Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ответы на экз. вопросы / Еще ответы / 21. Люблинская уния. Утварэнне Рэчы паспалитай

.doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
35.33 Кб
Скачать

21. Люблинская уния. Утварэнне Рэчы паспалитай

- Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;

- у Вялікім княстве Літоўскім існаваў пласт дробнай шляхты, які падтрымліваў унію;

- дзяржаўны і палітычны лад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся;

- склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам.

Тэрыторыя Беларусі была ўцягнута ў гэтую вайну. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі, патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт – дзесяткі унітарных дагавораў ад часоў Ягайлы да Жыгімонтаў – сужыцця з Польшчай.

10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сейм, які здоўжыўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка – чэрвеня 1569 г. гэтыя землі былі ўключаны ў склад Польшчы, што аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайной эканоміку Вялікага Княства. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска.

Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя ў Кракаве. Абранне вялікага князя літоўскага спынілася, хаця тытул “вялікі князь літоўскі і рускі” і назва “Вялікае княства Літоўскае” захоўваліся. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы і для княства. Спадчыннае права на княства перадавалася Польшчы. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Пастановы, супрацьлеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка. Люблінская унія, такім чынам, – гэта інкарпарацыя княства ў Польскае Каралеўства.. У 1558 г. Іван IV, які стаў першым маскоўскім царом, распачаў так званую Лівонскую вайну. Урад Івана IV разглядаў гэтую вайну як важны крок на шляху да пераўтварэння Маскоўскага царства ў новы ІІІ Рым - новую магутную імперыю, якая зможа паспяхова змагацца з Захадам.

У гэты час Лівонскі ордэн быў слабы і цярпеў паражэнне. У 1559 г. кіраўніцтва ордэна звярнулася па дапамогу да ВКЛ. Затым быў падпісаны дагавор, згодна з якім тэрыторыя Лівоніі пераходзіла пад пратэктарат ВКЛ. Расія доўга разважала, а затым Іван IV пачаў вайну з ВКЛ. Вялікае княства Літоўскае да вайны было не падрыхтавана, і ў кароткі тэрмін армія Маскоўскага царства захапіла значную тэрыторыю ВКЛ. Сродкаў на вайну ў ВКЛ не хапала. У гэты час падаткі ў гарадах узраслі на 1000%. Агульнадзяржаўны падатак серабшчызны ўзрос у 5 разоў. Вялікі князь заклаў большасць сваіх маёнткаў, але сродкаў і часу ўсе роўна не хапала.

У такіх умовах ВКЛ звярнулася па дапамогу да Польшчы. Перагаворы пачаліся ў 1566 годзе і завяршыліся ў 1569г. падпісаннем Люблінскай уніі. Умовы і сутнасць уніі былі наступнымі:

1.                 Абедзве дзяржавы зліваліся ў адзінае і непадзельнае цэлае і новая дзяржава атрымала назву Рэчы Паспалітай.

2.        Кіраўнік дзяржавы - кароль, выбіраўся толькі ў Польшчы. Сталіцай дзяржавы быў толькі Кракаў.

3.     Адзіным заканадаўчым органам дзяржавы станавіўся агульны Сойм, паседжанне якога праходзілі па чарзе і ў Польшчы, і ў ВКЛ.

4.        ВКЛ захавала некаторыя аўтаномныя правы у межах Рэчы Паспалітай.

Княства мела права на свой асобны бюджэт, сваё войска і сваё заканадаўства, якое не павінна было супярэчыць інтарэсам агульнай дзяржавы.

Умовы ўніі былі несправядлівымі ў адносінах да ВКЛ. Княства страціла тэрыторыю Украіны, якую кароль перадаў Польшчы. Палітычныя супярэчнасці закладзенныя Люблінскай уніяй, нераўнапраўе народаў, страта ВКЛ свайго суверэнітэта не ўмацоўвалі агульную дзяржаву, наадварот, гэта спрыяла нараджэнню агульнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ у ХУІ ст. прывяла да ўтварэння Рэчы Паспалітай.