Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

АКУПАЦИЯ БЕЛАУСИ (1941 - 1944 )

.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
110.59 Кб
Скачать

У сваю чаргу, тыя сілы, якія супрацоўнічалі з акупантамі, ўсё больш задумваліся над свакім будучым лёсам. Усе іх спробы дабіцца ад немцаў дазволу на стварэнне хаця б бачнасці існавання інстытутаў дзяржаўнасці натыкаліся на відавочнае нежаданне акупацыйных улад і асабліва Берліна. Ідучы насустрач гэтым патрабаванням, В.Кубэ, з дазволу рэйхсміністра акупаваных усходніх абласцей Розенберга і генеральнага камісара рэйхскамісарыята Остланд, у які ўваходзіла генеральная акруга Беларусь, Лозэ 27 чэрвеня 1943 г. аб’явіў аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пастаянна дзеючага дарадчага органа – Беларускага даверанага бюро ці “Рады даверу”.

У склад яе ўвайшлі па аднаму з назначаных акруговымі камісарамі прадстаўнікоў акруг, а таксама 6 чалавек ад цэнтра: В.Іваноўскі-і бургамістр Мінска, Ю.Сабалеўскі - ад “Беларускай самадапамогі”, К.Рабушка – ад “прафсаюзаў”, М.Ганько, Н.Абрамава – ад “Саюза беларускай моладзі”.

21 верасня 1943 г. у Мінску падпольшчыкамі быў знішчаны В.Кубэ. Яго пераемнік на пасадзе генеральнага камісара генерал-лейтэнант Готберг пачаў інтэнсіўна шукаць сродкі для барацьбы з партызанскім рухам. Перш за ўсё ён меркаваў выкарыстаць мясцовыя сілы, а таксама тых, хто адступіў разам з немцамі на тэрыторыю Беларусі. У канцы 1943 г. тут размясціліся шматлікія паліцэйскія і ваенныя фарміраванні, адступіўшыя з усходу: рускія, украінскія, татарскія, грузінскія, армянскія, літоўскія, латвійскія, эстонскія і іншыя, у тым ліку польскія і французскія батальёны, супрацоўнікі службы бяспекі і тайнай палявой паліцыі (ГФП) Смаленска, Бранска і г.д.

У верасні-лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады прыступілі да фарміравання беларускіх паліцэйскіх батальёнаў пад непасрэдным нямецкім кіраўніцтвам, прыбягаючы пры гэтым да метаду прымусовых мабілізацыў. У кожны батальён планавалася ўключыць 74 немцы. Да канца 1943 г. былі створаны 3 такіх батальёны ў Мінску, Слоніме і Снове, агульнай колькасцю 1481 чалавек. На канец лютага 1944 г. было арганізавана яшчэ 4: у Глыбокім, Навагрудку, Слуцку і Лідзе, у якіх налічвалася 2167 чалавек.1

Адначасова з імкненнем стварыць гвалтоўна, з дапамогай прымусовых мабілізацый, батальёны беларускай паліцыі, Готберг у лістападзе 1943 г. прыступіў да стварэння так званых абаронных вёсак, у якіх пасяляліся сем’і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку казакаў, што супрацоўнічалі з немцамі і інш.

Больш шырокія памеры гэтая акцыя мела на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі. Аднак і гэтая акцыя (а ўсяго было створана некалькі дзесяткаў такіх вёсак) арганізуючага рэжыму акупантаў была асуджана на правал. Як сведчыць заходнегерманскі гісторык Хэсэ, на Беларусі “...паўсюдна не было неабходнай асновы для ажыццяўлення гэтай задумы...Часам мясцовыя жыхары вёскі разбягаліся, як толькі заўважалі нямецкія войскі, якім было даручана ... стварыць “абаронную вёску”.2

У 1943 г. пашырыўся пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамі розных воінскіх дапаможных фарміраванняў і паліцыі. У лютым 1943 г. да віцебскіх партызан перайшла большая колькасць партызан з 825-га волга-татарскага батальёна, так званага легіёна “ідэль-Урал”, які быў прымусова створаны з ліку ваеннапалонных татар, башкіраў і іншых прадсіаўнікоў народаў Паволжа. 16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла так званая 1.я руская нацыянальная брыгада палкоўніка В.В.Гіль-Радзівонава, агульнай колькасцю каля двух тысяч чалавек. Пад час пераходу байцы 1.й Антыфашысцкай брыгады (а так чна стала называцца з гэтай пары) адзначылі разгромам нямецка-фашысцкіх гарнізонаў у Докшыцах і Крулеўшчызне. Было знішчана больш 400 варожых салдат і афіцэраў, знішчаны вакзал з усімі станцыйнымі пабудовамі, паравознае дэпо, вадакачка, 4 чыгуначныя масты, 4 паравозы, 35 вагонаў з ваеннымі грузамі, склады з нафтапрадуктамі і боепрыпасамі, захапілі 3 гарматы, больш 100 аўтаматаў і вінтовак, 2 склады з боепрыпасамі, 5 складоў з рознай маёмасцю і прадуктамі.1

Насельніцтва Беларусі за ўсімі гэтымі мітуслівымі мерапрыемствамі бачыла слабасць ворага, яно разумела, што нямецкай акупацыі хутка заступіць канец. І таму рабіла ўсё магчымае, каб зберагчы сваё жыццё, маёмасць, перашкодзіць захопнікам ажыццявіць іх злавесныя планы.

У снежні 1943 г., калі быў ужо вызвалены Гомель, у Мінску раптам было аб’яўлена аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа, цэнтральнай установы беларускай адміністрацыі на акупаванай тэрыторыі Беларусі – Беларускай цэнтральнай рады (БЦР). Ствараючы гэтую бачнасць беларускага нацыянальнага ўраду, немцы праследвалі свае адпаведныя свае адпаведныя мэты. І яны перш за ўсё бачылі ў ім сродак для мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы супраць бальшавізму, больш поўнага выкарыстання эканомікі Беларусі ў сваіх інтарэсах. Беларускія калабаранты, са свайго боку, разлічвалі выкарыстаць прадстаўленую магчымасць для ажыццяўлення сваёй даўней мары – стварэння беларускай дзяржаўнасці пад нямецкім пратэктаратам.

У склад БЦР уваходзілі 14 чалавек, у т.л. Р.Астроўскі (прэзідэнт), М.Шкялёнак (1-шы віцэ-прэзідэнт), Ю.Сабалеўскі (2-гі віцэ-прэзідэнт). Былі створаны 13 аддзелаў: фінансавы, культурны, сельскай і лясной гаспадаркі, прафесійных спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш. У падпарадкаванне БЦР акупанты перадалі раней створаныя арганізацыі: Беларускую самапомач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі і інш.

Між тым, гітлераўцы не спяшаліся дзяліць уладу. Фармальна яны перадалі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурнай, сацыяльнай апекай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. БЦР развіла кіпучую дзейнасць. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР. Яны ўсяляк дапампгалі гітлераўцам весці барацьбу супраць партызан, выконваць пастаўкі для арміі.

Асабліва актыўную дзейнасць калабаранты разгарнулі па стварэнню Беларускай краёвай абароны, бачачы ў ёй будучае нацыянальнае беларускае войска. Яны дамагліся ад немцаў дазволу на правядзенне прымусовай мабілізацыі, якая пачалася ў адпаведнасці з загадам Р.Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г. Мабілізацыі падлягалі ўсе мужчыны 1908-1924 гг. нараджэння. За няяўку ў вызначаны тэрмін пагражалася смяротнай карай.

Абвяшчаючы мабілізацыю, гітлераўцы і іх саўдзельнікі дамагаліся шэрагу мэт і перш за ўсё разлічвалі стварыць узброеныя сілы з мясцовага насельніцтва для барацьбы з партызанамі. У далейшым, па меры абучэння такіх фарміраванняў, намячалася іх выкарыстанне супраць Чырвонай Арміі. Не выключалася магчымасць накіроўваць часці БКА у краіны Заходняй Еўропы на змену і папаўненне фашысцкім ахоўным войскам для барацьбы з рухам супраціўлення. Мабілізацыя ў БКА была шырока выкарыстана для ўгону рабочай сілы ў Германію, фізічнай расправы з мірным насельніцтвам. Да канца сакавіка 1944 г. удалося гвалтоўна мабілізаваць прыкладна 24-25 тысяч чалавек. Было створана галоўнае камандаванне Беларускай Краёвай Абароны на чале з маёрам Ф.Кушалем. Для афіцэраў і падафіцэраў былі арганізаваны 3-тыднёвыя курсы перападрыхтоўкі. Да сярэдзіны красавіка было створана 36 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Аднак яны не апраўдалі надзей акупантаў.

У асноўным яны выкарыстоўваліся на гаспадарчых работах па ахове розных збудаванняў і складоў. Толькі ў некаторых месцах былі створаны ўзброенныя атрады, якія выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтым накірунку вызначыўся батальён пад камандаваннем В.Рагулі на Навагрудчыне. Пад уплывам агітацыі партызан і падпольшчыкаў, баявых дзеянняў партызан, накіраваных на зрыў мабілізацыі, поспехаў Чырвонай Арміі адбывалася масавае дызерцірства з БКА і пераход яе членаў са зброяй да партызан. Пасля вызвалення Беларусі частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі.

27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да Мінску, у гарадскім тэатры сталіцы было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР – сход бургамістраў, начальнікаў паліцыі, членаў БЦР і іншых “дэлегатаў” беларускага народа, якія назвалі сябе другім Усебеларускім кангрэсам. Кангрэс абвясціў сябе “поўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа”, абраў Р.Астроўскага прэзідэнтам БЦР, выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб’явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі. Не закончыўшы работы, кангрэсмены збеглі ў Кёнігсберг, а затым у Берлін. З дазволу гітлераўцаў яны праводзілі антысавецкую работу сярод эмігрантаў беларускага паходжання, а таксама гвалтоўна загнаных у Германію з мэтай стварэння так званай беларускай арміі. Але і гэта задума пацярпела крах.

Армія Краёва на Беларусі. У 1943-1944 гг. у некаторых раёнах Заходняй Беларусі пашыралася дзейнасць польскага нацыяналістычнага падполья і асабліва польскай Арміі Краёвай, якая кіравалася ўказаннямі польскага эміграцыйнага ўраду генерала Сікорскага ў Лондане і ставілі сваёй мэтай адраджэнне Польшчы ў межах да верасня 1939 г. Разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам у Лондане (красавік 1943 г.) прывёў да пагаршэння адносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў усім падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо “Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР”, у якім выкладаліся прынцыповыя ўстаноўкі да польскіх нацыяналістычных атрадаў і груп. Прапанавалася ўсімі сродкамі весці барацьбу з імі, і ў той жа час ствараць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам працоўных палякаў.

Нягледзячы на тое, што польскае кіраўніцтва ў Лондане не спяшалася са стварэннем шырокай сеткі партызанскіх атрадаў для барацьбы з немцамі, першыя фарміраванні з ліку палякаў пачалі ўзнікаць ужо ў 1942 г. На пачатак 1944 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 9 партызанскіх атрадаў, агульнай колькасцю 1266 чалавек.1

Да вясны 1944 г. дзейнасць АК у асноўным абмяжоўвалася арганізацыйнай і палітычнай работай, фарміраваннем сеткі падпольных арганізацый, назапашваннем зброі, арганізацыяй ваеннага абучэння, стварэннем штабоў і іншых органаў, якія ў выпадку краху акупацыйнага рэжыму змаглі б забяспечыць прыход да ўлады эміграцыйнага ўрада, аднаўленне парадкаў і граніц даваеннай Польшчы. У шэрагу выпадкаў такая пазіцыя кіраўніцтва АК выклікала недавер польскага насельніцтва, якое імкнулася весці барацьбу з немцамі і, негледзячы на забарону, ішло да партызан. Так, вясной 1943 г. у брыгаду імя В.Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася група капітана запасу польскай арміі А.Свентаржыцкага, потым яна была пераўтворана ў роту.

У некаторых месцах Заходняй Беларусі Армія Краёва мела значныя сілы. Вясноё 1944 г. толькі на тэрыторыі навагрудскай акругі АК (былое Навагрудскае ваяводства) дзейнічалі чатыры яе злучэнні: “Паднёманскае”, “Поўнач”, “Усход”, “Захад”, у якіх налічвалася каля 7 тыс. чалавек.

У час набліжэння лініі фронту да старой польска-савецкай граніцы (што існавала да 1939 г.) атрады Арміі Краёвай павінны былі прыступіць да рэалізацыі плана “Бура”, які быў зацверджаны загадам камандаючага АК ад 20 лістапада 1943 г. Гэтым планам прадугледжвалася падняць паўстанне і захапіць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі АК у момант адступлення нямецкіх войск.

У той жа час гітлераўцы шукалі любыя магчымасці для актывізацыі мясцовых сіл супраць партызанскага руху. Для гэтай мэты яны скарыстоўвалі, у прыватнасці, абвастрэнне адносін паміж савецкімі партызанамі і атрадамі Арміі Краёвай. З некаторымі злучэннямі АК гітлераўцы заключылі дагаворы аб

супрацоўніцтве ў барацьбе з партызанамі. Узамен гітлераўцы абавязваліся пастаўляць ім зброю, амуніцыю, боепрыпасы. Такі дагавор быў заключаны камандаваннем батальёны “Стоўбцы”, а крыху пазней камандаючым Наннёманскім злучэннем АК. Адпаведныя дамоўленасці мелі таксама атрады АК, што падпарадкоўваліся каменданту Віленскай акругі АК.

У час летняга наступлення Чырвонай Арміі частка атрадаў Арміі Краёвай прыняла ўдзел у аперацыі па вызваленні Вільні. Пасля выгнання гітлераўцаў з тэрыторыі Заходняй Беларусі частка атрадаў Арміі Краёвай была абязброена. Жадаючыя працягваць барацьбу на баку Чырвонай Арміі паступалі ў польскае войска, астатнія былі інтэрніраваны. Асобныя атрады перадыслакаваліся на тэрыторыю Польшчы ці працягвалі барацьбу ў тыле савецкіх войск.

1 Всенародная борьба против немецко-фашистских захватчиков в Белоруссии. – Мн., 1983. – Т.1. – С. 173.

2 Там жа.

1 Александрийская пленка Т-501, 26. - к.1001-1443

1 Немецко-фашистский оккупационный режим 1941-1944. – М., 1965. – С.147.

2 Нюрнбергский процесс над главными немецкими военными преступниками. Сб. документов. – Т.1. – М., 1961. – С.274.

1 Всенародная борьба в Белоруссии... – Т.2. – С. 36-37.

1 Военно-исторический словарь. – М., 1985. – С. ;

Советская военная энциклопедия. – М., 1977. – Т. 4. – С.235.

1 Гл.: Т.3. – С. 184-185.

2 Всенародная борьба в Белоруссии… - Т.3. – С. 181-182.

1 НАРБ, ф. 3500, воп.3, спр. 119, с.252; воп.4, спр. 178, с. 104.

Гісторыя Беларускай ССР. – Т.4. – С. 304-305.

1

Соседние файлы в предмете Великая Отечественная война