Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история / история Б / 1 курс / сурсы / СУРС № 1 в 3.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.08.2017
Размер:
114.69 Кб
Скачать

14

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

установа адукацыі

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Транспарту”

Кафедра “Філасофіі, гісторыі і паліталогіі”

СУРС № 1

па прадмеце “Гісторыя Беларусі”

Выканаў

студэнт групы УД-11

Багамолава А.С.

Праверыў выкладчык

Ермольчык Т. В.

Гомель 2005 г.

Прычыны ўтварэння ВКЛ. Гісторыяграфія праблемы.

Другая палова XIII стагоддзя лічыцца перыяам утварэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), адной з найбольш моцных і уплывовых дзяржаў Усходняй Еўропы ў эпоху Сярэднявечча. Станаўленне і развіццё новай краіны, якая аб’яднала пад сваім сцягам беларускія, прыбалтыйскія, украінскія, а таксама заходнюю частку рускіх зямель, паклала канец феадальнай раздробленасці і міжусобіцам на тэрыторыі некалі вялікага Полацкага княства, летапіснай Літвы, бясконцым войнам з балцкімі плямёнамі. У эпоху ВКЛ значнага эканамічнага ўзроўню дасягнулі беларускія землі, развіваліся рамёствы, гандаль, раслі старыя і ўзнікалі новыя гарады і мястэчкі, будаваліся цвержы і замкі. Нездарма ў час росквіту Вялікага княства яго межы прасціраліся ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні і ад усходніх берагоў Віслы на захадзе амаль да вытокаў Масквы-ракі на ўсходзе.

Уся дакастрычніцкая гісторыя Беларусі ў выкладанні школьных падручнікаў уяўляе сабой міфы пра так званую заваёву Беларусі літоўскімі феадаламі, адпаведна жорсткі прыгнёт беларусаў з іх боку і векавую мару увайсці ў склад Расійскай Імперыі. Паказваліся таксама заняпад і занядбанасць культуры і асветы, а выдатныя ваенныя і сацыяльна-палітычныя дзеячы мінуўшчыны, годныя сыны беларускіх зямель падаюцца ў якасці ці то польскіх феадалаў, ці то літоўскіх або рускіх князёў. На самой справе гэтыя так званыя “прыгнятальнікі” са зброяй у руках самааддана баранілі Беларусь ад ворагаў, будавалі храмы, садзейнічалі развіццю эканомікі і культуры, тым самым узбагачалі нашу спадчыну. Такім чынам, утварэнне Вялікага княства Літоўскага і прычыны гэтага, роўна як і далейшы лёс беларуска-літвінскай дзяржавы - адзін з самых важных і яскравых момантаў гісторыі нашае краіны Беларусі.

Цэлы шэраг сацыяльна-эканамічных і палітычных, а таксама культурна-этнічных паказчыкаў таго часу можна прывесці ў якасці прычын утварэння Вялікага княства Літоўскага. На самой справе, было 2 галоўныя умовы аб’яднання разрозненых зямель у адзінае цэлае: знешняя пагроза і ўласна крызіс феадальнай раздробленасці.

У 1186 годзе на Полацкі пасад сеў князь Уладзімір Полацкі. Менавіта ён дазволіў святару ордэна блаславенага Аўгусціна Мейнарду ў тым жа годзе пачаць прапаведаваць хрысціянства лівам. У той час Лівонія належала Полацкаму княству і яе жыхары плацілі даніну Полацку, а падчас вайсковых дзеянняў выстаўлялі сваё войска. На Дзвіне стаялі полацкія гарады Кукейнос і Герцыке, шматлюдныя, з добрымі ўмацаваннямі і замкамі. Акрамя таго палачане мелі ў Лівоніі шэраг невялічкіх гарадоў-крэпасцей: Аіціна, Ашуце, Лепэкэ, Бебшынэ, Бебінэ, Ліксна, Гердынэ, Рэжыца. [9. ст. 78]

З’яўленне місіянера Мейнарда было невыпадковым: яшчэ ў X стагоддзі нямецкія феадалы пачалі захоп заходнеславянскіх зямель. Каб заваяваць Лівонію, немцам трэба было змагацца не толькі непасрэдна з лівамі і суседнімі балцкімі плямёнамі, але перш за ўсё з Полацкам. Таму заручыўшыся дазволам Папы Рымскага Цэлестына ІІІ, які ўжо ў 1192 годзе аб’явіў крыжовы паход на Лівонію з мэтай ліквідавання паганскай веры мясцовага насельніцтва і іх хрышчэння, у Прыбалтыку паспяшылі бедныя нямецкія рыцары, больш з надзеяй разбагацець ці разжыцца зямлёй, чым несці святы крыж паганцам. І пачаліся жорсткія баі з лівамі. Так, напрыклад, пасля смерці Мейнарда “хрысціцелем Лівоніі” стаў біскуп Бертольд, але хутка быў забіты падчас бітвы з лівамі. Новы біскуп Альберт заклікаў заходнееўрапейскіх уладароў падтрымаць хрысціянскую дзейнасць у Прыбалтыцы, спакушаючы іх заваёвай Лівоніі. Так увесну 1200 года 23 караблі з крыжакамі прычалілі да яе берагоў. [9. ст. 79] У 1201 годзе ў 14 кіламетрах ад Балтыйскага мора на Заходняй Дзвіне Альберт закладае горад Рыгу, які становіцца цэнтрам біскупства, а сам Альберт - Рыжскім біскупам. [7. ст. 70] Каб абараніць горад, узводзяцца шматлікія умацаванні. Так вакол цэркваў растуць замкі і цвержы - аплот крыжакоў на ўсходнеславянскіх землях.

З мэтай яшчэ большага ўмацавання на берагах Балтыйскага мора біскуп Алберт у 1202 годзе заснаваў рыцарска-манаскі ордэн, падобны тым, што засноўваліся падчас крыжовых паходаў у Палестыне. Новы ордэн пачаў называцца “брацтвам хрыстовай дружыны”, а пасля “ордэнам мечаносцаў” ці Лівонскім ордэнам. Такім чынам крыжакі атрымалі права не толькі распаўсюджваць хрысціянства, але і валодаць лівонскімі землямі залежна ад Рыжскага біскупства. Для ўмацавання ўлады будуюцца замкі Крэйцбург, Дынабург, Волькенберг. [7. ст. 70-71]. Крыжакі знявольваюць, эксплуатуюць і германізуюць край ад паўночнай мяжы сучаснай Ковеншчыны да Фінскага заліву і да Пскоўшчыны. Вядома, жыхары падымаюць паўстанні супраць заваёўнікаў, але ўвогуле Лівонія прызнае ўладу Ордэна.

Гэтыя падзеі не могуць не турбаваць Уладзіміра Полацкага. У 1203 годзе ён робіць спробу вярнуць землі ліваў. Аднак дрэнная арганізацыя паходу, большае яго падабенства на неспланаваны набег, чым на буйную вайсковую аперацыю, становяцца прычынамі няўдачы Уладзіміра. Наступныя гады Полацк ваюе з Лівонскім ордэнам, але поспех застаецца на баку крыжакоў. Хітрасцю і дыпламатыяй, а часам і вайсковай сілай Альберту ўдаецца абараніць заваяваныя пазіцыі, а ў перапынках паміж сутычкамі з Полацкім княствам Ордэн захоплівае Лівонскія гарады і замкі. У 1207 годзе крыжакі нападаюць на Кукейнос, і ў наступным годзе Кукейноскі князь Вячка вымушаны адысці. Крыху пазней, у 1209 годзе, Ордэнскія войскі захопліваюць Герцыке. Паражэнне за паражэннем прыводзяць да таго, што ў 1212 годзе Уладзімір Полацкі перадае Лівонію Рыжскаму біскупству.

У 1216 годзе Уладзімір рыхтуе паход на Рыгу, заключыўшы саюз з эстамі. Аднак нечакана князь памірае, і войска без правадыра разыходзіцца. А ў 1224 годзе гіне князь Вячка, які пасля ўцёкаў з Кукейноса ў Ноўгарад працягваў бесперапынна ваяваць з крыжакамі.

Становішча Полацка ў адносінах да Лівоніі пагоршылася яшчэ тым, што неўзабаве ў Заходняй Прыбалтыцы з’явіўся тэўтонскі ордэн, які ваяваў сепраць літоўскага племені прусаў. У 1237 годзе 2 ордэны вырашылі злучыцца, каб лепш змагацца з Літвою. Відавочна, што патрэбна было злучацца і літоўскім плямёнам, і літвінам, і ўсходнебеларускім землям, каб супрацьстаяць моцнаму ворагу-заваёўніку.

Але не толькі з боку крыжакоў існавала пагроза для Літвы і беларускіх зямель у яе складзе. Яшчэ ў 1044 годзе Кіеўскі князь Яраслаў Мудры падчас аднаго з набегаў на Літву заснаваў горад Наваградак у якасці апорнага пункта для далейшых набегаў. [4. ст. 20] Паўднёварускія ўладары неаднаразова хадзілі на Літву, а асабліва часта гэта рабілі галіцка-валынскія князі. Яскравае сведчанне таму - бясконцыя войны і сутычкі з галіцка-валынскім князем Наваградскага князя і першага князя Літоўскага Міндоўга. Калі Міндоўг, седзячы на Наваградскім пасадзе, пачаў гуртаваць вакол горада літвінскія землі, гэта выклікала вялізнае незадавальненне Галіцка-валынскіх князёў. Па-першае, яны не маглі дапусціць узмацнення Наваградка, а па-другое, лічылі Літву сваёю. Значыць, Літва апынулася паміж двух агнёў: моцныя крыжакі пагражалі з поўначы, а з усходу напіралі рускія славяне. Такое звышскладанае становішча проста не магло не прывесці да аб’яднання ў адзінае моцнае гаспадарства.

Другой не менш важлівай прычынай утварэння ВКЛ трэба лічыць крызіс феадальнай раздробленасці. Дэцэнтралізацыя, сепаратызм і звязяныя з гэтым міжусобіцы не могуць цягнуцца бясконца. Ва ўмовах феадальнай раздробленасці складаюцца лепшыя магчымасці для асваення новых зямель і прыродных рэсурсаў, бо маленькаму княству цяжэй знайсці сродкі для існавання, чым вялікаму і моцнаму гаспадарству. У сувязі з гэтым назіраецца рост гарадоў, развіццё земляробства і рамёстваў; феадальная раздробленасць у пэўнай ступені садзейнічае таварнай вытворчасці, што вядзе да развіцця гандлю. У сваю чаргу устойлівыя таварна-грашовыя адносіны паміж землямі - шлях да іх эканамічнага і палітычнага збліжэння.

Перыяд дэцэнтралізацыі і міжусобіц у Полацкім княстве пачаўся раней, чым у паўднёварускіх княствах, з якімі варагавала Полаччына. Сапраўды, смерць Усяслава Чарадзея паклала пачатак феадальнай раздробленасці і братазабойнай вайне на Полацкіх землях, а тая ж самая сітуацыя, напрыклад, напаткала Кіеўскае княства больш чым праз паўстагоддзя - пасля смерці князя Мсціслава. Таму і не дзіва, што гэты перыяд раней скончыўся ў Полацку, а дакладней, не пазней 1280 г., калі ўсе 6 Полацкіх княстваў удзельнічалі ў адзіным вайсковым паходзе на Друцк. [4. ст. 15] Яшчэ адзін сур’ёзны доказ палітычнай устойлівасці: 30-гадовае княжанне Уладзіміра Полацкага.

Такім чынам, не толькі Літва і літоўскія землі прагнулі аб’яднання, але і ў Полацкім княстве склаліся ўсе ўмовы для ўтварэння адзінай дзяржавы, што не магло не прывесці да станоўчага выніку.

Разгледзім падрабязней, чаму ж менавіта вакол Наваградка пачалося гуртаванне беларускіх і літоўскіх зямель. Сярод немалой колькасці аб’ектыўных прычын знойдуцца і такія, што смела можна дадаваць і да прычын утварэння ВКЛ увогуле.

Да сярэдзіны XIII стагоддзя Новагародская зямля дасягнула высокага эканамічнага і культурнага ўзроўня развіцця. Гэтаму садзейнічаў цэлы шэраг рознага кшталту фактараў.

  • Добра развітое земляробства - урадлівая глеба не патрабавала цяжкай апрацоўкі і давала добры ўраджай.

  • Развітыя рамёствы, і асабліва выплаўка жалеза і вытворчасць вырабаў з яго, апрацоўка каляровых і каштоўных металаў. На абарону гэтага тэзісу становіцца археалогія: па насычанасці жалезных знаходак Наваградак з’яўляецца адным з самых багатых гарадоў Беларусі. Першапрычынай гэтага, мажліва, размяшчэнне побач з багатым пакладам балотнай руды (пасёлак Руда). [4. ст. 21] Праца кавалёў і ювеліраў была запатрабаванай, таму яшчэ да ХІІ стагоддзя набыла важнае значэнне і ператварыла іх у заможных гаражан. Таксама існавалі ганчарнае, кастарэзнае і нішыя рамёствы

  • Шырокія знешнія сувязі. Падчас археалагічных раскопак у Наваградку знойдзена шмат імпартных прадметаў раскошы (посуд, упрыгожанні), што сведчыць аб высокім узроўні гандлю і знешнеэканамічных зносін. Вядома, што Наваградак вёў актыўны гандаль з Полацкам, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй і паўднёварускімі гарадамі.

  • У сваю чаргу развіты гандаль спрыяў росту гарадоў. На невялікай па плошчы Наваградскай зямлі размяшчалася даволі шмат па тых часах гарадоў: Слонім, Ваўкавыск, Гародня, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і іншыя. Дарэчы, згодна з летапіснымі сведчаннямі ў Ваўкавыску, Гародні і Свіслачы сядзелі свае князі, гэта значыць дадзеныя гарады былі цэнтрамі асобных удзелаў. Паказальна, што нягледзячы на гэта не зафіксавана міжусобных спрэчак і войн.

  • Выгаднае геаграфічнае становішча. У сярэдзіне ХІІІ стагоддзя, калі Русь апынулася перад пагрозай татара-мангольскага нашэсця, а Прыбалтыка і Полацк пакутвалі ад крыжовых паходаў і дзейнасці Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў, Беларускае Панямонне апынулася ў адноснай бяспецы. Застаўшыся ўбаку ад крывапралітных войн на поўначы і усходзе, Наваградчына дала прытулак шматлікім бежанцам з усяе Усходняй Еўропы. Прыліў новага насельніцтва істотна павышаў эканамічны ўзровень дзяржавы, што вяло да паступовага няўхільнага ўзбагачэння феадалаў. Феадалы былі зацікаўлены ва ўстанаўленні больш моцнай дзяржаўнай улады, каб трымаць у пакорнасці сялян і рамеснікаў, а таксама захопліваць новыя землі.

Адначасова фарміравалася новая арыгінальная культура: перапляценне мясцовых, паўднёвых і заходніх рыс, але пад знакам дамінавання ўсходнеславянскай культуры. Перасяленцы з Полаччыны неслі элементы сваёй культуры, багатыя гістарычныя традыцыі і хрысціянскую рэлігію (праваслаўе) у паганскую і культурна неразвітую Літву. Адбывалася асіміляцыя насельніцтва, у тым ліку і змяшэнне культур.

Такім чынам, Наваградская зямля - гэта краіна развітага феадальнага грамадства з рэзкай класавай дыферэнцыяцыяй. Высокае эканамічнае развіццё, далейшы рост прадукцыйных сіл, узбагачэнне і ўмацаванне ўлады Наваградскіх феадалаў няўхільна вяло да павелічэння палітычнай вагі Наваградчыны ва Усходняй Еўропе. Так утварыўся новы дзяржаваарганізуючы цэнтр беларускіх і балцка-літоўскіх зямель.

Эканамічна магутныя Новагародскія феадалы ўзялі ў свае рукі збіранне ў адзінае цэлае беларускіх зямель, эканамічнае (гандаль, абмен) і культурна-этнічнае (асіміляцыя) збліжэнне якіх пачалося значна раней. Інвентар могільнікаў, тып жыллёвых збудаванняў Наваградскай зямлі указваюць на шчыльныя сувязі з Полаччынай. Нававградскі храм ХІІІ стагоддзя мае выразныя рысы полацка-віцебскага дойлідства. [4. ст. 24] Невыпадкова і заканамерна, што ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя цэнтр палітычнага жыцця перамясціўся з Полацка ў Наваградак. Гэта не значыла, што старадаўні беларускі горад застаўся далёка ўбаку ад палітычнага жыцця Усходняй Еўропы, але Полацкаму княству не хапала эканамічнай і вайсковай магутнасці, каб і надалей гуртаваць вакол сябе беларускія землі.

Далёка не апошнюю ролю сыграла і палітыка Наваградскіх уладароў. Многія гісторыкі лічаць Міндоўга першым Вялікім князем Літоўскім, заснавальнікам шматэтнічнай вялікай дзяржавы. На самой справе князь Міндоўг толькі распачаў справу, якая потым працягвалася не адно дзесяцігоддзе. У 1246 годзе Міндоўг абраны князем у Наваградку. Першы яго крок - заваёва Літвы. Добра падрыхтаваўшыся да паходу, на чале вялікай добра ўзброенай дружыны Міндоўг у 1248 годзе далучыў большую частку літвінскіх зямель да Наваградчыны, стаўшы тым самым князем Літоўскім. Аднак пра дадатак Вялікі (князь Літоўскі) казаць яшчэ было занадта рана. У тым жа годзе пачалася вайна з Галіцка-валынскім княствам, якая праходзіла з пераменным поспехам і не заўсёды прыносіла добрыя вынікі Міндоўгу. Сапраўднай датай утварэння Вялікага княства Літоўскага трэба лічыць, на мой погляд, 1264-1266 гады, калі ў Наваградку ўскняжыў старэйшы сын Міндоўга Войшалк, а сам Міндоўг быў забіты братамі ў 1263 годзе.

Усяго 2 гады пракняжыў Войшалк у Наваградку, але працягнуўшы бацькаву справу аб’яднання і далучэння зямель, ён заклаў магутны падмурак для не менш магутнай у будучыні дзяржавы. Вынікам паспяховых вайсковых паходаў разам з Луцкім князем Шварнам стала далучэнне Дзяволтвы і Нальшчанскай зямлі. Разумная і абачлівая палітыка прывялі да саюза з Полацкім княствам і Пінскам. Ды і ўласна Наваградчыну і Літву здолеў абараніць Войшалк ад галіцка-валынскіх нападаў. Выпадковая смерць Войшалка ў 1266 годзе ўжо нічога не змяніла: Наваградскі князь Шварн у бітве на рацэ Ясельдзе дашчэнту разбіў галіцка-валынскае войска. У 1270 годзе на пасад Вялікага князя Літоўскага сеў Тройдзень, які канчаткова ўмацаваў маладую дзяржаву, абараніў яе ад заваёўнікаў і даў магчымасць эканамічнага і культурнага развіцця.

Першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага стаў горад Наваградак, а яго герб - вершнік на белым кані з мячом у руцэ - дзяржаўным гербам ВКЛ. З той прычыны, што ядром буйной дзяржавы стала Наваградчына і Літва, яна і атрымала сваю назву: Вялікае княства Літоўскае.

Паводле некаторых крыніц канчаткова Полацк быў уключаны ў склад ВКЛ у 1307 годзе, калі князь Віцень з літвінскай дружынай дапамог выгнаць з горада нямецкіх рыцараў і місіянераў. Унутраная аўтаномія Полацка захавалася: па-ранейшаму веча вырашала асноўныя моманты жыцця Полацкага княства - выбірала князёў, абмяркоўвала эканамічныя пытанні. Доўг час Полацк быў пазбаўлены гандлёвых пошлін.

Віцебск увайшоў у склад беларуска-літвінскай дзяржавы ў 1320 годзе з дапамогай жаніцьбы Альгерда і дачкі Віцебскага князя Яраслава Васільевіча Марыі. Віцебск таксама займаў прывілеяванае становішча ў ВКЛ.

Менск быў далучаны ў 2-й палове XIII - першай чвэрці XIV стагоддзя. Таксама першая чвэрць XIV стагоддзя - час уваходу у Княства Берасцейскай зямлі (разам з Гародняй). [3. ст. 129]

У якасці красамоўнага выніку можна адзначыць, што не ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага было перадумовай фарміравання тэрыторыі Беларусі і беларускай народнасці і культуры, але наадварот, працэс фарміравання беларускай народнасці і культуры, які праходзіў на глебе эканамічнага і культурна-этнічнага збліжэння беларускіх зямель і зараджэння новай дзяржаўнасці ў Наваградку быў перадумовай і асноўнай прычынай утварэння ВКЛ.

Што датычыцца гісторыяграфіі праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, то як важнае і цікавае пытанне для даследчыкаў, яна не раз уздымалася ў навуковых працах і кнігах. Аднак у савецкія часы утварэнне ВКЛ апісвалася пад моцным ідэалагічным уплывам, таму часцей за ўсё прадстаўлялася, як захоп беларускіх земляў літоўскімі феадаламі. Такія звесткі знаходзім, напрыклад у кнізе Пашуто В. Т. “Образование литовского государства” (1959 г.) Згодна з аўтарам беларускі народ пастаянна імкнуўся да ўваходу ў склад Расійскай імперыі і пастаянна вёў барацьбу за гэта.

Больш менш аб’ектыўна і праўдзіва гісторыю беларускай мінуўшчыны ўдалося паказаць толькі ў канцы ХХ стагоддзя, калі ідэалагічны таталітарны ціск аслаб. Менавіта з гэтай прычыны шматгадовыя працы беларускіх гісторыкаў, у якіх яны прыводзілі довады на карысць існавання незалежнай і адметнай беларускай дзяржавы ў Сярэднявеччы, пабачылі свет толькі ў 80-90 гады мінулага стагоддзя.

Сярод іншых трэба вылучыць працу Вітаўта Чаропкі “Імя ў летапісе” (1994 г.), дзе ён цікава і захапляюча паказаў гісторыю нашай Бацькаўшчыны ад Рагвалодавых часоў да Люблінскай уніі 1569 г. Кніга багатая гістарычнымі фактамі, для доказу аднаго і таго ж тэзіса аўтар выкарыстоўвае як мага больш матэрыялаў, сведчанняў і гістарычных крыніц.

У. М. Ігнатоўскі у “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі”(1926 г.) асноўнай прычынай утварэння Вялікага княства Літоўскага лічыць знешнюю пагрозу, галоўным чынам ад крыжакоў. Кніга была забаронена ў савецкія часы, бо гісторык называў ВКЛ беларуска-літоўскай дзяржавай, падкрэсліваў яе незалежнасць і своеасаблівасць.

Выдатны беларускі даследчык М. І. Ермаловіч прысвяціў не адну працу беларускай гісторыі. Кнігі “Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды”, “Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд”, “Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае” прынеслі аўтару поспех і пашану. Вядома, выдаць творы ў савецкія часіны М. Ермаловіч не змог. Гэты гісторык прытрымліваецца погляду, што з даўніх часоў беларускія землі пад уплывам агульных культурных традыцый, пастаянных цесных зносін паміж плямёнамі і княствамі пасля, асіміляцыі і іншых этнічных фактараў імкнуліся да збліжэння і згуртавання. Таму пераадолеўшы перыяд феадальнай раздробленасці і збудаваўшы моцны палітычны і эканамічны цэнтр, беларускія землі злучыліся ў магутны і непераможны саюз.

Соседние файлы в папке сурсы