
- •1 Люблінская ўнія Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •2 Грамадска -палітычны лад Рэчы Паспалітай
- •3 Дзяржаўна прававое становішча вкл у складзе рп.
- •5 Берасцейская царкоўная унія. Барацьба уніяцкай царквы за існаванне і самабытнасць.
- •6 Сацыяльна – эканамічнае становішча Беларусі у складзе рп. 16- 18ст.
- •7 Казацка – сялянская вайна 1648 - 1667
- •8 Лівонская Вайна 1558 - 1583
- •9 Польская інтэрвенцыя 1604 – 1618
- •10 Вайна расіі з рЭчай Паспалітай (1654 – 1667)
- •11 Рэч Паспалітая у Паўночнай вайне. 1700 – 1721
- •12 Прычыны і вынікі першага падзелу рп
- •13 Рэформы рп. Канстытуцыя 3 мая 1791.
- •14 Другі падзел рп. Пўстнне т. Касцюшко.
- •15 Трэці падзел Рэчы Паспалітай і яго вынік.
6 Сацыяльна – эканамічнае становішча Беларусі у складзе рп. 16- 18ст.
Сацыяльна – эканамічнае становішча Беларусі у складзе РП. 16- 18ст. не адрознівалася стабільнасцю. Саціяльныя, этнічныя, рэлігійныя процістанні, шматлікія войны не спрыялі росквіту краіны. Правядзенне аграрнай рэформы Жагімонта 2 аўгуста прывяло да ўсталявання фальварачнай сістэмы гаспадарыння., канчатковага запрыгонневанне сялян і значнага павялічэння запрыгонніцкага ціску. Побач з тэндэнцыямй росту земляўладанняў свецкіх магнатаў назіраеццазалог іх маёнткаў, што нараджае у другой палове18 стагодзя тэндэнцыю да пераутварэння феадальных формаўўласцівасці.на зямлю буржуазную. Разам з залогам зямлі узнікаюць такія паросткі як арэнда, ліхвярства, мануфактура. Войны РП вялі да эканамічнага заняпаду Беларусі, разбурання гарадоў і вёсак.
7 Казацка – сялянская вайна 1648 - 1667
Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася ў вялікую вызваленчую вайну. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне - войска стольніка В.Гасеўскага, пад Мазыром - жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава - аддзел Лукамскага). Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Апошнім значным подыхам казацка-сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг, але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава - полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі.
Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648 - 1651 гт. у Беларусі з'яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на ўкраінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. He было ў Беларусі і мясцовага казацтва - арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб'екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіёне, ахопленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з'яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёу народа супраць феадальнага прыгнёту.
8 Лівонская Вайна 1558 - 1583
Лівонская вайна(1558—1583), вайна, якая вялася паміж Рускай (Маскоўскай) дзяржавай, з аднаго боку, і Лівонскім ордэнам, потым Рэччу Паспалітай, Швецыяй за кантроль над Лівоніяй.
У студзені 1558 рускія войскі пачалі вайну супраць Лівонскага ордэна і хутка занялі шэраг гарадоў і замкаў (Нарва, Дэрпт, Нейгауз і інш.) у ўсходняй частцы Лівоніі. Кіраўніцтва ордэна заключыла перамір'е (1559) з Масквой, і звярнулася па дапамогу да еўрапейскіх манархаў, але згоду на вайсковую дапамогу даў толькі вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст.
У 1562 маскоўскія войскі, карыстаючыся тым, што войска ВКЛ было ў Інфлянтах, здзейснілі рад нападаў на усходнія землі ВКЛ 4-тысячнае войска ВКЛ білася з 15-тысячным войскам Масквы на чале з Андрэем Курбскім.У 1563 вялікае маскоўскае войска на чале з самім Іванам IV выйшла з Вялікіх Лукаў, і абклала Полацк, які здаўся пасля двутыднёвай аблогі адкрываючы шлях углыб ВКЛ, да Вільні (200 км). Войска ВКЛ, высланае на дапамогу Полацку, было разбітае пад Глыбокім.
1567 ізноў пачаліся актыўныя ваенныя дзеянні. Вялікае войска Масквы сабралася каля Вялікіх Лукаў і пайшло на Інфлянты, але вярнулася да Вялікіх Лукаў і Тарапца, даведаўшыся пра збор паспалітага рушэння ВКЛ.Новаабраны кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый ажыццявіў у 1577—1579 энергічную падрыхтоўку да ўзнаўлення вайны за Полаччыну. 41-тысячнае войска выйшла з Дзісны на Полацк у ліпені 1579, і абклала горад 11 жніўня 1579. 30 жніўня горад здаўся. Пры ўступленні ў горад войскаў РП была спаленая бібліятэка Сафійскага сабору.\
На працягу 1580 у час паходу войска Рэчы Паспалітай на Маскву былі вернутыя і тыя землі Полаччыны, якія пасля 1579 заставаліся пад уладай Масквы, 26 жніўня 1581 войска РП пачало 5-месячную няўдалую аблогу Пскова.Незадаволенасць вайной у Рэчы Паспалітай і няўдача аблогі Пскова вымусілі Баторыя пачаць перагаворы, і 15.1.1582 быў заключаны Ям-Запольскі 10-гадовы мір.