Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Змены і дапаўненні.

Глава 1.

П. 1. Правапіс галосных.

Літара О пішацца толькі пад націскам: м’ова, д’оўга, Т’окіа, Ватэрл’оа, Ант’оніа. (раней пісалася Токіо, Ватэрлоо, Антоніо).

Літатара Ё пішацца ў складаных словах з 1-й часткай радыё-: радыёстанцыя.

Калі 1-я частка слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца Е, якре з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп.

На канцы запазычаных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя Л, К, пішацца Э: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, кашнэ, Душанбэ. ( раней у некаторых з гэтых слоў на канцы пісалася Е: кашне). Выключэнне: сальта-мартале, філе, камюніке, піке.

Літара Э ў запазычаных словах пасля губных зычных і пасля З, С, Н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем: экзэмпляр, тунэль, сэрвіс, інтэрнэт (раней – тунель, сервіс), а словы медаль, менеджмент, нервы, газета, сервіз – з літарай Е.

П. 4. Перадача акання на пісьме.

Ненаціскныя фіналі –эль, -эр у запазычаных словах перадаецца як –аль, -ар:

2008 - 2010

Шніцэль - шніцаль

Карцэр – карцар

Камп’ютэр – камп’ютар

Ненацісныя фіналі –эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр.

П. 6. Перадача якання на пісьме.

2008 - 2010

Дзевяты – дзявяты

Дзесяты – дзясяты

Семнаццаць – сямнаццаць

Восемнаццаць – восямнаццаць

П. 8. Спалучэнне галосных у запазычаных словах.

У пачатку слова літары пад націскам пішацца ІО, не пад націскам – ІА: іон, Іосіф, Іакагама, Іакшыр. Але: йогурт.

П. 13. Некаторыя спалучэнні зычных.

2008 - 2010

Кантрастны - кантрасны

Кампостны – кампосны

Фарпостны – фарпосны

Баластны – баласны.

  1. Прадмет і задачы вывучэння лексікалогіі. Навуковыя адгалінаванні лексікалогіі (семантыка: семасіялогія, анамасіялогія).

Усе словы беларускай мовы ў сукупнасці ўтвараюць яе лексічны склад, або лексіку. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца слоўнікавы, лексічны склад мовы, называецца лексікалогіяй. Асноўнай задачай лексікалогіі з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне слоўнікавага складу, шляхоў яго развіцця і ўзбагачэння. Лексікалогія вызначае таксама ўжывальнасць слоў, сферы іх выкарыстання і стылістычную афарбоўку.

Лексікалогія цесна звязана з іншымі раздзеламі мовазнаўства, якія вывучаюць слова:

  • Этымалогія высвятляе паходжанне і гісторыю асобных слоў і марфем.

  • Стылістыка вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання, паведамлення, а таксама даследуе сістэму стыляў літаратурнай мовы.

  • Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, у якім распрацоўваюцца тэарэтычныя асновы і практычныя прыёмы складання слоўнікаў.

  • Фразеалогія вывучае ўстойлівыя выразы, іх паходжанне, значэнне, класіфікацыю.

Семантыка – вывучае змест моўных адзінак: марфем, слоў, сказаў, тэкстаў. Змест адзінак мовы – гэта тая частка іх сэнсу ў маўленні, для разумення якой дастаткова ведаць саму мову без звароту да інфармацыі пра аўтара, яго намеры, сітуацыю размовы, законы мыслення, гісторыю, культуру, навуковыя веды чалавецтва і г.д. Задачай семантыкі як навукі заключаецца ў тым, каб апісаць зместавую сістэму мовы, тыпы адзінак, што нясуць моўны змест, заканамернасці перадачы сэнсу пры дапамозе і на падставе зместавых адзінак. Семантычныя даследванні пачаліся з пачатку 1960-х гадоў. В. У. Мартынаў, З. Н. Левіт, А. Я. Супрун, У. В. Макараў, Б. А. Плотнікаў, А. Я. Баханькоў.

Семантыка асобнай мовы – адна з яе адносна самастойных, не жорстка арганізаваных падсістэм. Цэнтральная зона гэтай падсістэмы – семантыка слова, якую вывучае семасіялогія.

Семасіялогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае змест або значэнне моўных адзінак (фанем, марфем, слоў, сказаў, тэксту); сінонім – семантыка. Шматгранная катэгорыя значэння мае некалькі аспектаў:

  • Прадметны – з боку адносін да адлюстраванай рэчы

  • Паняційны – з боку адносін да ўяўлення пра рэч

  • Унутрымоўны – з боку сувязей аднаго значэння з іншымі.

У залежнасці ад моўная адзінкі ў семасіялогіі вылучаюць фанетычнае, марфалагічнае, лексічнае, сінтаксічнае, фразеалагічнае і іншыя значэнні. Акрамя таго, моўныя адзінкі слова і сказ маюць значэнне (як абстрактную семантычную з’яву мовы) і сэнс (як канкрэтную з’яву маўлення). Сэнс – толькі адзін з варыянтаў значэння, які рэалізуецца ў кожным асобным выпадку.

Семантычныя функцыі і значэнні розных моўных адзінак неаднародныя. Фанема выконвае сэнсаадрозніальную функцыю, з дапамогай якой мы адрозніваем значэнні розных слоў. У марфемы на першым плане рэчыўнае значэнне, у суфікса – дэрыватыўнае (дапаўняльнае да рэчыўнага), у канчатка – адноснае (для спалучэння слоў у сказе), у слова – намінатыўнае (для абазначэння прадметаў, з’яў наваколнага свету), у сказа – камунікатыўнае, у фразеалагізма – экспрэсіўнае. У слове як галоўнай намінатыўнай адзінцы мовы вылучаюць прамое і пераноснае значэнні.

Анамасіялогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае прынцыпы і заканамернасці намінацыі. Анамасіялогію цікавяць патанні: як мы называем аб’екты і з’явы (спосабы і сродкі намінацыі); чаму мы іх называем так ці інакш (умовы, механізм намінацыі). Анамасіялогія выяўляе таксама, якія бываюць класы назваў, як выкарыстоўваюцца назвы і як ствараюцца новыя, якія фактары ўплываюць на з’яўленне, пашырэнне і адміранне назваў. Анамасіялогія выдзелілася ў самастойны раздзел з семасіялогіі. Абедзве навукі маюць адзін аб’ект даследавання – семантыку слова, але разглядаюць яго з розных бакоў: анамасіялогія – з пункту погляду яго ўнутрымоўных сувязей, г. зн. аналізуе спецыфіку слова як намінатыўнай адзінкі мовы; семасіялогія – з пункту погляду яго ўнутрымоўных сувязей, г. зн. Аналізуе сэнсавы бок слова, аб’ём, структуру яго значэнняў. Такі падыход да семантыкі вынікае з класічнага разумення слова як адзінства значэння і абазначэння. Асновы тэорыі намінацыі былі закладзены параўнальна нядаўна. 1-ымі даследчыкамі былі нямецкія вучоныя – заснавальнікі лінгвістычнага кірунку “словы і рэчы” Я. Р. Мерынгер, В. Меер-Любке, Г. Шухарт і інш. Яны ставілі мэтай вывучэнне слоў як сродкаў моўнага абазначэння рэчаў і прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры. У Расіі паслядоўнікам гэтага кірунку быў М. М. Пакроўскі. У анамасіялагічным аспекце беларускія вучоныя разглядаюць тапаніміку (назвы геаграфічных аб’ектаў), анамастыку (служыць для намінацыі і маўлення) - працы М. В. Бірылы, В. П. Лемцюговай, Г. У. Арашонкавай і інш.

  1. Азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, якая мае пэўны сэнс і аднолькава разумееца калектывам людзей, аб’яднаных як адзіны этнас. Словы выконваюць у мове намінатыўную (назыўную) функцыю. Яны называюць прадметы, з’явы, дзеянні, прыметы або выражаюць розныя адносіны паміж імі, г.зн. служаць сродкам фарміравання і выказвання думак.

Словы могуць адначасова даваць ацэнку прадметам, з’явам, прыметам, дзеннням і гэтым самым выражаць пэўныя адчуванні, пачуцці, эмоцыі кожнага ўдзельніка моўных зносін, паказваць адносіны да выказанай думкі ці ўспрынятай інфармацыі. У такіх выпадках слова разам з намінатыўным значэннем можа мець экспрэсіўна-ацэначнае значэнне. Напрыклад, слова мядзведзь ужываецца з намінатыўным занчэннем “вялікая драпежная жывёліна” і можа выкарыстоўвацца з экспрэсіўна-ацэначным значэннем “няўклюдны, непаваротлівы чалавек”, калі набывае ў размоўным стылі пераносна-вобразны сэнс.

Слова мае свае сталые прыметы. Яно характарызуецца ўстойлівай фанетычнай аформленасцю, наяўнасцю аднаго (асноўнага) націску, гукавой непранікальнасцю, г.зн. немагчымасцю ўставіць у сярэдзіну слова іншае слова. Як адзінка мовы слова не ствараецца ў працэсе зносін, а выкарыстоўваецца, ўзнаўляецца як гатовае, даўно створанае народам. Устойлівась слова выяўляецца ў пастаянстве гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Ізаляванасць слова як назвы і носьбіта цэласнага значэння праяўляецца ў магчымасці вычленіць яго з кантэксту.

Лексічнае значэнне слова – гэта яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з’яўляееца адлюстраваннем аб’ектыўнай рэальнасці. Напрыклад, слова трактар абазначае сельскагаспадарчую машыну, слова зялёны абазначае колер прадмета. Такім чынам, у аснове лексічнага значэння слоў ляжыць паняцце аб прадметах, якасцях, уласцівасцях, дзеяннях, якое ўстанаўляецца гістарычна ў выніку развіцця мовы. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчыўную, сутнасць. У сучаснай беларускай мове гэта значэнне маюць только граматычна самастойныя словы.

Лексічнае значэнне слова – не застылае, яно, як і кожная гістарычная з’ява, развіваецца. Змены, якія адбываюцца са словамі ў працэсе моўнай практыкі, зводзяцца да наступных: слова звужае сваё значэнне, слова пашырае сваё значэнне, слова выходзіць з ужытку і як семантычная адзінка спыняе сваё існаванне. Так, напрыклад, старажытнае слова піва звузіла сваю семантыку і цяпер абазначае не ўвогуле “тое, што п’юць”, а спецыяльна прыгатаванае пітво пэўных якасцей. Развіццё лексічнага значэння абумоўлена змяненнем умоў самога жыцця, а тксама развіццём мыслення і свядомасці чалавека.

Кожнае паўназначнае слова, уступаючы ў розныя адносіны з іншымі словамі ў словазлучэннях і сказах, можа набываць розныя граматычныя формы. Граматычныя значэнні – гэта абстрактныя значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюцца іх фармальнымі сродкамі (канчаткамі, суфіксамі, прыстаўкамі, націскам). Граматычнае значэнне выпажаецца канчаткам аба канчаткам і прыназоўнікам адначасова, прыстаўкай націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу і інш.

Лексічнае значэнне

Граматычнае значэнне

Асноўнае значэнне з слове, яго ўнутраны змест

Фармальны бок слова, які забяспечвае здольнасць слова ўступаць у адносіны з іншымі часцінамі мовы

Значэнне саміх лексічных адзінак

Значэнне не саміх слоў, а іх граматычных форм

Уласціва аднаму канкрэтнаму слову

Уласціва цэламу класу слоў

Названа ў слове і ўласціва ўсім яго формам

Не названа ў слове

Выражаецца каранёвай марфемай (ці асновай слова – Б. А. Плотнікаў)

Выражаецца некаранёвымі марфемамі

  1. Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у СМІ.

Спачатку ўсе словы былі адназначнымі. Затым у выніку дзеяння закона эканоміі моўных сродкаў развілася мнагазначнасць.

У беларускай мове шмат слоў, якія маюць не адно, а некалькі дексічных значэнняў. Уласцівасць слова набываць розныя лексічныя значэнні называецца мнагазначнасцю або полісеміяй (грэч. poly - многа, sema – знак). Напрыклад, для слова ганаровы уласцівыя значэнні: а) выбраны ў знак гонару (ганаровы прэзідыум); б) які заслугоўвае павагі (ганаровы госць); в) прысуджаны за выдатныя заслугі ( ганаровае званне); г) тое, што робіць гонар каму-небудзь (ганаровыя абавязкі). Як правіла, сярод усіх значэнняў слоў адно – асноўнае, а астатнія – вытворныя ад яго, бо ўсе яны ўзніклі ў выніку пашырэння асноўнага лексічнага лексічнага значэння. Канкрэтнае значэнне слова вызначаецца ў кантэксце.

Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца прамым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з’явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі.

Слова, якое мае некалькі значэнняў, лічыцца адным, а не рознымі словамі, таму што ўсе гэтыя значэнні знаходзяцца ў цеснай сэнсавай сувязі паміж сабой і заўсёды абапіраюцца на асноўнае, зыходнае значэнне слова.

У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць 3 спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.

Метафара – выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якре развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з’яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання.

Метанімія – перанос назвы на іншы прадмет ці на з’яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі, напрыклад, перанос назвы матэрыялу на выраб з яго.

Сінекдаха – перанос назвы, замены аднаго паняцця другім на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку.

Назва пераносу (тып пераноснага значэння)

Шлях пераносу

Прыклады

метафара (грэч. перанясенне) – перанос назвы аднаго прадмета на другі па падабенству

Па форме

Беласнежнае воблака -- воблака пылу

Па колеру

Залатыя завушніцы – залатыя каласы

Па функцыі

Касцяное покрыва – покрыва ночы

Па месцы знаходжання

Хвост яшчаркі – хвост калоны

метанімія (грэч. перайменаванне) – перанос назвы аднаго прадмета на другі без падабенства, а па сувязі, суаднесенасці прадметаў у часе і прасторы.

Па сумежнасці ў прасторы

Бляшанае вядро – разліць вядро

Па сумежнасці ў часе

Пераклад кнігі – чытаць пераклад

Назва матэрыялу - на выраб

Злітак срэбра – есці са срэбра

Назва дзеяння - на выраб

Займацца шытвом – на стале ляжыць шытво

Імя ўласнае - на выраб

Рудольф Дызель – магутны Дызель

сінекдаха (грэч. суаднесенасць) – перанос назвы цэлага на яго частку і наадварот.

Назва часткі – на цэлае

Галава каровы – статак у 200 галоў

Назва агульнага - на канкрэтнае

Зброя (прылада для нападу ці абароны) – зброя (пісталет)

Родавая назва – на відавую

Дзічка (яблыня) – дзічка (плод яблыні)

Другая частка пытання – сшытачкі з выразкамі з газет.

  1. Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.

Хм, не совсем поняла этот вопрос… вернее, первую его часть. Может, это подойдёт…

Аманімія – супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаны адно з адным. Амонімы – словы, якія маюць рознае лексічнае значэнне, але супадаюць у напісанні або гучанні.

Амонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку:

  • Страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі мнагазначных слоў: такт (музыкальная адзінка) – такт (пачуццё меры), сказ (від апавядання) – сказ (сінтаксічная адзінка).

  • Пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: дзяжурны па школе (назоўнік) – дзяжурны вучань (прыметнік), елі марожанае (назоўнік) – марожанае мяса (прыметнік).

  • Гукавога супадзення розных слоў:

  • спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор1 “хваёвы лес”, бор2 “хімічны элемент” з лац. borax , бор3 “стальны свердзел для зубалячэбных аперацый” з ням. Bohrer.

  • Запазычаных з розных моў: акцыя1 “дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты” з лац. actio , акцыя2 “каштоўная папера” з франц. action.

  • Запазычаных з адной і той жа мовы: крона1 “вянец, карона; вяршыня” з ням. Krone, крона2 “грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі” з ням. Krone.

Аманімія – пашыраная і заканамерная моўная з’ява. Гукавое супадзенне розных слоў – натуральны працэс, які тлумачыцца тым, што гукаў у мове параўнальна нямнога, а слоў вялікая колькасць. Моваведы па-рознаму ацэньваюць аманімію. Існуе погляд на амонімы як на непажаданыя, непатрэбныя словы, якія ўскладняюць разуменне сказанага, прыводзяць да блытаніны. Таму амонімы часам лічаць “хворымі словамі”, а саму аманімію адмоўнай з’явай. У сапраўднасці ж значэнні амонімаў і мнагазначных слоў, як і кожнага іншага слова, выяўляюцца ў кантэксце, дзе слоўнае акружэнне дапамагае зразумець семантыку слова і не перашкаждае дакладнаму разуменню думак у працэсе моўных зносін.

Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных жартаў, каламбураў, а таксама гумарытычных і сатырычных твораў.

Амонімы бываюць унутрымоўнымі і міжмоўнымі.

Унутрымоўныя:

  • Лексічныя амонімы (амалексы) належаць да адной і той жа часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах ( арфа1 “струнны музычны інструмент”, арфа2 “сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня”). Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах: пара1 “два аднолькавыя прадметы або дзве асобы супрацьлеглага полу”, пара2 “вада ў газападобным стане” (няма множнага ліку)

  • Марфалагічныя амонімы (амаформы) маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або розных часцін мовы.

Вечарам – прыслоўе

Вечарам – назоўнік адзіночнага ліку, мужчынскі род, творны склон.

  • Фанетычныя амонімы (амафоны) – словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.

Грыб – грып, код – кот, род – рот.

  • Графічныя амонімы (амографы) – розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.

мУка – мукА, кАса – касА, Атлас – атлАс.

Міжмоўныя амонімы аднолькава гучаць у розных мовах, але маюць рознае лексічнае значэнне.

Качка (рус.) – гайданка падчас руху судна, вагона .

Качка (бел.) – вадаплаўчая птушка.

Слоўнік амонімаў – В. Д. Старычонак.

  1. Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.

Словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае значэнне, называюцца амонімамі. Амонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку:

  • Страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі мнагазначных слоў: такт (музыкальная адзінка) – такт (пачуццё меры), сказ (від папвядання) – сказ (сінтаксічная адзінка).

  • Пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: дзяжурны па школе (назоўнік) – дзяжурны вучань (прыметнік), елі марожанае (назоўнік) – марожанае мяса (прыметнік).

  • Гукавога супадзення розных слоў:

  • спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор1 “хваёвы лес”, бор2 “хімічны элемент” з лац. borax , бор3 “стальны свердзел для зубалячэбных аперацый” з ням. Bohrer.

  • Запазычаных з розных моў: акцыя1 “дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты” з лац. actio , акцыя2 “каштоўная папера” з франц. action.

  • Запазычаных з адной і той жа мовы: крона1 “вянец, карона; вяршыня” з ням. Krone, крона2 “грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі” з ням. Krone.

Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі.

  1. Асноўны крытэрый - лексічнае значэнне слоў

Калі ёсць сэнсавая сувязь – шматзначнае слова, калі няма – амонімы.

  1. Словаўтварэнне або формаўтварэнне.

Такт1 – метрычная адзінка.

Такт2 – пачуццё меры ў паводзінах.

Тактавы і тактоўны – розныя словы ўтварыліся, значыць, амонімы.

  1. Рады аднакаранёвых слоў.

У амонімаў яны будуць розныя.

Даспяваць1 (станавіцца спелым) – спець, спелы, даспелы

Даспяваць2 (закончыць спеў) – спявак, спяваць.

  1. Спалучальнасць слоў (парадыгматыка).

Апалонік1 – “хвастатая лічынка жабы”

Плавае, жывы, жвавы

Апалонік2 – “вялікая лыжка”

Металічны, алюмініевы

Яны спалучаюца з рознымі словамі, значыць, амонімы.

Слоўнік амонімаў – В. Д. Старычонак.

  1. Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паралексія. Віды паралексаў.

Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавое падабенства, але не тоесныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі (ад грэч. para – каля, побач і onyma - імя). Адрасат “атрымальнік паштовага атпраўлення” – адрасант “адпраўнік”.

Паронімы – словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Напрыклад, словы чытач “наведвальнік бібліятэкі” і чытальнік “артыст-дэкламатар” маюць агульны корань –чыт-, з’яўляюцца назоўнікамі мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону, але адрозніваюцца словаўтваральнымі суфіксамі –ач- у першым выпадку і –а-, -льн-, -ік- у другім. Паранімія ўзнікае і за кошт неаднолькавх прыставак: управіць – выправіць, паглынуць – праглынуць.

Словы-паронімы маюць неаднолькавыя спалучальныя магчымасці. Так, прыметнік карысны ўтварае спалучэнні карысная справа, карысныя выкапні, а прыметнік карыслівы спалучаецца з зусім іншымі словамі: карыслівы чалавек, карыслівыя інтарэсы.

Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей – паміж дзеясловамі: давер – даверлівасць, ганаровы – ганарысты, абагуліць – абагульніць.

Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб’ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе: водны-вадзяністы-вадзяны, адзікавы-адзіночны-адзінокі-адзіны.

Збліжэнне ў межах аднаго кантэксту знешне сугучных слоў утварае асаблівую стылістычную фігуру – паранамазію: Што вінен, аддаць павінен.

Слоўнік паронімаў – Грабчыкаў.

Міжмоўныя амонімы аднолькава гучаць у розных мовах, але маюць рознае лексічнае значэнне.

Качка (рус.) – гайданка падчас руху судна, вагона .

Качка (бел.) – вадаплаўчая птушка.

Слоўнік амонімаў – В. Д. Старычонак.

  1. Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.

Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі (грэч. synonymos – аднайменны): марозны-халодны-сцюдзёны.

Сінонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку лексічнага збліжэння:

  • Агульнаславянскіх або агульнаўсходнеславянскіх і ўласна беларускіх слоў: граніца – мяжа, прыяцель – сябар, ежа – страва.

  • Слоў літаратурнай мовы і мясцовых гаворак: штаны – нагавіцы, выглядаць – цікаваць, гаварыць – гаманіць.

  • Беларускіх слоў і слоў, якія запазычаны з іншых моў: цягнік – поезд (руск.), успомніць – прыгадаць (укр.), сіла – моц (польск.), страха – дах (ням.).

  • Стылістычна розных слоў: недарэчнасць – бязглуздзіца, браць – хапаць, кідаць – шпурляць, сказаць – ляпнуць.

Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем: арэшнік – ляшчына; удалы – зухаваты, заліхвацкі, маладзецкі; сіні – блакітны, васільковы, валошкавы; многа – шмат, хоць гаць гаці, хоць касой касі (пра грыбы). Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай: балота – багна, дрыгва, твань; дарога – гасцінец, тракт, шлях, гравійка, брукаванка; мерзнуць – дубець, зябнуць, калець, стыць; абманваць – ілгаць, маніць, хлусіць; разам – сумесна, супольна, калектыўна, талакой.

Дамінанта – лексема, якая ўзначальвае сінанімічны рад або блок і найбольш поўна ўвасабляе ў сабе семантычны змест усей семантычнай групы.

Слоўнік сінонімаў – Шведаў; М. К. Клышка.

  1. Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі. Лексічная і сінтаксічная сінанімія.

Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы: лес – бор, гай, дуброва; лодка – човен, пласкадонка, чайка, баркас, байдарка, каноэ.

Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна нейтральным словам. Напрыклад, да нейтральнага дзеяслова зневажаць сінанімічнымі будуць кніжны дзеяслоў кампраметаваць, размоўныя дзеясловы бэсціць, шальмаваць, грубыя спалучэнні таптаць у гразь, абліваць памыямі.

Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Напрыклад, сінонімамі да слова павозка (двухколавая) могуць выступаць нейтральныя брычка, пралётка, устарэлыя калясніца, кабрыялет, размоўныя двухколка, параконка, таратайка.

Кантэкстуальныя аўтарскія сінонімы – гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні: Кляны палалі, гарэлі, зіхацелі пад промнямі сонца. У гэтым сказе дзеясловы з пераноснымі значэннямі палалі, гарэлі, зіхацелі аб’ядноўвае ў сінанімічны рад нейтральны дзеяслоў-дамінанта чырванелі “аддавалі чырванню”. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы – выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова. Туманны Альбіён – Велікабрытанія.

Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычнымі адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюць абсалютнымі сінонімамі оба лексічнымі дублетамі: мовазнаўства – лінгвістыка, двухмоўе – білінгвізм.

Гэта лексічныя сінонімы.

Сінанімічнымі могуць быць не толькі розныя словы, але і асобныя формы аднаго і таго ж слова: дадому – дамоў, супраць – супроць, а таксама спалучэнні слоў і цэлыя сказы: крочыць не спяшаючыся – ісці памалу, ён не мае сяброў – у яго няма сяброў. Першыя лічацца марфалагічнымі, другія сінтаксічнымі сінонімамі.

Своеасаблівым відам сінонімаў служаць эўфемізмы або словы ці выразы, што ўжываюцца замест іншых слоў з мэтай змянення іх экспрэсіўнасці, стылістычнай ацэнкі (замест абжора – гурман, замест памёр – аддаў Богу душу). Эўфемізмы звязаны са старажытным паняццем “табу”, якое існавала ў нашых продкаў для забароны называць сваімі імёнамі ўсё, перад чым чалавек меў страх, бо лічыў, што паміж словам і названай ім рэччу існуе прыродная, прамая сувязь.

Слоўнік сінонімаў – Шведаў; М. К. Клышка.

  1. Антанімія. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран. Выяўленчыя магчымасці антонімаў.

Антонімы (грэч. апп'— супраць, опута — імя) — словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значавнем. Антонімы, у адрозненне ад сінонімаў не ў рады, а ў пары і супрацьстаўляюцца толькі па значэнні: вялікі — малы, новы — стары, смелы — нясмелы, весяліцца — сумаваць. Звычайна антонімы абазначаюць: а) якасць і ацэнку: гарачы — халодны, прыгожы — непрыгожы, стары — малады; б) пачуцці і стан чалавека: радасць — сум, здаровы — хворы; в) дзеянні: зачыніць — адчыніць, будаваць — разбураць, легчы — устаць; г) з'явы прыроды: світае — змяркаецца, мароз — спёка, гарачыня — холад, святлець — цямнець; д) часавыя і прасторавыя паняцці: раніца — вечар, пачатак — канец, зіма — лета, верх — ніз, захад — усход і інш.

Антанімічныя пары могуць утвараць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень — цемная ноч, бурная радасць — ціхі смутак.

Антонімы могуць быць аднакарэннымі і рознакарэннымі. У аднакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці — вьійсці, жывы — нежывы, вялікі — невялікі, навуковы — антынавуковы, згода — нязгода. У рознакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам: карысць — шкода, сіла — слабасць, узнагародзіць — пакараць, даць — забраць.

Як правіла, антонімы маюць словы з якасным, колькасным, прасторавым і часавым значэннем. Не ўтвараюць антанімічных пар большасць назоўнікаў з канкрэтным значэннем: стол, акно, пясок, сасна, уласныя назоўнікі: Гомель, Венера, Нарач, многія якасныя прыметнікі — назвы колеру: сіні, чырвдкы, зялёны, карычневы, жоўты.

Мнагазначнае слова можа мець некалькі розных антонімаў кожны з якіх суадносны з пэўным значэннем такога слова. Напрыклад, да слова лёгкі ў прамым значэнні (лёгкі пух) антонімам з'яўляецца слова цяжкі, а ў пераносных значэннях — іншыя: лёгкае адзенне — цёплае адзенне, лёгкае заданне — складанае заданне, лёгкі мароз — моцны мароз, лёгкі крок — мядзведжы крок.

Антонімы належаць да выразных сродкаў мовы, яны шырока выкарыстоўваюцца ў назвах зборнікаў вершаў, раманаў, іншых мастацкіх і публіцыстычных твораў: А. Адамовіч. «Здалёку і зблізку», А. Асіпенка. «Два дні і дзве ночы», Я. Брыль. «I смех і бяда», А. Вольскі. «Далёкія і блізкія прычалы», С. Грахоўскі. «Сёння і заўтра», а таксама ў прыказках, прыпеўках, народных песнях, казках, легендах, паданнях. На выкарыстанні антонімаў пабудаваны такі стылістычны прыём, як антытэза — супрацьпастаўленне розных паняццяў: Па блізкіх і далёкіх пералесках дзяўчат прыгожых песні паплылі. (Нях.) Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца. (С. 3.) Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. (Панч.)

Антонімы

1. Якія словы называюцца антонімамі?

Антонімы - пары слоў (адной часціны мовы) з процілеглым начэннем: дзікі - свойскі, святло - цемр2.Якія віды антонімаў вызначаюцца ў беларускай мове?

Паводле структуры антонімы бываюць аднакаранёвыя (добры -нядобры, вясёлы — невясёлы) і рознакаранёвыя (доўгі - кароткі, позна- рана).

Кантэкстуальныя антонімы - такія пары слоў, супрацьлеглае значэнне якіх выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце: Перад вачы-ма - руіны шматгадовых здабыткаў розуму і рук, але ў глыбіні душы - захаваная святочная ўзнятасць... (К.)

3.Якія словы могуць уступаць у антанімічныя адносіны?

Асновай для ўзнікнення антонімаў з'яўляецца наяўнасць у значэннях суадносных слоў такой прыметы (якаснай, колькаснай, прасторавай, часавай і інш.), якая можа змяняцца ў бок павелічэння ці памяншэння да такой ступені, што дойдзе да сваёй процілегласці: вялікі - маленькі; далёка - блізка; святло - цемра; цяплець -халадаць.

3 гэтай прычыны не могуць мець антонімаў уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем (Васіль, Мінск, стол), лічэбнікі (тры, пяты, пяцёра) і большасць займеннікаў (я, ён, мы).

4.Як падабраць антонімы для мнагазначных слоў?

Трэба памятаць, што ў мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Гэта добра ілюструюць наступныя прыклады: пусты слоік - поўны слоік; пустая размова - змястоўная размова.

5. Якую ролю адыгрываюць антонімы ў мастацкай літа- ратуры і публіцыстыцы?

На выкарыстанні антонімаў заснаваны многія стылістычныя фігуры.

Антытэза - стылістычная фігура, сутнасць якой заключаецца ў спалучэнні сЛоў, што абазначаюць процілеглыя паняцці: Сыты галоднаму не спагадае. (Прым.) Мякка сцеле, ды цвёрда спаць. (Прым.)

Энантыясемія- супрацьлеглыя значэнні: адно ствноўчае. а другое адмоўнае, напрыклад, слова герой, можа выкарыстоўвацца як- герой- чалавек, які здзейсніў подзьвіг, і герой- чалавек, які зрабіў нешта адмоўнае.

Аксюмарон (аксімаран, аксюмаран) - стылістычная фігура, суй насць якой заключаецца ў спалучэнні слоў, што абазначаюць несуі мяшчальныя паняцці: мілы іласкавы звер; гучная цішыня; жывы труп

Антонімы шырока выкарыстоўваюцца ў творах вуснай народнай творчасці - прыказках, прымаўках, частушках:

Багаты беднаму не сябра.

Чорнага да белага не прышываюць.

Ад добрага не ўцякай, а ліхога не рабі.

Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам.

Далей паложыш - бліжэй возьмеш.

Словы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі (грэч. апіі — супроць і опупга — імя): даб-ро — зло, вялікі — малы, адзін — мільён, хто — ніхто, буда-ваць — разбураць, многа — мала, над — пад.

Антонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся:

ад рознакаранёвых слоў, якія абазначаюць суадносныя кантрастныя паняцці: мір — вайна, малады — стары, пла-каць — смяяцца, лёгка — цяжка;

ад аднакаранёвых беспрыставачных і прыставачных слоў, якія абазначаюць суадносныя кантрастныя паняцці: праўда— няпраўда, асабовы — безасабовы, імперыялістычны— антыім-перыялістычны, мабілізацыя — дэмабілізацыя.

Уступаць у антанімічныя пары могуць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень — цёмная ноч, цёплае лета — халодная зіма, радасць перамогі — горыч па-ражэння.

Некаторыя словы ў сучаснай беларускай мове мнагазначныя, таму яны могуць мець некалькі антонімаў. Так, антонімам да слова кароткая ў выразе кароткая дарога з'яўляецца слова доўгая, а ў выраз,е кароткая памяць — слова добрая і г. д.

Іншы раз словы набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта — аўтарскія, або к а нтэкстуальныя, антонімы: ён шукаў сокала, а знайшоў варону( Бар.). Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай (Прык.).

Маючы супрацьлеглыя значэнні, антонімы выкарыстоўваюцца ў мове як лексічны сродак стварэння кантрастаў, параўнанняў і супастаўленняў: Дз ен ь і ноч шуміць прыбой (А. Зв.). Р ад асна і с у мна шалясцяць асіны (К). С т а-р о е саступае месца новаму (К. Ч.). Малы жук, ды в ялікі гук (Прык). Антонімы, як і сінонімы, робяць літаратурную мову больш выразнай і стылістычна разнастайнай..

  1. Кантэкстуальныя сінонімы і антонімы. Сінанімія і антанімія – актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах СМІ.

Сінонімы

3 а ў в а г а. Словы, якія ўжыэаюцца з адценнем грубаватасці, называюцца вульгарызмамі: жраць (есці), морда (твар), раўці (крычаць). Словы, якія ўжываюцца з адценнем ветлівасцГ, называюцца эўфемізмамі: папрасіць еыйсці (выгнаць), дрэнна пахнуць (смярдзець). Ці ўсе словы маюць сінонімы?

Не ўсе. Назвы канкрэтных прадметаў і з'яў практычна не ўжыва-юцда ў сінанімічных радах. Не маюць сінонімаў і навуковыя тэрміны.

С і н о н і м ы (грэч. зупопітоз — аднайменны) — словы, што па-рознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супа-даюць па значэнні: есці — з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца. Наяўнасць сінонімаў характэрная для большасці моў свету; багатая сінаніміка робіць мову выразнай, яркай, эмацыянальнай. Сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння, сферай ужывання, стылістычнай ці эмацыянальнай афарбоўкай. Сінонімы належаць да адной лексіка-граматычнай катэгорыі слоў (часціны мовы). У ска-зе такія словы могуць узаемазамяняцца: заўсёды (заўжды, увесь час, ва ўсе часы, вечна, век векам, векавечна) палым-нее сонца. -

Крыніцы сінонімаў — разнастайныя. Яны ўзнікаюць у выніку лексічнага збліжэння: а) агульнаславянскіх ці ўсходнеславянскіх і ўласнабеларускіх слоў: граніца — мяжа, прыяцель — сябар, гаварыць — гута^ыць, гаманіць; мошка — казюрка, кузурка, казюлька, казюля; ежа — стра-ва; б) слоў літаратурнай мовы і народна-дыялектнай: раб-ро — скаба, рад — шар, бульба — картопля, недахоп — сказа, лодка —- чайка; в) уласна беларускіх слоў і запазы-чаных: цягнік — поезд (рус), успомніць — прыгадаць (укр.), аловак — карандаш (цюрк.), прыстаўка — прэфікс (лац.).

Кантэкстуальныя (аўтарскія) сінонімы — гэта словы, якія набылі статус сінонімаў толькі ў пэўных кантэкстах, моўных сітуацыях; па-за імі гэтыя словы выконваюць уласцівую ім намінатыўную функцыю і не ўтвараюць сінанімічнага рада. Кантэкстуальныя сінонімы выкарыстоўваюцца з мэтай больш яркага і дэталёвага апісання прадмета, з'явы, што звязана са стылем канкрэт-нага мастацкага твора, асаблівасцямі мовы аўтара: Цёплай срэбнаю расой дождж дубам абсыпаў плечы. (Дайн.) Стала й Нязнанка, пад панцырам коўзскім хваляў разбег пры-пыніла. (М. К.) У гэтых прыкладах слова плечы — кантэк-стуальны сінонім да слова галлё; панцыр — да слова лёд.

Роля сінонімаў у развіцці культуры мовы людзей надзвы-чай вялікая, з дапамогай іх можна вырашаць разнастай-ныя стылістычныя задачы, перадаваць найтанчэйшыя ад-ценні сэнсу, больш дакладна выражаць свае думкі. Ужы-ванне сінонімаў дапамагае пазбегнуць паўтораў адных і тых жа слоў, робіць мову багацейшай і прыгажэйшай. Сінонімы шырока ўжываюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры і выступаюць асновай своеасаблівасці і інды-відуальнасці стылю пісьменніка: / гром-пярун сталёвым бічам, бы нейкі звер страшэнным лычам, арэ, трасе, калоціць хмары. (К-с) Глянь [валуны] скачуць, коцяцца, паўзуць, трашчаць, рыпяць, звіняць, грукочуць, як статак мамантаў, ідуць, усё зраўняць з зямлёю хочуць. (Дайн.)

Апрача агульнамоўных (семантычных і стылістычных) сі-номімаў, ужываюцца яшчэ так званыя аўтарскія, або кантэкстуальныя, сінонімы. Іх утвараюць словы, якія набываюць блізкае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце: На стале самавар н ы е, с в і ш ч а ад злосці (Гал.). Слёзы п ацяклі, пакаціліся самі (К.). У бубны дахаў вецер б'е, грыміць па ім, г у д з і ц ь, пяе (Б-ч).

У сінанімічны рад уваходзяць часам словы, якім уласцівая семантычная і стылістычная тоеснасць. Як правіла, адно слова ў гэтым радзе ўласнае, а другое запазычана з іншых моў: правапіс — арфаграфія (грэч.), вываз — экспарт (лац.), недахоп — дэфект (лац.). Такія словы-дублеты называюць а бсалютнымі сінонімамі.

Сінанімічнымі могуць быць не толькі розныя словы, але і асобныя формы аднаго і таго ж слова: дадому — дамоў, суп-раць — супроць, акон — вокнаў, добрай — добраю, нашай — нашае, а таксама спалучэнні слоў і пэлыя сказы: крочыць не спяшаючыся — ісці памалу, ён не мае сяброў — у яго няма сяброў. Пёршыя лічацца марфалагічнымі, другія — сінтаксічнымі сіненімамі.

Сінонімы з'яўляюцца надзвычай важным лексічным сродкам мовы, яны дапамагаюць больш поўна і ўсебакова раскрыць сутнасць і спецыфічныя асаблівасці розных прадметаў, паняццяў і з'яў: Шпарка бяжыць запрэжаны ў лёгкія санкі конь (К-с). Зямля імчыцца з захаду наўсход (Тр.). Жыццё і дня на месцы не стаіць, яно нястрымана імкне наперад (Гіл.). Трамвай хутка нёсся вуліцаю (Ц. Г.). Не спыняю-чыся ў вёсцы, немцы перл іся да рачной пераправы (Луж.) Умелае і трапнае выкарыстанне сінонімаў дазваляе разнастаіць літаратурную мову, робіць яе дакладнай, гнуткай, вобразнай і эмацыянальна насычанай.

Антонімы

Словы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі (грэч. апіі — супроць і опупга — імя): даб-ро — зло, вялікі — малы, адзін — мільён, хто — ніхто, буда-ваць — разбураць, многа — мала, над — пад.

Антонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся:

ад рознакаранёвых слоў, якія абазначаюць суадносныя кантрастныя паняцці: мір — вайна, малады — стары, пла-каць — смяяцца, лёгка — цяжка;

ад аднакаранёвых беспрыставачных і прыставачных слоў, якія абазначаюць суадносныя кантрастныя паняцці: праўда— няпраўда, асабовы — безасабовы, імперыялістычны— антыім-перыялістычны, мабілізацыя — дэмабілізацыя.

Уступаць у антанімічныя пары могуць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень — цёмная ноч, цёплае лета — халодная зіма, радасць перамогі — горыч па-ражэння.

Некаторыя словы ў сучаснай беларускай мове мнагазначныя, таму яны могуць мець некалькі антонімаў. Так, антонімам да слова кароткая ў выразе кароткая дарога з'яўляецца слова доўгая, а ў выраз,е кароткая памяць — слова добрая і г. д.

Іншы раз словы набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта — аўтарскія, або к а нтэкстуальныя, антонімы: ён шукаў сокала, а знайшоў варону( Бар.). Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай (Прык.).

Маючы супрацьлеглыя значэнні, антонімы выкарыстоўваюцца ў мове як лексічны сродак стварэння кантрастаў, параўнанняў і супастаўленняў: Дз ен ь і ноч шуміць прыбой (А. Зв.). Р ад асна і с у мна шалясцяць асіны (К). С т а-р о е саступае месца новаму (К. Ч.). Малы жук, ды в ялікі гук (Прык). Антонімы, як і сінонімы, робяць літаратурную мову больш выразнай і стылістычна разнастайнай..

Кантэкстуальныя антонімы - такія пары слоў, супрацьлеглае значэнне якіх выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце: Перад вачы-ма - руіны шматгадовых здабыткаў розуму і рук, але ў глыбіні душы - захаваная святочная ўзнятасць... (К.)

  1. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання: агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка.

Спрадвечна беларускаялексіка — гэта словы, якія перайшлі ў беларускую мову з агульнаславянскай і агульнаўсходнеславянскай моў або ўтварыліся на аснове ўласна беларускага лексічнага матэрыялу рознымі спо-сабамі.

Агульнаславянская лексіка — пэўны пласт слоўнікавага складу сучасных славянскіх, у тым ліку і бела-рускай, моў, атрыманы ў спадчыну ад праславянскай мовы. У яго ўваходзяць словы агульнаславянскага паходжання: маці, сын. брат, нос.дом. птушка, дзверы, парог, белы, я, тры. У тэматычным плане~аіульнаславШісТсая~лексіка~ахоп-~-лівае разнастайныя сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця: назвы асоб, у тым ліку паняцці роднасці і сваяцтва: чалавек, дзед, свёкар^сястра. унук: частак цела: рука^мока, ндс: жывой і нежывой прыроды: бык, рыба, заяц, пчала, ма-~~рдз,~вада, снег, вецер; раслін і іх сукупнасцей: лес, мох, трава, гарох; пораў года і адрэзкаў часу: зіма, лета, дзень, ноч, ра-ніца; геаграфічных аб'ектаў: зямля, возера, рака; прылад: нож, барана, каса, серп; прадметаў зброі: лук, страла; пра-дуктаў харчавання: хлеб, мёд, піва; адцягненых паняццяў: воля, жыццё, радасць, бяда; дзеянняў: ісці, несці, плесці, спяваць; лікаў: сем, два, дзесяць, сто; колераў і якасцей: белы, малады, хітры. Многія з прыведзеных слоў і зараз ужываюцца ва ўсіх славянскіх мовах (або ў большасці іх), параўн.: бел. галава, рус. голова, укр. голова, пол. еіоша, чэш. Ыауа, балг. глава. Да агульнаславянскай лексікі адносіцца большасць_злймеішікаў \ службовых слоў (прыназоўнікі, ■злучнікі).

"—^Г-беларускай мове агульнаславянскія словы набылі своеасаблівае фанетычнае аблічча. Яны характарызуюцца поўнагалоссем, дзеканнем, цеканнем, яканнем, прыстаўны-мі гукамі: галЯва, дзед, несці, пячы, восень. Па колькасці гэты гістарычны пласт лексікі адносна невялікі (прыкладна чвэрць усіх слоў, якімі мы карыстаемся), але па частаце ўжывання — адзін з самых актыўных (агульнаславянскія словы складаюць 50 працэнтаў з тысячы найбольш частых слоў беларускай мовы).

У с х о д н_іСв я н ек-а~я—я-е-к~с4-к-а — пэуны пла ст слоўшкавага складу беларускай, рускай і ўкраінскай моў, утварэнне якога адносіцца да перыяду выдзялення і сама-стойнага жыцця ўсходніх славян. У ^го ўваходзяць агуль-наславянскія словы, якія выйшлі з ужытку ў паўднёва-і заходнеславянскіх мовах: ганец, лугт, лог, сабака, сям'я,сорак, дзевяноста1_харопіы^.ііоваўтварэпш, зыходнай базай якіх быў агульнаславянскі лексічны фонд, і якія або ўзнікалі адначасова ва ўсіх усходнеславянскіх мовах, або пранікалі з адной мовы ў другую і станавіліся агульным здабыткам: вотчына, пісар, намеснік, карчма, дваранін. Да ўсходне-славянскай лексікі належаць таксама словы аднаго гукавога афармлення, але рознага значэння ў кожнай мове: бел. буйны (вялікі, значны), рус. буйный (буян), укр. буйный (пышны) або ўтвораныя ад розных каранёў, але якія існуюць ва ўсіх усходнеславянскіх мовах для выражэння адных паняццяў: бел. палохаць, рус. пугать, укр. лякаты. У тэматычным плане ўсходнеславянская лексіка багатая і разнастайная: гэта і назвы жывой і нежывой прыроды: леу*_кашка, камар, корань, кара; раслін і іх сукупнасцей: асіна, вяз, сад, куст; і словы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, земляробствам, жывёлагадоўляй, паля-ваннем: плуг, пшаніца, баран, карова, свіння, даіць, стрыгчы і інш. Усходнеславянская лексіка разам з агульнаславян-скай складае найбольшую і самую ўстойлівую частку слоўнікавага запасу беларускай мовы.__

Уласнабеларуская лексікаУ- пэўны пласт ўнікавата~складу беларускан мовы, якгўтварае яе нацыя-нальную спецыфіку ў параўнанні з лексікай блізкароднас-ных усходнеславянскіх моў. Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць у перыяд фарміравання беларускай народнасці (XIV—XVII ст.), а потым і нацыі (XIX—XX ст.). Да ўлас-набеларускай лексікі адносяцца словы, якія ўжываліся на большай частцы ўсходнеславянскай тэрыторыі, але агульна-ўжывальнымі сталі толькі ў беларускай мове: абапал, ачу-няць, ухапіць, поспех, волат; словы, утвораныя%д агульна-славянскіх каранёў пры дапамозе ўласнабеларускіх слова-ўтваральных сродкаў: сейбіт, араты, пазасяваць; словы з беларускіх гаворак: вусны, сківіца, высалапіць, хустка, асі-лак. гаспадар; словы. якія абазначаюць уласнабЕларускТя этнічныя паняцці і рэаліі: крыжачок, лявоніха беларускія народныя танцы, голікі, дранікі. канюшы — стравы з буль-бы; словы, якія адлюстроўваюць далейшы рост прадукцый-ных сіл, вытворчасці беларускай нацыі, яе грамадскіх адно-сін, культуры, эканомікі: вытворчасць, данаможнік, практы-каванне, ветравей.

62. Запазычаная лексіка ў беларускай мове

Запазычаная лексіка — пэўныпластслоўнікавага складу беларускай мовы, які фарміраваўся на працягу

ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця, рознымі шляхамі пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Дрычына запазычання слоў-—^ацыяльна^эканамічныя, дзяржаў на - па лі тыч ныя зносіны паміж народамі. Папаўненнс лексікі іншамоўнымі * словамі адбываёцца нетюсрэдна з моў-крыніц і праз пасрэд-ніцтва іншых моў двума шляхамі: вусным (у выніку не-пасрэдных моўных зносін) і пісьмовым (праз кнігі, газеты, афіцыйныя дакументы, пераклады, прыватную перапіску). Адрозніваюць запазычанні з неславянскіх і са славянскіх моў.

Пранікненне запазычаных слоў у беларускую мову пача-лося яшчэ ў часы ўсходнеславянскага адзінства..

Лексіка беларускай мовы няспынна развіваласмя на працягу многіх стагоддзяў. І, натуральна, што яна ўбірала набыткі розных гістарычных эпох і перыядаў, адлюстроўваючы ў ім змены грамадскага, гаспадарчага жыцця і побыту. У выніку адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага моўнага адзінства, другія належыць да часоў усходнеслвянскай еднасці, трэція ўзніклі ў перыяд фарміравання беларускай нацыі.

Агульнаславянская лексіка (пачатак 3 тысячагоддзя да н.э. – сяр. 1 тыс. н.э.)

- назвы частак цела людзей (чалавек, галава, вока, унук)

- назвы адрэзкаў часу (дзень, месяц)

- назвы геаграфічных аб’ектаў і з’яў прыроды: вецер

- назвы расліннага свету: бяроза

к. XVIII ст. -XIX ст.

- 1795 г. - далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі;

- афіцыйная мова - руская;

- нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі.

! Адраджэнне беларускага пісьменства;

пачатак XX ст.

- уступкі царскага ўрада ў на-цыянальным пытанні (1905 г. -закон аб друку, развіццё выдавецкай справы);

20-я гады

- новы этап дзяржаўнасці - аб-вяшчэнне незалежнасці Беларусі. ! Беларуская мова зноў набы-вае статус дзяржаўнай. ! Выпрацоўка беларускай тэр-міналогіі;

канец 30-х гг.

- звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы;

канец 80-х -пачатак 90-х гг.

- набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту;

- 26 студзеня 1990 г. - «Закон аб мовах у Беларускай ССР».

! Беларуская мова становіцца адзінай дзяржаўнай мовай;

з 1995 г.

- пасля рэспубліканскага рэфе-рэндуму руская мова набыла статус другой дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку.

- Назвы жывых істот: кот

- назвы прылад працы: барана

- назвы прадуктаў харчавання: блін, хлеб, сала

- назвы пабудаў і іх частак: харомы, двор

- назвы прадметаў побыту: стол, бочка

- з’явы грамадска-палітычнага жыцця: дзяржава, дружына, войска

- назвы абстрактных паняццяў: вера, воля

- назвы дзеянняў: везці, несці

- назвы колераў, якасцей: салодкі, добры

- назвы лікавых велічынь: адзін,два

- займеннікі: я, ты, мы

- невытворныя прыназоўнікі і злучнікі: ад, пад, над.

Усходнеславянская лексіка (6-13,14 ст.)

- назвы птушак, звяроў, свойскіх жывёл: кошка, сабака, зяблік

- назвы прадметаў і гаспадарчых прылад: багор, вяроўка, самавар, клін

- назвы грамадстка-палітычнага характару: сям’я, пасол, слуга, дань

- назвы страў, прадуктаў харчавання: корж, пірог, калач

- назвы расліннага свету: асака,куст

- назвы людзей паводле заняткаў, роднасці: ганец, пісар, конюх

- Назвы з часавымі значэннямі: сёння, пасля

- назвы колераў, якасцей, уласцівасцей: буры, карычневы, зоркі, цёмны

- Назвы дзеянняў і працэсаў: бурліць, брадзіць

- лічэбнікі: сорак, дзевяноста