Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история / история Б / 1 курс / сурсы / СУРС № 1 в 3.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.08.2017
Размер:
114.69 Кб
Скачать

Слоўнік тэрмінаў

Каменны век - самая старажытная эпоха ў развіцці чалавецтва, на працягу якой асноўныя прылады працы вырабляліся з каменю (крэменю), існаваў першабытнаабшчынны лад. Пачаўся 3-2,5 млн. г. таму ў Афрыцы, скончыўся ў Еўропе 2,5-1,8 тыс. г. да н. э. Каменны век падзяляецца на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неаліт (новы каменны век). У сваю чаргу палеаліт мае больш дробнае дзяленне. Уся тэрыторыя Беларусі 200-300 тыс. г. таму назад была пакрыта дняпроўскім ледавіком. Толькі ў мезаліце ў мусцьерскую эпоху (150-35 тыс. г. таму назад) тут з’явіліся палеантрапы, якія карысталіся грубаапрацаванымі прыладамі пэўнай формы (сведчанне: асобныя прылады працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж). На Беларусі неаліт, а з ім і каменны век скончыўся ў пачатку 2 тысячагоддзя да н. э., калі пад уплывам плямён культур шнуравой керамікі на Беларусі пачаўся бронзавы век. [10. т. 4. стар. 41-42]

Бронзавы век - перыяд у гісторыі чалавецтва, калі распаўсюдзілася металургія бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожанні. На некаторых тэрыторыях яму папярэднічаў энеаліт (медна-каменны век), калі актыўна ўжываліся рэчы з медзі. У Еўропе бронзавы век прыпадае на канец 3-га-пачатак 1-га тысячагоддзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі - на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. Бронзавых рэчаў на Беларусі мала. Мясцовая вытворчасць некаторых бронзавых вырабаў з прывазной сыравіны пачалася ў 1 палове 2-га тысячагоддзя да н. э. Важнае месца ў гаспадарцы пачалі займаць земляробства і жывёлагадоўля. Пашырыўся пласкадонны посуд, што звязвалася з больш разнастайнай ежай і спосабамі яе прыгатавання. [10. т. 2. стар. 79]

Род - калектыў кроўных родзічаў, якія вялі сваё паходжанне па адной лініі (мацярынскай ці бацькоўскай), у большасці выпадкаў усведамлялі сябе патомкамі агульнага продка (рэальнага ці міфічнага) і мелі агульнае родавае імя (часцей за ўсё назву якой-небудзь жывёлы ці птушкі). Род узнік на мяжы ніжняга і верхняга палеаліту прыблізна 40 тыс. г. назад. На Беларусі існаваў амаль да канца жалезнага веку. Быў асноўнай сацыяльнай арганізацыяй абшчынна-родавага грамадства. Найважнейшыя рысы роду: калектыўная (родавая) уласнасць на сродкі вытворчасці, зямлю і інш. маёмасць, сацыяльная роўнасць яго членаў, супрацоўніцтва, узаемадапамога і дружба паміж імі, узаемная абарона, самакіраванне. Сход дарослых грамадзян роду выбіраў старэйшыну, які толькі сваім аўтарытэтам уплываў на родзічаў. Вашнай функцыяй роду было рэгуляванне шлюбных адносін. Сляды родавай арганізацыі ў беларусаў захаваліся пераважна ў традыцыйнай вясельнай абраднасці. [10. т. 6. стар. 116]

Племя - тып этнічнай і сацыяльнай арганізацыі людзей, уласцівы для першабытнаабшчыннага ладу і пераходнага перыяду да класавага грамадства. Племянныя супольнасці ўзніклі ў эпоху развітога радавога грамадства ў выніку аб’яднання некалькіх экзагамных родаў, звязаных агульнасцю этнагенетычнага паходжання, асноўных элементаў гаспадаркі, звычаяў і абрадаў, міфалогіі і культаў. На Беларусі плямёны вядомы з часоў мезаліту. На позніх этапах развіцця першабытнаабшчыннага ладу і пераходу да класавага грамадства плямёны аб’ядноўваліся ў буйныя сацыяльна-палітычныя супольнасці - саюзы плямён. [10. т. 5. стар. 512]

Ледавіковы перыяд - этап геалагічнай гісторыі Зямлі, на працягу якога шматразова чаргаваліся адрэзкі часу з вельмі халодным (ледавікоўе) і з больш цёплым (міжледавікоўе) кліматам на фоне агульнага пахаладання. На тэрыторыі Беларусі добра захаваліся ледавіковыя адклады, формы ледавіковага рэльефу. [2. стар. 185]

Соседние файлы в папке сурсы