Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ст.шпоры / бел.яз шпоры / копия от Маши,не редактировано.docx
Скачиваний:
397
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
191.08 Кб
Скачать

46. Адасабленне дапаўненняў і акалічнасцей.

Адасабляюцца дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, звыш: Берагі Нарачы, акрамя паўночнага і паўднёвага, укрыты лесам.

Адасобленыя акалічнасці, у залежнасці ад граматычнага выражэння і сінт. функцыі, падзяляюцца на 2 группы: адасобленыя акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, і адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі і прыслоўямі. Акалічнасці першай группы адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі, калі:

1. Выражаюцца дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі (незалежна ад месца ў сказе): У галлі старых клёнаў, умошчваючыся на ноч, з прыцішанай заклапочанасцю галёкалі гракі.

2. Выражаюцца дзеепрыслоўямі (адным ці некалькімі) са значэннем дадатковага дзеяння ці стану: дзень цэлы плавалі вятры над восенню палёў бязмежных, пад вечар снегам завірыў, спазніўшыся, кудлаты снежань.

3. Выражаюцца дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія пачынаюцца словамі як, нібы, быццам: Цёплая летняя ноч павольная ноч апускалася на зямлю і ўсё гусцей і гусцей церушыла над ёю, як бы прасяваючы праз танчэйшае сіта, малюпасенькія кірункі змроку.

Не адасабляюцца і не выдзяляюцца знакамі прыпынку акалічнасці, выражаныядзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі:

1. Калі стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў: Такая настала цішыня і ўначы. Тут ужо трэба было стаяць не дыхаючы.

2. Калі набылі пераноснае значэнне і сталі фразеалагізмамі: Мурашкі не бедавалі, не сядзелі склаўшы лапкі: пачалі будаваць дарогу.

3. Калі стаяць пасля прыслоўяў і звязваюцца з імі злучнікам і: Ён ішоў маўкліва і хістаючыся, як звычайна ходзяць змораныя людзі.

Акалічнасці другой группы адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку, калі:

1. Удакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдняй акалічнасці ( яны наз. ўдакладняльнымі): Вунь там, каля рэчкі, таксама быў некалі лес.

2. Выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі: Але, нягледзячы на эксперыментальныя ўмовы, усе службы працавалі дакладна, выконвалі свае абавязкі бездакорна.

3. Выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, у адпаведнасці з , згодна з, з прычыны, насуперак і інш.: Побач ляжыць валун вышынёю ў два метры, які, паводле расказаў мясцовых жыхароў, адкалоўся ад каменя ў 1935 годзе ад удару маланкі.

48. Параўнальныя звароты і знакі прыпынку пры іх.

Параўнальныя звароты – словы, якія ўжываюцца ў сказе для больш выразнай і дакладнай характарыстыкі прадметаў, дзеянняў шляхам параўнання. Яны ўводзяцца ў сказ параўнальнымі злучнікамі як, што, чым, бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, як бы. Часта параўнальныя звароты складаюцца з аднаго слова. Ля помніка, нібыта вартавыя, пасталі кіпарысы ў каравул. Сёння выпаў, як кветкі акацыі, сакавіцкі апошні снег. Параўнальныя звароты могуць адносіцца да любога члена сказа, паясняючы яго. На пісьме параўнальныя звароты выдзяляюцца коскамі як своеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. Параўнальныя звароты могуць і не адасабляцца:

1) калі яны з’яўляюцца выказнікам або ўваходзяць у склад выказніка: Вада ў рацэ нібы набрыняла свінцом.

2)калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад устойлівых ( фразеалагічных) словазлучэнняў: Даждж нібы з вядра лінуў. Усё відаць як на далоні