Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ст.шпоры / бел.яз шпоры / копия от Маши,не редактировано.docx
Скачиваний:
400
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
191.08 Кб
Скачать

58. Ускосная мова. Замена простай мовы ўскоснай.

Ускосная мова – чужая мова, якая перадае толькі асноўны змест выказвання асобы ад імя аўтара (апавядальніка). Яна афармляецца як складаназалежны сказ, дзе даданая частка (ускосная мова) звязваецца з галоўнай (словамі аўтара) злучнікамі што, каб, ці, нібы і злучальнымі словамі дзе, калі, хто, як і інш. Аднак сын загадаў Селівону, кааб той не адлучаўся ад парому на выпадак якой патрэбы. Для канструкцый з ускоснай мовай не ўласціва ўжыванне выклічнікаў, звароткаў, пабочных слоў, часціц і іншых эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў.

Пры замене простай мовы ўскоснаю трэба кіравацца наступным:

1. Калі простая мова – апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што: «Гэта гасцінец ад цёткі Зіны», - пачаў тлумачыць тата. – Тата пачаў тлумачыць, што гэта гасцінец ад цёткі Зіны.

2. Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, адкуль, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай, якая ўключае ў якасці злучальных слоў гэтыя займеннікі і прыслоўі: «А чаму грыміць?» - лезлі і чапляліся да старэйшых з запытаннямі дзеці. – Дзеці лезлі і чапляліся да старэйшых з запытаннямі, чаму грыміць.

3. Калі простая мова - пытальны сказ без пытальных займеннікаў і прыслоўяў або з пытальнай часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам ці: «А гэтая бярозка не трэба вам?» - спытала Святланка. – Святланка спытала, ці трэба нам гэтая бярозка.

4. Калі простая мова – пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб: Бабуля і кажа: «Пайдзі, унучак, зірні, куды гэта падзеліся нашы падушачкі. - Бабуля і кажа ўнучку, каб ён пайшоў і зірнуў, куды падзеліся падушачкі.

5. Асабовыя і прыналежныя займеннікі або дзеясловы 1-й і 2-й асобы адз.ліку ва ўскоснай мове перадаюцца ад асобы аўтара: «Там я ведаю добрую мясцінку», - сказаў бацька. – Бацька сказаў, што там ён ведае добрую мясцінку.

6. Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, гутарковыя і прастамоўныя словы, то яны ва ўскоснай мове не перадаюцца: Белавалосая дзяўчынка, зірнуўшы цераз плячо Аліка ў сшытак, шэптам вымавіла: « Ух, як прыгожа напісана!» - Белавалосая дзяўчынка, зірнуўшы цераз плячо Аліка ў сшытак, шэптам вымавіла, што прыгожа напісана.

7. Калі ў простай мове ёсць зваротак, то ён або становіцца членам галоўнай часткі сказа, або апускаецца: « Дзеду, сонца ў лесе начуе?»- раптам запыталася Таня. – Таня раптам запыталася ў дзеда, ці начуе сонца ў лесе.

59. Цытаты і знакі прыпынку пры іх.

Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.