Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Инж.графика.., Матем..,История..,Химия.. / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
124
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

паступова пачалі набываць палітычны характар. Папулярнасць палітыкі М.Гарбачова, якая была вельмі высокай у папярэднія гады, у 1989 – 1991 гг. імкліва змяншалася. На развіццё грамадска-палітычнага руху значны ўплыў аказалі паспяховыя дэмакратычныя рэвалюцыі 1989 – 1990 гг. у краінах Цэнтральнай Еўропы. У сакавіку 1990 г. ІІІ з’езд народных дэпутатаў прыняў папраўку да канстытуцыі, паводле якой скасоўвалася прывілеяванае становішча КПСС у сістэме дзяржаўнай улады.

Удадзеных умовах адбываецца хуткае нарастанне ўплыву нацыянальных рухаў у саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР; абвастраюцца супярэчнасці паміж саюзнымі ўладамі і рэспубліканскімі элітамі. На працягу 1990 г. усе рэспублікі СССР прымаюць дэкларацыі аб суверэнітэце, у якіх патрабуюць пашырэння сваёй самастойнасці.

Усакавіку – красавіку 1990 г. прайшлі першыя ў гісторыі БССР выбары ў Вярхоўны Савет на альтэрнатыўнай аснове.Вярхоўны Савет БССР ХІІ склікання пачаў сваю працу ў чэрвені 1990 г. у складзе 360 дэпутатаў. Большасць дэпутатаў складалі прыхільнікі правячага партыйна-дзяржаўнага апарату. Каля 100 дэпутатаў утварылі апазіцыйны Дэмакратычны клуб, які выступаў за паскарэнне рэформ у эканамічным і палітычным жыцці. З яго 30 дэпутатаў увайшлі ў склад апазіцыйнай фракцыі БНФ. Старшынёй Вярхоўнага Савета быў абраны Мікалай Дземянцей. Адначасова парламенцкай большасцю быў сфарміраваны Савет міністраў на чале з Вячаславам Кебічам.

У1990 – першай палове 1991 гг. адбываюцца істотныя пераўтварэнні ў палітычным жыцці БССР:

– ліквідацыя цэнзуры ў сродках масавай інфармацыі, з’яўленне новых масавых перыядычных выданняў;

– фарміраванне шматпартыйнасці: узнікаюць Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская сялянская партыя і г.д.;

– стварэнне незалежных прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый;

– падзенне аўтарытэту КПСС, узмацненне антыкамуністычных настрояў у грамадстве (у 1990 г. КПСС-КПБ пакінула 63 тыс. чалавек);

– пачатак беларусізацыі ў розных сферах грамадскага жыцця, адукацыі, культуры ў адпаведнасці з Законам аб мовах 1990 г., паводле якога адзінай дзяржаўнай мовай у БССР абвяшчалася беларуская.

Упершай палове 1991 г., у сувязі з эканамічным крызісам і пагаршэннем жыццёвага ўзроўню насельніцтва абвастраецца грамадска-палітычная сітуацыя. У красавіку 1991 г. адбываюцца масавыя забастоўкі рабочых у розных гарадах Беларусі з патрабаваннямі паляпшэння матэрыяльнага становішча. Паступова да эканамічных лозунгаў далучаюцца палітычныя: дэмакратызацыя грамадска-палітычнага ладу, нацыяналізацыя маёмасці КПСС-КПБ.

Увыніку забастовак улады пайшлі на некаторыя саступкі рабочым.

311

Да сярэдзіны 1991 г. СССР знаходзіўся ў стане глыбокага сістэмнага крызісу. Урад М. Гарбачова выявіў няздольнасць вырашэння сацыяльна-эка- намічных і сацыяльна-палітычных праблем. У гэтых умовах частка прадстаўнікоў вышэйшага партыйна-дзяржаўнага апарату 19 – 21 жніўня 1991 г. зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту, абвясціла пра адстаўку М. Гарбачова і ўвядзенне надзвычайнага становішча; імі быў утвораны ў Маскве асобы орган – Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ГКЧП). Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай жнівеньскі путч. Аднак кіраўніцтва РСФСР на чале з прэзідэнтам Б. Ельцыным і дэмакратычныя сілы Расіі рашуча выступілі супраць ГКЧП. У выніку 21 жніўня путч быў падаўлены. Падаўленне путча прывяло да рэвалюцыйных пераўтварэнняў палітычнай сістэмы: была адменена дзейнасць КПСС і нацыяналізавана ўся яе маёмасць; савецкія рэспублікі абвясцілі пра дзяржаўную незалежнасць, адбыўся распад СССР. Урад М. Гарбачова страціў усякую ўладу і ў снежні 1991 г. спыніў сваё існаванне.

Такім чынам, перабудова 1985 – 1991 гг. прывяла да істотных сацыяль- на-эканамічных і сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў у БССР. Аднак пралікі ў правядзенні рэфармавання, а таксама негатыўныя знешнеэканамічныя фактары прывялі да глыбокага сістэмнага крызісу, страты ўлады КПССКПБ, распаду СССР і набыцця дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

Асноўныя паняцці для засваення

“Хрушчоўская адліга”, ХХ з’езд КПСС, Канстытуцыя СССР 1977 г., Канстытуцыя БССР 1978 г., “развіты сацыялізм”, савецкі народ, “эпоха застою”, індустрыяльная рэспубліка, навукова-тэхнічная рэвалюцыя, Савет народнай гаспадаркі БССР, эканамічная рэформа 1965 г., гаспадарчы разлік, урбанізацыя, навуковыя лабараторыі, навукова-вытворчыя аб’яднанні, перабудова, “курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця”, аварыя на Чарнобыльскай АЭС, галоснасць, з’езд народных дэпутатаў СССР, Беларускі народны фронт, са- цыяльна-эканамічны крызіс 1989 – 1991 гг., Вярхоўны Савет ХІІсклікання, Дэмакратычны клуб, Закон аб мовах 1990 г., жнівеньскі путч, распад СССР.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Якія факты сведчаць аб працэсе паступовай эвалюцыі таталітарнага рэжыму ў СССР да аўтарытарнага пасля смерці І. Сталіна?

2.Што такое “хрушчоўская адліга”? Якія грамадска-палітычныя пераўтварэнні адбываюцца ў СССР і БССР у гэты перыяд?

3.Якія можна вылучыць адрозненні грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. у параўнанні з перыядам “хрушчоўскай адлігі”?

312

4.Які сэнс укладваецца ў паняцце “эпоха застою”? Назавіце адметныя рысы вызначанага перыяду.

5.Як у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. змяняюцца адносіны да праяў іншадумства ў грамадстве ў параўнанні з эпохай сталінізму?

6.Падумайце, у якой ступені пашырыліся правы БССР на міжнароднай арэне ў параўнанні з часамі сталінізму і ў чым захавалася залежнасць ад саюзнай улады?

7.Якія факты сведчаць пра пераўтварэнне БССРу другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. у індустрыяльную рэспубліку?

8.Вызначце адрозненні ў правядзенні індустрыялізацыі ў БССР у перыяд сталінізму і ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

9.Якім чынам змяняецца структура прамысловасці БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.? Назавіце яе асноўныя галіны.

10.Вызначце спецыялізацыю прамысловасці БССР разглядаемага перыяду ў агульнасаюзным падзеле працы. Падумайце, чым можа быць абумоўлена менавіта такая спецыялізацыя.

11.Ахарактарызуйце гаспадарчыя сувязі прамысловых прадпрыемстваў БССР у межах СССР і знешнеэканамічныя сувязі.

12.Якія змены адбываюцца ў развіцці транспартнай сістэмы БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.?

13.Што такое навукова-тэхнічная рэвалюцыя? Пакажыце асаблівасці ажыццяўлення навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР і СССР. Якія можна вылучыць прычыны яе маруднага разгортвання?

14.Ахарактарызуйце асноўныя рэформы ў прамысловасці БССР і СССР

удругой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

15.Дайце агульную характарыстыку развіцця сельскай гаспадаркі БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг.

16.Якія змены ў развіццё сельскай гаспадаркі прынесла касыгінская эканамічная рэформа?

17.Якія пераўтварэнні адбыліся ў сельскай гаспадарцы БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.?

18.Што такое ўрбанізацыя? Якія маштабы меў дадзены працэс ў БССР

уразглядаемы перыяд? Якія яго прычыны?

19.Якія змены адбываюцца ў сацыяльнай структуры грамадства ў БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.?

20.Якія факты адлюстроўваюць паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.?

21.Калі ў эканоміцы БССР і СССР з’явілася сітуацыя “застою”? Назавіце яе прыкметы і прычыны.

313

22.Якія змены адбываюцца ў развіцці агульнаадукацыйнай школы ў БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.?

23.Якія рысы мела развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі ў БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.?

24.Якія галіны навукі ў БССР дасягнулі найбольшых поспехаў у сваім развіцці ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.? Чым можна гэта патлумачыць?

25.Якія тэндэнцыі характарызуюць развіццё мастацкай культуры ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.? Якія змены адбыліся ў дадзенай сферы ў параўнанні з часамі сталінізму?

26.Што такое перабудова? Якімі фактарамі выклікана яе ажыццяўленне?

27.Якія можна вылучыць этапы перабудовы ў СССР і БССР? Дайце іх кароткую характарыстыку.

28.Што такое палітыка галоснасці? Якімі фактарамі было выклікана яе ўвядзенне? Да якіх сацыяльна-палітычных вынікаў яна прывяла?

29.Калі ў СССР пачаўся сістэмны сацыяльна-эканамічны крызіс? Якія яго праявы і прычыны? Якім чынам ён паўплываў на актывізацыю грамадскапалітычнага руху ў СССР і БССР?

30.Калі быў сфарміраваны Вярхоўны Савет БССР ХІІ склікання? Ахарактарызуйце яго склад.

31.Якія змены адбываюцца ў грамадска-палітычным жыцці БССР у 1990 – першай палове 1991 гг.?

32.Што такое жнівеньскі путч? Да якіх сацыяльна-палітычных вынікаў

уСССР і БССР прывяло яго падаўленне?

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Рэабілітацыя ахвяр сталінізму ў БССР у перыяд “хрушчоўскай адлігі”.

2.Удзел БССР у міжнародным жыцці ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

3.Асаблівасці ажыццяўлення навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР.

4.Касыгінская эканамічная рэформа і яе ўплыў на развіццё народнай гаспадаркі БССР.

5.Урбанізацыя ў БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

6.Сістэма вышэйшай адукацыі ў БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

7.Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе вынікі.

8.Станаўленне парламенцкай сістэмы ў БССР у 1989 – 1991 гг.

314

Тэма 24. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця

1.Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

2.Унутрыпалітычнае жыццё ў РБ у 1990-я – 2000-я гг.

3.Знешняя палітыка РБ у 1990-я – 2000-я гг.

4.Сацыяльна-эканамічнае развіццё РБ у 1990-я – 2000-я гг.

5.Адукацыя, навука, культура ў 1990-я – 2000-я гг.

24.1. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Распад СССР актуалізаваў пытанне нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Сярод прадстаўнікоў палітычнай эліты БССР узнікалі рознагалоссі па пытанні аб ступені рэалізацыі суверэнітэту: урад БССР, парламенцкая большасць у Вярхоўным Савеце, кіраўніцтва КПБ выступалі за пашырэнне самастойнасці БССР у межах абноўленага Саюза; апазіцыя БНФ і блізкія да яе сілы з 1990 г. выступалі за поўную дзяржаўную незалежнасць Беларусі і выхад са складу СССР. Праблема дзяржаўнага самавызначэння абвастрылася пасля т.зв. “параду суверэнітэтаў” – абвяшчэння самастойнасці шэрагам саюзных рэспублік вясной – летам 1990 г.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяр-

жаўным суверэнітэце БССР. Згодна з Дэкларацыяй, на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў БССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Разам з тым абвяшчалася імкненне да захавання Саюза на новай аснове.

У канцы 1990 – першай палове 1991 гг. кіраўніцтва СССР і шэрагу саюзных рэспублік, уключаючы БССР, праводзілі падрыхтоўку для заключэння новага саюзнага дагавора. Былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве Беларусі ў розных сферах з іншымі саюзнымі рэспублікамі. Па ініцыятыве М. Гарбачова ў сакавіку 1991 г. у 9 з 15 рэспублік СССР, у тым ліку БССР, быў праведзены рэферэндум, на якім большасць грамадзян выказалася за захаванне Саюза ў абноўленым выглядзе.

Жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве і яго правал паскорылі працэс распаду СССР і адначасова садзейнічалі больш рашучым крокам у накірунку абвяшчэння незалежнасці асобных саюзных рэспублік. 25 жніўня 1991 г. пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Фактычна Беларусь была абвешчана незалежнай дзяржавай. Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць на тэрыторыі БССР.

26 жніўня 1991 г. была прыпынена дзейнасць КПСС-КПБ. Усе міністры ўрада на чале з В. Кебічам заявілі аб сваім выхадзе з партыі. Быў прыняты

315

адпаведны закон аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады, прадпрыемстваў, арганізацый, нацыяналізацыі маёмасці КПБ-КПСС.

19 верасня 1991 г. на 6-й нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь (РБ). Тады ж былі абвешчаны новыя дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – бела-чыр- вона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі “Віскулі”, кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краў-

чук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў

(СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і запрасілі ўступаць у Садружнасць іншыя дзяржавы былога СССР. Да канца 1991 г. да СНД далучыліся яшчэ 8 рэспублік былога СССР – Арменія, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан, Туркменістан, Таджыкістан, Малдова. 25 снежня 1991 г. СССР афіцыйна спыніў сваё існаванне.

Уканцы 1991 – пачатку 1992 гг. быў нададзены статус дзяржаўных рэспубліканскім міністэрствам і ведамствам. Была створана самастойная беларуская армія. Міністэрства замежных спраў Беларусі распачало працу па ўстанаўленні дыпламатычных адносін з іншымі краінамі свету. На працягу кароткага часу Рэспубліка Беларусь была прызнана большасцю дзяржаў свету, у Мінску з’явіліся пасольствы і дыпламатычныя прадстаўніцтвы шэрагу дзяржаў.

Такім чынам, у выніку палітычнага крызісу і распаду СССР у 1990 – 1991 гг. на аснове БССР сфарміравалася незалежная дзяржава– Рэспубліка Беларусь. Закароткі час выключна мірным шляхам яна набыла ўсеасноўныя атрыбутысуверэннайдзяржаўнасці іатрымалаўсеагульнаеміжнароднаепрызнанне.

24.2.Унутрыпалітычнае жыццё ў РБ у 1990-я – 2000-я гг.

Усацыяльна-палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь можна вылучыць два асноўныя перыяды:

1) перыяд парламенцкай рэспублікі (1991 – 1994 гг.); 2) перыяд прэзідэнцкай рэспублікі (з 1994 г.).

У1991 – 1994 гг. Рэспубліка Беларусь уяўляла сабой парламенцкую рэспубліку. Функцыянаванне дзяржаўнай улады адбывалася на аснове Канстытуцыі 1978 г. з прынятымі папраўкамі і дапаўненнямі. Вышэйшым органам заканадаўчай улады з’яўляўся Вярхоўны Савет. Яму належала права прыняцця законаў, ратыфікацыі міжнародных дагавораў, кантролю над усімі дзяржаўнымі структурамі. Старшыня Вярхоўнага Савета лічыўся афіцыйным кіраўніком дзяржавы. Вярхоўны Савет фарміраваў і ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю Савета Міністраў, якібыў вышэйшым органам выканаўчай улады. Таксама Вярхоўны Савет фарміраваў склад цэнтральных органаў судовай улады: Вярхоўнага Суда, Вы-

316

шэйшага гаспадарчага суда. Аналагічная сістэма дзейнічала ў рэгіёнах: мясцовыя Саветы дэпутатаў фарміравалі мясцовыя выканаўчыя камітэты і суды.

У грамадска-палітычным жыцці гэтага перыяду адбываліся наступныя працэсы:

хуткае развіццё перыядычнага друку (найбольш масавымі выданнямі сталі газеты “Народная газета”, “Советская Белоруссия”, “Рэспубліка”, Звязда”);

развіццё шматпартыйнасці: да 1994 г. было афіцыйна зарэгістравана 29 палітычных партый і 7 грамадска-палітычных рухаў (найбольш значнымі палітычнымі сіламі сталі рух БНФ “Адраджэнне”, Партыя камуністаў Беларусі, Аграрная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада); разам з тым большасць партый мелі невялікі колькасны склад і не аказвалі ніякага ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё;

увядзенне спрошчаных форм выезду за мяжу;

беларусізацыя ў розных сферах грамадскага жыцця.

На працягу 1992 – 1994 гг. Вярхоўны Савет стаў арэнай жорсткай палітычнай барацьбы розных груповак па пытаннях эканамічнага жыцця, вызначэння палітычнага ладу дзяржавы, знешняй палітыкі. У гэты перыяд у парламенце склаліся тры асноўныя палітычныя блокі:

“кансерватыўная” большасць, якая падтрымлівала ўрад В. Кебіча;

“дэмакратычная” апазіцыя БНФ і блізкія да яе дэпутацкія групы;

“цэнтрысцкая” група на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Старшынёй Вярхоўнага Савета у верасні 1991 г. быў абраны Станіслаў

Шушкевіч. У сваёй палітыцы ён спрабаваў лавіраваць паміж рознымі палітычнымі групоўкамі, аднак у выніку страціў давер з боку як праўрадавых сіл, так і апазіцыі. З 1993 г. выявіўся канфлікт паміж С. Шушкевічам і кіраўніцтвам Савета Міністраў. У студзені 1994 г. депутаты адклікалі С. Шушкевіча з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета і абралі на яе прадстаўніка парламенцкай большасці Мечыслава Грыба.

Асноўныя рознагалоссі паміж палітычнымі сіламі разгарнуліся наконт пытання аб прыняцці новай Канстытуцыі. Парламенцкая большасць і цэнтрысцкі блок адстойвалі ідэю фарміравання прэзідэнцкай рэспублікі. Апазіцыя БНФ настойвала на захаванні асноў парламенцкай рэспублікі.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую

Канстытуцыю – асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі,

Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай. У Канстытуцыі зафіксаваны шырокія грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды грамадзян, адлюстраваны прынцып падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Уводзілася пасада прэзідэнта, які абвяшчаўся галавой дзяржавы і кіраўніком выканаўчай улады; яму надавалася права фарміравання ўрада і кантролю за асноўнымі дзяржаўнымі структурамі. Разам з тым захоўваліся значныя правы Вярхоўнага Савета, у тым ліку права зацвярджэння

317

ўрада, фарміравання складу вышэйшых органаў судовай улады, манаполія на прыняцце дзяржаўных законаў. Уводзіўся новы вышэйшы орган судовай улады – Канстытуцыйны Суд, які фарміраваўся Вярхоўным Саветам.

Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 19 чэрвеня 1994 г. Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны шэсць чалавек. Асноўнымі канкурэнтамі лічыліся прэм’ер-міністр В. Кебіч і дэпутат А. Лукашэнка. У перадвыбарнай праграме А. Лукашэнкі рабіўся акцэнт на пераадоленне эканамічнага крызісу, сацыяльную справядлівасць, барацьбу з карупцыяй, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва і г.д. Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45 % галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4 % выбаршчыкаў. У наступным туры выбараў, які адбыўся 10 ліпеня, амаль 80 % выбаршчыкаў першым

Прэзідэнтам Беларусі абралі Аляксандра Лукашэнку.

20 ліпеня 1994 г. адбылося ўступленне на пасаду прэзідэнта А. Лукашэнкі. З гэтага часу пачаўся пераход Рэспублікі Беларусь да прэзідэнцкай рэспублікі. Па ініцыятыве прэзідэнта быў сфарміраваны новы Савет Міністраў, зацверджаны Вярхоўным Саветам, на чале з Міхаілам Чыгіром. Да пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная прэзідэнту строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання – т.зв. “вертыкаль”. У 1994 г. быў таксама сфарміраваны вышэйшы орган судовай улады – Канстытуцыйны Суд РБ.

Палітыка прэзідэнта выклікала пераход у апазіцыю БНФ і блізкіх да яе палітычных груповак, а таксама часткі былой парламенцкай большасці Вярхоўнага Савета на чале з М. Грыбам. Важным этапам барацьбы паміж урадавымі коламі і апазіцыяй сталі парламенцкія выбары, прызначаныя на 14 мая 1995 г. Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне ў адзін дзень з парламенцкімі вы-

барамі рэспубліканскага рэферэндуму, які ўключаў 4 пытанні:

аб наданні рускай мове статусу дзяржаўнай нароўні з беларускай;

аб увядзенні новых дзяржаўных сімвалаў (сцяга і герба) Рэспублікі Беларусь;

аб ухваленні курсу на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй;

аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам

увыпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі.

Большасцьграмадзянстаноўчаадказалінаўсечатырыпытаннірэферэндума. У студзені 1996 г. пачаў дзейнасць абраны ў маі – снежні 1995 г. Вярхоўны Савет ХІІІ склікання. У парламенце разгарнулася вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі ўлады (фракцыя “Згода”) і прыхільнікамі апазіцыі, якая ўключала ў сябе прадстаўнікоў Партыі камуністаў, Аграрнай партыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) і інш. У чэрвені 1996 г. прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме, галоўным пытаннем якога павінна было стаць прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі, згодна з якой значна ўзмацня-

318

лася ўлада прэзідэнта і змяншалася ўлада парламента. Прадугледжваліся таксама дадатковыя пытанні:

перанясенне нацыянальнага свята Дня незалежнасці з 27 ліпеня (дня абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.);

права свабоднай куплі-продажу зямлі;

адмена смяротнага пакарання.

Падрыхтоўка да рэферэндума абумовіла абвастрэнне палітычнай канфрантацыі. Апазіцыя ў Вярхоўным Савеце, а таксама Канстытуцыйны Суд спрабавалі абгрунтаваць незаконнасць дадзенага рэферэндума, а таксама арганізаваць імпічмент прэзідэнту ў парламенце; адбываліся дэманстрацыі і сутычкі з міліцыяй прыхільнікаў апазіцыі. Напярэдадні рэферэндума апазіцыю падтрымалі прэм’ер-міністр М. Чыгір і некаторыя іншыя міністры, якія падалі ў ад-

стаўку. У дадзеных умовах 24 лістапада 1996 г. адбыўсядругі рэспубліканскі рэ-

ферэндум. За прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі са змяненнямі і дапаўненнямі прагаласавала каля 70% грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

Уадпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусь пераўтваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, прызначае ўсіх вышэйшых службовых асоб, фарміруе ўрад, падпісвае законы, мае права выдання асобых актаў заканадаўчага характару – дэкрэтаў. На чале заканадаўчай улады знаходзіцца двухпалатны парламент – Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, абраных насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (64 дэпутаты; з іх па 8 абіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 прызначаюцца прэзідэнтам). Палата прадстаўнікоў рыхтуе праекты законаў і прымае іх, Савет Рэспублікі зацвярджае ці адмяняе гэтыя законапраекты. Захавалася права парламента зацвярджэння або вызвалення з пасад членаў Савета міністраў. Змяніўся парадак фарміравання Канстытуцыйнага Суда: з ліку 12 суддзяў 6 прызначаюцца прэзідэнтам, 6 – Саветам Рэспублікі.

Увыніку змяненняў у Канстытуцыі Вярхоўны Савет ХІІІ склікання быў распушчаны. З ліку 110 яго дэпутатаў, якія падтрымалі вынікі рэферэндуму, была сфарміравана Палата прадстаўнікоў І склікання. Апазіцыя адмовілася прызнаваць вынікі рэферэндуму.

Пасля падзей 1996 г. адбывалася паслядоўная стабілізацыя і цэнтралі-

зацыя дзяржаўнай улады. У выніку выбараў у Палату прадстаўнікоў ІІ, ІІІ і ІV склікання ў 2000, 2004 і 2008 гг. у склад парламента ўваходзілі амаль выключна прыхільнікі ўлады. У верасні 2001 г. прэзідэнт А. Лукашэнка быў пераабраны на другі тэрмін у першым туры выбараў. 17 кастрычніка 2004 г. адначасова з парламенцкімі выбарамі праходзіў III рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі, якія адмянялі абмежаванне права займання адной асобай пасады прэзідэнта двума тэрмінамі. На выбарах прэзідэнта ў сакавіку 2006 г. і снежні 2010 г. у адпаведнасці з новымі зменамі ў Канстытуцыі

319

А. Лукашэнка ў трэці і чацвёрты разы балатаваўся на пасаду прэзідэнта і ў абодвух выпадках атрымаў перамогу ў першым туры выбараў.

Пад кіраўніцтвам А. Лукашэнкі ў гэты перыяд змянілася некалькі складаў Савета міністраў, які ўзначальвалі С. Лінг (1997 – 2000 гг.), А. Ярмошын

(2000 – 2001 гг.), Г. Навіцкі (2001 – 2003 гг.), С. Сідорскі (2004 – 2010 гг.),

М. Мясніковіч (з 2010 г.).

Такім чынам, у грамадска-палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь у 1990-я – 2000-я гг. вылучаюцца два этапы, звязаныя з функцыянаваннем парламенцкай і прэзідэнцкай рэспублікі. З сярэдзіны 1990-х гг. назіраецца паступовая стабілізацыя і цэнтралізацыя дзяржаўна-палітычнай улады ў межах развіцця інстытутаў прэзідэнцкай рэспублікі на аснове Канстытуцыі РБ са зменамі і дапаўненнямі 1996 г.

24.3.Знешняя палітыка РБ у 1990-я – 2000-я гг.

Зпрыняццем Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР рэспубліка стала паступова пераходзіць да самастойнага ажыццяўлення знешнепалітычнай дзейнасці. Рэспубліка Беларусь на 2004 г. мела дыпламатычныя адносіны з 160 краінамі свету. У Мінску на гэты год знаходзіліся дыпламатычныя прадстаўніцтвы 35 краін, а таксама 8 консульстваў і 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. Ад пачатку свайго існавання кіраўніцтва Беларусі абвясцілабяз’ядзерны і нейтральныміжнародны статус дзяржавы ішматвектарнуюзнешнююпалітыку.

Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з’яўляецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН. У краіне дзейнічае нацыянальная

Камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Беларусь актыўна ўдзель-

нічае ў працы такіх функцыянальных органаў ААН, як Еўрапейская эканаміч-

ная камісія, Дзіцячы фонд ААН, Канферэнцыя Аб’яднаных Нацый па гандлі і развіцці і інш. У 1992 г. Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарацыю, Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый, якое ўваходзіць

угрупу Сусветнага банка; атрымала статус назіральніка ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, створанай у 1995 г. У Мінску былі адкрыты прадстаўніцтвы шэрагу ўплывовых міжнародных арганізацый.

Сучаснае міжнароднае жыццё вызначае працэс глабалізацыі – фарміравання адзінай глабальнай сусветнай прасторы. У гэтых умовах знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь грунтуецца на прынцыпах шматвектарнасці, развіцця ўсебаковых сувязяў з рознымі дзяржавамі.

Разам з тым прыярытэтным накірункам знешняй палітыкі выступае развіццё супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй і краінамі СНД. Паводле пагаднення аб утварэнні СНД у снежні 1991 г., прадугледжвалася развіццё раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц у галіне палітыкі, эканомікі, культуры і інш. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацый-

320