- •Актуальнасць вывучэння гісторыі Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войн. Гісторыяграфія і перыядызацыя Другой Сусветнай і вав.
 - •Зараджэнне нацыяналістычных і фашыстскіх рэжымаў. Міжнароднае становішча ў 1930-я гады. Ачагі ваеннай напружанасці ў Еўропе і на далёкім усходзе. Мюнхенскае пагадненне.
 - •Пашырэнне напружаннасці у Еуропе. Акупацыя Германіей Чэхаславакіі. Спробы стварэння сістэмы калектыунай бяспекі. Савецка-французка-англійскія перагаворы у Маскве вясной і летам 1939 г.
 - •Савецка-Германскія пагадненні. Сакрэтны пратакол да савецка-гермаскага пратакола аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г.
 - •Пачатак 2ой сусветнай вайны, яе прычыны і характар
 - •Вызваленчы паход Краснай Арміі ў Зах. Беларусь. Уз’яднанне беларускага народа у складзе бсср.
 - •Савецка-Фінская вайна. Ссср і краіны Балтыі.
 - •Акупацыя Германіей краін Еуропы у 1940 – 1941 гг. Пачатак руху Антыгітлераускага супраціулення.
 - •Ссср напярэдадні вав. Падрыхтоука краіны да абароны. Дасягненні і промахі. Становішча бсср у перадваен. Гады. Абстаноука на мяжы з Германіяй. Зах. Асобая ваен. Акруга.
 - •Падрыхтоука Германіі да вайны з ссср. План Барбароса.
 - •Пачатковы перыяд вав. Абарончыя баі на тэррыторыі Беларусі.
 - •Мабілізацыя краіны для барацьбы з захопнікамі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
 - •Прычыны няудач і страты Чырвонай арміі летам 1941 года.
 - •Маскоўская бітва і яе вынікі. Узнікненне антыгітлеравскай кааліцыі. Уступленне ў вайну Японіі і сша.
 - •Ваенна-эканамічныя мэты захопнікаў. Генеральны план “Ост”.
 - •Адміністратыйна-тэрытарыяльныя адзінкі на акупіраваных беларускіх землях.
 - •Палітыка генацыду ў дачыненні да мірнага насельніцтва і ваеннапалонных.
 - •Беларускі калабарацыянізм.
 - •Станаўленне і развіццё партызанскага руху і патрыятычнага падполля ў Беларусі.
 - •Стварэнне в.З Каржом першага ў вав партызанскага атрада. Дзейнасць пінскага партызанскага злучэння.
 - •Баявая дзейнасць партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі ў 1942-1944 г.
 - •Удзел беларусаў у антыфашыскай барацьбе ў краінах Еўропы.
 - •Сталінградская бітва і яе ваенна-палітычнае значэнне.
 - •Курская бітва і яе ваенна-палітычнае значэнне.
 - •Пашырэнне масштабаў Другой Сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск на Ціхам акіяне, Міжземнамор’і, Афрыцы і Сіцыліі.
 - •Міжнародныя канферэнцыі ў ходзе 2 сусветнай вайны. Праграма Лэнд-лізу.
 - •Пачатак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх войск.
 - •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас ваенна-стратэгічнай аперацыі “Баграціён”
 - •Удзел Пінскага партызанскага злучэння ў вызваленні Беларусі.
 - •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы на тэрыторыі бсср.
 - •Пераход эканомікі на ваеныя патрэбы.
 - •Палітычная агітацыя і прапаганда.
 - •Дзейнасць беларускіх устаноў у тыле. См. 32
 - •Вызваленчы паход Савецкіх войск ў Еўропу.
 - •Адкрыцце Другога фронта ў Еўропе
 - •Завяршэнне разгрому Германіі і яе капітуляцыя. Пацсдамская канферэнцыя.
 - •Вайна з Японіяй і яе капітуляцыя.
 - •Пасляваеннае урэгуляванне ў Еўропе.
 - •Складванне новай сістэмы калектыўнай бяспекі і стварэнне аан. Бсср – адна з краін-заснавальніц аан.
 - •Галоўныя урокі вав і Другой сусветнай войнаў
 - •Правядзенне карных аперацый германскіх войск супраць партызан і мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Подзвіг братоў Цубаў.
 
- 
Актуальнасць вывучэння гісторыі Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войн. Гісторыяграфія і перыядызацыя Другой Сусветнай і вав.
 
Актуальнасць вывучэння: неабходна ведаць, што было на самой справе, якія падзеі былі галоўныя, а якія – другаступенныя.І на сенняшні дзень застаецца каля 40% засакрэчаных дакументаў, хаця гэтыя сведкі павінны быць уключаны ў гісторыю. Нельга забываць тое, што зрабілі людзі для перамогі. Неабходнасць і актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай вайныі Вялікай Айчыннай вайны абумоўлена:
– маштабнасцю баявых дзеянняў, уплывам і ўздзеяннем вайны на лёс народаў нашай планеты, неабходнасцю паказу трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага і іншых народаў СССР, а таксама народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі;
– спробамі некаторых вучоных, палітыкаў і публіцыстаў Захаду, а таксама іх адэптаў у краінах СНД «украсці» у савецкага, у тым ліку беларускага народа яго Вялікую Перамогу, прынізіць ролю ізначэнне СССР у дасягненні перамогі над гітлерызмам і прыпісаць рашаючую ролю ў яго разгроме англа-амерыканскім войскам. Асабліва прыкра тое, што ў некаторых сучасных публікацыях, тэлеперадачах і фільмах уклад у Перамогу заходніх военачальнікаў значна перабольшваецца, у той час як аб таленце і здольнасцях савецкіх военачальнікаў Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, кемлівасці К.К. Ракасоўскага і іншых, аб гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях і прыроднай кемлівасці не гаворыцца зусім. У апошнія гады кіраўніцтву Савецкага Саюза прыпісваецца нават адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых неабгрунтаваных домыслаў.
Гістарыяграфія: Артыкулы, прысвечаныя ВАВ з’яўляюцца ў часопісах “Беларуская думка”, “Веснік”, “Беларускі гістарычны часопіс”. Першыя працы з’явіліся ў канцы 40 – пачатку 50-х гг.: І.Р.Караткоў і С.М.Шышкоў «Победа Красной Армии в Белоруссии» (М., 1946), Я.Салдаценка «Советская Армия – освободительница Белоруссии» (Мн., 1948), М.М.Мінасян «Победа в Белоруссии: Пятый Сталинский удар!» (М., 1952).Вялікае значэнне маюць мемуары Ракасоўскага, Конева, Васілеўскага, Воранава, Жукава, Машэрава, Кляшчова, Мазурава, Казлова. У 1951 г. пад аўтарствам Л.Цанавы з’яўляецца калектыўная праца беларускіх гісторыкаў «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков» у двух тамах. У 50-80-я гады з’явілася звыш 40 манаграфій і 100 кніг мемуараў, якія былі прысвечаны пытанням партызанскага руху і падпольнай барацьбы на Беларусі.
Перыядызацыя Другой Сусветнай Вайны:
- 
1 верасня 1939 г. – 21 чэрвеня 1941 г. (напад фашыстскай Германіі на Польшчу, акупацыя Германіяй краін Зах. Еўропы, пачатак Другой Сусветнай вайны);
 - 
22 чэрвеня 1941 г. – 18 лістапада 1942 г. (напад Германіі на СССР, пачатак ВАВ, крах “Маланкавай вайны” – дактрыны бліцкрыга);
 - 
19 лістапада 1942 г. – 31 снежня 1943 г. (каранны пералом у ходзе Другой сусветнай вайны і ВАВ, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока)
 - 
1 студзеня 1944 г. – 9 мая 1945 г. (разгром Германіі і яе капітуляцыя, канец ВАВ)
 - 
9 мая 1945 – 2 верасня 1945 г. (разгром імперыялістычнай Японіі, канец 2ой сусветнай вайны)
 
