Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа, 8 вариант.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
29.01.2016
Размер:
104.45 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Факультэт бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання

Спецыяльнасць:

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА №1

ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“Беларуская мова. Культура маўлення”

Варыянт № 8

Група:

Заліковая кніжка:

Электронны адрас :

Варыянт 8

  1. Ахарактарызуйце беларускія словы (словазлучэнні), адзначыўшы ў табліцы патрэбнае. У якасці даведкі ў дужках падаецца англійскі і / або рускі адпаведнік.

Слова /слова-злучэнне з іншамоўным адпаведнікам

Паводле сферы ўжывання: агульнаўжы-вальнае /  спецыяль-нае (тэрмін; наменклату-рная назва; прафесіяна-лізм; жарганізм)

Паводле стылістыч-най афарбоўкі: нейтраль-нае; кніжнае; размоўна-бытавое; зніжанае

Наяў-насць эма-цыянальна-экспрэ-сіўнай афар-боўкі (+/-)

Паводле спосабу ўтварэння (толькі для слоў): запазычанне; калька; семантычная калька; універбацыя; афіксальны спосаб; абрэвіяцыя

Дынамічныя працэсы (магчымасць тэрміналагізацыі / дэтэрміналагіза-цыі; выходзіць з актыўнага ўжывання – становіцца архаізмам ці гістарызмам)

ЭВМ (скарач. ад Э(лектронная) В(ылічальная) М(ашына); ЭВМ; computer)

тэрмін

кніжнае

абрэвіяцыя

пераходзіць у клас архаізмаў (больш ужывальны адпаведнік – камп’ютар)

Вікіслоўнік (Викисловарь; Wictionary)

агульнаўжы-вальнае 

нейтраль-нае

-

калька

Дэтэрміналагіза-цыя – пераход тэрміна ў агульнаўжываль-нае слова

ламер (ламер; ад англ. lame – кульгавы, неперака-наўчы)

жарганізм

зніжанае

+

універбацыя

актыўна ужываецца

мыш (мышь; mouse)

прафесіяна-лізм

нейтраль-нае

-

семантычная калька

Дэтэрміналагіза-цыя – пераход тэрміна ў агульнаўжываль-нае слова

тэкставы працэсар (текстовый процессор)

тэрмін

нейтраль-нае

-

семантычная калька

Дэтэрміналагіза-цыя – пераход тэрміна ў агульнаўжываль-нае слова

падабайка (лайк; like)

жарганізм

размоўна-бытавое

+

калька

актыўна ужываецца

  1. Адрэдагуйце тэкст, выправіўшы арфаграфічныя, граматычныя памылкі, паставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку.

Мова праграмавання – фармальная мова сувязі чалавека с ЭВМ, прызначаная для апісання інфармацыі (напрыклад, дадзеных) і алгарытмаў яе апрацоўкі. Задаецца наборам сімвалаў (алфавіт), правіламі пабудовы тэксту (сінтаксіс), пералікам дзеянняў і аб’ектаў, што апісваюцца сінтаксічна дапушчальнымі тэкстамі праграм (семантыка). Праграмы, напісаныя на М.п., пераводзяцца ў машынныя коды с дапамогай транслятару.

Адрозніваюць М.п. машынна-арыентаваныя, працэдурна-арыентаваныя і аб’ектна-арыентаваныя. Да машынна-арыентаваных адносяць мовы, што ўлічваюць асаблівасці канкрэтнага ЭВМ (структуру каманд, памяць, знешнія прылады і інш.) і дазваляюць ствараць праграмы такія ж па эффектыўнасці, як праграмы, напісаныя ў кодах машыны (гл. Асемблер, Машынная мова). У працэдурна-арыентаваных М.п. (напрыклад, Паскаль, Фартран, Алгол, Модула, ПЛ/1) вылучаюць дзве часткі: для апісання структуры аб’ектаў і для працэдуры іх апрацоўкі. На іх эфектыўна апісваюцца і рэалізуюцца алгарытмы апрацоўкі інфармацыі складанай іерархічнай структуры. Самастойнае падмноства такіх моў складаюць мовы мадэлявання. Аб’ектна-арыентаваныя М.п. (напрыклад Ада, С++) грунтуюцца на чатырох галоўных прынцыпах: магчымасць праграмісту апісваць уласныя аб’екты, вызначаць уласныя аперацыі над аб’ектамі, будаваць іерархіі аб’ектаў і дзеянняў над імі, перавызначаць аб’екты і аперацыі над імі. У выніку з’явіліся магчымасці развіваць і назапашываць праграмы з канкрэтнай прадметнай вобласцю, павялічылася іх надзейнасць і скараціўся час іх распрацоўкі і наладкі (паводле Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.).