Pravily_afarmlennya_referataw
.doc| 
			 №  | 
		
			 Крытэрыі  | 
		
			 Патрабаванні  | 
		
			 Кол-во баллов  | 
	
| 
			 1.  | 
		
			 Афармленне  | 
		
			 Адпаведнасць патрабаванням ВАК РБ адносна спасылак, а таксама прыведзеным узорам (гл. дадатак А и Б).  | 
		
			 1-5  | 
	
| 
			 2.  | 
		
			 Актуальнасць тэмы  | 
		
			 Абгрунтаванне значнасці тэмы, вызначэнне яе месца ў агульнагістарычным працэсе.  | 
		
			 1-10  | 
	
| 
			 3.  | 
		
			 Навуковая абгрунтаванасць тэмы  | 
		
			 Узровень выкарыстання крыніц і літаратуры па абранай тэме, свой погляд па разглядаемай праблеме.  | 
		
			 1-10  | 
	
| 
			 4.  | 
		
			 Выступленне  | 
		
			 Выкананне вызначанага рэгламента. Ступень свабоднага і пераканаўчага выкладання тэмы, уменне адказваць на пытанні.  | 
		
			 1-10  | 
	
| 
			 5.  | 
		
			 Прэзентацыя тэмы  | 
		
			 Не дапускаецца выкарыстанне тэкставых слайдаў, за выключэннем тых, дзе размяшчаюцца мэта, задачы, структура работы. Слайды могуць утрымліваць ілюстрацыі, фота, дыяграмы, табліцы і г.д. Слайды павінны адпавядаць зместу выступлення і тэме. Абавязковая ўмова – сінхроннасць прэзентацыі і вуснага выступлення.  | 
		
			 1-5  | 
	
| 
			 6.  | 
		
			 Максімальная колькасць балаў 
 
 
 
 
 
 
 количество баллов  | 
		
			 40  | 
	|
Асноўныя крытэрыі адзнакі творчых работ,
прадстаўляемых на студэнцкія канферэнцыі
ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ І АФАРМЛЕННЯ ТВОРЧЫХ РАБОТ
Творчыя работы выконваюцца ў друкаваным ці рукапісным выглядзе ў адпаведнасці з наступнымі структурай і правіламі афармлення.
- 
Тытульны ліст (гл. дадатак А).
 - 
Уводзіны (кароткая частка на 1-2 старонкі, дзе павінны быць вызначаны мэта і задачы творчай работы, яе храналагічныя і геаграфічныя межы, а таксама абавязкова студэнт павінен правесці кароткі аналіз выкарыстаных крыніц і літаратуры). Гл. дадатак Б.
 - 
Асноўная частка творчай работы, якая найбольшая па аб’ёму і павінна займаць 2/3 работы. Як правіла, асноўная частка складаецца з некалькіх глаў, якія павінны мець сваю назву. Падзел матэрыяла на главы і параграфы, а таксама іх паслядоўнасць павінны быць лагічна апраўданамі. Назвы глаў (параграфаў) вызначаецца зместам. У назве павінна вызначацца праблема, якая вырашаецца ў дадзенай главе (параграфе). Структура глаў (колькасць параграфаў) павінна быць прапарцыянальнай. Увага! Работа не можа складацца з адной главы (мінімум - дзве), а глава не можа складацца з аднаго параграфа (мінімум - два)! Калі немагчыма падзяліць тэкст на главы, то ўся інфармацыя выкладаецца ў асноўнай частцы творчай работы.
 - 
Заключэнне (кароткая частка на 1-2 старонкі, тут павінны быць сфармуляваны асноўныя вывады, адбываецца абагульненне праведзенай працы).
 - 
Спіс выкарыстаных крыніц. У алфавітным парадку ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання падаецца выкарыстаная студэнтам літаратура і іншыя крыніцы (архіўныя крыніцы, матэрыялы перыядычных выданняў, інтэрнет-сайты, электронныя дакументы і інш.).
 - 
Дадатак. Пры неабходнасці у гэтую частку работы змяшчаюць патрэбны ілюстрацыйны матэрыял (малюнкі, карты, схемы, табліцы і інш.). Аднак гэта неабавязковая частка творчай работы.
 
7. Патрабаванні да афармлення. Выкарыстоўваецца камп’ютарны шрыфт Times New Roman, памер 14, міжрадковы інтэрвал адзінарны, палі: злева – 30 мм, зправа – 10 мм, зверху і знізу – 20 мм. Для першага радка абзаца неабходна рабіць адступленне (“чырвоны радок”). Тэкст выраўніваецца па шырыне аркуша, не дапускаецца наяўнасць “вісячых радкоў”. Агульны аб’ём асноўнай часткі рэферата – 15-17 друкаваных старонак (без уліку тытульнага ліста, зместа, уводзін, заключэння і спіса выкарыстаных крыніц). Унутры творчай работы адбываецца нумарацыя старонак. Нумар старонкі прастаўляецца арабскімі лічбамі ў правым ніжнім баку. Тытульны ліст з’яўляецца першай старонкай, аднак лічба на ім не ставіцца. Нумерацыя пачынаецца на старонке “Змест” з лічбы “2”.
Кожны структурны элемент творчай работы (змест, уводзіны, главы, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц, дадатак) друкуецца прапіснымі літарамі, выраўніваюцца па цэнтру і пачынаецца з новага ліста. Калі главы падзяляюцца на параграфы, то яны не пераносяцца на новую старонку.
Прыклад афармлення тытульнага ліста Дадатак А
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
Кафедра “Гісторыя, сусветная і айчынная культура”
Творчая работа
па гісторыі Беларусі
на тэму “Тэма”
Выканаў: студэнт групы 112122
будаўнічага факультэта БНТУ
Іваноў Сяргей Пятровіч
Кіраўнік: кандыдат гіст. навук,
дацэнт Бяляеў А.В.
Мінск, 2013
Прыклад афармлення зместу (с. 2) Дадатак Б
ЗМЕСТ
| 
			 Уводзіны………………………………………………………………….. 
  | 
		
			 2  | 
	
| 
			 Глава 1. Тэарэтычныя пытанні аховы персанальных дадзеных…. 
  | 
		
			 4  | 
	
| 
			 1.1. Канцэпцыі прыватнасці і мадэлі яе аховы……………………………  | 
		
			 4  | 
	
| 
			 1.2. Доступ да інфармацыі як аспект аховы персанальных дадзеных........  | 
		
			 7  | 
	
| 
			 Глава 2. Міжнародны вопыт аховы персанальных дадзеных пры працэсах кіравання дакументацыяй і інфармацыяй........................... 
  | 
		
			 
 10  | 
	
| 
			 2.1. Права Еўрапейскага Саюзу ў галіне аховы персанальных дадзеных  | 
		
			 10  | 
	
| 
			 2.2. Назіранне і ўпаўнаважаныя па прыватнасці і ахове персанальных дадзеных……………………………………………………………………  | 
		
			 
 13  | 
	
| 
			 Глава 3. Ахова персанальных дадзеных у Рэспубліцы Беларусь ….. 
  | 
		
			 15  | 
	
| 
			 3.1. Ахова персанальных дадзеных і дакументаванне дзейнасці бюро крэдытных гісторый………………………………………………...………  | 
		
			 
 15  | 
	
| 
			 3.2. Ахова персанальных дадзеных у архіўнай галіне…………….…… 
  | 
		
			 18  | 
	
| 
			 Заключэнне………………………………………………………………… 
  | 
		
			 20  | 
	
| 
			 Спіс крыніц і літаратуры…………………………………………….…… 
  | 
		
			 22  | 
	
| 
			 Дадаткі………………………….……………………………………….… 
  | 
		
			 23  | 
	
	
		 
		 
		
		
