Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ст.шпоры / бел.яз шпоры / Тэкст от Кати Левкович.docx
Скачиваний:
80
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
91.93 Кб
Скачать
  1. Тэкст. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак.

Часткі тэксту: пачатак, асноўная частка, канцоўка. План тэксту.

Тэкст-апавяданне і тэкст-апісанне.

Тэкст

Агульнае паняцце пра тэкст. Тэма тэксту. Прыметы тэксту: тэматычнае адзінства сказаў, сувязь сказаў у тэксце, закончанасць. Супастаўленне тэксту і асобных сказаў, якія не аб’яднаны агульнай тэмай. Сэнсавая сувязь сказаў у тэксце.

Сродкі сувязі сказаў у тэксце: парадак слоў у сказе, замяшчальныя словы (на практычным узроўні). Выкарыстанне сродкаў сувязі сказаў у тэксце.

Загаловак тэксту. Падбор загалоўка да тэксту.

Агульнае паняцце пра тыпы тэксту: апавяданне і апісанне.

Падзел тэксту на часткі: пачатак, асноўная частка, заключная частка. Сувязь паміж часткамі тэксту. План тэксту. Апорныя сказы ў тэксце. Складанне плана тэксту.

Асноўная думка тэксту. Выказванне асноўнай думкі ў тэксце сказам, загалоўкам.

Агульнае знаёмства з тэкстам-разважаннем. Складанне вусных тэкстаў-разважанняў.

  1. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі. Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны.

Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Стылі маюць спецыфіку і ў лінгвістычных адносінах: у адборы і выкарыстанні лексікі, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў.Вылучаюць наступныя стылі:

афіцыйна-дзелавы,

навуковы,

публіцыстычны,

мастацкі і

гутарковы.

Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя. Гутарковы з'яўляецца стылем вуснай мовы. Стылістычныя разрады лексікі. Усе словы сучаснай беларускай мовы падзяляюцца паводле стылістычнай характарыстыкі на нейтральный і стылістычна афарбаваныя. Пераважаюць нейтральныя словы, ім уласціва намінатыўная функцыя, яны толькі называюць прадметы, паняцці і з'явы, не ацэньваючы іх. Нейтральныя словы ў слоўніках спецыяльнымі паметамі не адзначаюцца.Стылістычна афарбаваныя словы — такія, што не толькі называюць прадметы, з'явы, падзеі, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Выкарыстанне стылістычна афарбаваных слоў звычайна абмяжоўваецца пэўным стылем мовы, і ў слоўніках яны адзначаюцца спецыяльнымі стылістычнымі паметамі.3 ліку стылістычна афарбаваных вылучаюцца словы гутарковыя і кніжныя. Гутарковы я словы ў слоўніках адзначаюцца паметай разм. (размоўнае), яны ўжываюцца пераважна ў вуснай і пісьмовай гутарковай мове. Некаторыя гутарковыя словы маюць адценне грубасці, спрошчанасці, яны адзначаюцца ў некаторых слоўніках паметай праст. (прастамоўнае). Гутарковымі лічацца дыялектныя словы, уласцівыя мове пэўнай тэрыторыі і адлюстраваныя ў мове мастацкіх твораў. У слоўніках дыялектныя словы маюць памету абл. (абласное).Кніжныя словы маюць у слоўніках памету кніжн. (кніжнае). Яны ўжываюцца пераважна ў пісьмовай навуковай ці публіцыстычнай мове. Многія кніжныя словы — запазычаныя. Сярод іх навуковыя тэрміны розных галін навукі, мастацтва.У складзе кніжнай лексікі вылучаюцца словы так званага высокага стылю, якія ў слоўніках маюць памету высок, (высокае), словы паэтычныя — памета паэт. і словы архаічныя — памета уст. (устарэлае). Часта гэтыя паметы сумяшчаюцца. Словы высокія, паэтычныя, устарэлыя (архаічныя) маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўжываюцца галоўным чынам у паэтычных і публіцыстычных творах.Тыя словы, што захоўваюць вузкаспецыяльнае ўжыванне, адзначаюцца ў слоўніках паметай спец. (спецыяльнае).Слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы сведчаць пра актыўны працэс пераходу кніжных слоў у разрад гутарковых. Шматлікія словы на працягу часу губляюць адценне кніжнасці — спецыяльнасці, тэрміналагічнасці — і замацоўваюцца сярод стылістычна нейтральных слоў.

Асаблівасці навуковага стылю Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі. Гэта стыль навуковых прац (артыкул, дысертацыя, даклад, манаграфія і інш.), падручнікаў, лекцый, дакладаў і паведамленняў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.Асноўныя асаблівасці стылю: інфармацыйнасць, аб'ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, насычанасць адпаведнай тэрміналогіяй. Для навуковага стылю ўласціва шырокае ўжыванне абстрактнай лексікі (паглыбленне, узмацненне, супярэчлівасць, актуальнасць і г. д.). У тэкстах навуковага стылю частотныя складаназалежныя сказы са злучнікамі з тым каб, дзеля таго, каб, з причины таго і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. Адгалінаванне стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на масавага чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, таму вузкаспецыяльныя тэрміны, паняцці не ўжываюцца. Шырока выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі мовы, гутарковыя словы і выразы. Афіцыйна-справавы стыль.Асаблівасці мовы дакументаў. Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых адносін людзей, устаноў. Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, загадаў, законаў, пратаколаў, справаздач, аб'яў і г. д. Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.Асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю: дакладнасць, паслядоўнасць выкладу, адназначнасць, недвухсэнсоўнасць фармулёвак, устойлівасць формы дзелавых папер.Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, зялёны масіў, мець права, давесці да ведама, дагаворныя бакі і інш. У дзелавым стылі такія выразы дарэчныя, яны падкрэсліваюць афіцыйны характар дзелавых папер. Ужыванне канцылярскіх зваротаў у гутарковым, публіцыстычным, мастацкім стылях апраўдана пэўнымі стылістычнымі мэтамі.

2. КОРОТКО

Кожная нацыянальная мова на працягу свайго развiцця выпрацоувае i замацоувае грамадска усвядомленыя нормы ужывання выяуленчых сродкау, якiя з'яуляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляу бел. мовы.Бел. лiт. мова развiваецца у вуснай i пiсьмовай разнавiднасцях, у адпаведнасцi з гэтым вуснай мове адпавядае размоуны стыль,а пicь­мовай-кнiжныя стылi:мастацкi, навуковы, публiцытычны i афiцыйна-дзелавы.(РАСКРЫТЬ СМЫСЛ КАЖДОГО СТИЛЯ)

3. Гукi бел.мовы. Нормы бел. Лiт. Вымаулення

Арфаэпiя-навука, якая вывучае вымауленне галосных,зычных i iх   спалу чэнняу.Бел.лiт. мова выступае у дзвюх формах-вуснай i пiсьмовай. Для пiсьмовай разнавiднасцi лiт.мовыуласцiвы правапiсныя (арфаграфiчныя) нормы,а для вуснай-вымауленчыя(арфаэпiчныя).Лiтаратурным вымауленнем -арфаэпiяй-называецца сукупнасць правiл лiт. вымаулення.Напрыклад: нф месцы [о],[э],[а] пасля цвердых i зацвярдзелых зычных не пад нацi скам вымауляецца [а]:ногi-нага,воды-вада.

Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення. Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Вымаўленне галосных гукаў залежыць ад месца націску. Пад націскам усе галосныя вымаўляюцца выразна.Не пад націскам галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя могуць чаргавацца, але ўсе яны вымаўляюцца таксама даволі выразна; скарачэнне іх да непазнавальнасці, «глытанне», выкідванне недапушчальнае. Адпаведна закону акання галосныя [о], [э], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвёрдых зычных як выразны гук [а], крыху карацейшы за націскны: мост — масты. Згодна з законам якання галосныя [о], [э] пасля мяккіх зычных вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам: [в'о]дры — [в'а]дро. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым складзе перад націскам вымаўляецца гук [э]. Падпарадкоўваюцца закону яканнячасціца не і прыназоўнік без.Вымаўленне галосных [i], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове. Пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [i] далучаецца [й]: вераб[и\]. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: дарога на [йі]вацэвічы. Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаныхслоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [I] гу­чыць [ы]: ад[ы]менны. Ненаціскныгалосны [у] пасля галоснага перад зычным у вымаўленні заўсёды замяняецца на [ў]. Беларускаму вымаўленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гукі [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі [дз], [дз'], [дж], губна-губны [ў], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч], [ш]: горад, герой. Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для рускай мовы гукі, як мяккія [р'], К], [т'], [д'], [й'], [ж'].Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і.Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў.

4. З гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт . Фанетыка-раздзел мовазнауства, якi вывучае утварэнне гукау,iх класi фiкацыю,змяненне,чаргаванне,склад i нацicк.У аснове суч.бел. алфав. ляжыць кiрылiца.У алфавiце 32 лiтар,45 гукау.Не пад нацiскам галос­ныя [о],[э] у бел. мовепры вымауленнi i напiсаннi пасля цвердых зыч ных змяняюцца на а(аканне:мова-вымауленне,рэчка-рачулка). Аканне не распаусюджваецца на значную колькасць запазычаных слоу ( атэстат ). Асаблiвасцi вымаулення ненацiскных [о],[э],[а] пасля мяккiх зычных у першым складе перад нацiскам,супадзенне iх у гуку [а],што на пiсь ме перадаецца праз я,называецца яканнем(весела-вяселы,зелень-зялены)

Для бел. мовы характэрна дзеканне i цеканне.

  Алфавіт.Ф а н е т ы к а — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўтварэнне гукаў, іх класіфікацыю, змяненне, чаргаванне, склад і націск.Гук — найменшая непадзельная адзінка мовы. На пісьме гукі мовы абазначаюцца ўмоўнымі графічнымі знакамі — літарамі. Усе літары той або іншай мовы, размешчаныя ў строгім і нязменным парадку, складаюць алфавіт. У аснове сучаснага беларускага алфавіта ляжыць к і р ы л і ц а — старажытная славянская азбука, якая атрымала сваю назву ў гонар першага славянскага асветніка Кірьілы. У славянскім алфавіце было 43 літары, 24 з іх запазычаны з грэчаскага пісьма. Кірылаўскім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII cт., калі польскі сейм забараніў ужываць беларускую мову ў афіцыйным справаводстве. 3 канца XVII ст. пачалі пісаць па-беларуску лацінскімі літарамі, выкарыстанне якіх было звязана з уваходам Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, калі афіцыйнай мовай стала польская, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Лацінскі алфавіт для беларускага пісьма выкарыстоўваўся да 30-х гг. XX ст. Беларускія пісьменнікі пісалі свае творы па-беларуску лацінскімі літарамі. У 1708 г. кірылаўскі алфавіт, якім мы карыстаемся зараз, быў рэфармаваны загадам Пятра Першага. 3 яго былі выкінуты некаторыя літары, спрошчаны знешні выгляд літар, набліжаны па форме да літар лацінскага алфавіта. Рэфармаваны алфавіт атрымаў назву «грамадзянка», бо ім друкавалі афіцыйныя паперы — «грамадзянскія акты». У сучасным беларускім алфавіце 32 літары.розныя літары могуць абазначаць адзін гук. Апостраф літарай не з'яуляецца, гэта надрадковы знак, ён паказвае на раздзельнае вымаўленне прыстаўкі, што заканчваецца на зычную, і кораня, што пачынаецца з галоснай е, ё, ю, я або націскной галоснай і. Не ўсе гукі, якія ёсць у сучаснай беларускай мове, абазначаюцца асобнымі літарамі. Гукаў значка больш, чым літар. Дзесяць галосных літар: а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я; 21 літара: 6, в, г, д, ж, з, й к л, м, н, п, р, с, т, у ф, х, ц,ч,ш. Злітныя зычныя гукі [дж] і [дз*] на пісьме абазначаюцца слалучэннем літар дж і дз. У беларускай мове 45 гукаў. Паміж гукамі і літарамі ўстанаўліваюцца пэўныя суадносіны: а) дзве а то і тры літары абазначаюць адзін гук; б) адна літара абазначае два гукі; в) адна літара можа абазначаць розныя гукі.