Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ст.шпоры / бел.яз шпоры / копия от Маши,не редактировано.docx
Скачиваний:
393
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
191.08 Кб
Скачать

38. Класіфікацыя простых сказаў.

Сказ – граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка моўных зносін, у якой фврміруецца і выражаецца пэўная думка.

У залежнасці ад мэты выказвання сказы падзяляюцца на:

  • Апавядальныя – такія сказы, у якіх паведамляецца пра факты рэчаіснасці, з’явы, паняцці, падзеі; для іх характэрна спакойная інтанацыя з назначным павышэннем голасу на якім-небудзь слове або группе слоў і паніжэннем у канцы сказа. На пісьме ў канцы сказа ставіцца кропка. Вакол было ціха. На небе ні хмурынкі.

  • Пытальныя – заключаюць у сабе пытанне. Граматычныя сродкі афармлення – пытальная інтанацыя, парадак размяшчэння слоў, пытальныя часціцы, займеннікі, прыслоўі. Макар, скажы, ты хоць фотаздымак сваёй брыгады зрабіў.Падзяляюцца на уласна-пытальныя (прадугледжваюць дадатны ці адмоўны адказ: Надзя, скажы, няўжо табе не бывае страшна? – Бывае.), пытальна-рытарычныя (не патрабуюць адказу, сцвярджаюць ці адмаўляюць што-небудзь:Мір! Што ёсць лепшае і прыгажэйшае на свеце?) пытальна-пабуджальныя (у форме пытання выражаюць пабуджэнне да дзеяння, просьбу: Можа б вы на той бок перавезлі? – Няма калі…).

  • Пабуджальныя – выражаюць загад, пажаданне, запрашэнне, заклік. Граматычныя спосабы афармлення – пабуджальная інтанацыя і формы загаднага ладу дзеясловаў у ролі выказніка.Свяціж ты, сонца, у маё век аконца!

Паводле адносін выказвання да рэчаіснасці падзяляюцца на:

  • Сцвярджальныя – сцвярджаецца наяўнасць чаго-небудзь у рэчаіснасці: Раніца ціхая, светлая, з буйнай расой.

  • Адмоўныя – адмаўляецца наяўнасць таго, пра што гаворыцца ў сказе. Структурнай прыметай адмоўных сказаў з’яўляюцца адмоўныя часціцы не, ні, слова няма. Не злічыць у небе ясных зорак.

Паводле структуры:

  • Простыя – з адной граматычнай асновай, у якіх выражаецца адна закончаная думка: У вокны глядзіць густы змрок.

  • Складаныя – у іх склад уваходзяць дзве і больш граматычных асноў. Ляжыць зямля ў адзенні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць.

Простыя сказы бываюць двухсастаўныя ( у іх склад уваходзяць і дзейнік і выказнік) і аднасастаўныя (ці толькі дзейнік, ці толькі выказнік).

Двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы могуць быць неразвітыя (складаюцца толькі з галоўных членаў сказа): Вось і станцыя. Дарога скончана.; развітыя(апрача галоўных членаў ёсць і даданыя): Нерухомая бясконцая ноч…

Простыя сказы могуць быць ускладненыя (у іх складзе ёсць аднародныя члены сказа, адасобленыя члены, пабочныя і ўстаўныя словы і словазлучэнні, зваротак: Моцны, басавіты гудок прагучаў над ракой, пакаціўся на асенніх зарэчных лугах…), няўскладненыя (Новыя думкі ахінулі маладога настаўніка.

39. Аднасастаўныя сказы і іх тыпы.

Аднасастаўныя сказы падзяляюцца на аднасастаўныя выказнікавыя і аднасастаўныя дзейнікавыя. Да аднасастаўных выказнікавых адносяцца:

  • Пэўна-асабовыя – абазначаецца дзеянне, утворанае пэўнай, канкрэтнай асобай, - тым, хто гаворыць, або яго субяседнікам.Выказнік выражаецца дзеясловамі 1-й і 2-й асобы адз., мн.ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу або дзеясловамі загаднага ладу. Канчаткі дзеясловаў-выказнікаў указваюць на пэўную, канкрэтную асобу: Часта ўспамінаю сваіх землякоў. Выходзім на трап і заўважаем группу людзей з кветкамі.

  • Няпэўна-асабовыя – абазначаецца дзеянне, утворанае няпэўнымі або невядомымі асобамі. Выказнік выражаецца дзеясловам 3-й асобы мн.ліку цяп. і буд.часу, а таксама дзеясловам прошлага часу мн. ліку.Працуюць там з ахвотай, зладжана. Маладога настаўніка тут прымалі і спатыкалі прыветна, з ахвотаю падтрымлівалі гутарку аб розных справах.

  • Абагульнена-асабовыя – абазначаецца дзеянне, што ў аднолькавай меры адносіцца да кожнага. Асоба, якая ўтварае дзеянне, успрымаецца абагульнена: ёю можа быць кожны. Выказнік выражаецца дзеясловам 2-й асобы цяп. і буд. часу, а таксама дзеясловам 2-й асобы загаднага ладу. Вясновым паветрам дыхаеш і ніяк не можаш надыхацца. Як правіла, ужываюцца ў прыказках. Форма выражэння выказніка – 2-я асоба цяп. і буд. часу і 2-я асоба загаднага ладу, 1-я і 3-я асоба дзеяслова: На сваім кані як хачу скачу. Пераначуем, болей пачуем.

  • Безасабовыя – выказнік абазначае дзеянне, стан незалежна ад дзейнай асобы. З балота падыхала свежым халаднаватым ветрам. Было золка. Дзейнай асобы няма, яна не падразумяваецца і не выражаецца выказнікам.

  • Інфінітыўныя – выказнік у іх выражаны інфінітывам. Зірнуць бы яшчэ раз, праверыць дарогу.

Да аднасастаўных дзейнікавых адносяцца намінатыўныя сказы. Гэта сказы, якія складаюцца толькі з дзейніка або дзейніка і паясняльных слоў. У іх сцвярджаецца быццё, існаванне пэўных прадметаў, паняццяў, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе.Нёман. Гаючая родная прыгажосць. Цёмная, маўклівая ноч.

40.Няпоўныя сказы і іх тыпы.

Сказы, у якіх апушчаны той ці іншы галоўны або даданы член сказа і які ўзнаўляецца з кантэксту або сітуацыі. Учора самалёты прыляталі. Нашы. Спачатку бамбілі, а потым лістоўкі скінулі. Другі сказ няпоўны, у ім апушчаныя дзейнік і выказнік самалёты прыляталі ўспрымаюцца з папярэдняга кантэксту. Азначэнне нашы ўказвае на граматычную форму дзейніка самалёты.У трэцім няпоўным сказе апушчаны дзейнік самалёты.

Ёсць сказы, для якіх характэрна граматычная непаўната (у сказе няма выказніка) але ў сэнсавых адносінах яны зразумелыя без кантэксту і адпаведнай сітуацыі, аднавіць апушчаны выказнік немагчыма і непатрэбна. Гэта т.зв. эліптычныя сказы. Наперадзе – мосцік, драўляны, стары.

41. Галоўныя члены сказа, іх віды і спосабы выражэння.

Да галоўных членаў сказа адносяцца дзейнік і выказнік. Яны ўтвараюць граматычную аснову сказа і выражаюць яго асноўны сэнс:

У двухсастаўным развітым сказе выдзяляец-ца састаў дзейніка і састаў выказніка. Састаў дзейніка ўтвараецца з дзейніка і даданых членаў сказа, якія адносяцца да яго (цёплы туман). Састаў выказніка ўтвараецца з выказніка і за­лежных ад яго даданых членаў сказа

Дзейнік — галоўны член сказа, звычайна аба-значае суб'ект дзеяння (хто або што ўтварае дзе-янне.Дзейнік можа абазначаць аб'ект. Але гэта такі аб'ект, на які дзеянне не накіравана, а сам аб'ект з'яўляецца вынікам дзе­яння і знешне набывае форму дзейніка (назоўны склон, адзіночны ці множны лік): Дом (дзейнік — аб'ект) пабудаваны (выказнік) вяскоўцамі (суб'­ект). Дзейнік можа абазначаць дзеянне як яго назву; гэта дзейнік-інфінітыў: Вучыцца — не шкодзіць.Дзейнік можа быць простым, складаным і састаў-ным.Просты дзейнік выражаны адной словаформай, складаны — некалькімі.

Просты дзейнік можа быць ускладненым, калі вы-ражаецца спалучэннем аднолькавых ці сінанімічных слоў: Лістапад, лістапад, лістапад асыпае рабінавы град (Хв.); Сцежкі-дарожкі нашы сышліся, жыць не­разлучна мы пакляліся (Ал.).

Складаныя дзейнікі выражаюцца спалучэннямі слоў. Такія спалучэнні часцей складаюцца з лічэбніка, :і;ійменніка ці назоўніка (як правіла, у форме назоўна-га склону, але ў асобных словазлучэннях, звычайна лічэбнікавых, сустракаецца ўскосны склон) і залеж­ных слоў (без прыназоўніка або з прыназоўнікам).

Састаўны дзейнік — спалучэнне інфінітыва (дзея-слоўнай звязкі) з назоўнікам, прыметнікам, парадка-вым лічэбнікам, займеннікам.

Выказнік — галоўны член сказа, звычайна абазначае дзеянне, якое ўтварае суб'ект.

Выказнік можа абазначаць прадмет, а таксама прымету, якой валодае прадмет: Лес — жывая вопрат-ка зямлі, яе музыка (I. Н.); Ночы ўлетку прыгожыя

Паводле структуры выказнікі падзяляюцца на про-стыя, састаўныя і складаныя.

Просты выказнік выражаецца адной словаформай, у якой заключаецца яго лексічнае і граматычнае зна-чэнні.

Просты выказнік можа ўскладняцца шляхам паў-тарэння двух аднолькавых або блізкіх па значэнні слоў (ускладнены выказнік): Жоўта-чырвонае лісце падае, падае з дрэў (Маш.); Пацяклі-паплылі за гадамі гады (Куп.).

Простыя выказнікі могуць быць дзеяслоўныя і іменныя.

Простыя дзеяслоўныя выказнікі часцей за ўсё вы-ражаюцца дзеясловамі абвеснага, умоўнага і загадна­га ладу.

Для выражэння простата дзеяслоўнага выказніка іншы раз ужываецца форма інфінітыва: Садок са-дзіць — жыццё харашыць (Прык.); Век пражыць — не поле перайсці (Прык.).

У гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры простыя выказнікі могуць выражацца дзеяслоўнымі ныклічнікамі, якімі перадаюцца імгненныя дзеянні: Маланка блісь з-за хмары (К-с); Вяртлівая сінічка пырх і няма яе (Лыньк.).

У ролі простата іменнага выказніка могуць высту­паць словы розных часцін мовы, акрамя дзеяслова. Часцей за ўсё такія выказнікі выражаюцца: прыметні-камі (поўнай і кароткай формай). Акрамя гэтага, простыя іменныя выказнікі могуць иыражацца дзеепрыметнікамі, прыслоўямі, выклічні-камі і гукапераймальнымі словамі.

У састаўным выказніку лексічнае і граматычнае значэнні выражаюцца ў двух кампанентах: лексічнае — у асноўным кампаненце (выказальным слове), а граматычнае — у дапаможным кампаненце (звяз-цы); звязка каардынуе граматычную сувязь выказаль-нага слова з дзейнікам.

У ролі звязак звычайна ўжываюцца асабовыя фор­мы дзеясловаў быць, стаць, хацець, пачаць, з'яўляцца, жпдаць, зрабіць, магчы і інш.), гатоў, дзеепрыметнікі вымушаны, абавязаны. Ролю выказальных слоў у састаўным выказніку могуць выконваць як дзеясло­вы, так і іменныя часціны мовы. На гэтай падставе састаўныя выказнікі дзеляцца на дзеяслоўныя і імен-ныя.

Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі складаюцца з выказальнага слова ў форме інфінітыва і звязкі, выра-жанай часцей асабовымі формамі дзеясловаў.

Састаўны іменны выказнік складаецца з выказаль­нага слова ў форме іменных часцін мовы і дзеяслоўнай звязкі.

Складаны выказнік складаецца з трох і больш кампанентаў.

Складаны выказнік можа ўключаць тры ці больш дзеяслоўныя і іменныя формы, размешчаныя ў розным парадку.