Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Литература по Идеологии / Акудов_ч (Кал_ беларусы стануць нацыяй).doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
85.5 Кб
Скачать

Калі беларусы стануць нацыяй?

2010-09-07 09:28:16, Наста Манцэвіч

http://euroradio.by/by/1330/reports/52792/

http://n-europe.eu/en/node/13506

Беларусы амаль пабудавалі нацыю па французскай мадэлі, - лічыць філосаф Валянцін Акудовіч. Але нам не хапае толькі аднаго…

Еўрарадыё: Апошнія некалькі гадоў мы вельмі часта гаворым пра тое, як стварыць нацыю. Калі у інтэрнэт-поушку набраць ваша імя і слова "нацыя", то ён выдасць дзясяткі інтэрв'ю, пачынаючы з 1994 года. Гэта тэма не страціла сваю актуальнасць, бо беларуская нацыя так і не ўтварылася… Таму і сёння хацелася б працягнуць гэту тэму, але трошку яе звузіць. Як стварыць нацыю ў эпоху Інтэрнэта? Як казаў у адным з інтэрв'ю Еўрарадыё філосаф Уладзімір Мацкевіч, ніводная нацыя не станавілася нацыяй і не набывала самастойнасць у эпоху спажывецкага інфармацыйнага грамадства, медыйнай цывілізацыі. Сёння з той хуткасцю, з якой людзі перасоўваюцца па планеце, з хуткасцю распаўсюджвання інфармацыі праз Інтэрнет — стварыць нацыю вельмі цяжка. Як гэта зрабіць, калі сёння кожны адукаваны чалавек можа напісаць і выпусціць кніжку? Валянцін Акудовіч: Вы згадалі глыбока сімпатычнага мне Ўладзіміра Мацкевіча, мы з ім даўно хаўрусуемся. І разам з тым у нас канцэптуальна розныя пазіцыі практычна адносна ўсяго. Найперш, Уладзімір Мацкевіч верыць у сацыяльны канструктывізм, што сацыяльнасць канструюецца і нацыя таксама – спачатку яе можна прыдумаць, а потым зрабіць. Я не адмаўляю сацыяльны канструктывізм, яго прыкладаў – колькі заўгодна. Напрыклад, савецкая нацыя. Яна была зроблена амаль як сацыяльны канструкт. І такіх прыкладаў дастаткова, але амаль усе яны рана ці позна маюць паразу. І ацэнка гэтай працы звычайна потым бывае негатыўнай. Большасць еўрапейскіх нацыяй таксама рабілі. Але плённыя вынікі працы па стварэнні нацыі былі там, дзе загадзя быў дастатковы грунт – пэўная выразная культура ці гістарычная спадчына. А што ў выпадку з Беларуссю? Цяпер надзвычай важна дафарміраваць беларускую нацыю, але ці магчыма гэта ў наш час зрабіць? Тут трэба спярша адказаць на пытанне: "Што мы разумеем пад нацыяй?" У свеце існуе не адзін дзясятак тыпаў нацыянальнага ўладкавання. У Паўднёвай Амерыцы цэлы шэраг нацый быў створаны крэоламі. То бок, калі Іспанія заваёўвала Паўднёвую Амерыку, там засталіся іспанскія каланізатары, і яны стварылі нацыю, а не тыя, хто там жыў. А ўжо уласна свой элемент там прысутнічае толькі як частка, але не базавы, не галоўны. Афрыканскія нацыя ўтвараліся зусім па-іншаму тыпу. У Індакітая – свой тып нацыяўтварэння. У Еўропе базавымі з'яўляюцца 2 тыпы нацыянальнага ўтварэння – этналінгвістычнае (яго найбольш ярка прэзентуе Германія), і мадэль грамадзянскай нацыі (найбольш ярка яе прадстаўляе Францыя). У аснову ўтварэння нацыі паводле этналінгвістычнага тыпу пакладзены этнас і мова. Што да грамадзянскай нацыі, тут галоўны агульны для ўсіх закон, на гэтым усё будуецца. Раса, мова і ўсё астатняе – гэта ўжо другаснае. Дык вось калі мы гаворым пра тое, што беларуская нацыя недабудаваная і нам трэба яе дабудаваць, то трэба разабрацца, па якой мадэлі мы хочам будаваць нацыю. І гэта найбольш складана.