Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Инж.графика.., Матем..,История..,Химия.. / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
124
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

дзяржаўныя капіталаўкладанні ў меліярацыю, вапнаванне кіслых глеб, паляпшэнне лугоў і пашаў;

змяншэнне рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці калгасаў з боку пар- тыйна-дзяржаўных органаў;

увядзенне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння, арганізацыя прафсаюзаў.

Праведзеныя мерапрыемствы мелі наступныя вынікі:

1) інтэнсіфікацыя аграрнай вытворчасці. На працягу 1965 – 1985 гг. аб’-

ём валавой сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос у 1,6 раза, значна павялічылася ўраджайнасць. Пры гэтым сярэднегадавыя тэмпы росту сельскагаспадарчай вытворчасці складалі 11 – 14 % (у той час як у СССР у цэлым 6 – 13 %);

2) тэхнічная мадэрнізацыя. На працягу 1955 – 1985 гг. колькасць трактароў у калгасах узрасла з 21 тыс. да 131 тыс., грузавых аўтамабіляў – з 16,5 тыс. да 88 тыс., збожжаўборачных камбайнаў – з 8 да 35 тыс.; з’явіліся камбайны на ўборцы бульбы, буракоў, ільну, траў, сельскагаспадарчая авіяцыя і г.д.;

3) электрыфікацыя сельскай гаспадаркі і вёсак. На пачатку 1980-х гг.

механічныя рухавікі забяспечвалі 99 % энергетычных магутнасцей; 4) хімізацыя сельскай гаспадаркі. Колькасць выкарыстаных мінераль-

ных угнаенняў павялічылася за 1960 – 1985 гг. з 952 тыс. да 7,3 млн тон;

5) меліярацыя забалочаных глеб. Асушана каля 30 % агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў;

6) паглыбленне спецыялізацыі сельскай гаспадаркі БССР на такіх галі-

нах, як малочная і мясная жывёлагадоўля, вытворчасць бульбы, ільну і цукровых буракоў;

7) узрастанне колькасці кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы:

на працягу 1960 – 1980 гг. з 14,8 тыс. да 88 тыс. чал.

Аднак ва ўмовах хуткага дэмаграфічнага росту павелічэнне прадукцыі сельскай гаспадаркі ў разліку на душу насельніцтва было нязначным; узровень вытворчасці значна саступаў стандартам эканамічна развітых краін. Да таго ж, звесткі афіцыйнай статыстыкі часта завышаліся; у перыяд “застою” ў сельскай гаспадарцы распаўсюдзіліся прыпіскі, крадзяжы, страты пры транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні прадукцыі. У выніку сельская гаспадарка краіны была не ў стане цалкам забяспечыць патрэбы насельніцтва ў харчаванні; у другой палове 1970-х – першай палове 1980-х гг. значна павялічыўся імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі.

23.2.3. Сацыяльнае развіццё

Індустрыялізацыя і значны эканамічны рост прывялі да істотных змен у сацыяльнай структуры грамадства. Хуткімі тэмпамі ажыццяўлялася ўрбанізацыя. За 1960 – 1985 гг. удзельная вага гарадскога насельніцтва БССР павялічылася з 32% да 62 %.

301

Характэрнай з’явай у дынаміцы сацыяльнай структуры грамадства

з’яўляецца хуткі рост рабочага класа і служачых. Удзельная вага рабочых сярод занятага насельніцтва за 1960 – 1985 гг. павялічылася з 45% да 60 %, служачых – з 14,6 % да 25,4 %. У той жа час удзельная вага калгаснікаў зменшылася за гэты перыяд з 40,4 % да 14,6 %. Разам з тым павялічылася грамадскае значэнне партыйна-дзяржаўнай бюракратыі (наменклатуры). Толькі за 1970 –

1987 гг. партыйна-дзяржаўны апарат павялічыўся з 435 тыс. да 695 тыс. чалавек; расходы на яго ўтрыманне за 1960 – 1985 гг. узраслі ў 3 разы. Абапіраючыся на ўладныя паўнамоцтвы, бюракратычная эліта пашырала свае прывілеі ў сферы медыцынскага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, матэрыяльнага забеспячэння і г.д.

На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва. У перыяд “хрушчоўскай адлігі” быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на аслабленне эксплуатацыі працоўных:

скасаванне крымінальнай адказнасці за парушэнні працоўнай дысцыпліны і абмежаванняў на свабодную змены месца працы (1956 г.);

пераход на 5-дзённы працоўны тыдзень (1957 г.);

устанаўленне мінімальных памераў пенсій (1956 г.);

адмена абавязковых аблігацыйных займаў (1957 г.);

зніжэнне падаткаў з насельніцтва.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва адлюстроўва-

юць наступныя з’явы:

1)Павышэнне рэальных даходаў насельніцтва за 1960 – 1985 гг. у 3 ра-

зы. Характэрнай з’яўляецца тэндэнцыя да ўраўнавання даходаў розных сацыяльных груп працоўных (так, калі ў 1970 г. заработная плата калгаснікаў складала 53 % ад заробкаў рабочых і служачых, то ў 1985 г. – 89 %). Разам з тым сярэдні ўзровень даходаў насельніцтва БССР быў ніжэйшы ў параўнанні

загульнасавецкім (91 % на 1985 г.).

2)Фарміраванне сістэмы гарантаванага пенсійнага забеспячэння: з 1967 г. пенсійнае забеспячэнне стала ўсеагульным.

3)Рост грамадскіх фондаў спажывання: дзяржава аплачвала 2/3 вы-

даткаў грамадзян на жыллё, выплату пенсій, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, культурную сферу і г.д.

4)Рост жыллёва-камунальнага будаўніцтва: за 1956 – 1985 гг. у БССР пабудавана 120 млн м² жылля.

5)Развіццё сістэмы сувязі: рост прадпрыемстваў пошты, тэлеграфа і тэлефона, значнае павелічэнне колькасці персанальных тэлефонных апаратаў, масавае з’яўленне ў побыце радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў.

6)Развіццё сістэмы аховы здароўя. Ужо ў сярэдзіне 1960-х гг. працяг-

ласць жыцця ў БССР складала 73 гады, значна знізілася смяротнасць, павялічыўся прырост насельніцтва.

302

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва, высокі ўзровень рэгулявання дзяржавай сацыяльнага развіцця дазваляюць сцвярджаць пра фарміраванне ў БССР мадэлі “сацыяльнай дзяржавы”. Яе ажыццяўленне прывяло да істотнага змяншэння сацыяльнай напружанасці ў грамадстве. У той жа час узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў БССР, як і ў цэлым у СССР, быў ніжэйшы ў параўнанні з развітымі краінамі Захаду.

23.2.4. Сітуацыя “застою” ў эканоміцы

На мяжы 1970-х – 1980-х гг. у эканоміцы БССР, як і СССР у цэлым, назіралася ўзрастанне праблем, што прывяло да сітуацыі “застою”. Яна характарызавалася наступнымі рысамі:

зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту (у цэлым у СССР у першай палове 1980-х гг. ён склаў 3,6 %, у БССР – 5 % за год);

рост цэн на тавары і паслугі;

рост дэфіцыту прадметаў масавага спажывання.

У гэтых умовах адбывалася замаруджванне росту рэальных даходаў насельніцтва, распаўсюдзіліся крадзяжы, карупцыя, схаванае беспрацоўе, “ценявая эканоміка”. Рост прывілеяў партыйна-дзяржаўнай бюракратыі ў дадзеных умовах прыводзіў да нарастання сацыяльнай напружанасці.

Асноўныя прычыны ўзнікнення “застою” ў эканоміцы:

узрастанне неканкурэнтаздольнасці прадукцыі савецкай вытворчасці на сусветным рынку ва ўмовах маруднага засваення дасягненняў навуковатэхнічнай рэвалюцыі;

вялікія выдаткі на развіццё ваенна-прамысловага комплексу, “гонка ўзбраенняў” ва ўмовах “халоднай вайны”;

значнае падзенне цэн на нафту і газ на сусветным рынку ў першай палове 1980-х гг.

Такім чынам, на працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-хгг. Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-аграрную рэспубліку. Завяршылася індустрыялізацыя, пачалося выкарыстанне ў вытворчасці дасягненняў наву- кова-тэхнічнай рэвалюцыі. Эканамічны рост суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва. Разам з тым да сярэдзіны 1980-х гг. стала заўважным нарастанне эканамічных цяжкасцяў, што было выклікана вычарпаннем рэсурсаў камандна-адміністрацыйнай сістэмы для забеспячэння стабільнага эканамічнага росту.

23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

Развіццё духоўнай сферы беларускага грамадства ў разглядаемы перыяд вызначаецца наступнымі рысамі:

– прыстасаванне да ўмоў індустрыяльнага грамадства;

303

падпарадкаванне афіцыйнай партыйна-дзяржаўнай ідэалогіі;

аслабленне рэпрэсіўнасці з боку дзяржавы;

русіфікацыя адукацыі і культуры.

Ва ўмовах хуткай мадэрнізацыі грамадства адбываюцца істотныя зрухі ў сферы адукацыі. У галіне агульнаадукацыйнай школы была праведзена рэформа, у адпаведнасці з якой базавыя сямігадовыя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя, а сярэднія – у адзінаццацігадовыя (з 1964 г. – дзесяцігадовыя) з вытворчым навучаннем. Базавая агульная адукацыя з’яўлялася абавязковай. Масавы характар стала набываць атрыманне сярэдняй адукацыі: калі ў 1956 – 1960 гг. сярэднюю адукацыю штогод атрымлівала каля 69 тыс. чалавек, то ў 1981 – 1985 гг. – 169 тыс. Адметнымі рысамі ў развіцці агульнаадукацыйнай школы ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. з’яўляліся:

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школ;

павышэнне прафесійнага ўзроўню настаўніцкіх кадраў: удзельная вага настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй павялічылася за 1958 – 1985 гг. з 22 %

да 81,4 %;

станаўленне сістэмы політэхнічнага навучання на базе цеснага спалучэння вывучэння школьных прадметаў і асноў сучаснай вытворчасці.

У прафесійна-тэхнічнай адукацыі стваралася адзіная сістэма прафесій- на-тэхнічных вучылішчаў (ПТВ). У 1970-я гг. ПТВ пераходзяць да падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй. У 1985 г. у БССР дзейнічала 233 ПТВ з 151 тыс. навучэнцаў.

Істотна ўзрасла ў разглядаемы перыяд колькасць устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі: за 1960 – 1985 гг. – з 102 да 139, а колькасць навучэнцаў у іх – з 62,6 тыс. да 160,4 тыс. чалавек.

Развівалася таксама сістэма вышэйшай адукацыі. У 1985 г. у 33 вышэйшых навучальных установах БССР навучалася 182 тыс. студэнтаў. Колькасць выпускнікоў ВНУ павялічылася з 10 тыс. у 1960 г. да 31 тыс. у 1985 г. Па гэтым паказчыку ў разліку на душу насельніцтва рэспубліка займала адно з першых месцаў у Еўропе.

Практычным вынікам развіцця адукацыі ў другой палове 1950-х – пер-

шай палове 1980-х гг. стаў значны рост адукацыйнага ўзроўню насельніцтва.

За 1959 – 1985 гг. удзельнага вага асоб, якія мелі вышэйшую і сярэднюю адукацыю ў структуры насельніцтва павялічылася з 30 % да 66 %. У той жа час меліся і пэўныя негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці адукацыі:

фармалізм у арганізацыі працэсу навучання;

недастатковае фінансаванне адукацыйнай сістэмы;

русіфікацыя адукацыі: у БССР не было ніводнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай навучання; у сярэдзіне 1980-х гг. усяго каля 23 % школ працавалі на беларускай мове (амаль усе ў сельскай мясцовасці).

304

Значныя зрухі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. адбываліся ў сферы навукі. Колькасць навуковых устаноў у БССР за 1956 – 1985 гг. вырасла з 76 да 167. Вядучая роля сярод іх належала навукова-даследчым інстытутам Акадэміі навук БССР. Значна павялічылася колькасць навуковых кадраў: лік навуковых работнікаў у БССР за 1956 – 1985 гг. узрос з 4,4 тыс. да 42,4 тыс. чалавек, з іх кандыдатаў навук – з 1,6 тыс. да 13,1 тыс. чалавек, дактароў навук – са 134 да 1011 чалавек. Станоўчую ролю ў развіцці навукі адыграла спыненне масавых рэпрэсій і рэабілітацыя многіх рэпрэсіраваных у гады сталінізму навукоўцаў.

Ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі, а таксама пачатку навукова-тэхніч- най рэвалюцыі асаблівае значэнне набылі прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі. Найбольшыя дасягненні меліся ў такіх галінах, як матэматычныя навукі (тэорыя лікаў, алгебра, тэорыя інтэгральных ураўненняў, вылічальная матэматыка і г.д.); фізічныя навукі (фізіка элементарных часціц, спектраскапія, люмінесцэнцыя, квантавая электроніка, фізіка плазмы, цвёрдага цела, магнітных з’яў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў і г.д.); хімічныя навукі (хімія прыродных і высокамалекулярных злучэнняў, калоідная і аналітычная хімія); парашковая металургія; тэхнічная кібернетыка; геалогія; біялогія; сельскагаспадарчыя навукі.

Развіццё навукі ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі прыводзіла да ўсталявання цесных сувязяў паміж навукай і вытворчасцю. Да канца 1980-х гг. на прамысловых прадпрыемствах Беларусі налічвалася каля 2 тыс. навуковых лабараторый, у якіх працавала амаль 20 тыс. чалавек. Развіццю інтэграцыі навукі з вытворчасцю спрыяла стварэнне навукова-вытворчых аб’яднанняў. У 1974 г. упершыню ў СССР узнікла аб’яднанне “МАЗ-БПІ”, куды ўвайшлі БелАЗ, МАЗ, Беларускі політэхнічны інстытут. Аднак у цэлым укараненне дасягненняў навукі ў вытворчым працэсе адбывалася павольна. Гэта тлумачылася наступнымі фактарамі:

адсутнасць эканамічных стымулаў з боку прадпрыемстваў і арганізацый ва ўвядзенні новых распрацовак навукоўцаў;

неэфектыўнаясістэмаўкараненнянавуковыхраспрацоваку вытворчасці;

недастатковае фінансаванне навуковых даследаванняў.

Атрымалі сваё развіццё ў разглядаемы перыяд сацыяльна-гуманітар- ныя навукі, у першую чаргу філалогія, літаратуразнаўства, гісторыя, філасофія. Аднак яны ў большай ступені былі падпарадкаваны ідэалагічнаму кантролю з боку партыйна-дзяржаўных органаў улады.

У мастацкай культуры працягваў панаваць сацыялістычны рэалізм, ажыццяўлялася партыйна-дзяржаўная цэнзура. Разам з тым назіралася спалучэнне сацыялістычнага рэалізму з элементамі іншых мастацкіх накірункаў і стыляў. Спыніліся масавыя рэпрэсіі супраць дзеячаў мастацкай культуры, вярнуліся да працы многія рэпрэсіраваныя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Пачалі друкавацца многія раней забароненыя літаратурныя творы.

305

Убеларускай літаратуры захаванне асноўных прынцыпаў сацыялістычнага рэалізму спалучалася з адыходам у дапушчальных межах ад бесканфліктнага адлюстравання рэчаіснасці, сцвярджэннем агульначалавечых маральных каштоўнасцяў, спробамі больш глыбокага пранікнення ў сутнасць сацыяльных працэсаў. Шэрагі Саюза пісьменнікаў БССР за 1959 – 1985 гг. павялічылася з 170 да 364 членаў. Буйнейшымі прадстаўнікамі беларускай літаратуры дадзенага перыяду з’яўляюцца Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Пятрусь Броўка, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, Андрэй Макаёнак, Іван Мележ, Іван Навуменка, Барыс Сачанка, Максім Танк, Іван Чыгрынаў, Іван Шамякін і інш. Асноўнымі тэмамі літаратурнай творчасці сталі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыя Беларусі далёкага мінулага, сучаснае жыццё індустрыяльнага горада і вёскі, ма- ральна-этычныя праблемы жыцця людзей.

Удругой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. атрымала далейшае развіццё беларускае кіно. Кожны год на кінастудыі “Беларусьфільм” выпускалася каля 70 фільмаў розных накірункаў. Мастацкая кінематаграфія была звязана перадусім з развіццём тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны на аснове твораў беларускіх літаратараў.

Разглядаемы перыяд адзначаецца развіццём тэатральнага мастацтва. Колькасць тэатраў у БССР за 1960 – 1985 гг. павялічылася з 11 да 17 (2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных). У рэпертуары тэатраў пераважалі творы беларускіх драматургаў, рускіх і сусветных класікаў, савецкіх аўтараў. Су-

светнае прызнанне атрымала балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кіраўніцтвам В. Елізар’ева.

Музычнае мастацтва адзначаецца перш за ўсё развіццём жанраў сімфоніі і інструментальнай музыкі (кампазітары У. Алоўнікаў, М. Аладаў, А. Багатыроў, І. Лучанок, У. Мулявін, П. Падкавыраў, Я. Цікоцкі). Наладжваецца цеснае супрацоўніцтва з тэатрамі (оперы М. Аладава, Дз. Лукаса, Р. Пукста, Дз. Смольскага, Ю. Семянякі). Кампазітары звяртаюцца да тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны, увасаблення вобразаў рэальных гістарычных асоб. У 1970-я – 1980-я гг. з’яўляюцца новыя тыпы музычных і танцавальных калектываў – ва- кальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”, фальклор- на-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.

Выяўленчае мастацтва характарызуецца спалучэннем панавання сацыялістычнага рэалізму з выкарыстаннем новых мастацкіх прыёмаў. Дамінуючай з’яўлялася тэматычная карціна. Найбольш вядомымі мастакамі гэтага перыяду былі Г. Вашчанка, В. Волкаў, Ф. Дарашэвіч, А. Малішэўскі В. Стальмашонак, М. Савіцкі, В. Цвірко, Л. Шчамялёў і інш. Асноўныя жанры жывапісу:

– батальны (адлюстраванне падзей Вялікай Айчыннай вайны);

– гісторыка-рэвалюцыйны;

– партрэтны;

– гарадскі пейзаж;

306

бытавы жанр;

нацюрморт.

Беларуская графіка прадстаўлена серыямі па гісторыі і сучаснасці, з выкарыстаннем розных прыёмаў (работы У. Басалыгі, С. Геруса, В. Шаранговіча). Дасягненнем скульптурнага мастацтва з’яўляюцца работы З. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава, А. Грубэ, С. Селіханава і інш. Найбольш вядомымі помнікамі беларускіх скульптараў сталі мемарыяльныя ансамблі і комплексы (гарэльефы для манумента Перамогі ў Мінску, комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой” і г.д.).

Значныя змены адбываюцца ў гэты час у архітэктуры. Пачынаецца масавае будаўніцтва жылля; распрацоўваюцца генпланы забудовы гарадоў, у якіх плануецца месца пад цэлыя жылыя раёны і мікрараёны. Распаўсюджваецца буйнапанэльнае будаўніцтва, будаўніцтва буйных прамысловых комплексаў.

Пашыраюцца кнігавыдавецтва і перыядычны друк. Адзначаецца ўзмац-

ненне русіфікацыі ў сферы духоўнай культуры: беларускамоўная друкаваная прадукцыя ў 1985 г. складала ўсяго 32 %.

Пасля смерці І. Сталіна адбылося некаторае аслабленне рэпрэсій у адносінах да рэлігійных арганізацый розных канфесій. У той жа час на працягу разглядаемага перыяду, асабліва падчас праўлення М. Хрушчова, шырока практыкаваліся закрыццё і нават знішчэнне культавых будынкаў, дыскрымінацыя прадстаўнікоў духавенства. Удзел у дзейнасці рэлігійных арганізацый мог стаць істотнай перашкодай у прафесійнай кар’еры.

Такім чынам, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. былі дасягнуты значныя поспехі ў развіцці адукацыі, навукі і культуры, якія адпавядалі стандартам індустрыяльнага грамадства. У той жа час панаванне ка- мандна-адміністрацыйнай сістэмы істотным чынам замаруджвала далейшае развіццё духоўнай сферы жыцця грамадства, садзейнічала аслабленню элементаў нацыянальнай культуры.

23.4. Перабудова ў БССР (1985 – 1991 гг.)

Перыяд 1985 – 1991 гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, адзначаны правядзеннем карэнных сацыяльна-эканамічных і сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў, якія прывялі да ліквідацыі ўлады КПСС, распаду СССР і фарміравання незалежнай беларускай дзяржавы. Дадзены перыяд увайшоў у гісторыю пад назвай перабудовы і супадае па часе з перыядам знаходжання на чале ўлады ў

СССР апошняга генеральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. Правядзенне перабудовы было выклікана абвастрэннем шэрагу сацыяльных праблем:

1) Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання. У СССР уся рэаль-

ная ўлада належала чыноўнікам партыйна-дзяржаўнага апарату. Былі абмежаваны грамадзянскія і практычна адсутнічалі палітычныя свабоды. Фарміраванне індустрыяльнага грамадства, якое суправаджалася агульным павышэн-

307

нем матэрыяльнага, адукацыйнага і культурнага ўзроўню насельніцтва, патрабавала дэмакратызацыі сацыяльна-палітычнай сістэмы.

2)Сацыяльна-эканамічная праблема. Ва ўмовах індустрыялізацыі былі створаны новыя развітыя прадукцыйныя сілы. Далейшае іх развіццё патрабавала актыўнага асваення вынікаў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Вытворчыя адносіны, заснаваныя на строга цэнтралізаванай камандна-адміністрацыйнай сістэме кіравання эканомікай, не адпавядалі гэтым патрэбам, замаруджвалі развіццё тэхнічнага прагрэсу.

3)Нацыянальная праблема. Па меры развіцця нацый ва ўмовах індустрыяльнага грамадства абвастраліся супярэчнасці паміж імперскай палітыкай саюзнага кіраўніцтва і інтарэсамі асобных рэспублік і рэгіёнаў у складзе СССР. Да сярэдзіны 1980-х гг. адбывалася фарміраванне моцных мясцовых нацыянальных эліт (бюракратычных, гаспадарчых, навукова-культурных), а потым адпаведных нацыянальных рухаў, якія выступалі за павышэнне самастойнасці нацыянальных рэгіёнаў у складзе СССР або за стварэнне незалежных дзяржаў.

Ажыццяўленне перабудовы прайшло тры асноўныя этапы.

Першы этап ахоплівае 1985 – 1987 гг. Для яго характэрна арыентацыя на частковае ўдасканаленне існуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы пры захаванні манаполіі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў палітычным жыцці. Дадзены этап перабудовы вызначаўся як “курс на паскарэнне сацыяльна-эка- намічнага развіцця”, канцэпцыя якога была ўхвалена на красавіцкім пленуме ЦК КПСС 1985 г. і ХХVII з’ездзе КПСС 1986 г. Яе галоўнай задачай абвяшчалася тэхнічная мадэрнізацыя эканомікі на аснове дасягненняў навуковатэхнічнай рэвалюцыі, асабліва ў галіне машынабудавання. На аснове дадзенай канцэпцыі былі праведзены наступныя пераўтварэнні:

– павелічэнне фінансавання перспектыўных галін эканомікі;

– пашырэнне гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў шляхам увядзення гаспадарчага разліку і самафінансавання.

Нягледзячы на захаванне штогадовага росту аб’ёмаў вытворчасці, істотнага прагрэсу ў эканамічным жыцці ў выніку рэалізацыі дадзенага курсу не адбылося. Гэта тлумачыцца шэрагам прычын:

– рост інфляцыі;

– аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. і звязаныя з ёй велізарныя матэрыяльныя страты і выдаткі (радыенуклідамі забруджана каля 20 % тэрыторыі БССР, прыйшло ў непрыгоднасць каля 300 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, значная частка насельніцтва была выселена з забруджанай зоны);

– падзенне ў 2 – 3 разы цэн на нафту і газ на сусветным рынку;

– няўменне і нежаданне партыйна-дзяржаўнага апарату выкарыстоўваць новыя метады кіравання эканомікай.

Другі этап перабудовы ахоплівае 1987 – 1989 гг. Ён характарызуецца радыкалізацыяй сацыяльна-эканамічных рэформ і пачаткам правядзення рэ-

308

форм у сацыяльна-палітычнай сферы. Абвяшчаецца пераход да т.зв. “гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму”. У сацыяльна-эканамічнай галіне ў гэты перыяд праводзіліся наступныя рэформы:

увядзенне элементаў рыначнай эканомікі ў сістэме тавараабмену дзяржаўных прадпрыемстваў (прадпрыемствы пастаўлялі на аснове абавязковага дзяржзаказу асноўную частку прадукцыі, астатняя частка магла рэалізоўвацца па свабодных цэнах);

умацаванне гаспадарчага разліку, самафінансавання і самакіравання прадпрыемстваў (прадпрыемствы атрымалі магчымасць самастойна вызначаць колькасць работнікаў, узровень заработнай платы, выбіраць эканамічных партнёраў);

увядзенне элементаў саўдзелу рабочых у кіраванні прадпрыемствамі (права выбараў працоўнымі калектывамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, адказнасць адміністрацыі перад саветамі працоўных калектываў);

стварэнненедзяржаўнагасектараэканомікіўформекааперацыііарэнды;

канверсія вытворчасці ваенна-прамысловага комплекса.

Аднак увядзенне элементаў рыначнай эканомікі праходзіла марудна. Захоўваўся кантроль міністэрстваў і ведамстваў над вытворчасцю. Кааператыўны сектар ва ўмовах высокіх падаткаў і цэн на сыравіну і матэрыялы ўяўляў сабой пераважна спекулятыўны гандаль дэфіцытнымі таварамі. На працягу дадзенага этапу захоўваўся і нават некалькі павялічыўся рост аб’ёмаў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Але негатыўныя фактары, якія мелі месца на першым этапе перабудовы, захаваліся і садзейнічалі нарастанню гаспадарчых цяжкасцяў.

Усацыяльна-палітычнай сферы адбываўся працэс дэмакратызацыі. Яе пачаткам стала абвяшчэнне палітыкі галоснасці на ХІХ партканферэнцыі ў чэрвені 1988 г. Яна ўключала ў сябе наступныя элементы:

– абмежаванне цэнзуры ў сродках масавай інфармацыі, публікацыя раней забароненых твораў, з’яўленне крытычных матэрыялаў у прэсе;

– кампанія па асуджэнні злачынстваў сталінізму, правядзенне масавай рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій;

– легалізацыя дзейнасці незалежных грамадскіх арганізацый. Кіраўніцтва СССР на чале з М. Гарбачовым імкнулася выкарыстаць па-

літыку галоснасці для абмежавання ўплыву той часткі партыйна-дзяржаўнага бюракратычнага апарату, якая выступала супраць правядзення ў краіне сацы- яльна-эканамічных рэформ, абвяшчалася “тормазам перабудовы”.

Утой жа час была абвешчана рэформа сістэмы палітычнай улады. У

канцы 1988 г. у Канстытуцыю СССР унесены папраўкі, у адпаведнасці з якімі вышэйшым органам заканадаўчай улады станавіўся З’езд народных дэпутатаў СССР, які фарміраваў Вярхоўны Савет СССР. Быў прыняты новы выбарчы закон, паводле якога прадугледжваліся свабодныя выбары ва ўсе органы прадстаўнічай улады на альтэрнатыўнай аснове; разам з тым 1/3 месцаў у да-

309

дзеных органах рэзервавалася для прадстаўнікоў дзяржаўных грамадскіх арганізацый. У сакавіку 1989 г. адбыліся выбары ў І З’езд народных дэпутатаў

СССР, 60 дэпутатаў якога былі абраны ад БССР. Пашыраліся ўладныя функцыі Саветаў і іх выканаўчых камітэтаў, яны паступова вызваляліся з-пад апекі партыйных органаў. У галіне міжнароднай палітыкі хутка адбываўся пераход ад канфрантацыі з краінамі Захаду да партнёрскіх адносін, што азначала канец “халоднай вайны”.

Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР на чале з першым сакратаром ЦК КПБ Я. Сакаловым (1987 – 1990 гг.) займала больш кансерватыўныя пазіцыі ў параўнанні з саюзным кіраўніцтвам і крытычна ставілася да хуткіх палітычных пераўтварэнняў. Разам з тым, у БССР, як і ў цэлым у СССР, палітыка галоснасці прывяла да імклівага фарміравання грамадзянскай супольнасці: узнікалі грамадзянскія ініцыятывы, ствараліся дыскусійныя і рабочыя клубы, грамадскія арганізацыі.

Першапачаткова грамадскі рух развіваўся ў рэчышчы падтрымкі перабудовы. Аднак паступова яго радыкальная частка перайшла ў апазіцыю да ўлады. Яе прадстаўнікі ў чэрвені 1989 г. стварылі Беларускі народны фронт (БНФ) з мэтай дасягнення нацыянальна-дзяржаўнага суверэнітэту і паглыблення дэмакратычных пераўтварэнняў у грамадстве.

Трэці этап перабудовы ахоплівае перыяд 1989 – 1991 гг., які можна ахарактарызаваць як крызіс перабудовы. У гэты час у СССР пачынаецца глы-

бокі сацыяльна-эканамічны крызіс. Яго прыкметамі сталі:

значны спад аб’ёмаў вытворчасці ва ўсіх галінах эканомікі (за 1989 – 1991 гг. у цэлым па СССР падзенне нацыянальнага даходу склала 33 %);

хуткі рост цэн, інфляцыя;

узрастанне дэфіцыту на асноўныя тавары (у 1990 г. уводзіцца картачная сістэма на продаж шэрагу прадуктаў);

імклівы рост “ценевай эканомікі”, спекуляцыі.

Прычынамі крызісу сталі:

няўменне бюракратычнага апарату спалучаць метады дзяржаўнага рэгулявання эканомікі з механізмамі рыначнай эканомікі;

распад традыцыйных гаспадарчых сувязяў;

працяглае падзенне цэн на нафту і газ на сусветным рынку. Характэрнай рысай эканомікі БССР у гэты перыяд з’яўляецца адносная

стабільнасць на фоне агульнасавецкай эканомікі. Спад вытворчасці пачаўся толькі ў 1991 г. (за гэты год скарачэнне нацыянальнага прадукту склала 3 %). Ва ўмовах эканамічнага крызісу паўстае пытанне аб неабходнасці новай эканамічнай рэформы.

Паглыбленне сацыяльна-эканамічнага крызісу прывяло да ўздыму гра- мадска-палітычнага руху ў СССР. У розных рэгіёнах краіны адбываліся масавыя выступленні працоўных (забастоўкі, стачкі), дэманстрацыі, мітынгі, якія

310