- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •Прадмова
- •П.С. Лопух Уводзіны.
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.5. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі развіцця гідраграфічнай сеткі
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
- •Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)
- •Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)
- •Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў
- •Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
- •Ддынаміка і перспектывы здабычы азёрных спарапеляў з азёр Беларуси (тыс.Тон)
- •6. Каналы
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •Асноўныя характарыстыкі ручайковай сеткі, якая узнікае на схілах узгоркаў (Інструкцыя по определенію..., дгі, 1979)
- •Сярэднія значэнні характарыстык асноўных фактараў развіцця і інтенсіўнасці водна-эразіённых працэсаў па абласцям
- •Гідраграфічныя характарыстыкі асноўных рэк Беларусі
- •Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)
- •8. Вадасховішчы
- •Табліца 8.1 Тыпізацыя вадасховішчаў сусвету па памерах
- •Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады
- •9. Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
5.1. Агульная характарыстыка
Азёры – прыродныя паглыбленні зямной паверхні, якія не меюць аднабаковага ухіла і непасрэднага злучэння з морам, запоўненыя да некаторай адзакі вадой. Вадаёмы такога тыпу адрозніваюцца запаволеным вадаабменам. Найбольшая частка азёр звязана з дзейнасцю апошняга ледавіка і знаходзіцца у зоне апошняга зледзянення і іграюць важную ролю ў фарміраванні сучасных прыродных ландшафтаў (поўнач і паўночны захад Еўропы, Канада, поўнач ЗША), (рыс. 5.1).
Найбольш буйныя азёры свету знаходзіцца у тэктанічных катлавінах у раёнах дастатковага ці звыш дастатковага увільгатнення як у раўнінных, так і горных раёнах. Буйныя азёры арыдных абласцей атрымліваюць жыўленне з другіх геаграфічных зон з дастатковым увільгатненнем ці з горных раёнаў.
Агульный аб’ём вады сусвету амаль у 90 разоў перавышае сумарны аб’ём вады рэчышчаў рэк і у чатыры разы боль сярэдняга гадаваога сцёку. Плошча 145 найбольш буйных азёр з плошчай акваторыі болей 100 км2 кожнае дасягае 1,3 млн.м2, што у тры разы перавышае плошчу Чорнага мора.
Геаграфічная роля азёр заключаецца:
ва ўздзеянні на сцёк (рэгуляванні, а пры значным впарэнні і у памяншэнні воднага сцёку), змяншэнні цвёрдага сцёку і рэгуляванні хімічнага);
ва ўздзеянні на мікраклімат прылягаючых тэрыторый;
у накапленні паступаючых з вадой і у выніку унутрывадаёмных (лімнічных) працэсаў рэчываў і утварэнні з іх на дне новых горных парод (сапрапеляў, торфа, мелу, ілоў рознага тыпу, мергеля, канкрэцый і інш.);
ва утварэнні спецыфічных умоў і асяроддзя для жыцця арганізмаў.
Шматлікія і розныя па паходжанню азёры злучаныя рэкамі утвараюць азёрна-рачныя сістэмы. Гідралагічны рэжым вадаёмаў такіх сістэм цесна ўзаемазвязаны. Найбольш выразна такія сістэмы выражаны у раёнах мацерыковага зледзянення: у скандынаўскіх краінах, Карэліі, дзяржаў Балтыі, на паўночным захадзе Расіі, а таксама і на поўначы Беларусі. Найбольшая у Расіі азёрна-рачная сістэма уключае Анежскае возера, р.Свір, Ладажскае возера і р.Няву. Шматлікія меншыя азёрна-рачныя сістэмы сустракаюцца у раёнах паазер’яў (Мазурскае у Польшчы, Беларускае Паазер’е і інш.). На Б такіх еларусі азёрна-рачныя сістэмы вядомы пад назвай аёрных груп (Браслаўская, Ушачская, група Вымно, Свірская, Сарачанская, Спораўская і інш.)
З больш чым 11000 азёр Беларусі прадстаўляюць сабой невялікія вадаёмы (табл. 5.1.). Характэрнай асаблівасцю азёр Беларусі з’яўляецца і іх нераўнамернасць размеркавання па тэрыторыі (табл. 5.2). Болшая колькасць азёр знаходзіцца ў Віцебскай і на поўначы Мінскай абласцей. Найбольшы паказчык азёрнасці назіраецца на Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях.
На паўднёвай раўніннай частцы Беларусі і ўзвышанай цэнтральнай частцы азёры сканцэнтрыраваны у далінах рэк (старычныя азёры). Адзіночныя азёрныя групы сутракаюцца у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях (рыс. 5.2).
Табліца 5.1
Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
|
Градацыі |
Колькасць |
Аб’ём млн м³ |
|
до 0,05 |
н.с. |
н.с. |
|
0,05-0,10 |
н.с. |
н.с. |
|
0,11-0,25 |
420 |
247,8-82,74 |
|
0,26-0,50 |
276 |
400,2-60,78 |
|
0,51-1,00 |
180 |
558,2-55,44 |
|
1,01-5,00 |
149 |
1273,5-93,8 |
|
5,01-10,00 |
25 |
628,3-48,6 |
|
10,10-15,00 |
9 |
600,3 |
|
15,10-20,00 |
3 |
191,4 |
|
20,10-25,00 |
2 |
192,5 |
|
25,10-30,00 |
2 |
116,2 |
|
30,10-40,00 |
2 |
472,5 |
|
40,10-60,60 |
3 |
484,3 |
|
60,10-79,6 |
1 |
710,4 |
Азёры Беларусі у большасці адносіцца да катэгорыі невялікіх і неглыбокіх. Каля 75 % з іх маюць плошчу менш 0,1 км² і адносіцца да ліку рачных(старычных). Па ўдакладненым дадзеным колькасць азёр з плошчай более 0,1 км² складае 1072, а іх агульная плошча 1344 км² . Аб’ём вады у азёрах Беларусі каля 6 км³. Значная частка об’ёму (21,6 %) утрымліваецца ў азёрах з плошчай 1,01 — 5,00 км², якія складаюць 23,1 % ад іх агульнай колькасці. Найбольш буўныя азёры, якія меюць плошчу больш 20 км² налічваецца толькі 10.
Таблица 5.2
