Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Доклады / 2 Паўстанне ў Крычаўскім старостве

.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.08.2017
Размер:
68.1 Кб
Скачать

2 Паўстанне ў Крычаўскім старостве

Крычаўскае староства, якое ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваявод-ства і непасрэдна межавала з Рускай дзяржавай, было адным з буйнейшых дзяржаўных уладанняў такога тыпу. У 1747 г.у ім налічвалася 3609 дымоў,

у тым ліку 3021 сельскі і 588 — у горадзе і мястэчках з агульнай коль-касцю насельніцтва каля 25 тыс. чалавек.

3 другой паловы XVII ст. староства знаходзілася ў пажыццёвым трыманні буйнейшага магнацкага роду Рэчы Паспалітай князёў Радзівілаў і амаль увесь час здавалася ў арэнду.

Галоўнай павіннасцю крычаўскіх сялян быў грашовы чынш. Невялікія па памерах фальваркі абслугоўваліся некалькімі прымацаванымі да іх вёскамі не штодзённай паншчынай, а талокамі. Чыншавыя стаўкі прыгонных падданых пастаянна падымаліся. Памер чыншу з канца XVII ст. да сярэдзіны XVIII ст. павялічыўся з 30 да 120 злотых, г. зн. у чатыры разы.

Але ў сувязі з тым што староства, як правіла, знаходзілася ў арэндзе, фактычныя павіннасці сялян былі намнога болынымі. Арандатары і тры-мальнікі чынілі шматлікія злоўжыванні і свавольствы: спаганялі з сялян большы чынш, чым прадугледжвалася інвентарамі, абкладалі іх рознымі грашовымі паборамі-метамі, прымушалі задарма працаваць на будах ціў прыватнай гаспадарцы, патрабавалі натуральнае дзякла звыш швентару, чынілі перашкоды сялянскаму гандлю, прымушалі выконваць разы.

Але ў сувязі з тым што староства, як правіла, знаходзілася ў арэндзе, фактычныя павіннасці сялян былі намнога большымі. Арандатары і тры-мальнікі чынілі шматлікія злоўжыванні і свавольствы: спаганялі з сялян большы чынш, чым прадугледжвалася інвентарамі, абкладалі іх рознымі грашовымі паборамі-метамі, прымушалі задарма працаваць на будах ці ў прыватнай гаспадарцы, патрабавалі натуральнае дзякла звыш інвентару, чынілі перашкоды сялянскаму гандлю, прымушалі выконваць падводную павіннасць, рабавалі і знявечвалі сялян. Так, толькі за адзін год (1719—1720) арэнды староства «канюшым» жмудскага княства Уладзі-славам Пятровічам з сялян было сабрана звыш інвентарных нормаў 3500 талераў.

Больш за 100 тыс. злотых дадаткова да вызначаных інвентаром падат-каў на працягу двухгадовага трымання (з 1725 па 1727 г.) спагналі з сялян яго трымальнікі Валкавіцкія. У сваіх скаргах Радзівілу на Валкавіцкага сяляне адзначалі, што ён патрабуе павіннасці ў пяць разоў вышэйшыя, чым прадугледжана княжацкай уставай.

Асабліва цяжкае, невыноснае для сялян становішча склалася ў 30-я гады XVIII ст., халі Крычаўскае староства арандавалі браты Гдаль і Шмуйла Іцжавічы. Сваёй жорсткасцю ў адносінах да прыгонных гэтыя арандатары не ішлі ні ў якое параўнанне са сваімі папярэднікамі. Яны вымагалі з сялян павышанага чыншу, гіберны і іншых грашовых плацяжой.прычым часцей ці ў прыватнай гаспадарцы, патрабавалі натуральнае дзякла звыш інвентару, чынілі перашкоды сялянскаму гандлю, прымушалі выконваць падводную павіннасць, рабавалі і знявечвалі сялян. Так, толькі за адзін год (1719—1720) арэнды староства «канюшым» жмудскага княства Уладзі-славам Пятровічам з сялян было сабрана звыш інвентарных нормаў 3300 талераў.

Больш за 100 тыс. злотых дадаткова да вызначаных інвентаром падат-каў на працягу двухгадовага трымання (з 1725 па 1727 г.) спагналі з сялян яго трымальнікі Валкавіцкія. У сваіх скаргах Радзівілу на Валкавіцкага сяляне адзначалі, што ён патрабуе павіннасці ў пяць разоў вышэйшыя, чым прадугледжана княжацкай уставай.

I Асабліва цяжкае, невыноснае для сялян становішча склалася ў 30-я гады XVIII ст., калі Крычаўскае староства арандавалі браты Гдаль і Шмуйла Іцкавічы. Сваёй жорсткасцю ў адносінах да прыгонных гэтыя арандатары не ішлі ні ў якое параўнанне са сваімі папярэднікамі. Яны вымагалі з сялян павышанага чыншу, гіберны і іншых грашовых плацяжоў, прычым часцей за ўсё не выдавалі квіткоў на ўнесеную суму, а затым зноў патрабавалі яе выплаты.

Наколькі вялікімі былі вымаганні, можна ўявіць па наступных фактах. Толькі за чатыры гады (з 1736 па 1740 г.) Іцкавічы выбралі ў насельніцтва староства звыш належнага каля 70 тыс. злотых, а ўсяго за час іх арэнды 11731—1740) сяляне і гараджане павіннм былi устоноуленых вясной 1740г. больш за 2 тыс. сялянскіх гаспадарак адзначалі, што сялянскіх гаспадарак не засеялі свае палеткі.

Асноунай масе насельніцтва староства пагражаў голад. Адчай сялян

змяниуся рашучасцю змагацца, і яны узяліся за зброю. У тых жа супліках. Радзшілу сяляне заяулялі, што ім нічога не заставалася рабіць, «як узяцца за рукі і выступіць, каб абараніць сябе ад пагібелі».

Хваляванні пачаліся вясной 1740 г„ калі сяляне ў Бярозкаўскім і Лучыцкім войтаўствах Засожскай воласці адмовіліся выконваць загады зам-кавай адміністрацыі і арандатараў. Адміністратар староства Пжылэнцкі 15 красавіка 1740 г. даносіў Радзівілу, што сяляне «не хочуць слухаць ніякіх нашых распараджэнняў», і прасіў Радзівіла «прыняць тэрміновыя меры для ўціхамірвання сялян".

У пачатку мая 1740 г. у старостве ўзнік першы узброены атрад, які налічваў некалькі сотняў чалавек. На чале яго стаў беларускі селянін, войт в. Селішчы Васіль Вашчыла. Нарадзіўся ён у 1690 г. у в. Лобжа Крычаўскага староства ў сялянскай сям'і. Васіль Вашчыла займаўся земляробствам. Яго зямельны надзел быў, як і ў многіх сялян у Крычаўскім старостве, невялiкім — 2 га. Наяўнасць двух коней у Вашчылы пры невялікім зямельным надзеле наводзіць на думку, што ён, апроч земляробства, займаўся таксама i возництвам. Вашчыла быў ініцыятыўным і прадпрымальным гаспадаром. У той жа час ён смела выступаў супраць злоўжыванняў арандатараў. Ён писау и дастаўляў сялянскія скаргі фактычным уладальнікам Крычаўшчы-ны - Радзівілам. Справа гэта была небяспечная. Па гасцінцах снавалі пры-служнікі арандатараў, якія затрымлівалі тых, хто адважваўся несці скаргі князям. Скаржнікаў жорстка каралі: катавалі, штрафавалі, кідалі ў турмы. Так, у кастрычніку 1731 г., калі Вашчыла вяртаўся з Міра ад Радзівілаў, куды насіў чарговую скаргу, яго затрымалі слугі арандатара Крычаўскага ста-роства Гдаля Іцкавіча, закавалі ў ланцугі, пабілі і кінулі ў крычаўскую турму. Трохі раней Вашчыла, як сведчаць дакументы, атрымаў 150 удараў бізуном за тое, што асмеліўся хадзіць са скаргай ажно ў Варшаву. Гэтым, відаць, ён і заваяваў да сябе сімпатыі і давер з боку жыхароў староства.

Калі даведзеныя да голаду і галечы прыгонныя падняліся на барацьбу супраць неймавернага ўціску з боку часовых уладальнікаў і іх наймітаў, Вашчыла ўзначаліў паўстанцаў. У маі 1740 г. першы ўзброены атрад пад кіраўніцтвам Вашчылы пачаў баявыя дзеянні супраць арандатарскіх наймітаў. Паўстанцы разагналі паліцэйскія фарміраванні каля в. Сама-цеевічы і на Боханаўскай будзе.

Разам з тым барацьба сялян была накіравана таксама супраць існуючай сістэмы падаткаў. Паўстанцы вырашылі перашкодзіць адміністрацыі староства спагнаць з прыгонных звышінвентарны чынш. У сувязі з гэтым Вашчыла, а таксама войт в. Бярозкі Косця (так названы ён у крыніцах) і іншыя вясковыя войты папярэдзілі пана Пжылэнцкага — адміністратара сшроства, каб той і не думаў выбіраць незаконныя грошы і прысылаць з гэтай мэтай пушкароў, пакуль сяляне не атрымаюць адказу («рэзалюцыі») ад уладальніка староства на сваю скаргу.

Менавіта з гэтага факта вынікае, які складаны характар мела сялянская барацьба. Перш за ўсё выразна выступае незадавальненне сялян сістэмай шпамерных падаткаў. Аднак разам з тым дае знаць аб сабе схільнасць ся-лянства да кампрамісаў, надзея на пана-дабрадзея, які нібыта можа пазба-віць іх ад усіх нясцерпных крьгўд, звышінвентарных павіннасцей. Трэцяя рыса — гатоўнасць разлічыцца з тымі, хто непасрэдна чыніць самавольства.

У адказ на дзеянні Вашчылы і іншых войтаў Пжылэнцкі сабраў буднi-каўірапатрабаваў ад іх уціхамірыць падданых з дапамогай зброі. У раёне Хоцімска ён узяў у палон частку паўстанцаў, у ліку якіх апынууся і войт Косця.

У сваю чаргу атрад Вашчылы тэрминова рушыу у бок в. Калодзеск, куды администрацыяй староства были накираваны пушкары на чале з панам Янкоуским. Пад Калодзескам и адбылася сутычка памиж гэтыми атрадами, якая закончылася на карысць паустанцау. Янкоўскі ледзь выратаваўся ўцекамі. Перамога надала сялянам новыя сілы і, як даносіў Радзівілу той жа адмшістратар Пжылэнцкі, у старостве стварылася «сапраўдная казаччына». Сялянскі рух прымаўусё больш актыўны характар.

18 ліпеня Вашчыла са сваім атрадам зрабіў напад на людзей Пжылэнцкага, якія кватаравалі ў мястэчку Міхалёва. Некалькі еотняў узброеных стрэльбамі, дзідамі і косамі сялян смела рынуліся ў атаку, Шляхта і іх найміты не аказалі ніякага супраціўлення і разбегліся.

Гэта рашучая вылазка атрада настолькі напалохала княжацкіх чыноўнікаў у старостве, што яны болын не спрабавалі самастойна высту-паць супраць сялян. Пжылэнцкі накіраваў просьбу да Радзівіла прыняць болып дзейсныя меры па ўціхамірванню бунта. У адказ на просьбу Радзівіл і гетман ВКЛ Міхаіл Вішнявецкі распачалі ўзгодненыя дзеянні, накіраваныя на падаўленне хваляванняўу старостве. 13 кастрычніка 1740 г. Вішнявецкі загадвае Валадковічу — паручніку харутвы, якая кватаравала ў Крычаўскім старостве, любымі сродкамі прывесці сялян да паслушэнства, а калі не хопіць сіл, паведаміць аб гэтым яму, каб накіраваць ва ўладанне дадатковую ваенную дапамогу Радзівіл 18 кастрычніка пасылае ў староства двух камісараў — Кулешу і Корсака, якім было даручана ўціхамірыць сялян і прывесці іх да пакорнасці без дапамогі ваеннай сілы. I

Такім чынам, была зроблена спроба двума спосабамі схіліць сялян да спынення супраціўлення: харугвы абавязаны былі гэта зрабіць з дапамогай зброі, а камісары — угаворамі і абяцаннямі. Аднак сяляне на чале з Вашчы-дам, Іванам Карпачом не спынілі барацьбу. У пачатку красавіка 1741 г, накіраваны ў Крычаў у якасці намесніка староства А. Керсноўскі даносіў Радзівілу аб тым, што «свавольства сялян усё больш пашыраецца... у ста-роства ідуць сяляне з іншых шляхецкіх уладанняў і з-за мяжы».

Асабліва шырокі размах сялянскія хваляванні набылі ў чэрве^ 1741 г. У іх прымалі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Барацьбой была ахоплена большая частка староства. Не выказвалі актыўнасці гараджане Крычава. I

Сяляне вызваліліся ад злоўжыванняў арандатараў і іх наймітаў. Галоўны арандатар староства разам са сваімі паслугачамі ўцёк з уладання ў Кодысь. Уладанне аказалася практычна ў руках паўстанцаў. Многія пытанні кіра-вання Крычаўскім староствам Васіль Вашчыла вырашаў са сваімі паплеч-ЙІкаміІШны здавалі ў арэнду прамысловыя прадпрыемствы і корчмы.

Новых арандатарау шукалі сярод гараджан, дробнапамескай шляхты,

заможнага сялянства. Захавалася звыш 20 арэндных дагавораў, падписаных Василём Вашчылам і іншымі войтамі. Прычым кіраўнікі паўстання стара-лися абмяжоўваць эксплуатацыю сялян арандатарамі. Шэраг дагавораў праДШсваў арандатарам пад пагрозай пакарання (канфіскацыі тавараў, штрафу) не займацца вымаганнем. Былі прадугледжаны меры і супраць ліхвярства. Каб прыгонныя не трапілі ў поўную залежнасць ад арандатараў, сялянам забаранялася браць у крэдыт вялікія сумы грошай і пазычаць многа збожжа. Пры малых крэдытах, якія таксама не заўсёды дазваляліся, быў устаноўлены невялікі працэнт, які пад пагрозай штрафу забаранялася перавышаць.

Такім чынам кіраўнікі сялянскага руху спрабавалі паслабіць феадальны прыгнёт. Іх дзейнасць была накіравана супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністрацыі староства, яны вызвалялі прыгонных ад прымусовай працы на панскіх прамысловых прадпрыемствах.

Аднак барацьба сялян была накіравана не супраць сістэмы, што стварала ўмовы эксплуатацыі, а супраць яе асобных носьбітаў. Аб гэтым сведчыць, па-першае, тое, што Вашчыла разам са сваімі паплечнікамі, пасля таго як прагнаў са староства рабаўнікоў-арандатараў, пачаў шукаць на іх месца новых. Па-другое, прыгонныя не выступалі супраць непасрэд-нага ўладальніка Крычаўшчыны. Сяляне працягвалі плаціць Радзівілу ўсе падаткі. Грошы ад арэнды корчмаў і прамысловых прадпрыемстваў такса- | ма ішлі Радзівілу. У тэксце аднаго з дагавораў на арэнду адзначаецца: «Мы, войты і мужы, непакоімся, каб да канца не была спустошана княжацкая казна».

Аднак хутка паўстала праблема, што новыя арандатары, на сумлен-насць якіх разлічваў Васіль Вашчыла, аказваліся таксама жорсткімі пры-гнятальнікамі. 3 канца 1743 г. выступленні сялян пачалі скіроўвацца і супраць іх. Прыгонныя нападалі на дамы багатых купцоў і ліхвяроу забіралі ўіх дзелавыя паперы, судовыя пастановы, даўгавыя абавязацель-ствы і іншыя кабальныя дакументы. Так, у канцы 1743 г. — пачатку 1744 г. сяляне адабралі ў радцы крычаўскага магістрата, купца і ліхвяра Аляксанд-ра Вуці і знішчылі даўгавыя абавязацельствы за ўзятыя пад заклад грошы. закладныя паперы на сенажаці, судовыя пастановы і іншыя дакументы на права валодання зямлёй і гарадскімі пляцамі. Падобныя паперы былі кайфіскаваны сялянамі і ў крычаўскага мешчаніна Міхайлы Аніскевіча, У арандатара Мойшы Айзікавіча і іншых багатых мяшчан.

Выстртленні прыгонных у некаторых выпадках суцраваджаліся забой-ствамі сваіх прыгнятальнікаў. У мястэчку Іеранімаве, напрыклад, яны за-

На гэты раз сяляне не абмежаваліся выступленнями супраць аранда-тарау, замкавай администрацыи, купцоў,ліхвяроу и шляхты. У адрозненне ад папярэдняга часу яны актьгўна перашкаджали княжацкай администрацыи, не прымалі «універсалаў» і распараджэнняу Радзивила, выганяли княжацких чыноуникау. Гэта надавала новыя рысы усяму сялянскаму руху у дадзеным уладанни. Па свайму характару і мэтах выступленне сялян староства у

гэты перыяд можна личыць пачаткам паустання, тады як ранейшь этап больш дакладна вызначыць як сялянскія хваляванни.

| Калі сялянскі рух пачаў пашырацца і ў сялянскім войску налічвалася прыблізна 2 тыс. чалавек, Радзівіл адчуў, што страчвае кантроль над сітуацыяй і ўладу ў старостве. Каб задушыць паўстанне, князь Іеранім фларыян накіраваў на Крычаўшчыну войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі. |15 студзеня 1744 г. некалькі сотняў салдат з гарматамі і некалькі сотняў казацкай конніцы ўвайшлі ў Крычаў. Савет кіраўнікоў сялянскага руху вырашыў даць бой ворагу, пакуль яму на дапамогу не падаспелі конныя атрады з Себежа і Невеля. Узброеныя сяляне на чале з Вашчылам рушылі ў напрамку Крычава. 18 студзеня паўстанцы атакавалі горад. Княжацкія воіны-найміты, акрамя самай сучаснай на той час агнястрэльнай зброі, мелі вопыт вядзення ваенных дзеянняў. Дапамагалі ім і гарадскія ўмацаван-ні. Галоўная ж сялянская зброя — нянавісць да прыгнятальнікаў -— была вельмі слаба падмацавана баявой зброяй. Таму не дзіўна, што радзівілаў-скае войска без відавочных страт адбіла атаку паўстанцаў і адкінула іх ад Крычава за Сож.

Але Вашчыла не лічыў сябе пераможаным. Прыгонныя не склалі зброю

и не скарыліся. Яны размясціліся ў в.Царковішча, збірали сілы і рыхтаваліся да новых бітваў. Васіль Вашчыла і яго бліжэйшыя паплечнікі Іван Карпач Стэсь Бочка, Васіль Вецер выпрацавалі план будучых баявых аперацый. Паўстанцы вырашылі другі раз атакаваць Крычаў, захапіць яго, блакіраваць замак і прымусіць княжадкае войска здацца. Пачаць наступ-

ленне планавалася 26 студзеня 1744 г.

Але пра гэтыя намеры дазнаўся вораг. Атрымаўшы доугачаканае падма-

цаванне - гарматы і жывую сілу, кіраўніцтва радзивилаускага войска

вырашыла апярэдзіць паўстанцаў. У ноч на 26 студзеня, на той дзень кали сяляне планавалі захапіць Крычаў, радзивилауския злучэнни рушыли у на-Асцярожна пад покоывам цемнаты, княжацкі атрад прамку Царковішча. Калі пачало віднець, радзівілаўскае набліжаўся да лагера паустанцау. Кали пачало виднець, радзивилаускае войска знянацку навалилася на сялян, якія не здолелігшрганізаведь хоць якую абарону. Невялікія групы паўстанцаў адыходзілі да лесу, каля 200 чалавек загінула на полі бою, 176 трапіла ў палон. Камандуючы радзівілф-| ским войскам загадаў 30 паўстанцаў навесіць, яшчэ 30 — пасадзіць жывымі на пали и падвесіць за рэбры на круках. Уся маёмасць актыўных удзельнікаў паўшРЙйняканфіскоўвалася157. Па сутнасці, вёскі Крычаўскага староства, былі аддадзены салдатам на рабаванне. У першай палове лютага 1744 г. у Крычаў прыбыў гаспадар уладання Іеранім Фларыян Радзівіл, і тады адбыўся суд над кіраўнікамі сялянскага руху. 16 паўстанцаў: Іван Карпач, Стэсь Бачко, Васіль Вецер, Мікіта з в. Бароўкі, Іван Трус, Навум Буян, Васіль Пушчаенка, Васка Косцін, Іван Дакука, Захарка Сямашка, Іванішка з в. Варанкова, Мікіта з в. Тупічына, Сямён Варона, Ігнат Малунёнак, Іван Крывуля і Іван Галенка былі прыгавораны да пакарання смерцю. Аднак сярод іх імя Вашчылы не значылася.

Пасля паражэння пад Царковішчам, калі Вашчыла зразумеў, што не зможа больш сабраць сялянскія атрады, каб супрацьстаяць радзівілаўскім наймітам, ён вырашыўуцячы ў Расію. Яму ўдалося вырвацца з Крычаўскага староства і дабрацца да Латакоўскага фарпоста на тэрыторыі Расійскай імперыі. Услед доўга гналіся дзве харугвы жаўнераў. Жаўнеры даскакалі аж да фарпоста, але схапіць Вашчылу не змаглі, На той час кіраўніка паўстання пераслалі з Латакоўскага фарпоста на Ційй>шышкую пагранічную заставу, а потым далей — у Старадуб, у Кіеў.

Радзівіл накіраваў ліст у Кіеўскую губернскую канцылярыю з патраба-ваннем выдаць яму важака прыгонных «бунтаўнікоў». Але адразу зрабіць гзта было нельга. Спачатку трэба было вызначыць паходжанне Васіля Вашчылы. Калі б кіраўніка Крычаўскага паўстання палічылі падданым Расійскай дзяржавы — маларасіянінам, яго б не выдалі Рэчы Паспалітай згодна з Вечным мірам 1686 г. паміж суседнімі дзяржавамі. Калі ж аказалася б, што ён беларус, ураджэнец Крычаўшчыны, падданьд Рэчы Паспалітай, то рускія ўлады мусілі б выдаць Вашчылу палякам як уцекача. Паходжанне Васіля Вашчылы царскія чыноўнікі расследавалі вельмі старанна і доўга.

Допыты Вашчылы, яго родных, папяровая цяганіна паміж Старадубам, Кіевам,, Пецярбургам працягвалася з лютага аж да верасня 1744 г. Пакуль перасылаліся лісты, указы, загады, Васіль Вашчыла, якога трымалі пад аховай у Старадубскай крэпасці, цяжка захварэў. Наглядчык за кіраўніком Крычаўскага паўстання адзначаў: "А хвароба ў яго (Вашчылы. — В. М.) — крывавы мыт", 26 жніўня здароўе вязня старадубскай турмьі рэзка пагоршылася, а 28 жніўня 1744 г. Васіля Вашчылы не стала.

Аднак пагалосак Крычаўскага паўстання адазваўся па ўсёй тэрыторыі

Рэчы Паспалітай. Праз чатыры гады пасля падзей на Крычаўшчыне адзін з радзівілаўскіх слуг пісаў свайму пану: «Гэта ж ва ўсёй Кароне (г. зн. Полыпчы) і Літве (г. зн. Вялікім княстве Літоўскім) вядома Крычаўскае выступленне».

Вынікам мужнай барацьбы прыгонных стала паслабленне феадальнага прыгнёту ў старостве. Уладальнік Крычаўшчыны замяніў цяжкія работы на будах грашовым паборам, зняў шэраг абмежаванняў на сялянскі гандаль, адмовіўся ад здачы староства ў арэнду.