Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
34
Добавлен:
21.08.2017
Размер:
27.14 Кб
Скачать

Скарга (Павенскі) Пётр(1536 -12.9.1612)        Рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы П палітай, адзін з ініцыятараў і прапагандыстаў ідэй Брэсцкай уніі 1596, пачынальнік польскай аратарскай прозы. Паходзіў з Мазовіі. Адукацыю атрымаў у Кракаве, Вене і Рыме. У 1568 уступіў у ордэн езуітаў. З 1573 змагаўся супраць рэфарматараў у Літве і на Беларусі. Настаўнічаў у заснаваных ім калегіумах у Вільні, Полацку і інш. Пасля смерці караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя падтрымаў кандыдатуру на каралеўскі трон Жыгімонта III Вазы, пазней быў у яго прапаведнікам. Аўтар рэлігій палітычных твораў: "Пра еднасць касц Божага..." (1577), "Жыціі святых" (1579), "Соймавыя казанні" і "Брэсцкі сінод" (1597), "На трэны і лямант Феафіла Арфалога" (1690) і інш. Паводле сваіх палітычных поглядаў быў прыхільнікам неабмежаванай манархіі. Абвінавачваў шляхту ў распаўсюджванні рэфармацыйных ідэй, крытыкаваў за злоўжыванне саслоўнымі прывілеямі і лічыў яе ніжэйшым саслоўем, здольным толькі на "ваеннае рамяство". На яго думку, свецкая ўлада павінна падпарадкоўвацца царкоўнай, а кароль - папу рымскаму. Адзін з першых, хто прадказаў заняпад Рэчы Паспалітай.        У кнізе "пра еднасць касцёла Божага" Скарга падхапіў і развіў ідэю езуіта Бенядзікта Гербста аб неабходнасці новай царкоўнай уніі з Рымам у інтарэсах праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага. Скарга налічыў 19 "памылак" праваслаўнай царквы, што вялі да скажэння "сапраўднага" хрысціянскага веравызнання. Ён заклікаў князя К. Астрожскага, які на той час быў уплывовым патронам праваслаўнага веравызнання і якому была адрасавана гэта кніга, а разам з ім і ўсе ўсходнеславянскія народы да царкоўнай уніі з Рымам. Скарга прапанаваў шляхі пераадолення рэлігійнай варожасці, што перашкаджалі аб'яднанню цэркваў, паказваў на тыя выгоды, якія атрымаюць праваслаўныя ад гэтага духоўнага саюзу з католікамі. Ён імкнуўся давесці і даказаць, што сапраўднае хрысціянскае веравызнанне ад рымска-каталіцкай царквы, якая з'яецца пераемніцай і носьбітам апостальскіх традыцый і таму мае законнае права быць галавой сярод усіх хрысціянскіх равызнанняў. С. лічыў, што з прыняццем рэлігійнага саюзу будуць створаны ўмовы для развіцця і росквіту сапраўднай навукі і належнай асветы для народа і гэта прывядзе да знікнення адасобленасці і варожасці, якая ўсё яшчэ падзяляе праваслаўных і католікаў у Рэчы Паспалітай. У выніку, на яго думку, праваслаўная шляхта заслужыць большы давер і атрымае значныя дзяржаўныя пасады, а дзяржава дзякуючы царкоўнай уніі замацуе сваю маналітнасць і набудзе палітычную магутнасць, так неабходную для яе барацьбы са знешнімі ворагамі. Гэта кніга выклікала бурную нянавісць да С. з боку праваслаўнага лагера. Яе тыраж, паводле сцвярджэння аўтара, быў вельмі хутка скуплены і амаль цалкам знішчаны багатай часткай праваслаўнага беларускага і ўкраінскага насельніцтва. Апрача таго, кніга выклікала палеміку з прадстаўнікамі праваслаўя, якая працягвалася да 1596.

Соседние файлы в папке Cr