
- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •Прадмова
- •П.С. Лопух Уводзіны.
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.5. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі развіцця гідраграфічнай сеткі
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
- •Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)
- •Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)
- •Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў
- •Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
- •Ддынаміка і перспектывы здабычы азёрных спарапеляў з азёр Беларуси (тыс.Тон)
- •6. Каналы
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •Асноўныя характарыстыкі ручайковай сеткі, якая узнікае на схілах узгоркаў (Інструкцыя по определенію..., дгі, 1979)
- •Сярэднія значэнні характарыстык асноўных фактараў развіцця і інтенсіўнасці водна-эразіённых працэсаў па абласцям
- •Гідраграфічныя характарыстыкі асноўных рэк Беларусі
- •Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)
- •8. Вадасховішчы
- •Табліца 8.1 Тыпізацыя вадасховішчаў сусвету па памерах
- •Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады
- •9. Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
Асноўныя характарыстыкі ручайковай сеткі, якая узнікае на схілах узгоркаў (Інструкцыя по определенію..., дгі, 1979)
Тып ручайковай сеткі |
Кароткая характарыстыка ручайковай сеткі |
Даўжыня ручайкоў, км |
Плошча вадазбора, км2 |
1 |
Часовая ручайковая сетка у прывадападзельнай частцы схілаў з адносна роўнай паверхняй і раўнамерным ухілам; месцазнаходжанне струменяў выпадковае і непастаяннае |
Менш 0,1 |
Менш 0,05 |
2 |
Часовая ручайковая сетка у ніжняй частцы схілаў з адносна роўнай паверхняй і раўнамерным ухілам, утвараецца пасля зліяння струменяў тыпа 1; месцазнаходжанне залежыць ад формы схіла і другіх выпадковых фактараў |
0,1 – 0,3 |
0,05 – 0,25 |
3 |
Часовая ручайковая сетка, добра выражана у рэльефе (прыурочана да лагчын сцёку), утвараецца у выніку зліяння ручайкоў тыпа 2 і упадзення у іх ручайкоў тыпа 1 |
0,3 – 2,0 |
0,25 – 2,00 |
Вадазборы ярава-балкавай сеткі даволі выразна адлюстроўваюцца у рэльефе. Іх плошча складае у сярэднім ад 2-5 да 7 км2, радзей і болей. Па канфігурацыі у плане (па форме) іх вадазборы можна падзяліць на тры асноўныя тыпы: грушавідныя, трывугольныя, лінейна выцягнутыя з востра- ці прамавугольным замыканнем у вярхоўях (рыс. 7.3). Малюнак вадазбораў цесна звязаны са структурай ярава-балкавых сістэм. Грушавідная форма вадазбора характэрнаярава-балкавым комплексам з сіметрычна зыходзячыміся бакавымі балкамі (прытокамі), якія у сваю чаргу прыймаюць яры другога парадку з рознай ступенню актыўнасці. Структура вадазбораў трывугольнай формы больш простая і складаецца з асноўнай балкі ці яра, якая прыймае прытокі у ніжняй частцы сістэмы. Лінейна выцягнутыя вадазборы па велічыні займаюць прамежкавае палажэнне. Структура эразіённай сеткі прадстаўлена асноўнай балкай часта са слаба актыўным донным яром, які раўнамерна прыймае яры у асноўным першага парадку.
Плошчы ярава-балкавых сістэм павялічаюцца па меры ускладнення эразіённай сеткі. З ростам плошчы павялічваецца даўжыня часовых вадацёкаў і памяншаюцца ухілы тальвегаў.
Для большасці форм лінейнай эрозіі характэрна асіметрыя. Галоўнай прычынай асіметрым з’яўляюцца кліматычны і гідралагічны фактары.
Утварэнне характэрных форм лінейнай эрозіі – првых элементаў рэчышчавай сеткі (прамоін, яроў, балак і інш.) цесна звязана з прыроднымі і антрапагеннымі фактарамі. Водныя струмені выконваюць першую эразіённую работу, размываюць верхнія гарызонты глебы, горных парод, утвараюць паглыбленні і пашырэнні дна, садзейнічаюць абвальна-асыпным працэсам і вынасу прадуктаў размыву. Далейшае павялічэнне актыўнасці водных струменяў, канцэнтрацыя паверхневага сцёку прыводзіць да утварэння прамоін і яроў. Развіццё ярава-балкавых сістэм, іх стадыі разглядаюцца падрабязна у адпаведных раздзелах геамарфалогіі. Мы разглдаем вынікі даследаванняў развіцця форм лінейнай эрозіі, якія удзельнічаюць у трансфармацыі першых звенняў рэчышчавай сеткі – лагчын, яроў і балак (А.І. Паўлоўскі, 1984). Ім было ўстаноўлена тры рады эвалюцыйнага развіцця форм лінейнай эрозіі: яр – балка – яр; даліна – балка – яр; лагчына – балка – яр – цілагчына – яр – балка.
Першы тып эвалюцыі лінейнай эрозіі шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі развіцця ярава-балкавага рэлефу. Тыпічнымі раёнамі з’яўляюцца Мінскае, Навагрудакскае і Мозырскае узвышшы.Для такіх сістэм характэрна наяўнасць да трох тэрасападобных пляцовак. Такія формы звычайна развіваюцца у марэнных супесках, суглінках, часта перакрытых магутным (да 10 м) лёсападобным покрывам, ці пясчана-гравійна-галечнікавым матэрыялам. Такая сістэма развіваецца у тры этапы: 1 – утварэнне яра; 2 – фарміраванне балкі; 3 – другасны размыў і, як вынік, утварэнне фрагментаў тэрас і далін яра (рыс. 7.4 ).
Другі варыянт эвалюцыйнага развіцця эразіённых форм адбываецца па схеме даліна – балка – яр добра вывучаны на прыкладзе басейна р.Пціч, дзе добра можна прасачыць адміранне верхніх звенняў рэчышчавай сеткі і фарміраванне на іх месцы яроў і балак. Тут эразіённыя формы маюць больш буйныя памеры (да 5 км), а наіх дне і схілах можна заўважыць астаткавыя формы рачных далін. У нізоўях такіх сістэм ужо дзейнічаюць пасітаянныя вадацекі. Такі тып развіцця элементаў рэчышчавай сеткі сустракаецца на Мінскім узвышшы, Аршана-Магілёўскай і Горацкай раўнінах (басейны р.р. Бася і Проня), і інш. (рыс. 7.5).
Трэці тып развіцця элементаў рэчышчавай сеткі (лагчына – балка – яр, ці лагчына – яр – балка) характэрны для паўночнай часткі тэрыторыі Беларусі, дзе яры і балкі часта наследуюць старажытныя лагчыны сцёку талых ледавіковых вод (напрыклад балка каля г.п. пясчана-гравійны матэрыял); 6 – балкавы алювій (пяскі рознай велічіні, супесі)
Друя, левы бераг р.Заходняя Дзвіна). Эвалюцыйны рад развіцця адбываецца таксама у тры этапы: 1 – утварэнне лагчыны сцёку талых ледавіковых вод у даліну р.Заходняя Дзвіна, якая упіраецца на надпойменную тэрасу; 2 - фарміраванне балкі (затуханне рэчышчавых працэсаў і накапленне на схілах і дну дэлювіальных адкладаў); 3 – утварэнне яроў з ускрыццём ваданосных гарызонтаў, у выніку чаго ў нізоўях балкі ўтвараецца вадасцёк (рыс. 7.6).
Згодна з даследаваннямі водна-эразіённых працэсаў, іх якасных і колькасных паказчыкаў, умоў іх праяўлення была прапанавана схема водна-эразіённага раянавання тэрыторыі Беларусі і таканамічныя адзінкі: вобласць (5 адзінак) – раён (32 адзінкі) (рыс. 7.7).
Нарачана-Заходне-Дзвінская(1) вобласць аб’ядноўвае 7 раёнаў і займае амаль усю паўночную частку Беларусі (басейн р. Заходняя Дзвіна і р.Віліі). Залажэнне першых элементаў рэчышчавай сеткі адбываецца на ледавіковых узвышшах (Віцебская, Браслаўская, Гарадокская, Асвейская і інш.), дзе бяруць пачатак рэкі другога і трэцяга парадку, а таксама на крутых схілах рачных далін (Заходняя Дзвіна, ніжняе цячэнне рр. Дрыса, Свольна, Лучоса і інш.). Некаторыя характарыстыкі вабласцей прыведзены у табліцы 7.2.
Вілейска-Нёманская(2) вобласць ахоплівае 8 раёнаў у басенах рэк Нёмана і Віліі. Вобласць адрозніваецца найбольш узвышанымі Мінскай, Ашмянскай, Гродзенскай, Навагрудскай, Ваўкавыскай і інш. Узвышшамі, слаба хвалістымі марэннымі і водна-ледавіковымі раўнінамі.
Табліца 7.2