
- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •Прадмова
- •П.С. Лопух Уводзіны.
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.5. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі развіцця гідраграфічнай сеткі
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
- •Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)
- •Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)
- •Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў
- •Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
- •Ддынаміка і перспектывы здабычы азёрных спарапеляў з азёр Беларуси (тыс.Тон)
- •6. Каналы
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •Асноўныя характарыстыкі ручайковай сеткі, якая узнікае на схілах узгоркаў (Інструкцыя по определенію..., дгі, 1979)
- •Сярэднія значэнні характарыстык асноўных фактараў развіцця і інтенсіўнасці водна-эразіённых працэсаў па абласцям
- •Гідраграфічныя характарыстыкі асноўных рэк Беларусі
- •Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)
- •8. Вадасховішчы
- •Табліца 8.1 Тыпізацыя вадасховішчаў сусвету па памерах
- •Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады
- •9. Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
Тып возера |
Типологические характеристики, см | ||||
А |
±h |
h |
hmin |
hma | |
1. Азёры з высокім веснавым паўнаводдзем і летняй (асенне-зімовай) межанню. Паўночная (Паазерская) група азёр | |||||
1.1.З устойлівым рэжымам узроўня , ΔF ≤ (10 | |||||
1.1а. З нізкім разцягнутым веснавым паўнаводдзем і высокай асенне-зімовай межанню (падтып воз. Нарач) |
15-20 |
0,00 -(-0,25) |
5-10 |
-8 |
+10 |
1.1б. . З нізкім разцягнутым веснавым паўнаводдзем і асенне-зімовай межанню (падтып воз. Нящэрда) |
20-40 |
0,00-0,50 |
5-10 |
-14 |
+24 |
1.1в.З веснавым паўнаводдзем і асенне-зімовай межанню (падтып воз. Чарэйскае) |
30-60 |
0,00-(-1,00) |
5-20 |
-24 |
+37 |
1.2. З сярэднеустойлівым рэжымам узроўня, (10 ≥ ΔF ≤20) | |||||
1.2а.З высокім веснавым паўнаводдзем, і нізкай асенняй межанню (падтып воз. Чарсцвяты) |
40-80 |
0,00- (-0,25) |
5-15 |
-28 |
+48 |
1.2б. З высокім веснавым паўнаводдзем , асенняй паводкаю, летняй і зімовай межанню (падтып воз. Езярыща) |
50-55 |
0,00-0,10 |
10-15 |
-18 |
+35 |
1.3. З няўстойлівым рэжымам узроўня, ΔF≥20 | |||||
1.3а. З добра выражаным высокім веснавым паўнаводдзем і летне-асенняй межанню межанню (падтып воз. Сянно) |
50-60 |
0,00-6,00 |
10-15 |
-19 |
+45 |
1.3б.З добра выражаным высокім веснавым паўнаводдзем і асенне-зімовай межанню (падтып возера Атолава) |
Около 60 |
0,00- (-1,67) |
Около 15 |
-24 |
+39 |
2. Азёры з нізкім веснавым паўнаводдзем і нізкай межанню Азеры цэнтральнай часткі Беларусі | |||||
2.1.З устойлівым рэжымам узроўня, ΔF ≤ (10 | |||||
2.1а. З нізкім разцягнутым веснавым паўнаводдзем і нізкай асенняй межанню (падтып воз. Свіцязь)подтип озера Свитязь) |
Около 15 |
0,00-1,00 |
Около 5 |
-8 |
+7 |
3. Азеры з нізкім веснавым паўнаводдзем і нізкай межанню. Паўднёвая (палеская) група азёр | |||||
3.1. З устойлівым рэжымам узроўня, ΔF ≤ (10 | |||||
3.1а. Знізкімразцягнутым веснавым паўнаводдзем і высокай асенняй межанню (падтып воз Аыганашчанскае) |
20-30 |
0,00-2,00 |
5-7,5 |
-13 |
+15 |
3.2. З сярэдняустойлівым рэжымам узроўня, (10 ≥ ΔF ≤20) | |||||
3.2а. З разцягнутым веснавым паўнаводдзем і асенняй межанню (падтып воз. Чырвонае) |
30-50 |
Около 3,00 |
7,5-9,0 |
-11 |
+27 |
3.2б. З добра выражаным веснавым паўнаводдзем і асенняй межанню(падтып воз. Чорнае) |
50-60 |
0,00 |
10-15 |
-23 |
+32 |
3.3.З няустоўлівым рэжымам узроўня, ΔF≥20 | |||||
3.3а. З добра выражаным высокім веснавым паўнаводдзем і нізкай асенняй межанню (падтып воз. Спораўскае) |
Около 100 |
0,00 |
25-40 |
-40 |
+58 |
Група азёр Беларускага Паазер’я характарызуецца высокім веснавым паўнаводдзем і, у залежнасці ад прыродных умоў вадазбора, летняй, асенняй і асення-зімовай межанню. Амплітуда ваганняў узроўня вады вышэй ярэдняй велічыні для вадаёмаў рэспублікі. Інтенсіўнасць пад’ёма узроўня вады болй 10 см у месяц. Розныя прыродныя ўмовы вобласці вызначаюць розныя тыпы узроўневага рэжыму азёр (рыс. 5.8).
Адзіным і добра вывучаным возерам цэнтральнай часткі Беларусі з’яўляецца возера Свіцязь. Возера адрозніваецца нізкім разцягнутым веснавым паўнаводдзем і нізкай асенняй межанню. Як і возера Кромань, дзе есць назіранні за рэжымам узроўня вады яно адносіцца да групы з ўстойлівым рэжымам.
Азёры Палесся адрозніваюцца ад паўночнай групы азёр невысокім паўнаводдзем і наяўнасцю асенняй межані (рыс. 5.9).
Сярэдняя амплітуда вагання ўзроўняў вады азёр ніжэй сярэдняй велічыні па Беларусі.
5. 9 Гаспадарчае выкарыстанне рэсурснага патэнцыялу і ахова азёр
Азёры Беларусі даўно выкарыстоўваюцца у гаспадарцы. Найбольш старажытнымі і распаўюджанымі відамі карыстання з'яўлялалась выкарыстанне вады у бытавых мэтах і рыбалоўства. У старажытнасці шматлікія азёры уваходзілі ў склад волакаў, якія злучалі розныя азёрна-рачныя сістэмы. У ХУ11 - ХУ111 стагоддзях некаторыя азёры ўваходзілі ў склад водных шляхоў (Агінскі, Бярэзінскі, Себежскі і інш.). У пачатку ХХ стагоддзя шматлікія азёры і азёрна-рачныя сістэмы былі закрануты меліаратыўнымі работамі і у першую чаргу асушальнымі мерапрыемствамі з мэтай паніжэння узроўня вады для асушэння лугоў. У другой палове ХХ стагоддзя частка азёр была зарэгуліравана плацінамі гідраэлектрастанцый. Некаторыя вадаёмы выкарыстоўваюцца у якасці вадаёмаў-ахаладжальнікаў пры буйных ГРЭС (Белае, Лукомльскае). На вадаёмах палесся пабудаваны азёрныя вадасховішчы для рэгулявання ўзроўня вады прылягаючых меліаратыўных аб'ектаў. Практычна ўсе азёры ў рознай ступені выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыі.
Гаспадарчае выкарыстанне азёр рэспублікі абмяжоўваецца наступнымі фактарамі: месцазнаходжанне і даступнасць азёр, наяўнасці прыродных рэсурсаў (водныя, біалагічныя, мінеральныя, рэкрэацыйныя), асвоенасць вадазбора (Уласаў,Б.П.,2001). Найбольш асвоенымі з'яўляюцца азёры Палесся і сельска-гаспадарчыя раёны Паазерья: Браслаўскі, Віцебскі, Пастаўскі, Ушачскі, Шумілінскі і іншыя. Меньш выкарыстоўваюцца азёры добра аблесеных і меньш раёнаў.
Сучасны азёрны фонд рэспублікі выкарыстоўваецца: для рыбалоўства і рыбаводства (92 %), у гаспадарча-бытавых (69,2 %) і сельскагаспадарчых (45,4) мэтах, для рэкрэацыі (32 %), меліарарацыі (9 %), для здабычы сапрапеляў (меньш 1 %).
Найбольш эфектыўна выкарыстоўваюцца азёры у рыбнай гаспадарцы (прамысловая і спартыўная лоўля). Буйнейшыя рыбгасы маюць рыбаперапрацоўчыя рыбакамбінаты (Браслаўскі, Нарачанскі і інш.). Гадавы ўлоў па рэспубліцы складае у сярэднім каля 1,5 тыс. тон. Ва ўловах перавагаюць часцікавыя пароды рыбы – лешч, шчупак, акунь, платва. На некаторых азёрах вядзецца здабыча вугра. Спартыўная лоўля рыбы добра налажана ў рэкрэацыйных зонах (Браслаўская, Наоачанская, Ушачская, вакол буйных гарадскіх агламерацый, вакол буйных гарадоў. Для павышэння прадуктыўнасці азёр праводзіцца іх зарыбленне цэннымі пародамі: лешч, судак, сярэбраны карась, шчупак, белы амур, белы і стракаты таўсталобік і інш. Выкарыстанне азёр з мэтай атрымання рыбнай прадукцыі недастатковае і мае значныя перспектывы.
Перспектыўным напрамкам з'яўляецца выкарыстанне азёр у рэкрэацыі. Рэкрэацыйныя рэсурсы азёр уключаюць мікраклімат, азёр, маляўнічыя прыродныя ландшафты вакол іх, мінеральныя воды, радовішчы лекавых гразяў. У перспектыве звыш 30 % рэрэацыйных зон будзе фарміравацца вакол азёр. Якія могуць прыймаць да 1,5 млн чалавек. Вядучыя рэрэацыйныя зоны сфарміравалісь вакол буйных азёр: «Нарач», «Браслаў», «Ушачы», «Азёрная», «Асвея», «Латыгава», «Падсвілле», «Лосвіда».
Адным з перспектыўных накірункаў выкарыстання азёр з'яўляецца здабыча азёрных сапрапеляў (табл. 5.7 ). Як сведчыць табліца здабыча сапрапеляў значна паменшыць здабычу торфу для патрэб сельскай гаспадаркі. Размеркаванне сапрапелевага фонду па тэрыторыі Беларусі прадстаўлена на рысунку 5.10.
Таблица 5.7