Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

11.7. Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з бсср

Паводле Рыжскага мірнага дагавора Заходняя Беларусь прызнавалася часткай Полыпчы, а на яе землях уста-наўлівалася буржуазна-памешчыцкая ўлада. Менавіта на гэ-тай тэрыторыі быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на ваяводствы, паве-ты, гміны, утвораны Віленскае, Навагрудскае і Палескае вая-водствы. Плошча Заходняй Беларусі ў 1931 г. складала больш за 112 тыс. км2, а насельніцтва - 4,6 млн чалавек.

Гэта была адсталая ўскраіна польскай дзяржавы. У пачат-ку 30-х гг. 85 % насельніцтва Заходняй Беларусі жыло ў вёс-цы, 79 % - занята ў сельскай гаспадарцы. Складаючы 23 % тэрыторыі і 11 % насельніцтва Полыпчы, Віленскае, Наваг-рудскае і Палескае ваяводствы мелі ў 1937 г. толькі 2,8 % прадпрыемстваў і 1,9 % рабочых краіны. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць "усходнія крэсы" ў становішчы аграрна-сыравіннага прыдат-ку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Полынчы, што асуджала край на адсталасць і галечу.

Згодна з пунктам 1 артыкула VII Рыжскага мірнага дага-вора Польшча павінна была прадаставіць беларусам, якія апынуліся пад яе юрысдыкцыяй, усе правы па забеспячэнні свабоднага развіцця культуры, адукацыі, мовы, выканання рэлігійных абрадаў1, але прльскія правячыя колы ніколі не выконвалі гэтыя палажэнні. Наадварот, цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча спалучалася з не менш цяжкім на-цыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць на-цыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і дзякуючы гэтаму ліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вы-зваленне. Каб неяк абгрунтаваць сваё права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся перад фальсіфікацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе на-сельніцтва Заходняй Беларусі. Напрыклад, у Віленскім, На-вагрудскім і Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5 %, як сцвярджала афіцыйная польская статыстыка, а 67 %; паля-каў - не 42, а 12 - 13; украінцаў - 5 - 6; яўрэяў - каля 9; рускіх - 2; літоўцаў - 3 %\

3 першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закры-ваць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамад-скасці было адкрыта каля 350. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не стала ні адной беларускай школы, а польскіх школ было недастаткова, каб забяспечыць навучан-не ўсіх дзяцей. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931 г. налічвалася 43 %. У дзяржаўных установах не дазвалялася арыстацца беларускай мовай, беларусаў не бралі на дзяр-аўную службу. Культурнае жыццё беларускага народа пас-" нна абмяжоўвалася і падаўлялася.

Полыпча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэспуб-ікай. Аднак абвешчаныя сакавіцкай канстытуцыяй 1921 г. вабоды слова, друку, сходаў, арганізацый пастаянна пару-аліся, асабліва на "крэсах"2. Тут панавалі самавол і здзекі ад насельніцтвам з боку паліцыі, чыноўнікаў. Асабліва ўзмацняліся рэпрэсіі ў перыяды ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху. У пачатку 30-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволеных. Новая хваля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934 г. на Па-лессі, у Бярозе-Картузскай, быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных.

Выбарчая сістэма служыла інтарэсам памешчыкаў і бур-жуазіі. У сойм прыходзілі пераважна прадстаўнікі пануючых класаў, буржуазных і дробна-буржуазных партый і толькі нязначная колькасць членаў радыкальных партый і арга-нізацый працоўных. У 1922 г. у сойм беларусаў было абрана 11 з 444 дэпутатаў, а ў Сенат - 3 са 111 сенатараў. У 1928 г. у сойм трапілі 10 беларусаў, а ў Сенат - два. На выбарах 1935 і 1938 гг. не было абрана ні аднаго беларуса і ні аднаго прад-стаўніка левых сіл.

Такім чынам, жорсткі нацыянальны прыгнёт, палітычнае бяспраўе насельніцтва Заходняй Беларусі яшчэ больш паг-лыблялі супярэчнасці паміж народам і пануючымі класамі.

Вышэйшымі органамі ўлады і кіравання ў Польшчы былі Прэзідыум, сойм і Сенат, Савет Міністраў рэспублікі. Прэзідэнт быў галавой дзяржавы. Ён прадстаўляў Полыпчу ў міжнародных зносінах, выдаваў заканадаўчыя акты, у нека-торых выпадках карыстаўся паўнамоцтвамі суддзі, прызна-чаў і звальняў міністраў і іншых вышэйшых службовых асоб, быў галоўнакамандуючым. Прэзідэнт прызначаў суддзяў і вырашаў пытанні аб памілаванні. Пасля ўчыненага Ю. Пілсудскім у маі 1926 г. дзяржаўнага перавароту паўнамоцтвы прэзідэнта былі пашыраны. Ён мог самастойна распускаць сойм і Сенат - галоўныя заканадаўчыя органы да мая 1926 г., якія пасля дзяржаўнага перавароту страцілі сваё былое значэнне, а роля Сената пачала зводзіцца да зацвярд-жэння бюджэту1. Сойм складаўся з 208 дэпутатаў, а Сенат - з 96 сенатараў. 32 сенатары прызначаліся прэзідэнтам, а 64 выбіраліся з грамадзян, якія дасягнулі 30 гадоў, мелі заслугі перад Айчынай, афіцэрскае званне, вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю або займалі кіруючыя пасады ў дзяржаўным апараце. Зразумела, што пры такіх умовах ні сяляне, ні рабочыя Заходняй Беларусі не маглі ўдзельнічаць у выбарах сенатараў.

Цэнтральным выканаўча-распарадчым органам быў Савет Міністраў Полыычы, які складаўся са старшыні, яго на-меснікаў і міністраў.

Мясцовымі органамі дзяржаўнай адміністрацыі ў ваявод-стве былі ваяводы і ваяводскае ўпраўленне. Ваявода прызна-чаўся прэзідэнтам па прапанове міністра ўнутраных спраў, зацверджанай Саветам Міністраў. Па сутнасці, ён каардына-ваў дзейнасць усіх дзяржаўных устаноў ваяводства і мог ажыццяўляць кантрольныя паўнамоцтвы і над тымі ўстановамі, якія яму не падпарадкоўваліся. Свае функцыі ваявода выконваў праз ваяводскае ўпраўленне, якое мела агульны аддзел, аддзелы бяспекі, самакіравання, адміністра-цыйны, аховы здароўя, вайсковы, земляробства і інш.1 "Галоўная ўвага ваявод у заходнебеларускіх ваяводскіх накіроўвалася на апалячванне краю, на недапушчэнне на-цыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа і станаўлення жорсткага кантролю за прэсай, грамадскімі і алітычнымі рухамі, партыямі і арганізацыямі"2.

Павятовую адміністрацыю ўзначальваў стараста, які прызначаўся міністрам унутраных спраў і падпарадкоўваўся ваяводзе. Свае функцыі стараста выконваў праз павятовае ўпраўленне - староства. На тэрыторыі павета ў старасты былі такія ж паўнамоцтвы, як і ў ваяводы ў ваяводстве.

Органамі мясцовага самакіравання ў паветах да 1933 г. былі павятовыя соймікі, дэлегаты на якія выбіраліся гміннымі саветамі. Пасля 1933 г. у паветах былі ўтвораны павятовыя рады, якія выбіраліся гміннымі радамі. Выка-наўчымі органамі павета былі павятовыя ўправы на чале са старастам.

Гмінную адміністрацыю складалі войт і два або тры зася-дацелі. Апошнія выбіраліся гміннай радай, у склад якой ува-ходзіла да 15 радцаў. Гмінную раду выбіралі дэлегаты гміннага сходу, які складаўся са 100-150 прадстаўнікоў ад сельскіх грамад (жыхары некалькіх хутароў ці невялікіх вё-сак). На чале грамады стаяў солтыс, які па законе павінен быў абірацца на сходзе грамады або радай, але на справе, як і гмінны войт, прызначаўся павятовым старастам.

Трэба адзначыць, што органы мясцовага самакіравання мала што маглі зрабіць для народа. Улады з імі звычайна не лічыліся.

Палітычнае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны прыгнёт насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай акупацыі. Барацьбітоў не магло запалохаць нават тое, што на тэрыторыі Заходняй Беларусі да 1932 г. прымянялася Крымінальнае ўлажэнне Расійскай Імперыі 1903 г., а ў 1932 г. быў уведзены ў дзеянне Крымінальны кодэкс Польшчы, згодна з якім асобы, прызна-ныя вінаватымі ў вызваленчай барацьбе, сурова караліся аж да смяротнага прысуду1.

Вызваленчая барацьба ў большасці выпадкаў была выклікана імкненнем да ўз'яднання з БССР. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва СССР паўафіцыяльна падтрымлівала развіццё ідэі такога ўз'яднання і садзейнічала ўмацаванню веры ў яго ажыццяўленне.

23 жніўня 1939 г., ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча, урад СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Полыпчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Уста-наўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Ук-раіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Германія 1 ве-расня 1939 г. пачала даўно спланаваную вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На ўсёй заходняй тэрыторыі пачалі стварацца часовыя органы народнай улады -камітэты сёл, сялянскія валасныя камітэты, з'езды і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей і паветаў, упраўленні гарадоў і паветаў, упраўленні абласцей. Ва ўсе ўладныя структуры ўвайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі.

22 кастрычніка на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі бьші праведзены выбары ў На-родны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у іх мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Было створана 929 выбар-чых акруг і выбрана 927 дэпутатаў.

Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю работу 28 каст-рычніка 1939 г. у Беластоку. На парадку дня стаялі наступ-ныя пытанні: 1) аб дзяржаўнай уладзе; 2) аб уваходжанні За-ходняй Беларусі ў склад БССР; 3) аб канфіскацыі памеш-чыцкіх земляў; 4) аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.

У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі былі адобраны чатыры дэкларацыі, абвясціўшыя ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі пра-вавой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939 г. Вярхоўным Саветам СССР пастановы "Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР". 14 лістапада Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заход-нюю Беларусь у склад БССР і "ўз'яднаць тым самым бела-рускі народ у адзінай беларускай дзяржаве"1.

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР вы-даў указ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей - Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. У студзені 1940 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 32 паветы былі рэарганізаваны ў 101 раён. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэ-рыторыі Заходняй Беларусі былі зацверджаны абласныя вы-канаўчыя камітэты, хоць у адпаведнасці з Канстытуцыяй 1937 г. папярэдне было неабходна правесці выбары ў мясцо-выя Саветы. Аблвыканкамы у сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвыканкамы. Выбары ў мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня 1940 г.

Такім чынам, у кастрычніку 1939 г. адбыўся працэс тэры-тарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі ў яе этна-графічных межах. Аднак неўзабаве Віленскі край у сувязі з пактам Молатава - Рыбентропа быў перададзены Літве.

Трэба адзначыць, што станаўленне савецкай сістэмы кіравання суправаджалася парушэннямі законнасці - высыл-кай у глыб краіны былых дзяржаўных служачых (нават леснікоў), гандляроў, рамеснікаў. Дэпартацыя матывавалася неабходнасцю ачысціць край ад буржуазных элементаў і "ворагаў народа". Мясцовым кадрам, у тым ліку і былым членам КПЗБ і КСМЗХ, выказваўся "палітычны недавер", а на кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, работнікі, якія прыязджалі з усходніх абласцей рэспублікі (болыы за 14 тыс. чалавек). Няведанне многімі з іх мясцовай спецыфікі пры-водзіла да грубых памылак у рабоце і выклікала незадаволе-насць насельніцтва. Да 1941 г. паміж заходняй і ўсходняй часткамі Беларусі заставалася дэмаркацыйная лінія, а ў ад-носінах людзей на працягу доўгага часу захоўвалася дзяленне на "заходнікаў" і "ўсходнікаў".

16 лістапада 1939 г. паміж савецкім урадам і ўрадам Гер-маніі было заключана пагадненне аб перасяленні асоб бела-рускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, якія адышлі да СССР. Многіх перасяленцаў напаткаў трагічны лёс: яны сталі ахвя-рамі органаў НКУС.

Аднак, нягледзячы на ўсе выдаткі, трэба адзначыць, што ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі ў адзіную Белару-скую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Бе-ларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзіную сям'ю.