
- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •Прадмова
- •П.С. Лопух Уводзіны.
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.5. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі развіцця гідраграфічнай сеткі
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
- •Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)
- •Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)
- •Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў
- •Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
- •Ддынаміка і перспектывы здабычы азёрных спарапеляў з азёр Беларуси (тыс.Тон)
- •6. Каналы
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •Асноўныя характарыстыкі ручайковай сеткі, якая узнікае на схілах узгоркаў (Інструкцыя по определенію..., дгі, 1979)
- •Сярэднія значэнні характарыстык асноўных фактараў развіцця і інтенсіўнасці водна-эразіённых працэсаў па абласцям
- •Гідраграфічныя характарыстыкі асноўных рэк Беларусі
- •Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)
- •8. Вадасховішчы
- •Табліца 8.1 Тыпізацыя вадасховішчаў сусвету па памерах
- •Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады
- •9. Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
7.1 Асноўныя элементы рачной сеткі
Атмасферныя ападкі і крыніцы грунтовых вод не адразу утвараюць рэкі. Спачатку вада збіраецца у асобныя струменькі і ручайкі, а апошнія злучаюцца і утвараюць рэчкі і рэкі.
Паверхневыя вадатокі у залежнасці ад іх велічыні і фізіка-геаграфічных умоў іх вадазбораў могуць дзейнічаць пастаянна ці перыядычна. На рысунку 7.1 паказана структура перавагаючых напрамкаў водных плыняў па тэрыторыі Беларусі, якая была пабудавана па матэрыялам эразіённа-марфаметрычных характарыстык рачных басейнаў другога парадку з дапамогай карт маштаба 1:500000.
Сукупнасць рэк і другіх вадатокаў, якія дзейнічаюць часова ці пастаянна, а таксама азёры якой-небудзь тэрыторыі утварае гідраграфічную сетку. Згодна з дзяржаўным стандартам — гідраграфічная сетка — гэта сукупнасць вадатокаў і вадаёмаў у межах дадзенай тэрыторыі. Сюды не уваходзяць шматлікія струменькі вады, якія часова узнікаюць у час таяння снегу, выпадзення атмасферных ападкаў, а таксама часовыя накапленні вады у паніжэннях рэльефа.
Частка гідраграфічнай сеткі, якая утворана сукупнасцю даволі буйных рэк, пераважна пастаянных вадатокаў называецца рачной сеткай дадзенай тэрыторыі.
Рачная сетка — частка рэчышчавай сеткі, якая складаецца з рэчышчаў пастаянных вадатокаў. Рэчышчавая сетка утвараецца сукупнасцю рэчышчаў усіх вадатокаў.
Рачная сетка з’яўляецца не выпадквым спалучэннем шматлікіх шляхоў сцёку паверхневых водаў, а вынікам ці адлюстраваннем складанага фізічнага працэса, які працякае на адпаведным участку паверхні зямлі.
У будове гідраграфічнай сеткі выдзяляюцца асноўныя яе элементы: лагчына, лог, сухадол і рачная даліна (рыс. 7.2).
Лагчына — самая верхняя частка гідраграфічнай сеткі мае неясна ці слаба выражаную упадзіну водна-эразіённага паходжання. Яна мае палогія, часцей задзернаваныя схілы і роўнае, увогнутае дно. Лагчына утвараецца часцей за усё пры плошчы вадазбору да 10-15 га. На яе вадазборы назіраецца пераважна паверхневы змыў.
Лог — наступнае за лагчынай звяно гідраграфічнай сеткі. Ад лагчыны ён адрозніваецца большай глыбінёй урэза, большай вышынёй і круцізной схілаў. Тут, як правіла, назіраецца размыў дна і берагоў. Лагі збіраюць ваду ужо з плошчы ад 10-15 га да 10-15 км2.
Сухадол знаходзіцца перад далінай, адрозніваецца асіметрыяй схілаў, наяўнасцю рэчышча часовага вадатока. Плошча вадазбора у сухадолаў складае каля 10-15 км2.
Даліна найбольш поўна выпрацавана вадой вадатокаў. Яна характэрызуецца значнай працягласцю і плошчай вадазбора і наяўнасцю пастаяннага вадатока.
Водна-эразіённыя працэсы і в асаблівасці лінейна эрозія, з’яўляюцца магутным рэльефаутвараючым фактарам, які значна уплывае на развіццё элементаў рэчышчавай і гідраграфічнай сеткі. Сцёк з паверхні зямлі ажыццяўляецца як у выглядзе пластавых плыняў, так і у выглядзе струменяў іручаёў. Узнікаючыя струмені вады можна падзяліць на тры групы па ступені уздзеяння на паверхню зямлі (ДГІ, 1979), (табл. 7.1). развіццё таго ці другога тыпа ручайковай сеткі вызначае баланс прадуктаў размыву. Узнікаючыя прамоіны, пераходзяць у яры, балкі, у якіх пазней узнікаюць часовыя, а пасля і магчыма пастаянныя вадацёкі. Такім чынам фарміруецца добра выражаныя у рэльефе ярава-балкавыя сістэмы, першыя элементрэчышчавай сеткі.
Табліца 7,1