Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Литература по Идеологии / Акудов_ч (Кал_ беларусы стануць нацыяй).doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
85.5 Кб
Скачать

Спроба дэканструкцыі класічнага нацыянальнага канона

Я паспрабаваў прааналізаваць класічны нацыянальны канон, які сфармавалі на пачатку ХХ стагоддзя ідэолагі нашага беларускага адраджэння. У аснове гэтага нацыянальнага канона, на які і сёння скіраваныя нашы адраджэнскія сілы, наступныя базавыя пазіцыі: Беларусь у яе этнаграфічных межах, дамінацыя беларускай мовы, абсалютны прыярытэт нацыянальнай гісторыі, нацыянал-дэмакратыя і незалежная дзяржава. Ну, паводле гэтых пяці крытэраў мы яшчэ далёка не нацыя… Так. Дык вось я паспрабаваў разабрацца, ці ўвогуле магчыма рэалізаваць гэтыя прыярытэты класічнага нацыянальнага канона? Хоць калі-небудзь, хоць тэарэтычна, у Беларусі, з тымі беларусамі, якія тут жывуць. Як не дзіўна, з усіх крытэраў рэалізаваўся, магчыма, самы складаны, які падаваўся самым неверагодным цягам ХХ стагоддзя – крытэр незалежнай дзяржавы. Пра яе магчыма было толькі марыць. І калі БНР прыдумалася і заманіфеставалася, я не думаю, што ў той час хто-небудзь верыў, што яна зможа рэальна асталець. Першая пазіцыя, Беларусь у яе этнаграфічных межах – абсалютна не рэалізоўвалася. Расія не аддасць ні каліўца сваёй зямлі, Польшча не аддасць, Украіна не збіралася аддаваць, літоўцы – таксама. Было зразумела, што ніхто нам не аддасць і добра каб яшчэ не пазабіралі. Такім самым чынам, прааналізаваўшы ўсе пазіцыі я прыходжу да высновы, што нават тэарэтычна гэты нацыянальны канон не мог быць рэалізаваны ў Беларусі, і хутчэй за ўсё – не зможа. Нацыю на гэтым нацыянальным каноне з майго гледзішча збудаваць вельмі малаверагодна. Беларуская нацыя сфармуецца. Яна ўжо амаль сфармаваная, але на зусім іншых падставах. На якіх падставах магчыма будзе сфармаваць беларускую нацыю? Бліжэй за ўсё гэта будзе тып нацыянальнага ўладкавання, які называецца грамадзянская супольнасць. Як у Францыі? Так, мадэль, як у Францыі. Бо ў нас як мінімум 20 год ёсць свая дзяржава, у дзяржавы ёсць свае межы, у нас ёсць агульны для ўсіх закон, мы маем агульнае для ўсіх права. То бок, фармальна мы маем усе атрыбуты і інстытуты, неабходныя для паўнавартаснай грамадзянскай нацыі. Але чаго нам усё ж такі не хапае, каб стаць паўнавартаснай грамадзянскай нацыяй? Асабіста мне не хапае нацыянальных каштоўнасцяў. Аддаючы перавагу пры дафармаванні беларускай нацыі менавіта грамадзянскай мадэлі, я спадзяюся, што нацыянальныя каштоўнасці ў ёй будуць таксама развівацца, адыгрываць значную ролю, але не яны будуць дамінантныя. Не на іх будзе паўставаць нацыя, і паўстане, і ўжо можа амаль паўстала. Уласна нацыянальныя каштоўнасці як раз дапамаглі б нам дафармавацца як цэлай супольнасці. Хаця я мала веру, што ўсе беларусы хоць калі загавораць па-беларуску. Але той стан у якім цяпер знаходзіцца мова – нават ніжэй яе рэальнага патэнцыялу. Ці застаецца мова сёння прыкметай нацыі? Тут мы зноў вяртаемся да пытання нацыянальнай мадэлі. Усё залежыць ад тыпу нацыянальнага ўладкавання. Для немцаў, для этнакультурнай мадэлі нацыі, мова – вызначальная. Разам з тым недзе яна і не мае значэння. У Беларусі, калі мы ўпромся ў тое, што мова вызначальная для нас як нацыі, то мы тады і будзем да канца сваіх дзён румзаць як бабры, бо хутчэй за ўсё з мовай нічога не атрымаецца. Мова – сур'ёзнейшая праблема. Я ўжо даўно кажу, што ў сваім нацыябудаўніцтве, нам трэба вынесці мову за дужкі, у асобную праблему, але не звязваць з ёй праблему паўставання беларускай нацыі. Бо тады мы і не ўбачым, што беларуская нацыя паўстала. У нас амбівалентная сітуацыя. З аднаго боку фармальна мы выглядаем ужо як паўнавартасная нацыя, з другога боку практычна ўсе разумеюць, што нацыі яшчэ няма. Няма чагосьці, што нацыю аб'ядноўвае. Тут ёсць яшчэ адзін момант. Беларусы з майго гледзішча нават ментальна аднаасобнікі. Так была сфармаваная гісторыя, што аднаасобніцтва сталая іх альфай і амегай. А там, дзе яны гуртаваліся, бяда іх моцна перамагала. А кожны паасобку, хто ў лесе схаваецца, хто – у склепе, хто яшчэ дзе… Аднаасобніцтва давала большую магчымасць выжыць і захаваць свой род. Паколькі ўсе нас тапталі і дратавалі, то выпрацаваўся механізм самазахавання, які найбольш эфектыўны быў праз індывідуальныя практыкі. Таму ніякая ідэя нас не аб'ядноўвае… Тое, што мы яшчэ не нацыя – гэта адчуванне слушнае. Сапраўды, пакуль мы не адчуем, што мы аб'яднаныя чымсьці яшчэ – не толькі агульнымі межамі, не толькі адной дзяржавай і прэзідэнтамі, але нейкімі ўнутранымі сутнасцямі і ідэямі, культурнымі каштоўнасцямі, дагэтуль мы заўсёды будзем сябе адчуваць трошкі неданацыяй. Ці магчыма выкарыстоўваць сучасныя медыйныя сродкі для стварэння нацыі — Інтэрнэт, напрыклад? Пасля травеньскага рэферэндуму 1995 года, калі стала ясна, што беларусы прагаласавалі супраць мовы і нацыянальных сімвалаў, што нашы спадзяванні пра тое, што рана ці позна Беларусь стане Беларуссю – марныя… У нейкі скрушны момант я падумаў, што ў нашай краіне ёсць мільён ці два нацыянальна заангажаваных людзей. І чаму мы павінны гібець у роспачы на сваёй зямлі і не мець магчымасці жыць, як нам хочацца? І тады я прыдумаў, чаму б нам не згуляць у беларускую нацыянальную рэспубліку? Мелася на ўвазе ў форме гульні стварыць квазі сваю краіну – выбраць прэзідэнта, парламент і ўсе іншыя атрыбуты... І ў віртуальнай прасторы мы б, нацыянальна заангажаваныя, адчувалі сябе разам. Я так захапіўся гэтай ідэяй, але прыйшоў да высновы, што нічога ў нас у віртуальнай сферы не атрымаецца, паколькі беларусы не ўмеюць гуляць – яны залішне сур'ёзныя. Але сусветны досвед кажа пра тое, што калі ты не ўмееш гуляцца сам, табой будуць гуляць іншыя. Але што цікава, я прапаноўваў гэту ідэю рэалізаваць у канцы 1990-х. Тады нават камп'ютара яшчэ не было ў кожнай хаце, не тое, што інтэрнэта. Але сёння стала зразумела, што рэч не ў тэхнічных магчымасцях. Рэч у тым, што нацыянальны канон, на які я тады яшчэ арыентаваўся, хутчэй за ўсё немагчымы для рэалізацыі. Як бы не развіваліся сродкі камунікацыі і ўсё іншае, хутчэй за ўсё нічога не атрымаецца.