Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ответы на экз. вопросы / Еще ответы / 60. Культура Беларусі на рубяжы XX-XXIстст

.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
31.74 Кб
Скачать

Вяртанне беларускага народа да сваіх гістарычных каранёў, духоўнай спадчыны – адзін з асноўных напрамкаў радыкальных пераўтварэнняў у 90-я гг. У центры увагі грамадскасці аказалася барацьба за адраджэнне ва ўсіх сферах жыцця беларускай мовы. Гэтаму спрыялі Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” (20 студзеня 1990 г.) і Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР (20 верасня 1990 г.). У рэалізацыі асноўных палажэнняў гэтых дакументаў вялікую ролю адыграла таварыства беларускай мовы (ТБМ), якое ўзначальваў паэт Н.Гілевіч. Пытанням беларусізацыі значную ўвагу ўдзялялі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі і г.д.. Але ў другой палове 90-х гг. гэты працэс пайшоў на спад.

Першым, хто ўзняў пытанні аб выхаванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. Прыклад асэнсавання дня не толькі недаўняга, але і сённяшняга, у якім мы жывем побач з чарнобыльскай бядой, даюць раман І. Шамякіна “Злая зорка” і аповесці “Ахвяры”, і “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве плённа працуюць паэты Н.Гілевіч, Р.Барадулін, Г. Бураўкін. З поспехамі ідуць у тэатрах пьесы вядомых драматургаў А. Дударава, У.Бутрамаева, М.Арахоўскага і інш.

Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім.Я.Купалы “Князь Вітаўт”, “Звон - не малітва”, “Страсці па Аўдзею”, “Саламея” і інш. Добра заявілі аб сябе акцерскія трупы маладзёжнага тэатра, тэатра кінаакцёра, тэатра-лабараторыі “Вольная сцэна”, Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў г.Маладзечна і інш. На пачатку XXI ст. у Беларусі было 24 тэатры.

У сучасным выяўленчым мастацтве значна пашыраліся нефармальныя тэндэнцыі, адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Верхні горад”, “Жыльбел” і інш.

Асаблівы змест набыло мастацтва М.Савіцкага. Ім створаны цыкл карцін “Чорная быль”. Асноўная тэма творчасці мастака А.Кузьміча стварэнне галерэі мадоннаў.

У мае 1993 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 130 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-архіялагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Прадоўжыліся рэстаўрацыі Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка, які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.

Адраджаецца і актыўна развіваецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зараз ў рэспубліцы дзейнічае больш 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў, народных майстроў.

Духоўны патэнцыял нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэння да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У былых саюзных рэспубліках узніклі і дзейнічаюць розныя нацыянальна-культурныя таварыства, суполкі, зямляцтвы. Яны вядуць вялікую прапагандысцкую і культурна-асветную дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацавання сувязей з Бацькаўшчынай.