Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Tema10

.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
161.28 Кб
Скачать

Чарнобыльская праблема. Эканамічнае становішча ў Беларусі рэзка пагоршылася ў сувязі з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (АЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. Нягледзячы на тое, што АЭС знаходзіцца на Украіне, больш за 70 % радыёактыўных ападкаў выпала на землях Беларусі. У выніку забруджанымі радыёнуклідамі аказаліся каля 23 % тэрыторыі рэспублікі, дзе пражывала 2 млн. 200 тыс. насельніцтва. З гаспадарчага абарачэння было выведзена 20 % сельскагаспадарчых і 15 % лясных угоддзяў краіны.

Сітуацыя ўскладнялася тым, што ўлады спачатку замоўчвалі факт аварыі, а потым ― усю сур’ёзнасць яе наступстваў. Толькі 4 мая была вызначана 30-кіламетровая зона на мяжы з Украінай, насельніцтва якой падлягала адсяленню. Усяго з зоны забруджвання было выселена звыш за 135 тыс. чалавек, поўнасцю адселена 415 населеных пунктаў. Чарнобыльская аварыя абвастрыла і сацыяльную праблему ў Беларусі, паколькі неабходнасць першачарговага прадастаўлення жылля выселеным адсоўвала ў чэргах на атрыманне жылля іншыя сем’і.

На ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС Беларусі патрабавалася 235 млрд. долараў. Агульны эканамічны крызіс у СССР у канцы 1980-х г. прывёў да таго, што з саюзнага бюджэту сродкі на гэта фактычна не выдаткоўваліся. Чарнобыльская праблема стала ўласнай праблемай Беларусі.

Такім чынам, нягледзячы на першасныя станоўчыя змены эканамічнай сітуацыі ў выніку ўвядзення гаспадарчага разліку і самафінансавання, вельмі хутка выявіліся крызісныя з’явы: адбывалася падзенне прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, назіраліся паліўны, энергетычны, транспартны крызіс, дэфіцыт тавараў першай неабходнасці. Паказчыкамі краху камандна-бюракратычнай эканомікі сталі інфляцыя, рост унутранага і знешняга доўга, абясцэньванне грошай і рост натуральнага абмену (бартэра). Папулісцкія рашэнні, такія як павышэнне пенсій, сацыяльных выплат, зарплаты і інш., не суправаджаліся рэальнымі рэформамі і падарвалі эканамічнае жыццё краіны.

Крызіс таталітарнага палітычнага рэжыму непазбежна прывёў да крызісу каманднай эканамічнай сістэмы.

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

Аграпрамысловы комплекс – сукупнасць галін народнай гаспадаркі, якія забяспечваюць вытворчасць прадуктаў харчавання і прамысловых вырабаў з сельскагаспадарчай сыравіны, а таксама рэалізацыю іх спажыўцам.

Апазіцыя (ад лац. oppositio – супрацьпастаўленне, пярэчанне) – нязгода, супрацьпастаўленне адных поглядаў, палітыкі іншым; таксама агульная назва партый, арганізацый, грамадскіх рухаў і аб’яднанняў, дзейнасць і погляды якіх супрацьпастаўлены пануючай у грамадстве думцы.

Валюнтарызм − (ад лац. voluntas – воля) – палітычны накірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця.

Галоснасць − магчымасць адкрыта выказваць свае думкі і погляды наконт усіх пытанняў сучаснасці і гістарычнага мінулага, рэалізацыя дэмакратычных свабод: свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.

Генацыд − знішчэнне груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных ці рэлігійных матывах.

Калабарацыянізм (ад франц. collaboration – супрацоўніцтва) супрацоўніцтва з ворагам асоб, палітычных партый, грамадскіх рухаў і арганізацый на акупіраваных тэрыторыях.

Перабудова − палітыка ў СССР у 1987 – 1991 г., накіраваная на ўмацаванне сацыялістычнага ладу праз дэмакратызацыю грамадскага жыцця («дэмакратычны сацыялізм») і радыкальную эканамічную рэформу.

Рэабілітацыя (ад позналац. rehabilitatio – аднаўленне) аднаўленне ў правах асуджанай асобы за адсутнасцю саставу злачынства.

Рэпарацыя (ад лац. reparatio − аднаўленне) поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт ад вайны, якая выплачваецца дзяржавай-агрэсарам краіне, якая падверглася агрэсіі.

Рэпатрыяцыя (ад лац. repatriatio − вяртанне на радзіму) вяртанне ў краіну паходжання ці грамадзянства асоб, якія апынуліся па-за яе межамі ў выніку розных сацыяльна-эканамічных і палітычных абставін з аднаўленнем у правах грамадзянства.

149

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]