
- •1. Определение густоты речной сети водосбора.
- •2. Расчёт морфометрических характеристик водосбора реки.
- •3. Определение длины бассейна реки.
- •4. Определение поправочного коэффициента на извилистость (при определении истинной длины реки).
- •5. Определение коэффициента извилистости главной реки или на её отдельном участке.
- •6. Определение падения и продольного уклона главной реки.
- •7. Построение гидрографической схемы реки.
- •8. Первичная обработка результатов гидрометрических наблюдений на водомерном посту.
- •9. Расчленение гидрографа по методу б.И. Куделина.
- •10. Расчленение гидрографа по методу б.В. Полякова.
- •11. Вычисление объёма годового стока графическим способом (по гидрографу).
- •12. Определение типа питания реки по гидрографу (по Львовичу).
- •13. Определение среднегодового расхода воды (нормы Qr) и характеристик речного стока при наличии наблюдений (аналитический метод).
- •14. Определение средневзвешенного значения модуля стока по карте стока (при отсутствии наблюдений).
- •15. Расчёт характеристик стока при отсутствии наблюдений (графическим способом по карте стока).
- •Вызначэнне прыватных плошчаў басейна р. Віхра і сярэдніх модуляў паміж ізалініямі сцёку па карце
- •16. Определение длины, ширины и средней ширины озера.
- •17. Объемная и батиметрическая кривая озера и их практическое
- •18. Определение объёма и площади озера по батиграфической кривой.
- •19. , Методы расчета объёма воды в озере.
- •20. Определение границы термических слоев в глубоком пресном озере.
- •21. Определение среднего и максимального термического градиента при прямой и обратной термической стратификации.
19. , Методы расчета объёма воды в озере.
Катлавіны азёр маюць складаную форму, якая адрозніваецца ад формы правільных геаметрычных цел, і падабраць залежнасць для вылічэння аб’ёму ўсёй воднай масы возера даволі цяжка. Таму пры аналітычным вызначэнні аб’ём разлічваецца па слаях, якія знахо-дзяцца паміж плоскасцямі суседніх ізабат. Гэтыя слаі з дастатковай дакладнасцю могуць быць прыраўнаваны да правільных геамет-рычных цел. Лепшыя вынікі пры вылічэнні аб’ёмаў слаёў большасці азёр дае формула ўсечанага конуса. Агульны аб’ём возера (V0, м3) вызначаецца падсумаваннем аб’ёмаў слаёў:
V0=h1(f1 +f2 + √f1 f2) / 3 +h2(f2 +f3 + √f2 f3) / 3 + ... +hn-1(fn-1) / 3,
дзе h1,h2 ...hn-1 – сячэнне ізабат (м), якое прымаецца, як правіла, аднолькавым для ўсяго плана;f1,f2 ...fn-1 – плошчы, абмежаваныя адпаведнымі ізабатамі,fn= 0.
Для прыбліжаных разлікаў аб’ёмаў слаёў можа быць выкарыстана формула прызмы:
V0=h (f1 +f2)/ 2,
дзе V0 – аб’ём слоя (м3) паміж плоскасцямі ізабат; агульны аб’ёмV0=vi.
Вылічаныя аб’ёмы слаёў запісваюцца ў графу 3 табл. 1.19. Паслядоўнае падсумаванне аб’ёмаў слаёў ад дна да паверхні (графа 4 табл. 1.19) дае нарастанне аб’ёму да поўнага яго значэння пад нулявой ізабатай.
20. Определение границы термических слоев в глубоком пресном озере.
Пасля наступлення вясенняй гоматэрміі пры далейшым накапленні цяпла ў працэсе вясенняга і летняга награвання возера верхнія яго слаі становяцца ўсё больш цёплымі і лёгкімі, а ў ніжэйразмешчаных слаях вада будзе больш халоднай і шчыльнай. Такое памяншэнне тэмпера-туры з глыбінёй называецца прамой тэрмічнай стратыфікацыяй(гл. рыс. 1.18, крывая ІІІ).У глыбокіх прэсных азёрах зоны умеранага клімату летам, пры прамой тэрмічнай стратыфікацыі, моцна і раўнамерна нагрэты верхні слой вады –эпілімніён– падсцілаецца больш халодным глыбінным слоем –гіпалімніёнам.
Паміж эпілімніёнам і гіпалімніёнам размяшчаецца слой тэмпературнага скачка – металімніён, у якім тэмпература рэзка паніжаецца з глыбінёй (гл. рыс. 1.18).
Слой тэмпературнага скачка з’яўляецца быццам бы заграджальным слоем (тэрмаклінам), вышэй якога адбываецца перамешванне водных мас, а ніжэй назіраецца больш устойлівы стан тэмпературы вады, якая павольна змяняецца з глыбінёй. У сувязі з гэтым у эпілімніёне ствараюцца больш спрыяльныя ўмовы жыцця (багацце святла, цяпла, перавага акісляльных працэсаў), якія спрыяюць інтэнсіўнаму развіццю жыцця і асабліва планктону. У металімніёне пры рэзкім падзенні тэмпературы мяняецца газавы рэжым; нярэдка тут адзначаецца масавая гібель мікраарганізмаў. У слаі гіпалімніёна пры адсутнасці асвятлення гінуць жывыя раслінныя арганізмы, змяншаецца, часам да нуля, колькасць кіслароду (дэфіцыт кіслароду), утвараецца газ, згубны для ўсяго жывога (серавадарод).
Месцазнаходжанне слоя тэмпературнага скачка ў возеры і верты-кальны градыент тэмпературы ў ім залежаць ад глыбіні ветравога перамешвання і тэмпературы вады эпілімніёна і гіпалімніёна, а яны ў сваю чаргу – ад марфалогіі і марфаметрыі азёрных катлавін, тыпа па паходжанню.