
5.Склад I нацiск. Роля пры адрозненнi слоу I некаторызх формау слоу.
Дынамічны ці сілавы, меладычны ці танічны (націскны склад адрозніваецца ад ненаціскнога вышынёй тону), колькасны (націскны склад адрозніваецца большай працягласцю). Націск свабодны, не прымацаваны, націск рухомы і нерухомы. Назоўнікі ў адносінах месца націску вызначаюцца прыкметнай неаднастайнасцю. Выдзяляюць назоўнікі з нерухомым і рухомым націскам. На месца націску ўплывае наяўнасць пэўнай марфемы ў прыватнасці суфікса ці прэфікса. Назоўнікі ўтвораныя пры дапамоге суфіксаў -ан, -ян, -ей, -ій, -ізм, -ызм, -ант, -ер маюць фіксаваны націск на гэтых суфіксах. Вы-, под-, по-, про- (націскныя прэфіксы). Прыметнік характэрызуецца большай устойлівасцю акцэнтавай сістэмы, чаму спрыяе нерухомасць націску. У вытворных прыметніках націск часта фіксуецца на словаўтваральных суфіксах -ават, -яват, -ічы, -ычы, -ары, -яры, -ат, -ов, -ёв, -оў, -ёў (заўсёды націскныя).
6. Зычныя гукi
Гук — найменшая непадзельная адзінка мовы. На пісьме гукі мовы абазначаюцца ўмоўнымі графічнымі знакамі — літарамі. Гукаў значка больш, чым літар. Злітныя зычныя гукі [дж] і [дз*] на пісьме абазначаюцца слалучэннем літар дж і дз. У беларускай мове 45 гукаў.
Зычныя гукі. Парныя цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме літарамі е, ё, ю, я, і. Мяккі знак (ь) для абазначэння мяккасці зычных. Няпарныя цвёрдыя гукі [ж], [ч], [ш], [р], [дж], [ц]. Напісанне галосных а, о, у, ы, э пасля літар, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя гукі (дажджы, цэгла).
Вымаўленне слоў з цвёрдымі [д], [т] і мяккімі [дз’], [ц’] зычнымі. Напісанне е, ё, і, ю, я пасля мяккіх зычных [дз’], [ц’]: гняздо – у гняздзе, іду – ідзеш, холад – халадзільнік, пошта – на пошце, жыта – у жыце.
Парныя звонкія і глухія зычныя: [б – п], [б’ – п’], [д – т], [дз’ – ц’], [з – с], [з’ – с’], [ж – ш], [дж – ч], [г – х], [г’– х’]. Няпарныя звонкія зычныя: [р], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [в], [в’], [й’], [ў]. Няпарныя глухія зычныя: [к], [к’], [ф], [ф’].
Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для рускай мовы гукі, як мяккія [р'], К], [т'], [д'], [й'], [ж'].Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].
Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.
7. Правапіс прыстаўных гукаў.
У беларускай мове ёсць чатыры прыстаўныя гукі: галосныя і, а і зычныя в, г.
Прыстаўное а пішацца ў словах аржаны, амшара, амшанік.
Прыстаўное і пішацца перад збегам зычных, які пачынаецца з м, л або р. Прычым, перад м заўсёды, а перад л, р толькі калі папярэдняе слова не заканчваецца на галосную літару: імгла, іржавы, ільдзіна; блакітная льдзіна.
Прыстаўное в пішацца:
- перад пачатковым націскным о і пасля прыставак: вобласць, восень, завочны. Калі націск з о пераходзіць на іншы склад і на месцы о становіцца а, то прыстаўное в не пішацца: абласны, асенні;
- у словах вока, востры, восьмы, навокал в пішацца заўсёды: вачаняты, вастрэйшы, васьмі, наваколле;
- перад каранёвым у ў пачатку і сярэдзіне слова пад націскам і ў вытворных ад іх словах не пад націскам: вус, вуліца, навука; вусаты, навуковец;
- у сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о, у: Лявон, павук, Тадэвуш, Радзівон, Навум
Прыстаўное г пішацца ў словах гэты, гэтулькі, адгэтуль, гэй, гоп.
Беларускаму вымаўленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гукі [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі [дз], [дз'], [дж], губна-губны [ў], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч], [ш]: горад, герой.
8. Лексічнае і граматычнае значэнні слова Адназначныя и мнагазначныя словы. Л е к с і к а — сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы — лексіку, называецца лексікалогіяй. Лексічнае багацце кожнай мовы адлюстроўваецца слоўнікамі. Так, пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» мае каля 100 000 слоў. Слова — галоўная адзінка мовы, якая называе прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі. Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Словы, якія маюць лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы, дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца с а м ас т о й н ы м і або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў, сказаў або частак сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць. Лексічнае значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы. Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюццасадх фармальнымі сродкамі.. Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу інш. Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная характэрная прымета. Такім чынам, слова як галоўная намінатыўная і структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення — паняццем. У аснове значэння самастойных, знямянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а таксама ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца. Паняцце фарміруецца з дапамогай слова і замацоўваецца за ім. Слова і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле словаўтваральнай структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка. Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя марфемы, афіксы, значэнні такіх слоў матываваныя значэннямі кораня і словаўтваральных афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае значэнне, звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні. Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя спалучальныя магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі. Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў.Несвабодныя значэнні слоў істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае значэнне -лексічнае значэнне, якое слова набывае ў пэўным кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні. Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае значанне. Адназначнасць - адно з асноўных патрабаванняў да тэрмінаў.Словы, якія маюць па некалькі лексічных значэнняў, лічацца мнагазначнымі, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю або полісеміяй.Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца прямым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі. На гэтай аснове развілося і пераноснае, вобразнае значэнне 'вялікая колькасць, мноства'. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара — выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія -перанос назвы на іншы прадмет ці на з'яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі.Сінекдаха — перанос назвы, замена аднаго паняцця другим на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку; уласных і агульных імёнаў; назвы цэлага і часткі; родавая назва падмяняе відавую або наадварот.
9. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы. Амонімы.Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна беларускіх і запазычаных.б) запазычаных з розных моў. в) запазычаных з адной i той жа мовы.У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі, нумаруюцца справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах.Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слоў з адной часціны мовы ў другую.Фанетычныя амонімы, або амафоны -словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі. Графічныя амонімы, або амографы — розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.Аманімія — пашыраная і заканамерная моўная з'ява. Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў. Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі.Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці.Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай.Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы.Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна нейтральным словам. Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы — выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова.Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі.Антонімы.Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.
10. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. ^ Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў) Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне.Сэнс фразеалагізма — не сума значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне,але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам.Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця.Пашырэнню прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль, выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.
11. МАРФЕМІКА (ад грэч. тоrphе 'форма') – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца значымыя часткі слова – марфемы, іх разнавіднасці і функцыянаванне ў складзе слова. Іншае значэнне гэтага тэрміна – сукупнасць марфем у мове.
. Марфема – гэта мініимальная значымая частка слова. Засваенню кораня папярэднічае вывучэнне роднасных слоў (словы, якія маюць агульную частку, адно лексічнае значэнне).
КОРАНЬ – агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая выражае іх агульнае лексічнае значэнне
Корань – агульная частка роднасных слоў.
КАНЧАТАК, або флексія (лац. flecto 'гну, згінаю'), – частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе і ўтварае граматычную форму слова.
Канчатак – зменная частка слова, знаходзіцца ў канцы слова, служыць для сувязі слоў.
АСНОВА – частка слова, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне: узлесак – узлеск-а – узлеск-ам – (на) узлеск-у.
Аснова – частка слова без канчатка, нязменная, нясе асноўнае лексічнае значэнне.
ПРЫСТАЎКА, або прэфікс (лац. рraefixum рrае 'спераду', fixus 'прымацаваны'), – частка асновы, якая стаіць перад коранем і надае слову новае лексічнае або граматычнае значэнне: за-цвісці, ад-цвісці, на-рваць, пера-плысці, най-лепшы.
Прыстаўка – …перад коранем,
СУФІКС (лац. suffixus 'падстаўлены') – частка асновы, якая стаіць пасля кораня ці інш. суфікса і ўтварае новую форму або новае слова: сад – сад-ок – сад-ов-ы.
суфікс –… пасля кораня, служаць для ўтварэння новых слоў. Каб вызначыць састаў слова, трэба знайсці і абазначыць канчатак, аснову, корань, прыстаўку, суфікс. Для разбора па саставу нельга прапаноўваць: словы з гукавым змяненнем, словы з коранем без галосных, з некалькімі суфіксамі, нязменныя словы, складаныя словы.
АФІКС (лац. аffixus 'прымацаваны') – марфема, якая служыць для ўтварэння новых cлоў ці новых граматычных формаў
12-13. КАНЧАТАК, або флексія (лац. flecto 'гну, згінаю'), – частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе і ўтварае граматычную форму слова.
У родным склоне множнага ліку назоўнікі 1-га скла-нення маюць нулявы канчатак і канчаткі -аў, -яў.
Нулявы канчатак маюць усе назоўнікі, якія кан-чаюцца на -ія, -ыя, усе назоўнікі з асновай на [к] і некаторыя назоўнікі, аснова якіх канчаецца адным зычным: армія — армій\3> станцыя — станцый\3> рука —* рук\3, жанчына — жанчын\^\.
Канчаткі -аў, -яў звычайна маюць назоўнікі, асновы якіх канчаюцца збегам зычных: бітва — бітв\ау\, куз-
ня — кузн яў
Некаторыя назоўнікі могуць ужывацца як з нуля-вым канчаткам, так і з канчаткам -аў ці -яў: сасна — сосенП і соснаў], вішня — вішань\^\ і вішн\яўI, ахвя-
ра — ахвяр^] і ахвяр аў
3 а ў в а г а. Калі назоўнікі на -ня ў родным скло-не множнага ліку ўжываюцца з нулявым канчаткам, то на канцы пішацца мяккі знак: яблыня —яблынь\^\, кнігарня — кнігарань\3•
КОРАНЬ – агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая выражае іх агульнае лексічнае значэнне
Корань – агульная частка роднасных слоў.
14. ПРЫСТАЎКА, або прэфікс (лац. рraefixum рrае 'спераду', fixus 'прымацаваны'), – частка асновы, якая стаіць перад коранем і надае слову новае лексічнае або граматычнае значэнне: за-цвісці, ад-цвісці, на-рваць, пера-плысці, най-лепшы.
Прыстаўка – …перад коранем,
СУФІКС (лац. suffixus 'падстаўлены') – частка асновы, якая стаіць пасля кораня ці інш. суфікса і ўтварае новую форму або новае слова: сад – сад-ок – сад-ов-ы.
суфікс –… пасля кораня, служаць для ўтварэння новых слоў. Каб вызначыць састаў слова, трэба знайсці і абазначыць канчатак, аснову, корань, прыстаўку, суфікс. Для разбора па саставу нельга прапаноўваць: словы з гукавым змяненнем, словы з коранем без галосных, з некалькімі суфіксамі, нязменныя словы, складаныя словы.
15. Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і спосабы іх утварэння; сам працэс утварэння новых слоў, у выніку якога папаўняецца лексічны склад мовы. Спосабы словаўтварэння: афіксацыя (1, 2, 3, 4, 5), складанне (6), зрашчэнне (7), абрэвіяцыя (8), субстантывацыя (9), семантычны (10). Роля афіксацыі пры ўтварэнні розных часцін мовы неаднолькавая (назоўнікі і прыметнікі – 2, дзеясловы – 1). 1. Прыставачны (пера-пісаць, пра-дзед, па-таемны) 2. Суфіксальны (чыт-ач, гавор-к-а, падручн-ік, сумн-а) 3. Прыставачна-суфіксальны (за-свой-і-ць, пры-печ-ак) 4. Постфіксальны (брац-ца, хто-сьці, дзе-небудзь) 5. Бязафіксны (ціхі – ціш, чырвоны – чырвань) 6. Складанне (краявід, часопіс, летапіс, хлеб-соль) 7. Зрашчэнне (вечназялёны, высокаадукаваны) 8. Абрэвіяцыя (ВКЛ, БДУ, БДЭУ, ЛіМ, БелЭн, філфак) 9. Субстантывацыя: малое дзіця (прыметнік) – малое заплакала (назоўнік) 10. Семантычны: гасцінец (шлях) – гасцінец (падарунак), журавель (птушка) – журавель (прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады).
16.
17. Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады.Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, прышет, працэсаў, з'яў, уласцівасцяў і інш.Значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюсь лексіка-граматычным разрадам слоў. Акрамя лексіка-граматычных разрадаў, назоўнікі натуральна падзяляийцца на разнастайныя тэматычныя групоўкі, якія часцей за ўсё вылучаюцца ў межах памянёных разрадаў
18-19. Агульныя и уласныя назоуники. адушаул. и неадушаулен.. Зборныя ,рэчыуныя , канкрэтныя и абстрактныя.
У адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім. У множным ліку могуць ужывацца ўласныя імёны, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей.Ва ўзаемасувязях агульных і ўласных імёнаў існуе адваротная залежнасць: агульныя імёны часцей выкарыстоўваюцца ў значэнні ўласных, пэўным чынам матывуюць іх, у той час як уласныя імёны ўжываюцца ў значэнні агульных значна радзей. На пісьме ўласныя назвы адрозніваюцца ад агульных тым, што пішуцца ў беларускай мове заўсёды з вялікай літары. Канкрэтныя i абстрактныя назоўнікі размяжоўваюцца тым, што ў першых граматычная і лексічная прадметнасць супадае, тады як у другіх адзначаецца толькі граматычная прадметнасць. Але канкрэтныя назоўнікі абазначаюць не толькі ўспрымальныя нашымі органамі пачуццяў прадметы, але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні, не спалучаюцца з лічэбнікамі і рэдка выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку. Абстрактныя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -у (-ю), a іх канкрэтныя адпаведнікі -а (-я).У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі не з'яўляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Абстрактныя назоўнікі па свайму ўтварэнню часта з'яўляюцца аддзеяслоўнымі ці адпрыметнікавымі. Канкрэтны або абстрактны характер пэўных назоўнікаў часам можа вызначацца кантэкстам.Падзел назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя заснаваны на семантычным крытэрыі, бо адушаўлёныя назоўнікі звычайна абазначаюць жывых істот, а неадушаўлёныя - нежывыя прадметы, паняцці, падзеі, прыкметы і інш., прычым дадзены сэнсавы крытэрый падмацоўваецца марфалагічнымі паказчыкамі: у адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з родным склонам, а ў неадушаўлёных - з формай назоўнага склону. Неабходна аднак заўважыць, што зазначаны моўны паказчык часам не супадае з прыроднымі характарыстыкамі адпаведных прадметаў, бо адушаўлёнымі назоўнікамі могуць абазначацца нежывыя людзі, віртуальныя, міфічныя істоты, дэманы, шахматныя фігуры, цацкі, ігральныя карты. Неадушаўлёнымі ж назоўнікамі называюць расліны, мікраарганізмы, якія з біялагічнага пункту гледжання з'яўляюцца жывымі. Згодна з граматычным крытэрыем да неадушаўлёных назоўнікаў адносяцца абазначэнні сукупнасцей людзей ці іншых жывых істот. У пэўных кантэкстах неадушаўлёныя назоўнікі могуць набываць значэнне адушаўлёных.Сярод агульных назоўнікаў асобую групу складаюць зборныя, якія абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў,што ўяўляюць сабой адно цэлае. 3 граматычнам пункту гледжання зборныя назоўнікі характарызуюцца тым, што большасць з іх не мае карэляцыі па ліку, ужываецца пераважна ў форме адзіночнага ліку і не спалучаецца з колькаснымі лічэбнікамі. У якасці фармальнай падмацаванасці для выдзялення зборных назоўнікаў у асобны лексіка-граматычны разрад выступаюць спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы -ств- (-цтв-), -нік-, -няк-, -ін-, -ар-, -ур- і інш.. Меншую групу зборных назоўнікаў утвараюць словы, што выражаюць ідэю непадзельнасці цэлага, складзенага з аднародных адзінак, лексічна, без спецыяльных суфіксаў. Лексіка-граматычную групу ўтвараюць таксама рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць аднародныя па саставу матэрыялы, што пры дзяленні на часткі не страчваюць якасцяў цэлага. Падобна зборным назоўнікам рэчыўныя не маюць супрацьпастаўленых адпаведнікаў па ліку і выступаюць або толькі ў форме адзіночнага ліку, або толькі множнага. У суадносных формах віно - віны, масла -маслы і да т.п. супрацьпастаўляюцца не столькі лікавыя, колькі якасныя характарыстыкі згаданых рэчываў. Да зборных назоўнікаў адносяцца найменні металаў, хімічных элементаў, прадуктаў харчавання, лякарстваў і медыцынскіх прэпаратаў, раслін,прамысловых вырабаў, сельскагаспадарчых культур, вадкасцяў і сыпучых матэрыялаў, прыродных з'яў. Некаторыя рэчыўныя незоўнікі супрацьпастаўляюцца аднакаранёвым назоўнікам са значэннем адзінкавасці, што словаўтваральна эбліжае іх са зборнымі назоўнікамі, Граматычны характер рэчыўных назоўнікаў мужчынскага роду выражаецца тым, што ў родным склоне яны звычайна маюць канчатак -у (-ю),што ўсе рэчыўныя назоўнікі выступаюць у форме аднаго ліку (пераважна адзіночнеге), што яны не спалучаюцца з колькеснымі лічэбнікамі.
20. Катэгпыя роду. У пераважнай большасці назоўнікаў адзіночнага ліку род выражаецца з дапамогай пэўных канчаткаў, на аснове якіх усе гэтыя назоўнікі размяркоўваюцце па трох марфалагічных разрадах: мужчынскі, жаночы і ніякі род.У дачыненні да многіх адушеўлёных назоўнікаў катэгорыя роду даволі выразна матывуецца біялагічным полам адпаведных асоб, дзякуючы чаму ўтвараецца натуральнае супрацьпастаўленне назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, якія сумесна супрацьпастаўляюцца ў сваю чаргу назоўнікам ніякага роду.3 семантычнага пункту гледжання да назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду адносяцца адпаведныя назвы асоб мужчынскага і жаночага полу,прычым і такія назоўнікі,якія марфалагічна не маюць форм свайго выражэння, або нескланяльныя назоўнікі. У тэксце род нескланяльных назоўнікаў паслядоўна праяўляецца сінтаксічна праз форму дапасаванага да іх слова.3 марфалагічнага пункту гледжання да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне і канчаткамі -а (-я), -у (-ю) у родным склоне, а таксама тыя назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак -а (-я) у назоўным склоне. Да назоўнікаў жаночага роду належаць словы з канчаткамі -а (-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне і з канчаткам -ы (-і) у родным склоне. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о (-е, -а (-я), -е ў назоўным склоне, назоўнікі на -мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі.Для сучаснай беларускай мовы характэрнай з'яўляецца наяўнасць групы назоўнікаў на -а (-я) агульнага роду, якія ў залежнасці ад сваей накіраванасці на знешні адушаўлены прадмет могуць мець і мужчынскі, і жаночы, і ніякі род, што знаходзіць свае фармальнае падмацаванне толькі сінтаксічнымі сродкамі. Некаторыя назоўнікі марфалагічна належаць да мужчынскага роду, але могуць суадносіцца з найменнямі асоб і мужчынскага, і жаночага полу, што сінтаксічна можа выражацца адпаведнымі канструкцыямі.У абрэвіятурах род назоўнікаў вызначаецца паводле роду апорнага слова. Род тых запазычаных назоўнікаў з нязменнай формай, якія абазначаюць птушак, жывёл, некаторыя неадушаўлёныя прадметы, звязваецца з граматычнымі паказчыкамі родавага наймення (гіпероніма), што ўключае ў сябе адпаведныя відавыя назвы (гіпонімы); або з'яўляецца мужчынскім пры найменні жывых істот, або ніякім пры намінацыі неадушеўлёных прадметаў.Пры вызначэнні роду нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя паняцці і аб'екты, служаць назвамі газет, часопісаў і да т.п., таксама выкарыстоўваецца граматычны паказчык роду таго абагульненага (родавага) наймення, што ўключае ў сябе гэтыя назоўнікі. Род тых абрэвіятур вызначаецца фармальным паказчыкам, які праяўляецца гэтай абрэвіятурай.Некаторыя назоўнікі сучаснай беларускай мовы маюць варыянтныя формы роду, г.зн. ужываюцца ў мужчынскім, у жаночым і ў ніякім родах. Для назоўнікаў агульнага роду і нязменных назоўнікаў дапасаваны прыметнік служыць адзіным фармальным сродкам выражэння катэгорыі роду. Адрозніваюцца ў родзе таксама найменні буйных дзікіх жывёл, характэрных для пражывання таго ці іншага этнасу і звычайна адлюстраваных у яго фальклоры як тыповыя дзейныя асобы. Як правіла, назвы дробных жывёл, большасці птушак, рыб, насякомых, а таксама тых істот, што рэдка сустракаюцца ці зусім не сустракеюцца ў жыцці пэўнага этнасу, не маюць родавых адрозненняў. Для неадушаўлёных назоўнікаў катэгорыя роду адыгрывае пераважна класіфікацыйную ролю, хаця не выключана выкарыстанне дадзенага граматычнага паказчыка ў мастацкіх мэтах.
21. ^ Катэгорыя ліку. Назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, словы толькі з множным лікам. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы, рэчыўныя назоўнікі, адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану, зборныя назоўнікі, назвы месяцаў, напрамкі свету. Словы толькі з множным лікам складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы, некаторыя абстрактныя паняцці, паўтаральныя дзеянні, працэсы, пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады, некаторыя ўласныя імёны, назвы сукупнасці чаго-небудзь, найменні честак цела. Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню. Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы, і адцягненыя паняцці.Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым канчаткам у назоўным склоне, канчаткамі -а, (-я), -о, -е; множнага ліку - канчаткамі -ы, (-і), радзей - -е, а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку, або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў. Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліка,а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці інтэнсіўнасць, аб'ём і іншыя ўласцівасці рэчаў, пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца. У адносінах да ўласных асоб множны лік ужываецца для іх размежавання.
22. Скланенне назоўнікаў. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. ^ Скланенне назоўнікаў. Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах. Узгадаем парадак склонаў у беларускай мове і пытанні да кожнага з іх. Назоўны склон: хто? што? Родны склон: каго? чаго?Давальны склон: каму? чаму?Вінавальны склон: каго? што?Творны склон: кім? чым?Месны склон: аб кім? аб чым? У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я). Да другога скланення адносяцца: назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам; назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а, -е; пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, бярэмя, вымя, полымя.Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення: рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя;нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро; назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нагавіцы; назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы.Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў. Сістэма канчаткаў першага скланення (Да першага скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку,назоўнікі тыпу Паўло, Дняпро, назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), ішч-а тыпу агніска, вятрыскд, дамішча і т.д., назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -о (-ё), -а, -е тыпу акно, жыццё, мора, поле, пяць назоўнікаў на -мя бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя): наз.скл-нулявы(муж), о,ё,а,е(ніякі); родны скл- а,я,у,ю(муж), а, я(ніякі); давальны скл- у,ю(муж, ніякі); вінавальны скл- як Наз або Родны скл(муж), як Наз(ніякі); творны скл- ом,ём,ам, ем (муж, ніякі); месны скл- е,у,ю,ы,і (муж, ніякі). Сістэма канчаткаў другого скланення( Да другога скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку ) : Н.скл-а, (на ж,ч,ш, дж,р, ц), я (на мяккі зычны); Р.скл- ы(на ж,ч,ш, дж,р, ц), і (на мяккі зычны, г, х, к); Д.скл- е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, і(на г, х, к), і(на мяккі зычны ); В.скл.- у(на ж,ч,ш), ю(на мяккі зычны); Т.скл.- ой, ою(на ж,ч,ш ), ей, ею, яй, яю(на мяккі зычны ); М. скл. - е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, э(на г, х, к), і(на мяккі зычны ). Сістэма канчаткаў другого скланення(Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны): Н.скл.- няма канчатка; Р.скл.- і, ы (на мяккі, губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); Д.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); В.скл.- няма канчатка; Т.скл.- у, ю (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); М.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц). ^ Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца: а) прозвішчы на -о: з Сцянько Верай; б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ. ^ Рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі муж роду на -а, (-я), некаторыя наз ніякага роду і інш.). Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані і да т.п.
23 Прыметнік.
Кампаратыў (выйшая ступень параўнання) утвар. Пры дапамозе суф. -ейш(-эйш), -ш (вялікі-большы). Часта блытаюць вышэйшую ступень параунання ад прыслоўяў і ад прыметніка. Асабліва ў перакладах з рускай мовы, паколькі ў рускай мове гэтыя формы падобныя. Агульн. Правілу ўтварэння форм вышэйшай ступені параўнання падпарадкоўв. Прым. малады, стары пры абазначэнні ўзросту. Ад кампаратываў неабходна адрозніваць прым. малодшы, старшы ў тэрміналагічных спалучэннях тыпу: ( старшы лейтынант), а таксама прым. малодшы і старшы ў значэнні больш позні паводле часў свайго з'яўлення, якія не маюць значэння вышэйшай ступені параўнання.
Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання утвараюцца шляхам спалучэння:
1)займ. самы+якасны прым. шчаслівы; + шчаслівейшы(простая форма кампаратыва); + найшчаслівейшы (простая форма найвышэйшай ступені параўнання)
2)найбольш (найменьш) + просты (якасны прыметнік)
У сказ ступень параўнання ўводзіццатолькі з прыназоўнікам за.
24. Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы. Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (параўн.: жалезны характар), і наадварот, якасныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных (параўн.: чорны хлеб). ^ Займеннікавыя прыметнікі (параўн.: мой, твой, наш, гэты, які, усякі і інш.), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (параўн.: я, мы, хто, нішто і інш.), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца паміж сабой тым, што граматычныя катэгорыі першых (займеннікавых прыметнікаў) вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх (субстантыўных займеннікаў) праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (параўн.: мой, наш, ваш і інш.), указальныя (параўн.: гэты, той,такі і інш.), азначальныя (параўн.: кожны, увесь, іншы і г.д.), пытальна-адносныя (параўн.: чый, які, каторыі інш.), няпэўныя (параўн.: абы-чый, які-небудзь, чый-небудзь і інш.), адмоўныя (параўн.: нічый, ніякі і інш.). Дадзеныя займеннікавыя прыметнікі спалучаюцца ў родзе, ліку, склоне з адпаведнымі назоўнікамі. Сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з’яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў, але ў адрозненне ад уласнабеларускіх і засвоеных запазычаных прыметнікаў займаюць у словазлучэнні постпазіцыйнае месца (параўн.: колер хакі). Арганічна засвоеныя беларускай мовай запазычаныя словы падобнага тыпу могуць набываць поўную форму прыметнікаў і граматычна змяняцца як і яны (параўн.: тканіна колеру бардо ібардовая тканіна). Пераважная большасць прыметнікаў скланяецца па прыведзенаму вышэй ад’ектыўнаму тыпу субстантываваных прыметнікаў, але прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак, жаночага роду – канчатак -а, ніякага роду не пад націскам -а, а пад націскам -о. У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне, а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам -у. Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам -ы. Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.
25. Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы. Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (параўн.: жалезны характар), і наадварот, якасныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных (параўн.: чорны хлеб). Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) і складаную (аналітычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней). Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені, а складаная форма ўтвараецца аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў. Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме, але кароткія формы ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца малаўжывальнымі; яны не скланяюцца як раней і амаль паўсюдна выцеснены поўнымі формамі. Кароткія прыметнікі пры сваім выкарыстанні выступаюць пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, знаходзяць прымяненне ў некаторых паэтычных творах, ва ўстойлівых выразах, практычна не ўжываюцца як азначэнні ў іншых відах маўленчай дзейнасці. Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія.
26. Лічэбнік як часціна мовы
Лічэбнік - часціна мовы, якая абазначае аб-страктныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: адзін, два, сем; тры вучні, двац-
Ічп
цаць чалавек, адна пятая лугу; двое саней, трое клоп-чыкаў; пяты ўрок, другі месяц.
Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на коль-касныя і парадкавыя.
Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з назоўнікамі яны абазнача-юць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, два-наццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і ўжыва-юцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.
Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы:
лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;
дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі:
адна шостая, сем пятых;
зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое, шасцёра.
Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы? Яны паказваюць на парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэнні: другі дом, пяты пакой, восьмы паверх, шаснаццаты дзень, семдзесят другі год.
Колькасныя лічэбнікі з'яўляюцца асноўным разра-дам лічэбнікаў.
Паводле складу лічэбнікі падзялякрцца на про-с т ы я (адзін, тры, шэсць), складаныя (пяцьдзесят, васьмідзесяты) і састаўныя (дваццаць тры, сто сем-дзеспт шосты).
Лічэбнікі змяняюцца па склонах. Лічэбнікі адзін, два, абодва змяняюцца па родах, а лічэбнік адзін - і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два дамы, дзве кнігі, два акны; абодва дамы, абедзве кнігі, абодва акны; адны сані.
Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа: Дзевяць
і восем - семнаццаць. Дзелім сорак на дваццаць. Сёння ў дваццатай школе сустрэча з пісьменнікамі.
Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам сказа: Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку.
27-28. Скланенне і правапіс лічэбнікаў Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою).Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду.Лічэбнікі адпяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто— у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбніктысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тысяча мае дзве формы—тысячай і тысячу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова.У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на;лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.
31. Дзеяслоў - часціна мовы, якая абазначае дзеян-не або стан прадмета як працэс. Напрыклад, дзеясловы пісаць, будаваць, рамантаваць, узараць, прыходзіць абазначаюць дзеянне, дзеясловысядзець, спаць, маў-чаць, драмаць абазначаюць стан прадмета.
Значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя час-ціны мовы, але толькі дзеяслоў паказвае іх як працэс; параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба і дзея-словы касіць, малаціць; прыметнікірадасны, сонны і дзеясловы радавацца, спаць.
Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі: трыван-не, стан, лад, час, асобу, лік. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і не-зваротнымі.
Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Да спрагальных адносяцца фор-мы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, лі-ках (спяваю, спяваеш, спявае; спяваем, спяваеце, спяваюць), часах (спяваю, спяваў, буду спяваць), ла-дах (спяваю, спявай, спяваў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і па родах (спяваў, спявала). Да неспрагальных адносяцца формы, якія не спра-гаюцца. Гэта неазначальная форма (інфінітыў): рас-казаць, перапісаць, змалаціць;дзеепрыметнік: рас-казаны, перапісаны, змалочаны; дзеепрыслоўе: раска-заўшы, перапісаўшы, змалаціўшы.
Спрагальныя формы дзеяслова ў сказе звычайна з'яўляюцца выказнікамі: Пестні змоўклі. I лес заці-
хае. Ля ракі дагарэлі кастры. (Астр.) Неспрагаль-
ныя формы маюць розныя сінтаксічныя функцыі. Дзее-прыметнік бывае азначэннем або выказнікам, дзее-прыслоўе - акалічнасцю: Кліча дом сцяжынкаю пра-
топтанай. (Ген.) Неба зацягнута дымам. . (I. М.)
Выбраўшыся за горад, машына імчыць па асфальце.
Н.) Неазначальная форма дзеяслова можа быць любым членам сказа
36.
Дзеепрыметнік. Утварэнне i ўжыванне дзеепрыметнікаў. Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная дзеяслоўная форма, што абазначае прымету прадмета паводле дзеяння, якая праяўляецца ў часе. Як і прыметнік, дзеепрыметнік абазначае прымету прадмета, змяняецца і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: прочытаны раман, прачытаная кніга. У сказе дзеепрыметнікі выконваюць ролю азначэння або выказніка. Дзеепрыметнікі незалежнага стану абазанчаюць прымету паводле деяння, якое ажыццяўляе сама асоба ці прадмет: спарахнелы грыб (грыб, які спарахнеў). Дзеепр. незалежн. стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы пры дапамозе суфіксаў –л-, -ш-, -ўш- і канчаткаў прыметнікаў: павесялець-павесялелы (твар). Дзеепр. незал. стану цяпер. часу ўтвараюцца ад асновы дзеясловаў цяпер. часу пры дапамозе суфіксаў –уч- (-юч-), -ач- (-яч-) і канчаткаў прыметнікаў. Дзеепр. залежнага стану прошл. часу ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы пры дапамозе суфіксаў –н-, -ен-, -ан-, -он-, -ён-, -т- і канчаткаў прыметн.: занесці-занесены. Суфікс –н- пішацца ў дзеепрыметніках, утвораных ад асноў інфінітыва на –а-, -я-: задуаць-задуманы. Суфіксы –ен- (пасля галосных і мяккіх зычных) і –ан- (пасля цвердых зычных) маюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад інфінітыва з асновай на зычны або на галосныя –і-, -ы-, -е-: змесці-змецены. У бел. мове дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу пішуцца з адным н: парэзаны, запісаны. Суфікс –т- ужываецца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў, якія ў інфінітыве заканчваюцца на –аць- (-яць-), -эць- (-ець-), іць ыць, оць, уць: зжаць – зжаты, абуць – абуты. Дзеепрым. залежнага стану прошлага часу з суфіксамі –н-, -ен-, -ан-, -т- шырока выкарыстоўваюцца ў бел. мове: засеяны, забыты. У бел. мове ўжыванне дзеепрымет. незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі –ач, яч, уч, юч, ем, ім- абмежаванае. Не ўжываюцца ў бел. мове звартоныя дзеепрыметнікі.
37.
43. ПРЫНАЗОЎНІК – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам (або займеннікам) ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў сказе.
Адны прыназоўнікі выконваюць службовую ролю са старажытных часоў, другія як службовыя словы пачалі ўжывацца значна пазней; дакладна вызначыць, з якога часу ўжываецца кожны прыназоўнік, амаль немагчыма.
Прыназоўнікі падзяляюцца паводле марфалагічнай будовы і паходжання. Да НЕВЫТВОРНЫХ адносяцца прыназоўнікі, паходжанне якіх з пункту гледжання сучаснай мовы цяжка ці немагчыма растлумачыць, бо яны ўтварыліся ў старажытную пару: а, аб, ад, з (са), за, без, да, для, дзеля, к (ка), на, над, пад, пра, праз, пры, у (ва), цераз.
ВЫТВОРНЫХ адносяцца прыназоўнікі, якія паходзяць ад знамянальных слоў: вакол, замест, акрамя, у адпаведнасці з. Гэтыя прыназоўнікі больш позняга паходжання, таму яны захавалі лексічнае значэнне тых слоў, ад якіх утварыліся.
Прыназоўнікі прыслоўнага паходжання: Вакол было ціха і глуха (К-с) і Афіцэры сабраліся вакол свайго начальніка... (К-с). Побач на касагоры стаяў лес (В.Б.) і Побач чыгункі стаяў высокі стары лес (К-с).
Адыменныя прыназоўнікі: на працягу, з выпадку, з мэтай, за выключэннем, у час, у выніку, у параўнанні з, у сувязі з, у адпаведнасці з, у адносінах да. На працягу стагоддзяў змагаліся мазуры з нямецкімі захопнікамі за хлеб з роднага поля і за родную мову (Б.). «Добра на лузе ў час сенакосу», – прызнаўся Янка (К-с).
Прыназоўнікі дзеяслоўнага паходжання: дзякуючы, уключаючы, выключаючы, не лічачы, нягледзячы на, гледзячы па, пачынаючы з. Нягледзячы на позні час, у кватэры Садовіча гарэла лямпа (К-с). Урад Індыі аб'явіў, што пачынаючы з 25 студзеня 1965 года афіцыяльнай мовай Індыі будзе мова хіндзі
Па марфалагічнай будове адрозніваюцца тры тыпы прыназоўнікаў:
-
простыя прыназоўнікі: аб, без, за, у, на, для, пад, пры;
-
складаныя прыназоўнікі, у якіх зліліся два словы: з-за, з-пад, па-за, па-над, паўз, замест;
-
састаўныя, якія складаюцца з двух і болей слоў: поруч з, у галіне, з прычыны, у параўнанні з, у залежнасці ад.
44. ЗЛУЧНІК – службовая часціна мовы, якая злучае аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа, а таксама асобныя сказы ў тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінкамі. Злучнік з'яўляецца адным з важных і актыўных сінтаксічных сродкаў мовы, які звязвае сінтаксічныя адзінкі ў адно цэлае і выконвае арганізуючую функцыю.
Па сваей знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя і састаўныя, якія скпадаюцца з некалькіх слоў.
Разрады паводле саставу |
|
простыя: |
і, а, але, ды, бо, ці, каб, пакуль; |
састауныя: |
таму што, так як, пасля таго як, |
|
як — так, хоць — але |
45. Злучнік - непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. 3 улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнія падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб'яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, скаэаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа). Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды (у значэнні і), як ...так, ні ...ні, супастаўляльныя а, аднак, але, ды (у значэнні але), затое, не топькі... але, размеркавальныя або, ці, або ... або, ці... ці і інш. Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што і інш.), часавыя ( калі, як, пакуль і інш.), умоўныя (каб, калі б, раз і інш.), мэтавыя (для, каб, абы і інш.), выніковыя (дык, mo і інш.), уступальныя (хоць, няхай і інш.), параўнальныя (як, чым, нібы і інш.).
Разрады паводле спосабу ўжывання |
|
адзіночныя: |
а, але, ды, бо; |
пауторныя: |
і — і, ні — ні, ці — ці, ці то — ці то; |
парныя: |
не толькі — але, калі — то, хоць — але, |
|
толькі — як |
46. ЧАСЦІЦЫ – службовая часціна мовы, якая выражае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў. З дапамогай часціц можна вылучыць, падкрэсліць найбольш важнае слова ў тэксце, узмацніць яго гучанне, сэнс, выказаць пачуццё, выразіць пытанне, сцвердзіць або адмовіць факты ці з'явы рэчаіснасці, выказаць пабуджэнне да дзеяння, пажаданне
Як і іншыя службовыя словы, часціцы самі па сабе не маюць самастойнага лексічнага значэння, не называюць прадметаў і з'яў рэчаіснасці, не з'яўляюцца членамі сказа. Яны не ўжываюцца асобна ад самастойных слоў, па-за кантэкстам страчваюць тое дадатковае адценне значэння, якое надаюць моўнай адзінцы. Часціцы далучаюцца да асобных слоў, словазлучэнняў, сказаў.
Разрады часцiц: указальныя,удакладняльныя,абмежевальныя,сцвярджальныя,адмоуныя, параунальныя,пабуджыльныя, узмацняльныя,пытальныя,клiчныя.
47. АБ УЖЫВАННІ ЧАСЦІЦ НЕ І НІ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ
МОВЕ
Асноўным сродкам выражэння адмаўлення ў беларускай мове
з’яўляюцца часціцы не, ні.
Часціца не мае адмоўнае значэнне, калі знаходзіца пры дхзеяслове-
выказніку або пры любым іншым члене сказа: Не забывай ніколі, дружа,
сваю зямлю, сваю родны край. (А.Вярцінскі); Гэта не вецер стукае ў
дзверы. (М.Калачынскі)
Часціца не можа набываць і сцвярджальнае значэнне, калі:
а) ужываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога выказніка: не мог
не застацца, не мог не прачытаць, не мог не пайсці;
б) у спалучэннях хто не, дзе не, толькі не, куды не і іншых, якія
ўжываюца ў рытарычных ці пытальных сказах: Як не любіць свой родны
край? (А.Русак); Чаго толькі не перадумаеш ідучы! (Я.Колас);
в) стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: чытаў не без карысці,
працаваў не без радасці;
г) стаіць пасля злучніка пакуль, часціц ледзь, чуць: ішлі, пакуль не
сцямнела, ішлі ледзь не дзве гадзіны, размаўлялі ледзь не гадзіну.
Часціца ні – узмацняльная, а таму яна служыць для ўзмацнення
адмаўлення або сцвярджэння.
Для ўзмацнення адмаўлення часціца ні ўжываецца:
а) у сказах з адмоўем не ці словамі няма, нельга, немагчыма: На вуліцы ні
душы не было. ( Э.Самуйлёнак); Дзьмуў, ні на хвіліну не сціхаў моцны
вецер, парывісты вецер. (Б.Сачанка);
б) у няпоўных сказах, у якіх выказнік з адмоўем не падразумяваецца: У
вачах ні кроплі радасці (не было ні кроплі); На небе ні хмурынкі (не было ні
хмурынкі); Навокал ні душы (не было ні душы);
в) у адмоўных сказах з аднароднымі членамі сказа, у якіх часціца ні
выконвае ролю злучніка пры пералічэнні; у такіх выпадках яе можна
замяніць паўторным злучнікам і – і: Я ні ў жыцці, ні ў людзях не
зняверыўся, людскую ласку дбайна берагу. (П.Панчанка). Параўн.: Я і ў
жыцці, і ў людзях не зняверыўся, людскую ласку дбайна берагу. Відавочна,
што адмаўленне ў такім сказе ўжо менш рашучае.
Значэнне ўзмоцненага сцвярджэння часціца ні перадае тады, калі
спалучаецца з займеннікамі і прыслоўямі: хто ні, што ні, куды ні, адкуль
ні, чаго ні, які ні, колькі ні. У такія звароты можа ўключацца і часціца б:
хто б ні, што б ні, куды б ні і пад.: Усюды сінь – куды ні глядзіш.
(А.Вярцінскі); Куды б ні прыйшлося паехаць, пайсці, -- песню бярыце з
сабою. (Н.Гілевіч) Са значэннем няпэўнасці часціца ні ўжываецца ва ўстойлівых зваротах: ні
рыба ні мяса; ні жывы ні мёртвы; ні прайсці ні праехаць; ні свет ні зара; ні
ўзяць ні даць; ні з таго ні з сяго; ні куецца ні плешчыцца і інш.
Патрэбна адрозніваць спалучэнні не раз ‘шмат разоў’ і ні разу ‘ніколі’, не
адзін ‘шмат, некалькі’ і ні адзін ‘ніхто’: Ні разу не спазніўся на заняткі
(‘ніколі’); Не адзін дзень ішоў дождж (‘шмат дзён’); Ні адзін не адмовіўся
прыйсці (‘ніхто’).
Такім чынам, пры выбары часціц не ці ні трэба ісці ад значэння сказа;
устанавіць: выражаецца сцвярджэнне ці адмаўленне. Каб вызначыць
адмоўны ці сцвярджальны сказ, трэба задаць пытанне па змесце
адпаведнага сказа. Калі адказ станоўчы, значыць, сказ сцвярджальны і
трэба пісаць ні, а калі адказ адмоўны, значыць, і сказ адмоўны, таму трэба
пісаць не. Пры гэтым часціцу ні можна апусціць, асноўны змест сказа без
яе не зменіцца, знікне толькі ўзмацненне. Куды вокам ні кіну, даспадобы
мне ціхія нашы мясціны. (П.Броўка) Параўн.: Куды вокам кіну, даспадобы
мне ціхія нашы мясціны. Часціцу не нельга апусціць, бо без яе сэнс
змяняецца на адваротны: не пісаў – пісаў. Безумоўна, неабходна ўлічваць і
інтанацыйнае афармленне сказа. Калі сказы пытальна-рытарычныя, то, як
правіла, ужываецца часціца не.
ВЫКЛІЧНІК – гэта клас слоў, з дапамогай якіх выражаюцца пачуцці, волевыяўленні чалавека, яго эмацыянальна-валявая рэакцыя на з'явы і падзеі навакольнай рэчаіснасці. Выклічнікі могуць перадаваць вялікі дыяпазон пачуццяў і волевыяўленняў: радасць, захапленне, здзіўленне, сумненне, крыўду, абурэнне, іронію, запрашэнне, заклік і інш.
У сістэме часцін мовы выклічнік займае асобнае месца: гэта і не самастойная, і не службовая часціна мовы. Ён не мае намінатыўнага значэння: словы-выклічнікі толькі выражаюць пачуцці, волевыяўленні, аднак не называюць іх. Акрамя гэтага, выклічнікі – нязменныя словы, яны не маюць ніякіх граматычных паказчыкаў, марфемна непадзельныя і не з'яўляюцца членамі сказа. Не выконвае выклічнік у сказе і ніякіх службовых функцый, аналагічных функцыям прыназоўніка, злучніка ці часціцы.
ВЫКЛИЧНИКИ: ПАХОДЖАННЕ(ВЫТВОРНЫЯ , НЕВЫТВОРНЫЯ), ЗНАЧЭННЕ (ЭМАЦЫЯНАЛЬНЫЯ, ВОЛЯВЫЯУЛЕНЧЫЯ,МОУНАГА ЭТЫКЕТУ)
48-55 ВЫЧЕРКНУЛИ!
56. Правапіс не (ня) і ні
1 Не (ня) пішацца разам:
калі без не (ня) слова не ўжываецца: небарака, неруш, неслух, невук, немаўля, невідзімка, незабудка, нечысць, нелюдзім, нехрысць, нядзеля, нявестка, нягода, нястача, нябыт, нявер'е, нязгрэба, нядбальства; ненавідзець, непакоіцца, нездаровіцца, няможацца, няволіць; непахісны, непарушны, незабыўны, нелюдзімы, нехлямяжы, нечуваны; няспынна, няўцям, няшчадна, нельга, няма;
з назоўнікамі, калі адмоўе прыдае слову без гэтай часціцы значэнне супрацьпастаўлення, адмаўлення: неспецыяліст, нечалавек, неметал, нятэрмін, нелінгвіст і інш.; напрыклад: розніца паміж тэрмінамі і нятэрмінамі, кніга прызначана ў асноўным для неспецыялістаў, нелінгвісту гэтыя тэрміны могуць быць незнаёмы;
з прыметнікамі і прыметнікавымі прыслоўямі на -о (-а), калі спалучэнне іх з не служыць не для адмаўлення якога-небудзь паняцця, а для выражэння новага, процілеглага паняцця: невысокі (нізкі), нешырокі (вузкі), недалёкі (блізкі), неспакойны (які хвалюецца), невялікі (малы), нелегальна (падпольна, скрыта), нямнога (мала) і пад., а таксама з прыслоўем няйначай (абавязкова). Наяўнасць паясняльных слоў, як правіла, не ўплывае на напісанне разам не з прыметнікамі: незнаёмы нам аўтар, невядомыя навуцы факты, незразумелыя вучню словы;
у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недалічваць (мець менш, чым трэба), недаацэньваць (ацэньваць ніжэй, чым належыць), недаважваць (адважваць менш, чым патрабуецца), недаглядзець (недастаткова, дрэнна глядзець), недавыканаць (выканаць менш за патрэбную норму), недамерваць (адмерваць менш, чым трэба). Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда- адрозніваюцца дзеясловы з прэфіксам да-, якія спалучаюцца з не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не давучыцца да канца, не дачакацца цябе, не даскочыць да берага, не дасядзець да канца;
з дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: неасушаныя (балоты), нержавеючая (сталь), нечаканы (прыход); непрыбраны (пакой), незачыненыя (дзверы), няходжаная (сцежка), нячэсаная (нечасаная) (воўна); няпоўнае (вядро), няспелы (яблык), нясмелае (дзіця); але: не засеянае вясною поле, не асушаныя да гэтага часу балоты. Не (ня) пішацца разам з поўнымі дзеепрыметнікамі і прыметнікамі пры наяўнасці пры іх слоў вельмі, надта, зусім, выключна, абсалютна, незвычайна і інш.: вельмі неабдуманы ўчынак, выключна неспрыяльнае надвор'е, абсалютна непрымальная прапанова; зусім някепскі вынік, надта няласкавы прыём;
з займеннікамі, калі на часціцу не падае націск і паміж не і займеннікам няма прыназоўніка, і з падобнымі займеннікавымі прыслоўямі: нехта, нешта, некага, нечага, некаму, нечаму; нейкі, нейчы, некаторы; некалі, некуды, неяк, некалькі, недзе, неадкуль, неадтуль; але: не адкуль, не адтуль (пры націску на займеннікавым прыслоўі);
у прыслоўях, постфіксах, асобных словах: нечакана, неабсяжна, неўзабаве, незадоўга, неўпапад, непадалёк, неўзаметку, няўцям, нехаця, нельга; прыназоўніку нягледзячы на; часціцах няўжо, няхай, постфіксе -небудзь (як-небудзь, хто-небудзь) і слове няма.