Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tablitsy_sklanenne_nazownikaw.doc
Скачиваний:
141
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
82.43 Кб
Скачать

Варыянтныя нулявы і канчаткі –оў (-ёў), -аў (-яў) дапускаюцца для:

а) назоўнікаў I скланення мужчынскага роду, якія называюць электрычныя і магнітныя адзінкі вымярэння і некаторыя парныя прадметы (вольт (пры падліку) і вольтаў, ват і ватаў, мікрон і мікронаў; капыт і капытоў, рог і рагоў, валёнак і валёнкаў, туфель і туфляў, але пагонаў, чаравікаў),

б) назоўнікаў I і II скланення жаночага і ніякага роду са збегам зычных у аснове: вёсен і вёснаў, форм і формаў, пломб і пломбаў, прозвішч і прозвішчаў, пісем і пісьмаў, войск і войскаў, сямей і сем’яў і інш.

в) назоўнікаў I скланення ніякага роду з асновай на адзін зычны: азёр і азёраў, правіл і правілаў, він і вінаў, сёл і сёлаў, дрэў і дрэваў і інш.

У родным склоне множнага ліку канчаткі –эй (-ей), -ай маюць:

а) большасць назоўнікаў жаночага роду III скланення: гусей, ніцей, начэй, мышэй;

б) назоўнікі жаночага роду з націскным канчаткам –а (-я): ступня – ступней, каланча – каланчэй;

в) назоўнікі I скланення мужчынскага роду госць, конь, чорт і ніякага роду вока, вуха, плячо: гасцей, коней, чарцей; вачэй, вушэй, плячэй;

г) некаторыя множналікавыя назоўнікі: саней, грудзей, людзей, дражджэй, грошай.

Варыянтныя –эй (-ей) і канчаткі -аў (-яў) могуць мець:

У некаторых назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай на мяккі ці губны зычны і ненаціскным канчаткам –ей дапускаецца і пашыраецца ўжыванне канчатка -аў (-яў): арцелей – арцеляў, сенажацей – сенажацяў, плыней і плыняў, мадэлей і мадэляў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]