Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ст.шпоры / бел.яз шпоры / копия от Маши,не редактировано.docx
Скачиваний:
397
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
191.08 Кб
Скачать

54.Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі і знакі прыпынку ў іх.

У складаназалежных сказах можа быць не адна, а дзве і больш даданых частак, якія па-рознаму звязаны з галоўнай часткай і паміж сабой. Такія сказы маюць дзве разнавіднасці.

1. Складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак, пры якім кожная даданая частка залежыць ад агульнай галоўнай часткі. У сказе Хачу, каб новы дзень свой ясны ўсход нічым не замарудзіў, каб ён прыносіў толькі шчасце людзям і ні на што не кідаў цень. Даданыя дапаўняльныя часткі залежаць ад галоўнай. У сказах з сузалежным падпарадкаваннем даданыя часткі могуць быць аднародныя і неаднародныя.

Сузалежныя аднародныя часткі паясняюць у галоўнай адзін член сказа або аднародныя члены сказа, адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго тыпу: У гэтым цяжкім шляху яго падмацоўвала думка пра тое, што ён выконвае баявое заданне, што ад яго залежыць лёс, можа тысяч людзей.

Сузалежныя неаднародныя часткі паясняюць у галоўнай розныя члены сказа або адзін член сказа, але адказваюць на розныя пытанні і адносяцца да розных тыпаў:Калі завіхураць снягамі над краем мяцеліцы белыя – жальба і сум, у памяці зноў незабыўна ўзнікае той дзень, што з маленства, як рану нясу. Даданыя часткі паясняюць розныя члены сказа ( выказнік узнікае і дзейнік дзень) і адносяцца да розных тыпаў: першая даданая частка часу, а другая – азначальная.

2. Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак, пры якім першая даданая частка залежыць ад галоўнай, другая – ад першай і г.д. У сказе Нарцысы своеасабліва, ледзь улоўна пахлі, пахлі так, як звычайна яны пахнуць, калі вырастаюць не ў аранжарэі, а пад адкрытым небам на волі… першая даданая частка спосабу дзеяння залежыць ад галоўнай, другая даданая частка ўмовы – ад першай даданай.

Паміж часткамі складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі часкамі можа быць і сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне адначасова; гэта змешанае падпарадкаванне:Паспакайнеў Чубар тады, як выйшаў за Белую Гліну і апынуўся каля старога рэчышча, па якім некалі цякла Бесядзь і якое цяпер парасло вольхай і вербалозам.

55. Бяззлучнікавыя складаныя сказы і знакі прыпынку ў іх.

Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў.Вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы аднароднага складу (з аднатыпнымі часткамі);бяззлучнікавыя складаныя сказы неаднароднага складу (з разнатыпнымі састаўнымі часткамі).Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў з аднатыпнымі часткамі вылучаюцца складаныя сказы з часавымі і супастаўляльнымі адносінамі. У бяззлучнікавых складаных сказах з суб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дзейніка адносна выказніка першай састаўной часткі. У бяззлучнікавых складаных сказах з аб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дапаўнення адносна першай састаўной часткі.У бяззлучнікавых складаных сказах з атрыбутыўнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю азначэння адносна дзейніка, дапаўнення, іменнага выказніка першай часткі.У бяззлучнікавых складаных сказах з акалічнаснымі адносінамі перадаюцца прычынна-выніковыя, умоўна-выніковыя адносіны, адносіны спосабу дзеяння і інш. Асобна вылучаюцца складаныя сказы з бяззлучнікава-далучальнай сувяззю, якія маюць разнатыпныя часткі, другая з якіх з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна зместу першай. Сярод гэтых сказаў вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-азначальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка характарызуе ролю, якасць, прызначэнне таго, што сказана ў першай;; бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-дапаўняльнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка дапаўняе змест аднаго з членаў першай часткі;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-тлумачальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка тлумачыць і раскрывае змест першай часткі;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-вылучальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка з'яўляецца дадатковым паведамленнем з вылучэннем чагосьці важнага са зместу або паводле зместу першай састаўной часткі; бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-выніковымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае вынік, які не выцякае непасрэдна са зместу першай часткі, а з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна гэтага зместу;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-заключнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае дадатковыя звесткі заключнага характару адносна зместу першай часткі. У другой частцы такіх складаных сказаў часта выкарыстоўваюцца мадальныя словы відаць, няйначай.Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў ускладненага тыпу вылучаюцца два віды:сказы, у якіх кожная сінтаксічная трупа з'яўляецца злучэннем некалькіх састаўных частак. Такія сінтаксічныя групы вызначаюцца паралелізмам будовы,які выяўляецца ў аднолькавай колькасці аднатыпных або разнатыпных частак, паміж якімі існуюць аднайменныя сінтаксічныя адносіны;сказы, у якіх адна сінтаксічная група з'яўляецца злучэннем некалькіх частак, другая складаецца толькі з адной часткі. Сінтаксічныя групы не маюць паралелізму будовы.