
37.Паняцце пра словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў.
С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі.Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Гэта элементы простата сказа, а не словазлучэння.У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае;залежнае слова - прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам,абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падп.сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання -канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падп.сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы:прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.1)Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.2)Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па(ехаць па грыбы). Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. 3).Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.4.)Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.5).У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).6). У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць восьмых.
38. Класіфікацыя простых сказаў.Сказ – граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка моўных зносін, у якой фврміруецца і выражаецца пэўная думка.У залежнасці ад мэты выказваннясказы падзяляюцца на:Апавядальныя(повествовательн) –у якіх паведамляецца пра факты рэчаіснасці, з’явы, паняцці, падзеі; характэрна спакойная інтанацыя з назначным павышэннем голасу на якім-небудзь слове або группе слоў і паніжэннем у канцы сказа. ў канцы сказа ставіцца кропка.Пытальныя – заключаюць у сабе пытанне. Граматычныя сродкі афармлення – пытальная інтанацыя, парадак размяшчэння слоў, пытальныя часціцы, займеннікі, прыслоўі.Падзяляюцца на уласна-пытальныя (прадугледжваюць дадатны ці адмоўны адказ: Надзя, скажы, няўжо табе не бывае страшна? – Бывае.), пытальна-рытарычныя (не патрабуюць адказу, сцвярджаюць ці адмаўляюць што-небудзь) пытальна-пабуджальныя(у форме пытання выражаюць пабуджэнне да дзеяння,просьбу)Пабуджальныя – выражаюць загад, пажаданне, запрашэнне, заклік. Граматычныя спосабы афармлення – пабуджальная інтанацыя і формы загаднага ладу дзеясловаў у ролі выказніка.Паводле адносін выказвання да рэчаіснасці падзяляюцца на:Сцвярджальныя – сцвярджаецца наяўнасць чаго-небудзь у рэчаіснасці: Раніца ціхая, светлая, з буйнай расой.Адмоўныя – адмаўляецца наяўнасць таго, пра што гаворыцца ў сказе. Структурнай прыметай адмоўных сказаў з’яўляюцца адмоўныя часціцы не, ні, слова няма. Не злічыць у небе ясных зорак.Паводле структуры:Простыя – з адной граматычнай асновай, у якіх выражаецца адна закончаная думка: Складаныя – у іх склад уваходзяць дзве і больш граматычных асноўПростыя сказы бываюць двухсастаўныя ( у іх склад уваходзяць і дзейнік і выказнік) і аднасастаўныя (ці толькі дзейнік, ці толькі выказнік). Двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы могуць быць неразвітыя (складаюцца толькі з галоўных членаў сказа): Вось і станцыя. Дарога скончана.; развітыя(апрача галоўных членаў ёсць і даданыя): Нерухомая бясконцая ноч…Простыя сказы могуць быць ускладненыя (у іх складзе ёсць аднародныя члены сказа, адасобленыя члены, пабочныя і ўстаўныя словы і словазлучэнні, зваротак:
39. Аднасастаўныя сказы і іх тыпы.Аднасастаўныя сказы падзяляюцца на аднасастаўныя выказнікавыя і аднасастаўныя дзейнікавыя. Да аднасастаўных выказнікавых адносяцца:Пэўна-асабовыя(определ-лічные) – абазначаецца дзеянне, утворанае пэўнай, канкрэтнай асобай, - тым, хто гаворыць, або яго субяседнікам.Выказнік выражаецца дзеясловамі 1-й і 2-й асобы адз., мн.ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу або дзеясловамі загаднага ладу.Выходзім на трап і заўважаем группу людзей з кветкамі.Няпэўна-асабовыя – абазначаецца дзеянне, утворанае няпэўнымі або невядомымі асобамі. Выказнік выражаецца дзеясловам 3-й асобы мн.ліку цяп. і буд.часу, а таксама дзеясловам прошлага часу мн. ліку.Працуюць там з ахвотай, зладжана.Абагульнена-асабовыя(обоўенно-лічн) – абазначаецца дзеянне, што ў аднолькавай меры адносіцца да кожнага. Асоба, якая ўтварае дзеянне, успрымаецца абагульнена: ёю можа быць кожны.Вясновым паветрам дыхаеш і ніяк не можаш надыхацца. Як правіла, ужываюцца ў прыказках.Безасабовыя – выказнік абазначае дзеянне, стан незалежна ад дзейнай асобы. З балота падыхала свежым халаднаватым ветрам. Было золка. Дзейнай асобы няма, яна не падразумяваецца і не выражаецца выказнікам.Інфінітыўныя – выказнік у іх выражаны інфінітывам. Зірнуць бы яшчэ раз, праверыць дарогу.
Да аднасастаўных дзейнікавых адносяцца намінатыўныя сказы. Гэта сказы, якія складаюцца толькі з дзейніка або дзейніка і паясняльных слоў. У іх сцвярджаецца быццё, існаванне пэўных прадметаў, паняццяў, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе.Нёман. Гаючая родная прыгажосць. Цёмная, маўклівая ноч.