Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
avtomatika___16_05fin+++.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.52 Mб
Скачать

1. Агульныя метадычныя ўказанні

Курс «Аўтаматыка, аўтаматызацыя і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання вытворчых працэсаў» вывучаецца студэнтамі з дапамогай літаратурных крыніц якія рэкамендуюцца. Атрыманыя веды замацоўваюцца пры выкананні кантрольных і лабараторных работ.

Азнаямленне з курсам рэкамендуецца праводзіць у той паслядоўнасці, у якой пабудавана рабочая праграма. Калі пры вывучэнні курса ці выкананні кантрольнай работы ў студэнта ўзнікаюць пытанні, ён можа атрымаць кансультацыю на кафедры аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі. Аб’ём патрабаванняў на экзамене вызначаецца прыведзенай праграмай.

Кантрольная работа ўключае асноўныя раздзелы курса.

Рашэнне кожнай задачы абавязана змяшчаць зыходныя даныя, методыку разлікаў, схемы і графікі. Выбар варыянта задачы вызначаецца наступным чынам.

Для задачы № 1 варыянт знаходзім па дзвюх апошніх лічбах нумара заліковай кніжкі студэнта. Калі лік перавышае колькасць варыянтаў, трэба ўзяць суму дзвюх апошніх лічб нумара заліковай кніжкі.

Для задачы № 2 варыянт вызначаецца па лічбе, якую атрымаем, калі прасумуем апошнюю і перадапошнюю лічбы нумара заліковай кніжкі студэнта. Калі ў выіку будзе дзвюхзначная лічба, трэба бяраць ізноў яе апошнюю лічбу.

Для задачы № 3 варыянт знаходзім модулем розніцы паміж перадапошняй і апошняй лічбамі нумара заліковай кніжкі.

Для задачы № 4 варыянт вызначаецца апошняй лічбай нумара заліковай кніжкі з улікам спецыяльнасці і спецыялізацыі студэнта.

2. Праграма курса

2.1. Уводзіны

Прадмет і задачы курса. Асноўныя паняцці. Класіфікацыя сістэм аўтаматычнага кіравання. Аўтаматызаваны тэхналагічны комплекс. Сістэмы прыбораў і сродкаў аўтаматызацыі.

2.2. Метады і сродкі аўтаматычнага кантролю тэхналагічных велічынь

Элементы метралогіі і тэхнікі вымярэнняў. Метады вымярэнняў. Асноўныя патрабаванні да вымяральных прыбораў. Дакладнасць вымяральных прыбораў: памылкі вымярэнняў, класы дакладнасці.

Вымярэнне тэмпературы. Манаметрычныя, біметалічныя, тэрмаэлектрычныя, паўправадніковыя тэрмометры, пірометры, тэрмометры супраціўлення (прынцыпы, канструкцыі, характарыстыкі).

Вымярэнне ціску, разрэджэння і розніцы ціску (прынцыпы, канструкцыі датчыкаў, характарыстыкі).

Вымярэнне расходу і колькасці рэчыва. Прынцыпы дзеяння расхадамераў. Вагавыя датчыкі.

Вымярэнне ўзроўню вадкіх і сыпучых рэчываў у апаратах. Кантроль складу і фізічных уласцівасцей рэчываў: канцэнтрацыі, шчыльнасці, вязкасці.

Кантроль механічных параметраў: памераў, руху, хуткасці, сіл.

Схемы пераўтварэнняў: узмацняльнікі, маставыя, патэнцыяметрычныя, электра-пнеўматычныя, механа-пнеўматычныя, гідраўлічныя.

Другасныя прыборы. Аналага-лічбавыя і лічбааналагавыя пераўтваральнікі.

2.3. Аўтаматычныя сістэмы кіравання (аск)

Кіраванне з разамкнёным контурам.

Кіраванне па адхіленню рэгулюемай пераменнай і па нагрузцы (узрушэннем).

Сістэмы стабілізуючыя і сачэння, сістэмы праграмнага кіравання. Матэматычнае апісанне АСК і іх элементаў.

Дынамічныя характарыстыкі лінейных элементаў.

Тыпавыя звёны. Злучэнні і структурныя пераўтварэнні.

Устойлівасць АСК. Крытэрыі ўстойлівасці. Якасныя паказчыкі АСК.

Тэхналагічныя аб’екты кіравання. Складанне дынамічных мадэлей аб’ектаў кіравання.

Выканаўчыя органы і іх характарыстыкі.

Рэгулюючыя органы і іх характарыстыкі. Пазіцыянеры.

Аўтаматычныя рэгулятары. Сінтэз сістэм кіравання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]