Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

1934-1959 Гг.

Гэты этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы пачаўся з дыскусіі ў перыядычным друку па пытаннях беларускага правапісу, якая працягвалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі роднай мовы і літаратуры, прадстаўнікі шырокай грамадскасці. У 1951 г. была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам, якая распрацавала і вынесла на абмеркаванне “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу”. У выніку было вырашана, што беларуская арфаграфія не патрабуе карэнных змен, а толькі частковага ўдакладнення. На гэтай падставе 11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “АБ удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”, на аснове якой у 1959 годзе выйшлі “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Вось некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнесены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:

  • Пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: трыо, Токіо, світэр, тэатр;

  • Напісанне Я ў першым ненаціскным складзе ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;

  • Удакладненне дзекання і цекання (устанаўліваліся напісанні тыпу Ціміразеў замест Тіміразеў);

  • Напісанне ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах на месцы пачатковага В – у адпаведнасці з вымаўленнем – У: Уладзімір, Урублеўскі;

  • Замацавана раздзельнае напісанне часціц б (бы), ж (жа);

  • Уведзена напісанне раздзяляльнага мяккага знака: Мальер, Нью-Йорк, канферансье;

  • Выпрацаваны правілы правапісу складаных і складанаскарочаных слоў;

  • Частка паў- стала пісацца праз літару а: паўлімона, паўдома.

19-20 лістапада 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”, па выніках работы якой у лютым 1994 года Дзяржаўная камісія вынесла на абмеркаванне грамадскасці прапановы па спрашчэнні асобных правілаў.

У прадмове да выніковага дакумента Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратуранй мовы гаворыцца: “Само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і кімсьці навязанае, як гэта здаецца некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за увагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, ўто вельмі згубна адбіваецца на агульным ўзроўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што не гэта робіць нам, грамадству і дзяржаве, гонару”. Камісія вынесла на разгляд па 12 пунктах існуюцых правіл. Сярод іх:

  • Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі, сьнедаць, бяззьмен, зьезд, разьюшаны.

  • Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць.

  • Канцавыя спалучэнні асновы на –эр, -эл(ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз –ар, -ал(ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.

  • Падпарадкаваць напісанне пачатковага ненаціскнога У ў запазычаных словах агульнаму правілу правапісу У,Ў: ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю, вайсковая ўніформа.

  • Асабовыя ўласныя імёны пісаць згодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў: Жана і Жанна, Ілья і Ілля, але: Тацяна.

У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых неапраўданых выключэнняў.

Вот такая лабуда. Давайте немного развеселю;)

  • Из пункта А в пункт Б выехал поезд. Навстречу ему одновременно из пункта Б в пункт А выехал другой поезд. Дорога одноколейная, но они не встретились.

Вопрос: - Почему?

Ответ: - Не судьба!

  • Корова лезет на дерево. Ворона ей:

- Корова, ты чего это на дерево лезешь?

- Яблок хочу поесть.

- Так это же елка!

- А у меня с собой..

  • Пошел мужик на рыбалку. Сделал лунку - а оттуда корова в каске, с гранатами на поясе и с пулеметом в руках. Ну, мужик и слинял оттуда. Нашел другое место. Снова сделал лунку. А оттуда снова корова вылезает. Ну, мужик снова убежал и уже в третьем месте сделал лунку - оттуда снова корова вылезла. Ну, мужик ее и спросил:

- Корова, ты чего это?

- Так вот я и сама думаю, чего это я?

  • Мужик нашел подкову.

- Беру, - думает, - повешу дома, она мне счастье принесет!

Поднимает, переворачивает на другую сторону, а там конь...

  1. Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008г.). Асноўныя ўдакладненні і змены ў новай рэдакцыі “Правіл”.

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Таму ўнармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі і маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэнне.

Правапіс, адлюстроўваючы асаблівасці і заканамернасці беларускай мовы, з’яўляючыся рэгламентуючым сродкам жывой мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені пабудаваны на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да змен у мове, і таму ён таксама павінен перыядычна ўдасканальвацца. Асабліва актуальным гэта стала ў канцы 20 стагоддзя, калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся пэўныя змены. Істотна абнавіўся слоўнікавы склад беларускай мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускага друку атрымалі пашырэнне ненарматыўныя арфаграфічныя варыянты. У сувязі з гэтым ўзнікла неабходнасць удакладнення існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (11 мая 1957 г. – 1 верасня 2001 г.).

Пастановай Савета міністраў РБ ад 17 жніўня 1993 года “Аб удакладненні првапісу беларускай літаратурнай мовы” была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Навуковы калектыў у складзе дактароў філалагічных навук акадэміка А. І. Падлужнага, прафесараў А. Я. Міхневіча, М. С. Сяўневіча, П. П. Шубы, кандыдата філалагічных навук А. А. Крывіцкага, кіруючыся рэкамендацыямі Дзяржаўнай камісіі на працягу 1997 – 1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл”.

На завяршальным этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі “Правіл” і распрацоўкі праекта Закона РБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 18 студзеня 2006 года Міністэрствам адукацыі РБ была створана рабочая група, якая пад навуковым кіраўніцтвам доктароў філалагічных навук прафесароў В. І. Іўчанкава і А. А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы”.

Увядзенне ў дзеянне Закона РБ “Аб Правілах буларускай арфрграфіі і пунктуацыі” садзеёнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў школьным навучанні і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы РБ.