- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.1. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.2. Рэкультывацыя кар'ераў
- •10.3. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •10.4. Гідралагічныя асаблівасці
- •Водны баланс некаторых кар’ерных вадаёмаў Беларусі, тыс. М3 / год
- •10.5. Гідрахімічны рэжым
- •10.6. Донныя адклады
- •10.7. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Колькасць каналаў і іх даўжыня па асноўным рачным басейнам Беларусі (на 2000 г.)
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
10.2. Рэкультывацыя кар'ераў
Рэкультывацыя кар'ерна-адвальных комплексаў адбываецца рознымі шляхамі. Найбольш часта выкарыстоўваецца комплексны метад, які рэалізуецца ў два этапа: тэхнічны і біялагічны. Тэхнічная рэкультывацыя ўключае запаўненне выемкі пустой пародай з краевых (перыферыйных) адвалаў. Пры гэтым дно і барты кар'ераў планіруюцца, выраўноўваюцца, пакрываюцца слоем глебы, якая ранейбыла знята і складзіравана недалека ад кар'ера. Тэхнічная рэкультывацыя прадугледжвае падрыхтоўку тэрыторыі для наступнай біялагічнай стадыі рэкультывацыі, мэтай якой з'яўляецца аднаўленне ўрадлівасці сельскагаспадарчых і лясных земляў.
Другім шляхам рэкультывацыі, які адрозніваецца сваей экалагічнасцю і прастатой, з'яўляецца захаванне кар'ераў і запаўненне іх вадой, гэта значыць утварэнне на месцы адпрацаваных радовішчаў кар'ерных вадаемаў разнамэтавага прызначэння. Зараз у рэспубліцы каля 10 % такіх распрацовак сталі аб'ектамі водагаспадарчай рэкультывацыі.
Кар'ерныя вадаемы – гэта рукатворныя прыродна-антрапагенныя водныя экасістэмы, станаўленне і функцыянаванне якіх яшчэ дасканала не вывучаны.
Кар'ерныя вадаемы Беларусі выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых і эстэтычных інтарэсах грамадства ў якасці:
сажалак для рыбаразвядзення;
вадасховішчаў;
вадаемаў для адпачынку і спорту (рэкрэацыі);
для мясцовых патрэб (арашэнне);
адстойнікаў для водаў з прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Геаэкалагічнае забяспячэнне воднагаспадарчай рэкультывацыі ажыццяўляеццэ паэтапна (Хоміч А.А.,2001):
распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання асваення радовішча і яго рэкультывацыі;
карэкцыя і дэталізацыя праекта рэкультывацыі кар’ерна-адвальнага комплексу, які атрымліваецца на месцы адпрацаванага радовішча;
кіраванне функцыяніраваннем сфарміраванага вадаёма кар’ернага тыпу.
На першым этапе вызначаецца магчымасць і мэтазгоднасць стварэння вадаёма. Паслядоўна вызначаюцца гідралагічныя, гідрагеалагічныя, геамарфалагічныя, горна-геалагічныя, ландшафтныя ўмовы воднагаспадарчай рэкультывацыі. І напрамак іх гаспадарчага выкарыстання. Ацэньваецца крыніцы жыўлення будучага вадаёма, іх дастатковасць для фарміравання аптымальнага аб’ёма воднай масы і забяспячэння надзейнага вадаабмену. З улікам тыпа радовішча, тэхналогіі яго распрацоўкі, вызначаюцца параметры будучага вадаёма.
Па вынікам ацэнкі магчымых марфаметрычных паказчыкаў вызначаецца перспектывы фарміравання біалагічнага тыпу вадаёма, яго прадукцыйныя магчымасці і адпаведнасць аптымальным суадносінам паміж імі. Адначасова прадугледжваюцца мерапрыемствы па арганізацыіі вадазбора будучага вадаёму, геаэкалагічнай яго рэкультывацыі. Характарыстыкі вадаёма і вадазбора з’яўляюцца асновай для планіруемага яговыкарыстання.
Другі этап уключае геаэкалагічны аналіз самога кар’ера як адмоўную форму рэльефа і дно будучага вадаёма. На гэтым этапу удакладняюцца межы вадазбора, памеры прыбярэжных водмелей, берагавая лінія, пляж, мерапрыемствы па планіроўцы дна вадаёма. Плануюцца мерапрыемствы па біялагічнай рэкультывацыі малога вадазбора і гідрабіялагічнай рэкультывацыі прыбярэжнай мелкаводнай зоны, ліквідацыя патэнцыяльных крыніц забруджвання.
Трэці этап уключае маніторынг за станам новых гідраэкасістэм і кіраванне іх функцыяніраваннем з мэтай ацэнкі адпаведнасці назіраемых іх лімналагічных паказчыкаў разліковым і і санітарна-гігіенічным параметрам.