
Ответы на экз. вопросы / Еще ответы / 49. Асаблівасці правядзення палітыкі індустрыялізацыі ў БССР
.docПершы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які быў распрацаваны на аснове агульнасаюзнага плана на 1928 – 1932 гг., зацвердзіў ІХ Усебеларускі з’езд Саветаў у маі 1929 г. Галоўная задача плана фармулявалася як фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі БССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы і на гэтай аснове ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі, рэканструяванне сельскай гаспадаркі, выцясненне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы.
Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаў 243 млн.руб. і перавысіў укладанні папярэдніх 10 гадоў больш чым у 5,3 раза. Асаблівая ўвага ўдзелялася развіццю такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная. Адначасова выдзяляліся значныя сродкі на машынабудаванне для патрэб сельскай гаспадаркі і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Гэтыя напрамкі ў індустрыялізацыі Беларусі будуць вызначальнымі і ў гады другой пяцігодкі (1933 – 1937 гг.).
Ужо ў першай пяцігодцы былі пабудаваны швейная фабрыка “Стяг індустрыялізацы” і панчошна – трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, першая чарга фабрыкі штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, Бабруйскі, Барысаўскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і г.д. Толькі за першую пяцігодку аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 3,8 раза. Калі ў 1928 г. удзельная вага прамысловай прадукцыі ў валавай прадукцыі народнай гаспадаркі складала 41,3%, дык у 1932 г. яна дасцягнула 67%.
У гады другой пяцігодкі ў рэспубліцы былі ўведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемствы, як Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі аўтарамонтны завод, ацэтонны завод у Быхаве, шэраг электрастанцый. Усяго за другую пяцігодку было пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 прадпрыемстваў карэнным чынам рэканструяваны.
Інтэнсіўна развіваўся транспарт рэспублікі. Асноўную нагрузку нёс чыгуначны транспарт. Эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных дарог агульнага карыстання ў 1940 г. склала 5,74 тыс.км. і павялічылася ў параўненні з 1913 г. на 1,93 тыс.км. У гады першай пяцігодкі на Беларусі зарадзіўся аўтамабільны транспарт. Развіваўся і рачны транспарт, а таксама сувязь. З 1935 г. стала дзейнічаць першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск – Масква.
Для паспяховага правядзення індустрыялізацыі ў рэспубліцы важнае значэнне мелі эканамічныя сувязі з рознымі рэспублікамі СССР. Так, метал ў Беларусь паступаў з Украіны і Урала, машыны і абсталяванне, хімічныя прадукты – з цэнтральных раёнаў РСФСР і Украіны, нафта і нафтапрадукты – з Азербайджана і г.д. Амаль 900 рабочых і спецыялістаў з РСФСР і Украіны прымалі ўдзел у будаўніцтве Беларускай ДРЭС. Праектаваннем “Гомсельмаша” займаліся ленінградскае і маскоўскае аддзяленні “Гіпраммаша” і г.д.
Напярэдні Вялікай Айчыннай вайны 80% усей прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на долю прамысловасці. На долю БССР прыходзілася 33,8% усей вырабляемай у СССР фанеры, 27% - запалак, 30% - штучнай аліфы, 25% - драджэй, 11% - маргарына, звыш 10% - металарэзных станкоў і г.д.
У выніку ажыццяўлення індустрыялізацыі ў 20 – 30 – я гг. СССР, у тым ліку і БССР, ператварыліся з аграрнай дзяржавы ў індустрыяльна – аграрную.
Дзякуючы індустрыялізацыі было ліквідавана беспрацоўе, выраслі новыя гарады, была створана база для падрыхтоўкі тэхнічных кадраў.
Велізарнае значэнне ў жыцці нашага грамадства, 4/5 насельніцтва якога на мяжы 20-30гг. складала сялянства, мела радыкальнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркі. Перанасельнасць беларускай вёскі, хранічнае малазямелле сялян патрабавалі пошукаў больш інтэнсіўнага выкарыстання зямельных угодзяў. У гады НЭПа былі апрабаваны розны формы калектыўных гаспадарак, значная работа была праведзена і па стварэнню фермерскіх гаспадарак (хутарызацыя). ХV з’езд ВКП(б) (снежань 1927г.) вызначыў курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі.