
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Беларускi дзяржауны унiверсiтэт транспарту
Кафедра
«Фiласофiя, гiсторыяIпалiталогiя»
Скпс-1 Па курсу: Гiсторыя Беларусi у супольнасцi сусветных цывiлiзацый
Студэнта СацюкаА.I.
Этф, група ЭМ-11
Навуковы кiраунiк
дацэнт Блiзнец Г.I.
Гомель 2004г.
Содержание:
Написать доклад на тему “Идеи Реформации ВКЛ. В.
Тяпинский С. Будный. ”.......................................................................3-15ст.
Объяснить место и роль Р.П. в XVII вв. (ссылки)........................6-20ст.
Подготовте тест по теме “Белорусские земли в составе Р.П.”.......21ст.
Составить библиографию по теме “Развитие белоруской
народностей в XVII вв. Этническая структура территория и
менталитет белорусского народа.”.........................................................22ст.
Заданне №1
Даклад на тему “Идеи Реформации ВКЛ. В. Тяпинский С. Будный. ”
Прадгісторыя канстытуцыі
На працягу 15-17 стагоддзяў Рэч Паспалітая, як канфедэратыўная дзяржава Польшчы і Вялікага княства Літоўскага была адной з самых моцных і багатых дзяржаў Еўропы. Маючы моцнае войска, яна паспяхова адбівала нашэсці Тэўтонскага ордэна (крыжакоў), Масковіі, туркаў і татараў. У аб’яднанай дзяржаве паспяхова вырашаліся гаспадарчыя патрэбы, развіваліся архітэктура, будаўніцтва, рамяство, а затым і мануфактура, як пачатак стварэння прамысловасці. Вёўся гандаль з заморскімі краінамі. Развіваліся культура, пісьменства, працавалі ўніверсітэты ў Кракаве і Вільні, медыцынская акадэмія, выходзілі першыя газеты, працавалі тэатры не толькі ў сталіцах, але і ў Гродне, Нясвіжы, Слоніме.
З пачатку 18 стагоддзя абставіны ўнутры Рэчы Паспалітай і вакол яе рэзка ўскладніліся. Паўночная вайна 1700-1721 г., у якой шведы выступілі супраць Рэчы Паспалітайі Расіі, прынесла вялікія разбурэнні і людскія страты. Расійскія войскі аказаліся на тэрыторыі ВКП. Нашы суседзі, Расія і Прусія, значна ўмацаваліся. Тым часам каралеўская і вялікакняжацкая ўлада аслаблі. На каралеўскі і княжацкі трон прыйшлі прадстаўнікі замежнай прускай дынастыі Аўгуст II, затым Аўгуст III, якія мала клапаціліся аб лёсе Рэчы Паспалітай (далей РП). Пры гэтым вялася барацьба паміж магутнымі магнацкімі родамі, распальвалася рэлігійная нецярпімасць, не вырашаліся сацыяльныя праблемы. Сваяцкія сувязі магнатаў РП з сем’ямі манархаў, князёў, баронаў суседніх краін вялі да здрады інтарэсаў дзяржавы.
У той час дзейнічала ў РП у сейме права вета. Любыя пытанні павінны былі вырашацца адзінагалосна. Адзін пасол (дэпутат) прагаласуе супраць, і рашэнне не прымаецца. Усё гэта паралізавала работу вярхоўнай улады. Улада караля і вялікага князя была абмежавана. Усё гэта прывяло да анархіі, аслаблення дзяржавы, што і выкарысталі моцныя суседзі — Расія, Прусія і Аўстрыя. Дамовіўшыся паміж сабой, яны захапілі значныя тэрыторыі Польшчы ў 1772 годзе, што ўвайшло ў гісторыю, як Першы падзел Рэчы Паспалітай.
Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай
У гэты цяжкі для РП час стаяла пытанне “Быць ці не быць РП?” Патрэбны былі прынцыповыя рэформы дзяржаўнага ладу. Прагрэсіўныя дзеячы таго часу, патрыёты Калантай, Ігнат і Станіслаў Патоцкія, Севярын і Казімір Ржэўскія, Станіслаў Малахоўскі, Францішак Езерскі і іншыя распрацавалі праект новай канстытуцыі. Праект быў прыняты сеймам 3 мая 1791 года і прыхільна сустрэты грамадзянамі краіны.
Канстытуцыя прадугледжвала вяртанне да спадчыннай каралеўскай улады і яе ўмацавання. Адмянялася “права вета” і прадугледжвалася прыняцце сеймам рашэнняў большасцю галасоў. Гараджане атрымалі права выбіраць паслоў на сейм.
Канстытуцыя адзначала, што “рукі сялян ствараюць багацце дзяржавы”, што “сяляне — гэта абсалютная большасць народа і надзейная сіла краю”, і абараняла іх ад свавольства абшарнікаў. Адзначалася таксама, што селянін павінен быць пад апекай дзяржавы.
Канстытуцыя 3 мая была адным з першых самых прагрэсіўных асноўных законаў у Еўропе.
На жаль, нямногае, прадугледжанае Канстытуцыяй, удалося здзейсніць. У краіне не было згоды. Не было моцнага войска. Пустой была казна. Усё больш агрэсіўна паводзілі сябе суседзі. Не абышлося без здрады некаторых вяльмож на карысць суседзяў. У 1793г. адбыўся II раздзел, а ў 1795 г. — III раздзел Рэчы Паспалітай, якая перастала існаваць як незалежная суверэнная дзяржава. Усё ВКП аказалася пад уладай Расіі.
Канстытуцыя 3 мая засталася толькі дэкларацыяй; але разам з тым сімвалам дэмакратычных перамен, веры ў будучае , змагання за вяртанне незалежнасці РП, за нацыянальную і сацыяльную свабоду.