
- •5. Вклад Ластовского в развитие иторического жанра белорусской литературы
- •7. Вклад м. Довнар-Запольского в развитие белорусской историографии.
- •8. Политическая и общественная деятельность Вс. Игнатовского.
- •9. Вклад Вс. Игнатовского в развитие белорусской историографии.
- •10. Общественная деятельность в. Пичеты.
- •12. Создание и деятельность Института белорусской культуры.
- •13. Историко-археологическая секция и историко-археологическая комиссия Инбелкульта.
- •15. Создание Института исторических наук Белорусской Академии наук.
- •21. Деятельность Института истории партии цк кп(б)б 1929-1941 гг.
- •22. Деятельность Общества историков-марксистов
- •23. Подготовка кадров историков в бсср в 1921-1941 гг.
- •24. Подготовка кадров историков высшей квалификации в бсср в 1927 – 1941 гг.
- •25. Деятельность Института истории ан бсср в 1946 – 1970 гг.
- •26. И.С.Кравченко.
- •27. Н.В.Каменская.
- •28. Деятельность Института истории ан бсср в 1971 – 1990 гг.
- •29. И.М.Игнатенко.
- •30. П.Т.Петриков.
- •31. Деятельность Института истории партии при цк кпб в 1945 – 1991 гг.
- •32. Подготовка кадров историков в бсср в 1945 – 1990 гг.
- •33. Деятельность Института истории нанб в 1991-2012 гг.
- •34. М.П. Костюк- единственный историк-академик
- •35. Н.С. Сташкевич
- •36. Создание и деятельность Белорусского научно-исследовательского института документоведения и архивного дела.
- •37. Создание и деятельность Национального научно-просветительского центра имения ф. Скарины.
- •38. Развитие исторического образования в Республике Беларусь
- •40. История факультета истории и социологии ГрГу имени я. Купалы.
21. Деятельность Института истории партии цк кп(б)б 1929-1941 гг.
1 кастрычніка 1929 г. Гістпарт, Музей рэвалюцыі, камісія па выданні твораў У.І.Леніна і гістпроф пры Цэнтральным савеце прафсаюзаў Беларусі былі аб’яднаны ў навукова-даследчы інстытут гісторыі КПБ – Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б.
У 1931 створаны сакратарыят гісторыі гражданскай вайны ў Бел, які пазней увайшоў у склад ін-та на правах сектара. Арганізаваны сектар гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Ін-т у даваенныя годы ўзначальвалі А.А.Сенкевіч, В.А.Сербента, П.В.Саевіч, М.А.Ляўков, С.В.Поссе, Г.Е.Пузыроў. У рабоце ін-та прымалі удзе сакратары ЦК КП(б)Б К.В.Гей, Н.М.Голадзед, В.Ф.Шаранговіч, Н.Ф.Гікало.
Першапачаткова інстытут складаўся з трох кафедраў: гісторыі КП(б)Б, гісторыі рэвалюцыйнага руху, ленінізму, а таксама партыйнага архіва і бібліятэкі. Але ў 1934 г. была праведзена ўнутраная рэарганізацыя. Замест кафедраў былі створаны сектары: гісторыі КП(б)Б і Кастрычніцкай рэвалюцыі, гісторыі грамадзянскай вайны ў Беларусі, заходні сектар. Сектар ленінізму перавялі з 1937 г. у склад Партыйнага выдавецтва БССР, у якім, акрамя падручнікаў, сталі выдаваць творы К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна, І.В.Сталіна.
У адпаведнасці з тагачаснай палітычнай сітуацыяй ЦК КП(б)Б патрабаваў ад Інстытута гісторыі партыі падрыхтоўкі і выдання манаграфічных работ, зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісторыі бальшавізму і Кампартыі Беларусі. Перад супрацоўнікамі Інстытута была пастаўлена задача раскрыць «антынародную дзейнасць дробнабуржуазных арганізацыяў» (Бунда і БСГ), антысавецкія выступленні. Падобная палітычная лінія была вызначана лістом І.В.Сталіна «Аб некаторых пытаннях гісторыі бальшавізму», накіраваным у рэдакцыю часопіса «Пралетарская рэвалюцыя» (лістапад 1931 г.). У сваім лісце лідэр партыі і савецкай краіны патрабаваў пашырыць ужыванне марксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычных даследаваннях, строга прытрымлівацца прынцыпу партыйнасці і класавага падыходу.
Ліст Сталіна быў абмеркаваны на пасяджэнні партактыва Мінска. З дакладам выступіў першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей. Ён адзначыў, што кнігі па гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі маюць шэраг трацкісцкіх, вялікадзяржаўных і нацыянал-дэмакратычных установак. Крытыкаваліся найперш працы супрацоўнікаў Інстытута яўрэйскай культуры (С.Х.Агурскага, М.А.Поташа, М.Т.Агульніка, Я.А.Эйдэльмана і інш.), якіх абвінавачвалі ў «бундызме» і яўрэйскім нацыяналізме.
З пункту гледжання ЦК КП(б)Б Інстытут гісторыі партыі павінен быў разгарнуць крытыку яўрэйскага і беларускага нацыяна-
лізму ў гістарычнай навуцы БССР. Адказам на партыйны заказ сталі кнігі А.І.Зюзькова «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931 г.) і І.П.Ашаровіча «Супраць бундаўскага скажэння гісторыі бальшавізму» (1934 г.). Таксама ў 1934 г. выйшаў першы том «КП(б)Б у рэзалюцыях (1919 – 1932)».
У абставінах культа лічнасці работа ін-та значна ўскладнялася. Па розным прычынам з яго сцен выбыў цэлы рад супрацоўнікаў. У ліпені 1938 Ін-т партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б спыніў сваю дзейнасць. Для падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў у аспірантуры Ін-та гісторыі АН БССР было арганізавана гісторыка-партыйнае аддзяленне.