№4
-
Гидрологический цикл (круговорот) воды в природе. Внутриматериковый влагооборот. Водный баланс земного шара.
Нясупынны і замкнуты працэс абмену вільгаццю паміж зямлёй і паветрам, літасферай і гідрасферай называюць кругаваротам вады ў прыродзе. Адрозніваюць два віды кругавароту: малы і вялікі. Пад уплывам сонечнага цяпла вада выпарваецца з паверхні акіянаў, падымаецца ў паветра ў выглядзе вадзяной пары і пераносіцца разам з паветрам на тысячы кіламетраў. У адпаведных умовах вадзяная пара кандэнсуецца і ўтварае воблакі, якія даюць ападкі - даждж, снег, град і г.д. Яны прасочваюцца ў глебу і дапаўняюць падземныя воды, сцякаюць па схілам, утвараюць ручаі, рэчкі. Другая частка вады выпарваецца і вяртаецца ў паветра. Вада па рэкам разам з падземным сцёкам трапляе ў мора, акіян, выпарваецца з іх паверхні. Затым працякае перанос вадзяной пары і вяртанне па паверхні зямлі ў выглядзе ападкаў. Вільгаць, уздымаецца ўверх, кандэнсуецца і вяртаецца ў мора і акіян і завяршае такім чынам малы, або акіянічны кругаварот вады, у якім удзельнічае толькі акіян (мора) і атмасфера. Другая частка вадзяной пары пераносіцца разам з паветранымі масамі на сушу і дае ападкі. Атмасферныя ападкі папаўняюць вадой рэкі, азёры, балоты, падземныя воды і ў выглядзе рачнога і падземнага сцёку па ухілам паверхні Зямлі вяртаюцца ў мора, акіян. Гэта вялікі кругаварот, які ў сваю чаргу ўключае мясцовы, або ўнутрымацерыковы кругаварот вільгаці. Мясцовы кругаварот вільгаці працякае непасрэдна на сушы, калі частка выпаўшых атмасферных ападкаў зноў выпарваецца і зноў кандэнсуецца (пераўтвараецца ў воблакі), а затым выпадае ў выглядзе дажджу ці снегу на паверхню Зямлі. Для Сусветнага акіяну (малы кругаварот)Zo = Xo + Yo Для перэфірыйнай часткі сушы Zс = Xс - Yс Для абласцей унутранага сцёку сушы Zб = Xб, Дзе Х – ападкі, Z – выпарванне, Y – сцёк , адпаведна над акіянам (о), на сушы (с) і ў абласцях унутранага сцёку (б)=> ураўненне воднага балансу Зямлі: Zо + Zс + Zб = Xо + Xс + Xб, ці Zзш = Xзш, дзе Zзш – выпарэнне на Зямлі, Xзш – ападкі на паверхню Зямлі і Акіян. Унутрымацерыковы кругаварот вады: Ва ўтварэнні ападкаў, якія выпадаюць на мацерыкі, удзельнічае вільгаць з акіяна і з cушы - з паветрам углыб сушы. Частка выпаўшай вільгаці зноў выпарваецца, кандэнсуецца і дае новыя ападкі. Такім чынам, адбываецца ўнутрымацерыковы кругаварот вільгаці. Агульная колькасць ападкаў, якія выпалі на якой-небудзь мясцовасці, складаецца з “знешніх” і “мясцовых” (Z) ападкаў дадзенай тэрыторыі: X = Xа + Xz. Водны баланс разглядяемай тэрыторыі: X = Z + Y, дзе X, Z, Y – сярэднія шматгадовыя значэнні X, Z, Y, так як Z = Xz + c, а X = Xa + Xz, Xa = c + Y. ΔVо, ΔVс, ΔVб, ΔVзш – змяненні колькасці вады за разліковы перыяд. Калі ведаць значэнні Х і Ха, можна вызначыць каэфіцыент абароту вільгаці, які паказвае колькі разоў паступіўшая звонку вадзяная пара выпадае ў выглядзе ападкаў на працягу поўнага абароту вільгаці дадзенай мясцовасці, пакуль яна не будзе вынесена рачным і паветраным сцёкам за яе межы: К = Х/Ха. Каэфіцыент абароту вільгаці павялічваецца углыб сушы і з павелічэннем плошчы мясцовасці, так як у абодвух выпадках павялічваецца роля ападкаў, якая ўтвараецца дзякуючы мясцоваму выпарванню.
2) Типы гидравлической связи подземных и речных вод (с графической интерпретацией).
Падземныя воды цесна звязаны з павехневымі. Хар-р узаемадзеяння паміж рачнымі і падземнымі водамі залежыць ад умоў залягання ваданоснага слоя, глыбіні ўразання рачной даліны, местазнаходжання выхаду падземных вод на паверхню адносна вышыні стаяння ўзроўня вады ў рацэ. Такім чынам, у рацэ ўзнікаюць розныя ўмовы для гідраўлічнай сувязі рачных і падлземных вод. Гідраўлічная сувязь можа адсутнічаць, быць часовай, пастаяннай, перыядычнай.
Пры адсутнасці гідраўлічнай сувязі ваганні ўзроўня вады падземных вод не залежаць ад ваганняў узроўня вады ў рацэ. Гэта адбываецца тады, калі грунтовы паток вады заўсёды знаходзіцца вышэй найбольшага ўзроўня вады ў рацэ.
Адсутнасць гідраўлічнай сувязі можа быць і часовай пры даволі нізкім стаянні ўзроўня вады ў рацэ. Гідраўлічная сувязь на раўнінных рэках назіраецца ў наступных выпадках
Временная связь назіраецца ў тым выпадку, калі гр. воды жывяць раку пры нізкім узроўнгі вады ў яе рэчышчы. У час паводкі, калі пад’ём вады ў рацэ значна перавышае ўзровень грунтовых вод, адбываецца фільтрацыя вады з ракі ў берагі. У прыбярэжнай зоне накопліваюцца вялікія запасы грунтовых вод як шляхам інфільтрацыі, так і шляхам сцёку з ракі пад напорам павадкавых вод. Узроўні вады ў рацэ і грунтовых водах цесна спалучаны. Ваганні ўзроўня вады ракі перадаюцца паверхні грунтовых вод.
Постаянная – запасы гр. вод пастаянна папаўняюцца шляхам фільтрацыі рачных вод. Узроўні вады ў рацэ заўсёды знаходзяцца вышэй паверхні грунтовых вод. Такое аднабаковае жыўленне рачнымі водамі хар-на для засушлівых раёнаў.
Периодическая - рака атрымлівае жыўленне з напорнага ваданоснага слоя, які мае пастаянную гідраўлічную сувязь з ракой. Жыўленне адбываецца шляхам непасрэднага паступлення напорных вод у рэчышча па тэктанічным разломам і трэшчынам., ці шляхам напорнай фільтрацыі праз вадаўпорны дах. Вада можа таксама паступаць праз пласты водапранікальных парод, вада якіх дрэніруецца рэкамі. Рэжым жыўлення напорнымі водамі залежыць ад спалучэння змянення п’езаметрычнага ўзроўня ў ваданосным слаі і ўзроўня ў рацэ.
Вадаабмен
паміж ракой і гідраўлічна звязанымі з
ёю ваданоснымі слаямі ў перыяд паводак
і наз-ца берагавым рэгуляваннем
рэчышчавага сцёку. Берагавое
рэгуліраванне прыводзіць да
пераразмеркавання рэчышчавага сцёку
з цягам часу. Гэтым можна растлумачыць
залежнасць рэжыму падземнага сцёку ў
прыбярэжнай зоне ад рэжыма ракі. Шырыня
зоны ўплыву залежыць ад амплітуды
ваганняў узроўняў вады ракі і ухілу
схіла ўрачной даліны. Пры аддаленні ад
рэчышча ўздзеянне рачных вод паступова
затухае.

3) Методика определения длины, ширины и средней ширины озера. Батиметрическая карта озера и методика ее составления.
Даўжыня возера (L, м або км) – найкарацейшая адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі адзін ад другога пунктамі берагавой лініі, вымераная па яго паверхні; паказваецца на плане ў залежнасці ад канфігурацыі возера ў выглядзе прамой ці ломанай лініі.
В. Найбольшая шырыня возера (Внайб, м або км) – найбольшая адлегласць паміж берагамі па перпендыкуляру да даўжыні возера.
Г. Сярэдняя шырыня возера (Вс, м, або км) – дзель ад дзялення плошчы возера на яго даўжыню:Вс = f0 / L, дзе f0 – плошча возера ( плошча нулявой ізабаты), м2 або км2; L – даў-жыня возера, м або км.
