Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
avtomatika___16_05fin+++.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Тэхналагічныя параметры, якія падлягаюць кантролю і рэгуляванню

Назва

параметра

Мяжа

змянення

Дапушчальнае

адхіленне

Кантроль

Рэгуляванне

Вільготнасць сырой стружкі, %

3080

+

Маса сырой стужкі, кг/м3

60

5 %

+

+

Расход паліва, кг/ч

350

33 %

+

+

Расход першаснага паветра, кг/кг

13

3 %

+

+

Расход паўторнага паветра, кг/ч

22 000

5 %

+

Разрэджанне ў су-шылцы, Па

04000

5 %

+

+

Табл. 7 з’яўляецца асновай для выбару ўспрымальных элементаў (датчыкаў), вымяральных прыбораў, пераўтваральнікаў і іншых тэхнічных сродкаў аўтаматызацыі.

Заканчэнне табл. 7

Пачатковая тэмпе-ратура ў камеры змешвання, С

400

20 С

+

+

Частата вярчэння барабана, мін–1

4

0,2 %

+

Канчатковая тэмпература, С

120

6 С

+

Канчатковая (рэшткі) вільгот-насць матэрыялу, %

5

0,25 %

+

+

4.2. Выбар тэхнічных сродкаў аўтаматызацыі

4.2.1. Агульныя звесткі

Задача выбару тэхнічных сродкаў, якую рашаюць параўнаннем розных варыянтаў сістэм па тэхнічных, эканамічных і эксплуатацыйных паказчыках, з’яўляецца адной з важнейшых пры праектаванні сістэм аўтаматызацыі. Зыходнымі данымі для выбару комплексу тэхнічных сродкаў (КТС) выступаюць агульная характарыстыка ствараемай сістэмы і умоў яе работы, патрабаванні да якасці кантролю і кіравання, кошт сродкаў аўтаматызацыі, вопыт стварэння і эксплуатацыі аналагічных сістэм.

Агульная характарыстыка сістэм кантролю ўключае размеркаванне і ўзгадненне функцый чалавека і сродкаў, іншыя асаблівасці алгарытму кіравання. Патрабаванні да якасці кантролю і рэгулявання ўключаюць асноўныя метралагічныя даныя прыбораў: якасць, парог адчувальнасці, хуткадзеянне, надзейнасць.

Выбар элементаў сістэмы аўтаматычнага кантролю ажыццяўляюць у наступнай паслядоўнасці: першасны вымяральны пераўтваральнік (ВП), лінія сувязі, другасны прыбор.

4.2.2. Выбар першасных вп

Выбар першасных ВП залежыць ад характарыстыкі асяроддзя, якое патрэбна кантраляваць, дыяпазону вымярэння кантралюемага паветра і іншых метралагічных і эксплуатацыйных характарыстык. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што выкарыстанне радыёактыўных, высокачастотных і ўльтрагукавых прыбораў патрабуе стараннага аналізу магчымасці ўплыву выпраменьвання на абслуговы персанал і якасць вырабляемай прадукцыі. Пры выбары дыяпазону вымярэнняў і матэрыялу, з якога выкананы пераўтваральнік, павінны ўлічвацца ўмовы іх нармальнай работы.

Выбар лініі сувязі ў асноўным вызначаеца відам энергіі, адлег-ласцю, на якую неабходна перадаць сігнал, і навакольным асяроддзем.

Тыпы і тэхнічныя характарыстыкі датчыкаў асноўных тэхналагічных параметраў прыведзены ў дадатку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]