
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •Субстантыўнае (назоўнікавае) скланенне
- •Ад’ектыўнае (прыметнікавае) скланенне
- •Змешанае скланенне
- •Нулявое скланенне
- •Скланенне назоўнікаў Канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў I скланення
- •Канчаткі назоўнікаў у родным склоне множнага ліку у родным склоне множнага ліку канчаткі -аў (-яў), –оў (-ёў) маюць:
- •2. Большасць назоўнікаў ніякага роду, якія адносяцца да I скланення:
- •З нулявым канчаткам ужываюцца:
- •Варыянтныя нулявы і канчаткі –оў (-ёў), -аў (-яў) дапускаюцца для:
- •У родным склоне множнага ліку канчаткі –эй (-ей), -ай маюць:
- •Варыянтныя –эй (-ей) і канчаткі -аў (-яў) могуць мець:
Канчаткі назоўнікаў у родным склоне множнага ліку у родным склоне множнага ліку канчаткі -аў (-яў), –оў (-ёў) маюць:
1. Большасць назоўнікаў мужчынскага роду, якія адносяцца да I скланення: салаўёў, кілаграмаў, яблыкаў, бананаў, туркаў, цыганоў, разоў, але чалавек, дзён.
2. Большасць назоўнікаў ніякага роду, якія адносяцца да I скланення:
а) назоўнікі з асновай на збег зычных, апошнім з якіх з’яўляецца санорны: дупло – дуплаў, горла – горлаў, ярмо – ярмаў, рабро – рэбраў; Назоўнікі вядро, бядро, ядро могуць мець варыянтныя канчаткі: вёдзер і вёдраў, бёдзер і бёдраў, ядзер і ядраў;
б) назоўнікі са шматгукавымі спалучэннямі зычных: ваяводства – ваяводстваў; мерапрыемства – мерапрыемстваў, агунцтва – агенцтваў;
в) назоўнікі са спалучэннем двух шумных зычных: балотца – балотцаў, сэрца – сэрцаў, месца – месцаў. Некаторыя з іх могуць мець варыянтныя канчаткі (гнёздаў і гнёзд, прозвішчаў і прозвішч).
г) назоўнікі з асновай на падоўжаны зычны: узвышша – узвышшаў, аблічча – абліччаў;
д) некаторыя двухскладовыя назоўнікі з асновай на адзін зычны і націскам на канчатку: брыво – броваў, крыло – крылаў; пяро – пёраў;
е) двухскладовыя назоўнікі з націскной асновай на –л-, а таксама словы ложа, веча, мора, пуза: джала – джалаў, кола – колаў, ложаў, вечаў, мораў, пузаў;
ж) трохскладовыя назоўнікі з асновай на –в: зарыва – зарываў, тулава – тулаваў;
з) аднаскладовыя назоўнікі дно, шво: дноў, швоў.
3. Назоўнікі II скланення, у якіх аснова заканчваецца падаўжэннем або збегам зычных гукаў: пушча – пушчаў, гульня – гульняў, лічба – лічбаў, кегля – кегляў, бутля – бутляў, галубятня – галубятняў, мышца – мышцаў, ванна – ваннаў; мадонна – мадоннаў. Аднак, калі паміж зычнымі можа паяўляцца беглы галосны, то дапускаецца ўжыванне з нулявым канчаткам: чарэшня – чарэшняў і чарэшань, сотня – сотняў і соцень, вясна – вёснаў і вёсен і інш.
4. Некаторыя назоўнікі III скланення: флешаў, рэчаў, шчолачаў.
5. Большасць множналікавых назоўнікаў: цымбалаў, духоў, пяльцаў, Віскулёў, Мастоў.
З нулявым канчаткам ужываюцца:
а) большасць назоўнікаў жаночага роду II скланення з асновай на адзін зычны: падзей, нот, літар, марфем, у тым ліку назоўнікі на –ыя, -ія: станцый, пазіцый,
б) назоўнікі жаночага роду II скланення на г, к, х (дарог, вёсак, рук, стрэх) і некаторыя назоўнікі на губныя [б, п, м, в]: сядзіба – сядзіб, ліпа – ліп, дума – дум, забава – забаў;
в) назоўнікі жаночага роду II скланення з суфіксам –к-: думка – думак, скрынка – скрынак;
в) назоўнікі мужчынскага роду I скланення на –анін- (-янін-), -чанін, -ін: гамадзянін – грамадзян, селянін – сялян, мінчанін – мінчан, гамяльчанін – гамяльчан і інш.
г) множналікавыя назоўнікі са збегам зычных у аснове, пры змяненні якой з’яўляецца беглы галосны: высеўкі – высевак, вячоркі – вячорак, дажынкі – дажынак, суткі – сутак.
д) множналікавыя назоўнікі з суфіксамі –ін- (-ын-), -іц- (-ыц-): уводзін, весніц, нагавіц, зносін;
ж) множналікавыя ўласныя назоўнікі на –ычы (-ічы), -аны (-яны): Бешанковіч, Ружан;
з) назоўнікі свіння, пападдзя, ладдзя: свіней, пападзей, ладзей.