
- •Г.А.Астрога Гiсторыя Беларусi
- •Уводзіны
- •1. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •Утварэнне Кіеўскай Русі-старажытнай усходнеславянскай дзяржавы.Канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі.Палітычны лад Кіеўскай Русі.
- •2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя утварэнні на беларускіх землях(9-першая палова 13ст.).
- •3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •4. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •4.Развіцце культуры на беларускіх землях у 9-пач.13ст.Прыняцце хрысціянства.
- •Пытанні і заданні
- •1. Прычыны узнікнення вкл і яго тэрытарыяльны рост.
- •2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •3.Грамадска-палітычны лад Літоўскага княства.Прававая сістэма.Статуты вкл.
- •4.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у складзе вкл.
- •1.Дасягненні культурнага развіцця на беларускіх землях.Рэнесанс,Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі.
- •2.Фарміраванне беларускай народнасці. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне тэрміна Белая Русь.
- •1.Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •Пытанні і заданні
- •1.Утварэнне Рэчы Паспалітай(1569г.)Яе перадумовы.
- •2.Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Статус вкл у яе складзе.
- •3. Рэфармацыя і Контррэфармацыя.Берасцейская унія 1596г.
- •4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай, яе месца і роля ў еўрапейскай геапалітыцы таго часу.
- •1.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў.
- •2.Палітычны крызіс.Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •3.Эпоха Асветніцтва.Культурнае развіцце беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай.
- •Пытанні і заданні
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы 18-пачатку19ст.
- •2.Эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19ст.
- •1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Пытанні і заданні
- •1.Аграрная рэформа 1861г.
- •2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі, контррэформы 80–90-х гадоў
- •3. Беларусь напярэдадні Першай сусветнай вайны.
- •1. Паўстанне 1863г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •4. Беларусь часы рэвалюцыі 1905-1907гг. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху
- •1.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •2. Беларускі нацыянальны рух
- •3.Беларусь у перыяд лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
- •1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •3. Мастацтва і архітэктура
- •Пытанні і заданні
- •1.Беларусь пасля звяржэння царызму
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі.
- •3. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).
- •4Становішча Беларусі ў перыяд германскай акупацыі.Абвяшчэнне бнр,стварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •1.Пачатак вайны.Экспансія Польшчы ў Беларусі.
- •2. Беларускі рух
- •3. Аднаўленне ссрб
- •Пытанні і заданні
- •1. Новая эканамічная палітыка у Беларусі.
- •2.. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў рэспубліцы і калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
- •3. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце савецкай Беларусі.
- •4. Заходняя Беларусь у складзе 2-ой Рэчы Паспалітай.Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •Пытанні і заданні
- •Уводзіны
- •1. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •2.Пачатак вялікай айчыннай вайны. Адпор ворагу ў пачатковы перыяд вайны
- •3.Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •4.Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •4. Вызваленне беларусі. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Заканчэнне вайны. Страты у вайне.
- •5. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу.Памяць аб вайне.
- •Пытанні і заданні
- •1. Аднаўленне гаспадаркі і развіцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі у 50-я – першай палове 80-х гг.Узрастанне застойных з’яў.
- •1 .Грамадска-палітычнае жыцце. Беларусі .
- •2. Асноўныя дасягненні у развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі (1945-1985гг.)
- •1. Асноўныя этапы міжнароднай дзейнасці бсср у 1945-1980-х гг.
- •2. Эканамічныя сувязі бсср з замежнымі краінамі
- •3. Міждзяржаўнае гуманітарнае супрацоўніцтва і грамадскія сувязі бсср.
- •Пытанні і заданні
- •1. Абвяшчэнне палітыкі перабудовы у ссср.
- •2.Працэс дэмакратызацыі ў бсср.Дасягненне незалежнасці.
- •3.Пачатак стварэння грамадзянскай прасторы ў рэспубліцы
- •4.Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі,крызіс і стабілізацыя. Фарміраванне рыначнай эканомікі: напрамкі і праблемы
- •5. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі,крызіс і стабілізацыя
- •5.Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа.
- •Пытанні і заданні
2.Палітычны крызіс.Падзелы Рэчы Паспалітай.
Больш чым 200 гадоў праіснавала дзяржава Рэч Паспалітая. Чаму яна не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумачыцца наступнымі абставінамі
Адсутнічала адзіная цэнтралізаваная дзяржава і моцная центральная улада. 1снавала выбарнасць польскіх каралёу, ix залежнасць ад магнатау i шлях- ты. Польскія каралі фактычна не Кіравалі дзяржавай, ix улада у многім была фармальнай, абмежаванай. Мясцовыя феадалы не хацелі падпарадкавацца цэнт- ральнай уладзе, мелі! свае замкi i войскі.
-
Наяўнасць «залатых шляхецкіх вольнасцей» — права «свабоднага вета», якое дазваляла аднаму дэпу- тату сейма заблакіраваць прыняцце таго ці іншага pa- шэння. Былі утвораны канфедэрацыі — саюзы узброе- най шляхты для абароны cвaix вольнасцей i прывілеяў. Уся улада ў ваяводствах i паветах належала мясцовым і шляхецкім сеймікам. Таму сейм Рэчы Паспалітай быу бяспраўным, недзеяздольным. У Kpaiнe гаспадарыла фе адальная анархія.
-
У караля не было моцнага войска. Рэч Паспалі- тая мела толькі 16 тыс. салдат, Расія — 350 тыс., Аўст- рыя — 280 тыс., Прусія — 200 тыс. Шляхта баялася прытоку у apмію сялян i лічыла моцную apмію пераш- кодай для «залатых шляхецкіх вольнасцей».
Суседзі Рэчы Паспалітай — Расія, Аустрыя, Прусія — моцныя цэнтралізаваныя абсалютысцкія манархіі, зацікаўленыя ў пашырэнні межаў cвaix дзяржаў.
Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.
Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, Liberum veto і “Pacta conventa”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на працілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.
Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Знікаюць паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.
Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pacta conventa”, так і пастановы сейма. “Pacta conventa” – гэта заключэнне з прэтэндэнтамі на польскі прастол пагаднення, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем.
Liberun veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не пазволям” (г.зн. не згодзен з пастановай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. Так за 1744–1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.
У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.
Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў.
Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.
Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.
Адным з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старастве, уладанні князя І.Радзівіла. Арандатары гэтага стараства ўжывалі грабёж, насілле, мардаванне сялян. Непасрэднай прычынай паўстання 1740 г. на чале з Канстанцінам Вашчылай быў арышт і прыгавор да пакарання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арэндатараў. У руху ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць стараства іншаму арандатару, але ўлетку 1743 г. барацьба перарасла ва ўзброеннае паўстанне. Паўстанцы праганялі і забівалі чыноўнікаў, не прымалі распараджэнняў Радзівіла.
На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пешага войскаў з артылерыяй. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя – жывымі пасаджаны на кол).
Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.
У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны. У час Паўночнай вайны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць айчыну.
У часы кіравання Аўгуста ІІІ (1733–1763, сын Аўгуста ІІ) у палітычным жыцці з’яўляецца новая рыса – зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.
У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.
У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай працідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.
Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.
3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, Liberum veto і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Каралю і радзе належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчанне – набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян.
14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне ранейшага парадку кіравання краінай. Зноў пачалася грамадзянская вайна, кароль далучыўся да канфедэратаў.
У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.
Гэты
падзел выклікаў пратэст розных пластоў
шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве
пачалося паўстанне на чале з
генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам.
Мэта паўстання – адраджэнне Рэчы
Паспалітай у межах 1772 г. Т.
Касцюшка нарадзіўся на Берасцейшчыне.У
1776 г. Выехаў у Амерыку ,дзе ўнес вялікі
ўклад у змаганне супраць англійскага
каланіяльнага ўладарніцтва.У 1784 г.
Вярнуўся на Радзіму , уключыўся ў
нацыянальна-вызваленчы рух народаў
Рэчы
Паспалітай.
Т. Касцюшка з'яуляецца нацыянальным
героем Польчы
i 3ШA.
Паўстанне ахапіла тэрыторыю не толькі Польшчы, але і Літвы, Беларусі. На тэрыторыі Беларусі для яго было характэрна ужыванне партызанска-дыверсійнай формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні у тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі — загінуу пры абароне Варшавы. Паўстанне 1794 г., якое як бы працягвала Вялікую французскую рэвалюцыю ва Усходняй Еуропе, выклікала незадаволенасць не толькі Pacii, але i Аўстрыі i Пpycii. Мэтай паўстання было нацыянальнае вызваленне i захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай. 10 кастрычнікa 1794 г. войскі Суворава на загаду Кацярыны II pyшылi на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю зрабщь перашкоду для ўплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі Яны нанеслі паражэнне паўстанцам i захапілі ў палон Касцюшку. Паўстанне скончылася. У кастрычніку 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. У вынікy трох падзелау Расія атрымала каля 482 тыс. км2 i 5,5 млн насельніцтва, Аўстрыя — 129 тыс. км2 i 4 млн чалавек, Прусія — 131тыс. км2 i 2,6 млн чалавек.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Белapyci была ўключана у склад Расійскай iмперыi. Пасля першага падзелу да Pacii была далучана усходняя частка Беларусі! да рэк Заходняя Дзвіна, Друць, Днепр; пасля другога Расія анексавала цэнтральную частку Беларусі па лініі Браслаў — Паставы — Mip —Пінск, пасля трэцяга у яе склад былі уключаны тэрыторыі Заходняй Беларусі i лiтoycкiя землі на поўнач i на ўсход ад Немана. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая i абедзве краіны ў яе складзе — Вялікае княства Jlітоўcкae i Польшча — спынілі свае дзяржаўнае існаванне.
Расія, пры ўсёй сваей адсталасці ў параўнанні з развітымі дзяржавамі, у эканамічных i пaлiтычныx адносінах ішла наперадзі Рэчы Паспалітай i Вялікага княства Jliтоўcкaгa як яе часткі. Далучэнне да Pacii дало імпульс паскарэнню працэсу капіталістычнага
развщця Беларусі, далучыла яе да агульнарасійскага рынку. Уключэнне Беларусі у склад Расійскай імперыі садзейнічала нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа, былі прыпынены паланізацыя i акаталічванне. Роднасныя па паходжанні, мове i культуры народы цяпер маглі разві
вацца разам.
У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.
Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.