
- •1.Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця бел.Мовы.
- •8. Пазіцыйныя і камбінаторныя змены зычных гукаў.
- •9. Прынцыпы арфаграфіі. Напісанні, заснаваныя на іх.
- •10. Паняцце пра лексіку бел.Мовы. Адназначныя і мнагазначныя словы. Ужыванне слоў з прамым і пераносным значэннем. Тыпы пераносу значэнняў слоў.
- •11. Амонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі ў мове.
- •12. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.
- •13. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
- •14. Сінонімы, іх тыпы, функцыі ў мове.
- •15. Антонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі ў мове. Паронімы.
- •16. Фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы.
- •17. Паняцце пра марфему. Характарыстыка асноўных марфем слова.
- •18. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове.
- •19. Асноўная характарыстыка назоўніка як часціны мовы.
- •20. Назоўнікі першага скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку.
- •21. Назоўнікі другога скланення і іх канчаткі ў родным і месным склонах адз. Ліку.
- •22.Рознаскланяльныя назоўнікі, асаблівасці іх склонавых канчаткаў. Нескланяльныя назоўнікі.
- •25. Агульная характарыстыка лічэбніка як часціны мовы.
- •38. Класіфікацыя простых сказаў.
- •43. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
- •44. Аднародныя члены сказа і знакі прыпынкаў пры іх.
- •45. Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
- •46. Адасабленне дапаўненняў і акалічнасцей.
- •47. Адасабленне азначэнняў (дапасаваных, недапасаваных, прыдаткаў).
- •48. Параўнальныя звароты і знакі прыпынку пры іх.
- •49.Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.
- •50. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.
- •51. Звароткі і знакі прыпынку пры іх.
- •52. Складаназлучаныя сказы і знакі прыпынку ў іх.
- •53. Паняцце пра складаназалежны сказ. Віды даданых частак і сродкі сувязі паміж імі ў складаназалежным сказе.
- •54.Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі і знакі прыпынку ў іх.
- •55. Бяззлучнікавыя складаныя сказы і знакі прыпынку ў іх.
- •56. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі і знакі прыпынку ў іх.
- •57. Сказы з простай мовай і знакі прыпынку ў іх.
- •58. Ускосная мова. Замена простай мовы ўскоснай.
- •59. Цытаты і знакі прыпынку пры іх.
- •60. Паняцце пра пунктуацыю. Класіфікацыя знакаў прыпынку ў беларускай мове.
- •24. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Формы ацэнкі прыметнікаў.
- •43. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
- •45. Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
- •46. Адасабленне дапаўненняў і акалічнасцей.
- •48. Параўнальныя звароты і знакі прыпынку пры іх.
- •58. Ускосная мова. Замена простай мовы ўскоснай.
- •60. Паняцце пра пунктуацыю. Класіфікацыя знакаў прыпынку ў беларускай мове.
- •47. Адасабленне азначэнняў (дапасаваных, недапасаваных, прыдаткаў).
16. Фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы.
Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае своеасаблівыя моўныя адзінкі – устойлівыя звароты з адзіным цэласным значэннем.
Фразеалагізм – устойлівая, узнаўляльная, падзельна аформленая моўная адзінка, якая складаецца не менш як з двух кампанентаў, мае адзінае цэласнае значэнне, спалучаецца са словамі, сінтаксічна непадзельныя.
Фразеалагічыя адзінкі не аднолькавыя не аднолькавыя паводле семантычнай злітнасці кампанентаў і залежнасці сэнсу ўсяго звароту ад значэння кампанентаў. Вылучаюцца тры группы ўстойлівых зваротаў: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя спалучэнні.
Фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы) – семантычна непадзельныя фразеалагічныя адзінкі, значэнне якіх не залежыць ад значэння кампанентаў, інакш сказаць – нематываваныя ўстойлівыя спалучэнні слоў-кампанентаў, эквівалентныя слову. Значэнне фразеалагізма смаловы (смольны) дуб нельга вывесці са значэнняў кампанентаў, сэнс яго ’недарэчнасць, несусвеціца’. Гэта ідыёма. Нельга растлумачыць па значэннях слоў чаму бібікі (лынды) біць значыць ’гультаяваць’, ліса фарбаваць - ’быць няшчырым, выкручвацца’, з панталыку збіць - ’збянтэжыць’ з глузду з’хаць - ’звар’яцець, здурнець’. Кампаненты ў фразеалагічных зрашчэннях цесна «зрасліся» ў адно сэнсавае цэлае. У іх сустракаюцца незразумелыя з пункту гледжання сучаснай мовы кампаненты: гула асмаленая ’анічога’, падняцца на дыбкі ’праявіць нязгоду, запратэставаць’.
Фразеалагічныя адзінствы – семантычна непадзельныя адзінкі, значэнне якіх можа быць выведзена з пераносныз значэнняў іх кампанентаў. Кампаненты фразеалагічных адзінстваў зразумелыя, іх першапачатковае значэнне не сцерлася, выразна відаць іх ужыванне з пераносным сэнсам: галаву павесіць ’засумаваць, замаркоціцца’, з ног валіцца ’быць знясіленым, вельмі слабым’. У фразеалагічных адзінствах кампаненты не так цесна звязаны паміж сабой, як у зрашчэннях. Адзінствы семантычна непадзельныя, а знешне могуць спалучацца са свабоднымі словазлучэннямі, якія выступаюць я амонімы да фразеалагізмаў: на адной назе ’хуценька’ і (бусел стаяў на адной назе) , рукі апусціць ’страціць надзею, упэўненасць’ і апусціць рукі ў час зарадкі. Пераважная большасць фразеалагічных адзінстваў характарызуецца вобразнасцю.
Фразеалагічныя спалучэнні – такія адзінкі, сэнс якіх вынікае са значэнняў кампанентаў. Спалучэнні не маюць семантычнай злітнасці, уласцівай фразеалагічным зрашчэнням і адзінствам. Ад свабодных словазлучэнняў адрозніваюцца тым, што адзін з іх кампанентаў ужываецца з несвабодным, фразеалагічна звязаным значэннем: злосць бярэ, страх бярэ, смех бярэ; вылучаецца галоўнае слова (фразеалагічна звязанае) – бярэ і залежныя словы – злосць, зтрах, смех, якія не вельмі цесна звязаны з галоўным і могуць мяняцца. У фразеалагічных спалучэннях злітнасць намецілася, але яшчэ не развілася да такой стурені, кааб гэтыя звароты сталі семантычна непадзельнымі: браць удзел, браць пад увагу.
Фразеалагізмы суадносяцца з часцінамі мовы: дзеяслоўныя – з цела спасці ’схуднець’, з вока не спускаць ’пільна сачыць’; назоўнікавыя – горкі хлеб ’кепскае жыццё’, грушкі на вярбе ’няпраўда’; прыметнікавыя – ветрам падшыты ’нясталы’, зямля ненаежная ’ненасытны’; прыслоўныя – век вяком ’заўсёды, спрадвеку’, з усіх лапатак ’вельмі хутка’; займеннікавыя – нешта нейкае ’штосьці’, наш брат ’мы і падобныя да нас’.
Фразеалагізмы суадносяцца з сінтаксічнымі адзінкамі: словазлучэнне – пад гарачую руку, кроў з малаком, прыйсці ў галаву; сказ – як рукою зняло, як мокрае гарыць, душа баліць; спалучэнне: ні кала ні двара, скура ды косці, ні слыху ні дыху.