Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_shpor.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
247.93 Кб
Скачать

15. Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.

Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Ен меў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiсторыя РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiтычных i культурных адносiнах дзвюх дзяржаў, якая аслабляла iх у эканамiчных i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай суседнiх дзяржаў. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання. Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы. Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе. Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства. Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП. Да расii адышла частка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi. У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.

26. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ход на Беларусі. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый былі звязаны з захаваннем галоўнага перажытку феадальнага ладу — дваранска-памешчыцкага землеўладання і нявырашанасцю пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоўнымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з'яўляліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.

Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі былі адзначаны выступленнямі салідарнасці з падзеямі «Крывавай нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было расстраляна мірнае шэсце рабочых да Зімовага палаца.

У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі актыўны ўдзел ва Усерасійскай палітычнай стачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя саветы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г. Паводле яго створаная як дарадчы орган пры цары Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. У першыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кастрычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, на якім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атрымала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска).

У снежні 1905 г. цар аб'явіў аб правядзенні выбараў у Дзяржаўную думу. Аднак і першая і другая Думы, як непаслухмяныя цару, былі распушчаны яго ўказамі. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг., якая не вырашыла набалелыя пытанні. Прычыны, якія яе выклікалі, былі ўскладнены Першай сусветнай вайной, што распачалася ў 1914 г.

27. Беларусь у гады 1-ай сусветнай вайны. 1. Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім урадам заходнія губерні былі аб'яўлены наваенным становішчы.Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюдж- ванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шырокую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэн-нем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыяналь-нага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам на-цыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі был і засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскімі войска-Mi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велізарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г_ расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай акупацыяй (ваеннай уладай) апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пра-жывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйнырэжым.

Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з Англіяй і Францыяй рускае камандаванне правяло насту-пальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і аблегчыць цяжкае становішча фран-цузскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў уНарачан-скай наступальнай аперацыг не ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі. Частка астанкаў загінуўшых у час наступления салдат расійскай арміі дагэтуль знаходзіцца ў раёне возера Нарач непахаванай. Няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў 1915—1916 гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.

2. Баявыя дзеянні моцна паўплывалі на сацыяльна-эка-намічнае становішча. Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабойприфронтовую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. ра-сійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі маса-вае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.

У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу-бернях у расійскую армію было мабілізавана (прызвана) больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымі рэквізіцыямі(адабраннем маё-масці на патрэбы арміі) у выніку мела рэзкае скарачэнне па-сяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней.

3-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

28.Лютауская бурж.-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі. Пачатак рэв. паклалі забаст. раб. 23 лютага 1917. 26 лютага пачалося узбр. пауст.. Лют. рэв. у Петрагр. перам., у вын. чаго законч. панав. дынаст. Раман.. Але асабл. рэвал. ў Петр. было тое, што тут склал. своеасабл. перапляц. двух дыктатур- дыкт. бурж., якую прадстаўл. Час. ўрад (2 сакав.) і рэвал.-дэмакрат. дыкт. ў выгл. Сав. раб. і салд. дэпут. (27 лют.). Так утвар. ў краіне двоеўладдзе. 1 сакав. 1917 г., калі звесткі аб перамозе дайшлі да Бел., у гар. і мяст. прайш. міт., дэманстр., акцыі непадпарадкав. ўладам. Пачалі ствар. Сав. раб. і салд. дэпут.. 4 сакав. быў створ. Мінскі Сав. раб. дэпут. і Часовы выкан. камітэт. Каб аб'ядн. сілы пралетарыяту і салдат 8 сакав. быў створ. адзіны Мінс. Сав. раб. і салд. дэпут. і адзіны выкан. камітэт на чале з бальш. Б.Позернам. Сваю асн. зад. яны бачылі у арганіз. раб. і салдат, у абар. іх экан. інтар. і паліт. правоў. Сав. на Бел. прызнав. кіруючую ролю Петрагр. Саве-та раб. і салд. дэпут., а разам з тым прызнав. і Час. ўрад. Аднак на практ. Сав. факт. падпарад. органам Час. урада і дапамаг. Час. ўр. стварыць мясц. орг. ўлады. Амаль ва ўсіх гар. Бел. сталі з'яўл. бурж. і памешч. "Часовыя грамадскія каміт. парадку". Прыхільн. гэтага былі эсэры, менш. і бундаўцы, якія пераваж. ў Сав.. Такі каміт. быў створ. ў Мінску 4 сакав. 1917 г. Т.ч., на Бел., як і ў Расіі ў цэлым, склалася двоеўлад.. Лют. рэвал. 1917 г. дала штуршок для дэмакратызацыі грам.. Пачалі ствар. прафсаюзы, выбарн. салдац. камітэты ў арміі. Ажывілася сялянс.. 20 красав. 1917 г. прайшоў з'езд сял. дэпутатаў Мінс. і неакупір. паветаў Віленс. губ., дзе была зроблена спроба вырашыць аграр. пыт.. Але канчатк. заканад. раш. аграр. пыт. адкладвалася да Устаноўч. схода. Такс. 7-17 красав.1917 г. прайшоў І з'езд ваен. і раб. дэпут. армій і тылу Зах. фроту, які прызнаў неабх. працягваць вайну з мэтай абар. рэвал., падтрымл. палітыку Час. урада здзяйсняць паст. кантроль за ім. З’езд быу эсэра-меншавіцкім. Салдаты атрымалі усе правы і свабоды, як і усе грамадз. Расіі. Быу прыняты шэраг інш. рашэнняу, накірав. на замацав. перам. Лют. рэвал. Т.ч. Лют. рэв. – бурж. дэмакр. рэв., рухаючай сілай быу народ. Лют. рэв. 1917 г. прывяла да звярж. самадзярж., але ў вын. асабл. абставін на Бел., як і ў Расіі, утварыл. двоеўлад., з’явілася пачаткам дэмакрат.развіцця Расіі, у т.л. і Бел., адкрыла шлях да экан. і сац. прагрэсу краіны. Праіснав. яно з лютага—сакав. да ліпеня 1917 г. Галоунымі прычынамі рэвал. з’явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваен. становішча, незадаволен. вайной рабоч., сял., салдат, даведзен. да крайняй галечы вайной. гасп. разрухай выліліся у масав. выступл. супраць царызму, буржуазіі і ваеншчыны.

29.кастр рэвалюц 1917 у Б.Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. . Утварэнне БНР і дзейнасць яе Рады. 24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам. Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ВБР выступіла за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Беларускі абласны камітэт (БАК), утвораны на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, Белнацкам пры СНК РСФСР выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР, Аблвыканкамзах лічыў Беларусь часткай РСФСР. Вялікая Беларуская Рада па дамоўленнасці з БАКам 15-17 снежня 1917 г. склікала Усебеларускі з’езд (1872 дэлегатаў). З’езд прызнаў Савецкую ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР і вырашыў стварыць з складу дэпутатаў часовы, да склікання Устаноўчага сходу, орган улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым рашэннем Аблвыканкамзах адхіляўся ад улады і ў выніку апошні распусціў з’езд. 18 снежня на падпольным паседжанні члены Савета з’езда аб’явілі сябе пастаянна дзейнічаючым органам, выбралі выканкам.  Мірныя перагаворы паміж Германіяй і РСФСР, якія пачаліся 9 снежня 1917г., вяліся напружана. 18 лютага 1918г. германскія войскі пачалі наступленне і хутка наблізіліся да г.Мінска. Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 20 лютага эвакуіраваліся з горада. Выканкам Савета 21 лютага выдаў 1-ю Статутную грамату, у якой абвясціў сябе часовай, да склікання Устаноўчага сходу, уладай. Быў створаны часовы выканаўчы орган улады - Народны Сакратарыят. 9 сакавіка на пашыраным паседжанні выканкам Савета прыняў 2-ю Статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай народнай рэспублікі у межах этнічнага рассялення беларусаў. Выканкам быў пераўтвораны ў Раду БНР. Абвяшчаліся палітычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. Гэтыя граматы былі выдадзены ў умовах германскай акупацыі. 25 сакавіка была выдадзена 3-я Статутная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Улічваючы яе нерэальнасць на акупіраванай тэрыторыі, а таксама лаяльнасць БНР да нямецкіх улад, з аднаго боку, і умовы Брэсцкага міру ад 3 сакавіка 1918 г, па якім тэрыторыя, на якую прэтэндавала БНР, лічылася належачай РСФСР або Польшчы, Германія юрыдычна не прызнала БНР, але дазволіла прадстаўніцтва з яе боку пры нямецкіх акупацыйных органах улады, пэўную самастойнасць у галіне культуры і адукацыі. За гады акупацыі былі адкрыты 160 беларускіх школ, педінстытут, Таварыства драмы і камедыі, утворана Бюро па напісанню падручнікаў, а для іх выдання - таварыства “Асвета”. БНР не прызналі таксама еўрапейскія дзяржавы, РСФСР. Тэлеграма , накіраваная Радай БНР 25 красавіка кайзеру Вільгельму ІІ з пажаданнем устанавіць апякунства Германіі над Беларуссю, выкліка крызіс у Радзе. Частка нацыянальных дзеячаў палічыла гэта супярэчаннем ІІІ Статутнай грамаце і вышла з Рады, адбыўся раскол БСГ. З дапамогай германскага камандавання быў сфарміраваны новы склад Народнага сакратарыята на чале з Р. Скірмунтам, які зноў абвясціў аб увядзенні прыватнай уласнасці на землю, выступіў з пратэстам супраць пачатку вываду у жніўні 1918 г. нямецкіх войск з Беларусі. Пасля перамогі рэвалюцыі ў Германіі і канчатковага вываду войск з Беларусі Рада БНР і сакратарыят таксама выехалі за мяжу. Абвяшчэнне БНР было спробай, а не фактычным утварэннем беларускай дзяржаўнасці, паколькі адсутнічалі рэальная сістэма ўлады, армія, межы, але яна мела значэнне ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

25.культура ў першай палове 19 ст. На пачатку 19 ст. у мастацкім жыцці Беларусі дамінуе класіцызм (klasikus – узорны) – галоўны стыль у еўрапейскай культуры гэтага перыяду. Сутнасць класіцызму выявілася ў кананізацыі антычнай класікі, як дасканалага ўзору для наследавання, нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў, ідэалізацыі і абстрактнасці вобразнага абагульнення. Архітэктура К-му заснавана на прынцыпах сіметрыі, геаметрызму, ураўнаважанасці аб’ёмаў, рэгулярнасці планіровачных рашэнняў, шырокага выкарыстання антычнай ордэрнай сістэмы, адноснай прастаце дэкаратыўных формаў. 19 ст. К-м засвойвае рысы ампіру (імперскі стыль), які вызначаецца знешняй параднасцю і вытанчанай дэкаратыўнай пластыкай фасадаў. У архітэктуры Беларусі К-м выявіўся ў 1770-х гадах і развіваўся паралельна з познім барока. Сярод помнікаў пераходнага стылю можна назваць палацы ў Ружанах і Свяцку. У вялікай ступені станаўленне К-му было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. Горад стаў разглядацца як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Новыя прыёмы планіроўкі прадугледжвалі пераход да ансамблевай забудовы кварталаў, плошчаў і вуліц, арганічнага спалучэння гарадскіх забудоў і прыроднага ландшафту. Планам новых гарадоў надавался форма квадратаў, многавугольнікаў. У культавай мураванай архітэктуры найбольшае распаўсюджанне атрымалі 2 тыпы пабудоў: 1) з цэнтрычнай кампазіцыяй аб’ёмаў (купальныя храмы-ратонды і крыжова-купальныя) 2) з падоўжана-восевай кампазіцыяй і франтальным вырашэннем галоўнага фасада. Вельмі яскрава класічны стыль праявіўся ў палацава-сядзібнай архітэктуры Беларусі першай паловы 19 ст. Да найбольш цікавых помнікаў належаць наступныя сядзібы: Падароск (сяр. 19 ст.), Сноў (1827), Відзы-Лаўчынскія (пач.19 ст.), Лагойск (1814-1819), палац Тызенгаузаў у Паставах (другая палова 18 ст.), сядзіба Альберцін у Слоніме (1-я палова 19 ст.). Паступова адбываецца агульны заняпад класічнай школы. К-м набывае ў архітэктуры дагматычны характар, назіраецца распад стылявога адзінства і з’яўленне эклектычных стыляў. Аднак у асобных збудаваннях рысы К-му сустракаюцца на працягу ўсяго 19 ст. У канцы 18 – напачатку 19 ст. працягвае развівацца тэндэнцыя пашырэння свецкай плыні ў развіцці выяўленчага мастацтва і аслаблення рэлігійнай плыні. Сярод беларускіх мастакоў і аматараў жывапісу зараджаецца цікавасць да штодзённага жыцця людзей, у тым ліку і прадстаўнікоў ніжэйшых класаў грамадства. Асаблівую ролю ў развіцці выяўленчага мастацтва на беларускіх землях адыграла Віленская мастацкая школа. У 1797 г. пры Галоўнай Літоўскай школе паўстала кафедра рысунку і жывапісу. У 1803 г. кафедра атрымала назву факультэта жывапісу, скульптуры і гравюры. Мастацтва жывапісу і рысунку тут выкладалі Францішак Смуглевіч і Ян Рустэма, а скульптуру – К.Ельскі. Складзеная Ф.Смуглевічам праграма навучання ўключала тры этапы: 1) капіраванне ўзораў класічнага мастацтва; 2) маляванне з гіспсавых скульптур; 3) маляванне з жывой мадэлі. Менавіта Ян Рустэм імкнуўся вызваліць жывапіс ад уплываў класіцызму, які ўжо стрымліваў яго развіццё. Ён нават дамогся дазволу прымаць у школу таленавітых вучняў незалежна ад іх сацыяльнага паходжання. У 1820 г. у Віленскім універсітэце вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў. Сярод іх налічвалася вельмі шмат ураджэнцаў Беларусі. Да ліку апошніх належаў таленавіты партрэтыст Іосіф Аляшкевіч (1877-1830), які быў сынам беднага музыканта з Радашковічаў. Пасля Вільні Аляшкевіч вучыўся жывапісу ў Дрэздэне і Парыжы. Ён быў прыхільнікам класічнага стылю, стварыў партрэты князя Чартарыйскага, Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла, Адама Міцкевіча. Адыход ад канонаў класіцызму назіраецца ў творчасці Валенція Ваньковіча (1799-1842), які паходзіў з Ігуменскага павета Мінскай губерні. Ён стварыў у 1828 г. вядомы партрэт “Адам Міцкевіч на скале Аюдаг“, у якім выразна адчуваецца ўплыў рамантызму. Таксама паказальным з’яўляецца “Партрэт старога Сапліцы са Смілавіч“, на якім з вельмі глыбокім псіхалагізмам паказаны просты шляхціч. Заснавальнікам нацюрморту ў беларускім жывапісе з’яўляецца Іван Хруцкі (1810-1885), які нарадзіўся ў сям’і уніяцкага святара ў Віцебскай губерні. У 1839 г. ён атрымаў залаты медаль Расійскай акадэміі мастацтваў за карціну “Старая за работай“. З 1840-х гадоў жыў у мястэчку Захаравічы каля Полацку, напісаў шмат партрэтаў і нацюрмортаў. Найбольш значным прадстаўніком гістарычнага жынру ў беларускім жывапісе стаў Ян Дамель (1780-1840). У 1820 г. ён быў сасланы ў Сібір, але праз два гады вярнуўся у Мінск. Дамель напісаў такія вядомы карціны, як “Смерць князя Панятоўскага“, “Смерць магістра фон Юнгінгена пад Грунвальдам“, “Смерць Глінскага ў няволі“, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы“. Таксама перажыў паўстанне 1831 г. і эміграцыю Вікенці Дмахоўскі (1807-1862), які быў майстрам пейзажу. Асаблівую яго ўвагу прыцягвалі мясціны, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча. Майстрамі бытавога жанру ў беларускім жывапісе разгляданага перыяду з’яўляюцца Канстанцін Кукевіч (1810-1842), Юліян Карчэўскі (1806-1833) і інш. Увагу гэтых мастакоў прыцягвала жыццё простых людзей – сялян, салдат, мяшчан-яўрэяў – з іх простымі бедамі і радасцямі. Вельмі адмоўна паўплывала на працэсы развіцця выяўленчага мастацтва на беларускіх землях закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта. З таго часу мясцовым таленавітым мастакам значна цяжэй стала атрымаць добрую школу. Для гэтага патрэбна было патрапіць у Пецярбург, альбо за мяжу.

Соседние файлы в предмете История Беларуси