100 % – 100 руб.). Ад 20 да 25 % гэтай сумы сяляне плацiлi непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкi атрымлiвалi ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якiя можна было прадаваць, цi закладваць. У вынiку такой аперацыi сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Такiм чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былi заплацiць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлi (на Беларусi – у 3–4 разы). Атрымлiвалася, што сяляне выкупалi не толькi зямлю, але i кампенсавалi памешчыку страту iх уласнасцi над асобай селянiна.
Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся на 20 %; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; абеззямеленым у 1846–1856 гг. сялянам выдаваўся 3-х дзесяцiнны сямейны надзел, i ў поным аб’еме вярталася зямля, адабраная ў сялян з 1857 г.; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.