Першабытнае грамадства на землях Беларусі
-
У перыядызацыі гісторыі першабытнаабшчыннага ладу час 100 – 10 тыс. год да н. э. навукоўцы адзначаюць як
а) бронзавы век
б) мезаліт
в) жалезны век
г) палеаліт
-
У перыядызацыі гісторыі першабытнаабшчыннага ладу час 10 – 6 тыс. год да н. э. навукоўцы адзначаюць як
а) бронзавы век
б) жалезны век
в) мезаліт
г) неаліт
-
Каменны век – гэта
а) перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога панаваў ледавік мусцьерскай эпохі
б) перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся пераважна з камення
в) час росквіту неалітычнай рэвалюцыі
г) час засваення першабытным чалавекам металаапрацоўкі
-
Старажытны каменны век – гэта
а) палеаліт
б) мезаліт
в) неаліт
г) энеаліт
-
Сярэдні каменны век – гэта
а) палеаліт
б) мезаліт
в) неаліт
г) энеаліт
-
Новакаменны век – гэта
а) палеаліт
б) мезаліт
в) неаліт
г) энеаліт
-
Ледавіковы перыяд – гэта
а) перыяд гісторыі Еўропы, на працягу якога ў выніку рэзкага пахаладання паверхня сушы была пакрыта тоўшчай ільду
б) перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся пераважна з каменю
в) час росквіту неалітычнай рэвалюцыі
г) час засваення першабытным чалавекам металаапрацоўкі
-
Новыя элементы першабытнай культуры – лук і стрэлы былі ўпершыню найбольш шырока распаўсюджаны ў час
а) палеаліту
б) мезаліту
в) неаліту
г) бронзавага веку
-
З’яўленне мацярынскага роду – адна з асноўных прыкмет
а) палеаліту
б) мезаліту
в) неаліту
г) бронзавага веку
-
Неалітычная рэвалюцыя адбылася ў перыяд
а) палеаліта
б) мезаліта
в) неаліта
г) энеаліта
-
Канчатковы пераход ад прысвойваючага характару гаспадарання першабытнага чалавека да вытворчага адбыўся ў
а) верхнім палеаліце
б) мезаліце
в) неаліце
г) бронзавым веку
-
Керамічная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі зявілася ў эпоху
а) позняга палеаліту
б) неаліту
в) мезаліту
г) бронзавага веку
-
Ганчарнае кола, ткацкі станок і домніца – гэта новыя элементы матэрыяльнай культуры
а) эпохі мезаліту
б) эпохі неаліту
в) бронзавага веку
г) жалезнага веку
-
Вызначце пункт, дзе паслядоўнасць з’яўлення форм земляробства змешчана храналагічна дакладна
а) ворыўнае, матычнае, падсечна – агнявое
б) ворыўнае, падсечна – агнявое, матычнае
в) матычнае, падсечна – агнявое, ворыўнае
г) падсечна – агнявое, ворыўнае, матычнае
-
Вызначце прыладу працы, якая найбольш характэрна для матычнага земляробства
а) барана – сукаватка
б) драўлянае рала
в) драўляная саха з жалезнай нарогай
г) каменная або рагавая матыка
-
Чалавек здабыў гліну і вырабіў першы посуд
а) у палеаліце
б) у мезаліце
в) у неаліце
г) у бронзавым веку
-
З’яўленне бацькоўскага роду, калі асноўнай гаспадарчай і грамадскай ячэйкай стала вялікая патрыярхальная сям’я, – адна з асноўных прыкмет
а) палеаліту
б) мезаліту
в) неаліту
г) бронзавага веку
-
Суседская абшчына – гэта
а) калектыў першабытных людзей, аб’яднаных кроўным радством
б) аб’яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку
в) аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку
г) характэрны тып апрацоўкі зямлі
-
Першыя людзі на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў
а) палеаліце
б) мезаліце
в) неаліце
г) бронзавым веку
-
Рэшткі самых старажытных стаянак першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі знойзены каля весак
а) Абідавічы і Асавец
б) Свяцілавічы і Падлужжа
в) Бердыж і Юравічы
г) Бердыж і Клеевічы