
Тадэуш Кастюшка.
Дакладна не вызначана, дзе і калі нарадзіўся Тадэуш Кастюшка.Першы яго біёграф Карл Фалькенштэйн назваў месцам яго нараджэння маёнтак Сяхновічы ў Берасцейскам павеце. Гэтую інфармацыю ён атрымаў “з вуснаў самога генерала”. Пазней з’явілася версія, што Касцюшка нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына каля косова ў тым жа Берасцейскім павеце. Такім жа заблытаным з’яўляецца і пытанне дня нараджэння польскі гісторык Тадэвуш Корзун прапанаваў дату 4 лютага 1746года. Вядома тое,што 12 лютага 1746года Тадэвуша хрысцілі ў Косаўскім касцёле і далі яму ажно тры імені – Андрэй – Тадэвуш – Банавентура.
Зато няма спрэчак пра яго нацыянальнасць. Бацька Людовіг, мечнік берасцейскі, паходзіў са шляхецкага роду Касцюшак, вядомага на Берасцейшчыне з 16 ст. А маці Тэкля паходзіла з беларускага праваслаўна – уніяцкага роду Ратамскіх з Аршаншчыны. Сам Тадэвуш ганарыўся сваім літвінскім паходжаннем. Любоў да роднай, да роднай Літвы захаваў ён праз усё жыццё. Учас паўстання 1794г. Ён пранікнённа звяртаўся да літвінаў: “Літва! Землякі і сучаснікі мае! На вашай нарадзіўся зямлі, і ў запале праведным для маёй Бацькаўшчыны адгукаецца ўва мне найасаблівейшая прывязанасць да тых, спаміж каго распачаў я жыццё.”
На Літве ён нарадзіўся, вырас.пасталеў, спазнаў радасць і горыч кахання. Дзеля радзімы хацеў ён жыць. Ёй служыць...
Летам 1776г. Прыбыў у ЗША Філадэльфію. Яму надалі званне палкоўніка і паслалі ў войска.Восем год Касцюшка ваяваў ў рэспубліканскай арміі за незалежнасць Амерыкі. Пад яго кіраўніцтвам была пабудавана абарончая сістэма Філадэльфіі. Аславу Касцюшку прынесла бітва каля Старогі. Тут амерыканская армія разбіла англічан.Гэтая перамога прымусіла Францыю прызнаць незалежнасць ЗША. Гатэс якога амераканцы абвясцілі нацыянальным героем адзначаў, што меневіта інжанернае майстэрства Касцюшкі, які кіраваў кіраваў будаўніцтвам умацавення.
Два гады Касцюшка кіруе будаўніцтвам цытадэля Вэст – Пойнт, куды перабраўся амераканскі ўрад.У 1781г.пад кіраўніцтвам Касцюшкі вяліся абложныя працы галоўнай крэпасці англічан. У баях за гэтую фартэцыю ён быў паранены. 29 чэрвеня 1781г. Крэпасць капітуліравала. Пасля гэтага паражэння англічан перавага ў вайне перайшла да амераканцаў. Вайна закончылася перамогай амераканцаў. 13 кастрычніка 1783г. Амераканскі кангрэс надаў Тадэвушу чын брыгаднага генерала, пажэццёвую пенсію і грамадства. Але самай дарагой узнагародай для Касцюшкі было членства ў ордэне Цынцынатаў,які ставіў сабе мэту мацаваць свабоду сярод людзей.
Касцюшка не застаўся у Амерыцы. Спадзяваўся,што яго баявы вопыт і ваенныя веды спатрэбяцца на бацькаўшчыне. У 1784г. Ён вяртаецца на радзіму, але пасады ў войску яму не знайшлося, і ён жыў у Сяхновічах. Язэп Сасноўскі – запрасіў Тадэвуша навучыці французкаму яго дачку Людвіку і Кацярыну. Гэта гісторыя закончылася драматычна для Касцюшкі. Ён закахаўся ў Людвіку,якой на той час сполнілася дзевятнадцаць год. І Людвіка пакахаласвайго настаўніка. Закаханыя намераліся ажаніцца. Але пыхлівы Сасноўскі не аддаў сваю дачку за беднага шляхціча