Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ст.шпоры / бел.яз шпоры / копия от Маши,не редактировано.docx
Скачиваний:
393
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
191.08 Кб
Скачать

10. Паняцце пра лексіку бел.Мовы. Адназначныя і мнагазначныя словы. Ужыванне слоў з прамым і пераносным значэннем. Тыпы пераносу значэнняў слоў.

Лексіка – усе словы якой-небудзь мовы ці дыялекту (беларуская лексіка, дыялектная лексіка). Тэрмінам «лексіка» абазначаецца таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці (прафесійная лексіка) або ў творах асобнага пісьменніка (лексіка Якуба Коласа).

Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы, лексічныя значэнні слоў, іх паходжанне, развіццё і ўжыванне , наз.лексікалогіяй.

Мова складаецца са слоў. У словах адлюстраваліся працэсы і вынікі пазнавальнай дзкйнасці чалавека за шматвяковую гісторыю грамадства.

Слова – фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем. Словы служаць для моўных зносін паміж людзьмі. Значэнне слова – прынятая грамадствам суадноснасць гукавой абалонкі слова з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці.

Адрозніваюць прамое і пераноснае значэнні слова.

Прамое значэнне непасрэдна ўказвае на прадмет, з’яву, дзеянне, якасць. Так, у сказе «Дзеці ахвотна чытаюць казкі» усе словы маюць прамое значэнне: дзеці – хлопчыкі або дзяўчынкі, ахвотна – з радасцю, з прыемнасцю, чытаюць – успрымаюць напісанае, вымаўляючы ўголас ці самі сабе, казкі – апавядальныя творы вуснай нар.творчасці.

Словы, якія маюць адно лексічнае значэнне, наз.адназначнымі. Да іх адносяцца навуковыя тэрміны: ангіна – з медыцыны, дзеяслоў – з мовазнаўства; назвы дрэў, кустоў, грыбоў – елка, ядловец, баравік і г.д.

Значна больш у лексіцы мнагазначных слоў. Уласцівасць слоў мець некалькі лексічных значэнняў наз.мнагазначнасцю. У мнагазначных словах можа быць некалькі прамых і пераносных значэнняў. Пераносныя значэнні – значэнні, якія ўзніклі ў слове ў выніку пашырэння першапачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі. Пераносныя значэнні другасныя, вытворныя, і ўсведамляюцца яны толькі ў супастаўленні з прамым значэннем таго самага слова. Напр., слова плынь мае тры значэнні: 1) рух вады ў рэчках, морах: рачная плынь; 2) перан. Вялікая маса людзей, якая рухаецца ў адным напрамку: людская плынь; 3) перан. Напрамак у якой-небудзь галіне дзейнасці: літаратурная плынь. Развіццё некалькіх значэнняў у слове адбываецца пры пераносе найменняў з адных прадметаў на другія на аснове падабенства іх прымет, формы (шышка сасновая – шышка на лбе), колеру (залаты пярсцёнак – залаты характар), прызначэння (пяро гусінае – пяро ў ручцы), сумежнасціўпрасторы або часе (драўляны стол –дыетычны стол).

Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў словазлучэннях, сказа або кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці герояў.

11. Амонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі ў мове.

Амонімы – два ці больш слоў, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя значэнні: юшка¹ - металічны кружок, якім закрываюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра; юшка² - страва са свежай рыбы з прыправамі; поліўка, жыжка ў страве.

З улікам лексічных значэнняў, паходжання, будовы, марфалагічных, фанетычных і графічных асаблівасцей амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.

ЛЕКСIЧНЫЯ амонімы – словы, якія адносяцца да адной часціны мовы, супадаюць напісаннем і гучаннем ва ўсіх поўнасцю або часткова: метрыка¹ - вучэнне пра вершаскладанне і памер верша ў літаратуразнаўстве; метрыка² - выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння; пасведчанне аб нараджэнні.

МАРФАЛАГIЧНЫЯ амонімы , або амаформы – словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы, супадаюць гучаннем і напісаннем у адной ці некалькіх марфалагічных формах: вусны¹ (назоўнік) – губы; вусны² (прыметнік) – не пісьмовы; соты¹ (назоўнік) і соты² (лічэбнік).

ФАНЕТЫЧНЫЯ амонімы, або амафоны – словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, везці і весці, урад і ў рад.

ГРАФIЧНЫЯ амонімы, або амографы – словы,якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцам націску: му΄зыка і музы΄ка.

Лексічныя і некакторыя марфалагічныя амонімы падаюцца у тлумачальных, перакладных слоўніках і «Слоўніку амонімаў БМ» В.Дз.Старычонка.

Функцыі ў мове: