Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Инж.графика.., Матем..,История..,Химия.. / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
124
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

падтрымку якіх сацыяльных слаёў насельніцтва былі перадусім накіраваны дадзеныя мерапрыемствы?

8.Чаму ў той час, калі ва ўсходняй Беларусі палітыка беларусізацыі ў 1930-я гг. была згорнута, у Заходняй Беларусі яна актыўна праводзілася ў

1939 – 1941 гг.?

9.Якія групы насельніцтва Заходняй Беларусі падлягалі дэпартацыі ў 1940 – 1941 гг.? Чым гэта было выклікана?

10.Ахарактарызуйце вынікі і значэнне далучэння Заходняй Беларусі да БССР і СССР.

11.Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна? Якімі былі суадносіны сіл германскіх і савецкіх войскаў на мяжы БССР напярэдадні вайны?

12.Якія асаблівасці мелі баявыя дзеянні на першым этапе Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі БССР?

13.У якіх мясцовасцях БССР праходзілі найбольш значныя баі ў чэрвені – жніўні 1941 г.?

14.Дайце агульную характарыстыку мабілізацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі БССР на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У якіх рэгіёнах БССР яны праводзіліся найбольш эфектыўна?

15.Якія з’явы грамадскага жыцця ў СССР сведчаць пра ўзмацненне таталітарнага рэжыму падчас вайны?

16.У склад якіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў была ўключана тэрыторыя Беларусі ва ўмовах германскай акупацыі?

17.Якія органы ўлады былі створаны на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах акупацыйнага рэжыму? Чым адрознівалася адміністрацыйная ўлада на тэрыторыях рэйхскамісарыятаў і тылу групы армій “Цэнтр”?

18.Ахарактарызуйце асноўныя мэты германскіх улад, якія яны ставілі пры правядзенні сваёй палітыкі на землях Беларусі.

19.Дайце характарыстыку палітыкі масавых рэпрэсій, праводзімай германскімі ўладамі ў Беларусі ў 1941 – 1944 гг. Чым можна растлумачыць рэпрэсіўны характар нацысцкай улады?

20.Назавіце буйнейшыя канцэнтрацыйныя лагеры на тэрыторыі Беларусі. На якія катэгорыі падзяляліся лагеры?

21.Прывядзіце доказы на карыць таго, што палітыка нацысцкіх улад на тэрыторыі Беларусі мела характар генацыду.

22.Што такое калабарацыя? Якія вы ведаеце плыні ў межах калабаранцкага руху на тэрыторыі Беларусі?

23.Якія мэты мелі перад сабой тыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якія падтрымлівалі акупацыйны рэжым? Назавіце асноўныя арганізацыі беларускай калабарацыі.

24.Калі ў Беларусі ўзніклі падпольныя арганізацыі? Якія асноўныя задачы яны ставілі перад сабой?

281

25.У якіх беларускіх гарадах дзейнічалі найбольш значныя падпольныя арганізацыі? Якіх вы ведаеце дзеячаў антыфашысцкага падполля?

26.Калі адбывалася ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі партызанскіх атрадаў? Якія вы ведаеце найбольш буйныя партызанскія фарміраванні?

27.Калі партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі набыў масавы характар? Чым можна патлумачыць пераход да масавай барацьбы супраць акупантаў?

28.Што такое партызанскія зоны? Назавіце найбольш буйныя сярод іх.

29.Што такое “рэйкавая вайна”? Вылучыце яе асноўныя этапы.

30.Які характар меў антыфашысцкі рух сярод яўрэйскага насельніцтва?

31.Дайце агульную характарыстыку дзейнасці польскага і ўкраінскага падполля на тэрыторыі Беларусі ў 1941 – 1944 гг.

32.Якую ролю адыграў антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў агульным кантэксце Вялікай Айчыннай вайны?

33.Калі пачалося выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі? Якія раёны першымі былі вызвалены войскамі Чырвонай арміі?

34.Калі пачалося правядзенне аперацыі “Баграціён”? Якімі былі суадносіны сіл на савецка-германскім фронце напярэдадні яе правядзення?

35.Назавіце асноўныя падзеі, звязаныя з правядзеннем аперацыі “Баграціён”. Якія страты панесла германскае войска ў яе выніку?

36.Укажыце вынікі правядзення аперацыі “Баграціён”. Калі нямецкафашысцкія войскі канчаткова былі выгнаны з тэрыторыі Беларусі?

37.Калі скончыліся Вялікая Айчынная і Другая сусветная вайна? Якімі былі іх вынікі?

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Удзел беларускага насельніцтва ў Другой сусветнай вайне ў верасні

1939 г.

2.Дэпартацыі насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1940 – 1941 гг.

3.Абарона Брэсцкай крэпасці.

4.Абарона Магілёва войскамі Чырвонай арміі ў ліпені 1941 г.

5.Генацыд яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1941 –

1944 гг.

6.Беларуская калабарацыя ў 1941 – 1945 гг.

7.Дзейнасць мінскага партыйнага падполля ў 1941 – 1944 гг.

8.Партызанскія зоны: фарміраванне і функцыянаванне.

9.Армія Краёва на тэрыторыі Беларусі.

10.Аперацыя “Баграціён” і “рэйкавая вайна”.

282

МОДУЛЬ 5. БЕЛАРУСЬ У ПАСЛЯВАЕННЫ ПЕРЫЯД (ДРУГАЯ ПАЛОВА XX – ПАЧАТАК XXI стст.).

СТАНАЎЛЕННЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ

Тэма 22. БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.

1.Аднаўленне эканамічнай сістэмы.

2.Палітычная сістэма.

3.Адукацыя, навука, культура.

Летам 1944 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі была адноўлена бальшавіцкая ўлада. Паводле дагавору аб мяжы паміж СССР і ўтворанай у 1945 г. Польскай народнай рэспублікай 16 жніўня 1945 г. тэрыторыя Беласточчыны была аддадзена Польшчы.

22.1.Аднаўленне эканамічнай сістэмы

Увыніку вайны эканоміка Беларусі панесла цяжкія страты:

насельніцтва скарацілася прыблізна на 2 млн 200 тыс. чалавек;

цалкам або часткова былі разбураны 209 гарадоў, 9200 сёл і вёсак;

на 85 % скарацілася колькасць прамысловых прадпрыемстваў, на 98 % – электрастанцый, вялікія страты панёс транспарт;

у сельскай гаспадарцы на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на 50% – пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61 % – коней, на 89 % – свіней, амаль цалкам знішчана аграрная тэхніка.

Аднаўленне эканомікі БССР адбывалася ў два этапы:

1) 1943 – 1945 гг. (ва ўмовах вядзення вайны); 2) другая палова 1940-х – пачатак 1950-х гг. (пасляваенны перыяд).

Першы этап характарызаваўся ў першую чаргу арганізацыяй гаспадаркі на патрэбы вядзення вайны. Таму галоўная ўвага надавалася аднаўленню цяжкай прамысловасці і транспарту.

З заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны пачаўся другі этап аднаўлення эканомікі. Яго пачатак вызначыла пастанова Дзяржаўнага камітэта абароны

СССР ад 26 мая 1945 г. “Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў”. Аднаўленне эканомікі мела свае асаблівасці ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Прамысловасць

Аднаўленне прамысловасці БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. адбывалася хуткімі тэмпамі. Яно разглядалася як працяг індустрыялізацыі. Але калі да вайны галоўная ўвага надавалася лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай вытворчасці, то з сярэдзіны 1940-х гг. ставілася задача ства-

283

рэння ў БССР буйной цяжкай прамысловасці (машынабудавання, металаапрацоўкі, энергетыкі). На ажыццяўленне дадзенай мэты выдзяляліся значныя сродкі з саюзнага бюджэту. Для аднаўлення старых і будаўніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў СССР накіроўваліся неабходнае абсталяванне, сыравіна, кваліфікаваныя рабочыя кадры.

Крыніцы прамысловага будаўніцтва ў другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. былі тыя ж, што і ў 1930-я гг. (перацягванне сродкаў з сельскай гаспадаркі, прымусовыя ўнутраныя пазыкі, даходы ад “лагернай эканомікі”, жорсткая эксплуатацыя рабочых). У разглядаемы перыяд з’явілася новая крыніца сродкаў на развіццё прамысловасці – рэпарацыі з краін, якія пацярпелі паражэнне ў Другой сусветнай вайне. Рэпарацыі спаганяліся ў трох формах: прамысловае абсталяванне, таварныя пастаўкі прадукцыі, праца ваеннапалонных і інтэрніраваных.

Увыніку да канца чацвёртай пяцігодкі (1950 г.) аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі павялічыўся на 15 % у параўнанні з 1940 г. Былі цалкам адноўлены паліўна-энергетычная база прамысловасці і транспартная сістэма.

Удругой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. істотна змянілася структура беларускай прамысловасці. Значна ўзрасла доля машынабудаўнічай і ме-

талаапрацоўчай вытворчасці, электраэнергетыкі. З’явіліся новыя буйныя прадпрыемствы: Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мін-

скі мотавелазавод і інш. У гэты перыяд пачала фарміравацца спецыялізацыя БССР як “зборачнага цэха” ў эканоміцы СССР. У той жа час значна знізілася ўдзельная вага харчовай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай вытворчасці (аб’ём прадукцыі вытворчасці ў гэтых галінах на пачатак 1950-х гг. заставаўся ніжэйшым заўзровень 1940 г.).

Пасляваеннае аднаўленне эканомікі суправаджалася цяжкім матэрыяльным становішчам працоўных. Заработная плата была нізкай; шырока ўкаранялася стаханаўская сістэма; цяжкімі былі жыллёвыя ўмовы. Да 1947 г. існавала картачная сістэма размеркавання прадуктаў. Да канца 1940-х гг. дзейнічала крымінальная адказнасць за самавольны адыход з прадпрыемстваў, прагулы, спазненні на працу, што каралася да 5 – 8 гадоў пазбаўлення волі ў ГУЛАГу.

Зканца 1940-х гг. назіралася некаторае павышэнне заработнай платы і пенсій, зніжэнне цэн, пэўнае паляпшэнне жыллёвых умоў. Аднак рэальная заработная плата працоўных на пачатку 1950-х гг. заставалася ніжэйшай у параўнанні з даваенным узроўнем.

Сельская гаспадарка

У сельскай гаспадарцы БССР пасляваеннага перыяду існавалі пэўныя рэгіянальныя адрозненні: ва ўсходняй частцы была цалкам адноўлена калгас- на-саўгасная сістэма, у заходняй да канца 1940-х гг. пераважалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі адбывалася значна больш павольна, чым у прамысловасці. Па стане на 1950 г. пасяўныя плошчы ў параўнанні з

284

даваенным узроўнем склалі 94,3 %, пагалоўе буйной рагатай жывёлы – 96,5 %, коней – 62 %, свіней – 64,4 %, авечак – 55 %. На нізкім узроўні знаходзіліся ўраджайнасць, прадукцыйнасць жывёлы. Прычынамі маруднага раз-

віцця сельскай гаспадаркі з’яўляліся:

значны недахоп тэхнікі, працоўнай жывёлы, а таксама кваліфікаваных працоўных кадраў у калгасах і саўгасах;

малая матэрыяльная дапамога з боку дзяржавы;

вялікія аб’ёмы абавязковых паставак сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржаве па заніжаных закупачных коштах;

адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці калгаснікаў у выніках сваёй працы.

Сацыяльна-эканамічнае і прававое становішча калгаснікаў у разгляда-

емы перыяд характарызавалася наступнымі рысамі:

надзвычай нізкі ўзровень аплаты працы (на 1948 г. толькі 6 % калгаснікаў атрымлівалі грашовую зарплату, астатнія атрымлівалі або намінальную натуральную плату, або зусім нічога);

адсутнасць пашпартоў, пенсіённага забеспячэння, сацыяльнага страхавання;

рэпрэсіі за парушэнні калгаснага парадку: у 1947 г. быў адноўлены даваенны “закон аб трох каласках”; у 1948 г. выдадзены закон, які прадугледжваў высяленне ў аддаленыя раёны дзяржавы на тэрмін да 8 гадоў тых калгаснікаў, якія ўхіляліся ад працы.

У такіх умовах фактычна адзінай крыніцай існавання калгаснікаў станавілася падсобная гаспадарка. Аднак асабістыя гаспадаркі павінны былі выконваць абавязковыя пастаўкі дзяржаве пэўнай колькасці малака, мяса, яек і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама абкладаліся вялікімі грашовымі падаткамі. Невыкананне паставак і нявыплата падаткаў караліся вялікімі штрафамі. У выніку многія сем’і калгаснікаў знаходзіліся ў стане паўгалоднага існавання.

З 1950 г. пачало праводзіцца аб’яднанне дробных калгасаў у буйныя,

атаксама перасяленне сельскіх жыхароў з дробных вёсак і хутароў у буйныя пасёлкі.

У заходняй частцы БССР на мяжы 1940-х – 1950-х гг. была праведзена масавая калектывізацыя. Яна праводзілася тымі ж сродкамі і метадамі, што і на ўсходзе ў 1930-я гг. Аднак яна была ажыццёўлена хутчэй, чым на ўсходзе. Калі на пачатку 1949 г. у калгасах знаходзілася 6,8 % заходнебеларускіх сялян, то на канец 1952 г. – 95 %. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі суправаджалася раскулачваннем: толькі ў 1952 г. у Казахстан і Сібір было выселена каля 10 тыс. сялянскіх сем’яў.

Такім чынам, на працягу другой паловы 1940-х – пачатку 1950-х гг. адбывалася аднаўленне разбуранай падчас Вялікай Айчыннай вайны эканомікі. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць, што суправаджалася фар-

285

міраваннем новых галін: машынабудавання, металаапрацоўкі. Марудна праходзіла аднаўленне сельскай гаспадаркі, што тлумачылася падпарадкаваным становішчам аграрнага сектара ў адносінах да прамысловасці ва ўмовах камандна-адміністрацыйнай сістэмы.

22.2. Палітычная сістэма

Завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны суправаджалася аднаўленнем таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР. Галоўную ролю ў яго ўмацаванні адыгрывала партыйная вертыкаль улады; ёй падпарадкоўваліся органы дзяржаўнай улады, якія дзейнічалі паралельна з партыйнымі. Рашэнні партыйных арганізацый з’яўляліся абавязковымі не толькі для ніжэйшых арганізацый партыі, але і для ўсіх дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.

З 1952 г. ВКП(б) была перайменавана ў Камуністычную партыю Са-

вецкага Саюза (КПСС), а КП(б)Б – у Камуністычную партыю Беларусі

(КПБ). Адбываўся хуткі колькасны рост КПБ: з 48 тыс. чалавек у 1946 г. да 145 тыс. – у 1956 г. Партыйнае членства з’яўлялася абавязковай умовай кар’ернага росту і крыніцай сацыяльных прывілеяў. Унутры партыіўмацоўваўся жорсткі цэнтралізм, камандна-іерархічны прынцып узаемаадносін паміж партыйнымі арганізацыямі. Разам з аднаўленнем партыйных арганізацый пасля Вялікай Айчыннай вайны аднавілася дзейнасць Саветаў і іх выканаўчых камітэтаў, а таксама камсамола, прафсаюзаў і іншых афіцыйных грамадскіх арганізацый.

Грамадска-палітычнае жыццё другой паловы 1940-х – пачатку 1950-х гг. характарызавалася бязмежным узрастаннем культу асобы І. Сталіна. Вялізнымі тыражамі выходзілі працы І. Сталіна, ствараліся тысячы гурткоў па вывучэнні яго біяграфіі, праводзіліся масавыя сходы і мітынгі для ўшанаванняІ. Сталіна.

Партыйна-дзяржаўныя ўлады ў БССР жорстка кантраляваліся ў сваёй дзейнасці саюзным кіраўніцтвам. Яно ажыццяўляла прызначэнне на галоўныя кіруючыя пасады ў рэспубліцы. Пры гэтым перавага аддавалася кадрам з іншых саюзных рэспублік. Першымі сакратарамі ЦК КПБ гэтага перыяду з’яўляліся П.К. Панамарэнка (1938 – 1947 гг.); М.І. Гусараў (1947 – 1950 гг.); М.С. Патолічаў (1950 – 1956 гг.). Усе яны былі рускімі сталіністамі і да свайго прызначэння на дадзеныя пасады не мелі ніякага дачынення да Беларусі.

У гэты перыяд БССР пачала фармальна выступаць як суб’ект міжнароднай палітыкі. У 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Яна была прынята ў гэтую арганізацыю разам з Украінскай ССР у сувязі з прызнаннем значных людскіх і матэрыяльных страт, панесеных Беларуссю і Украінай у вайне з фашызмам. У 1944 г. ва ўрадзе БССР быў створаны Народны камісарыят (з 1946 г. – Міністэрства) замежных спраў.

Членства БССР у ААН адкрыла для яе перпектыву далучэння да дзейнасці шэрагу спецыялізаваных міжнародных устаноў: Сусветнай арганізацыі аховы

286

здароўя, Міжнароднай арганізацыі працы, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) і інш. БССР прымала ўдзел у заключэнні мірных дагавораў з краінамі, якія ваявалі з СССР у Другой сусветнай вайне. Яна атрымлівала ў 1946 – 1947 гг. матэрыяльную дапамогу па праграме Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый (ЮНРРА).

Разам з тым адсутнічала заканадаўчае размежаванне паўнамоцтваў у знешнепалітычнай сферы паміж СССР і саюзнымі рэспублікамі. Фактычна ўся міжнародная дзейнасць урада БССР строга кантралявалася саюзнымі органамі ўлады. Адмоўны ўплыў на развіццё міжнародных кантактаў БССР меў пачатак “халоднай вайны” паміж СССР і заходнімі дзяржавамі на чале з ЗША. Вырашальнай акалічнасцю, якая абумовіла наданне знешнепалітычных функцый урадам БССР і іншых саюзных рэспублік, з’яўляўся палітычны разлік кіраўніцтва СССР у выкарыстанні іх для ўмацавання міжнароднага ўплыву.

Значнай з’явай грамадска-палітычнага жыцця БССР другой паловы 1940-х – пачатку 1950-х гг. было правядзенне масавых рэпатрыяцый насельніцтва. У Беларусь, згодна з міжнароднымі пагадненнямі, вярталіся былыя ваеннапалонныя, асобы, прымусова вывезеныя на працу ў Германію, былыя калабаранты. Многія з іх скіроўваліся ў спецлагеры НКВД і лагеры ГУЛАГ. Паводле пагаднення паміж урадамі БССР і Польшчы 1944 г., праводзілася перасяленне асоб, якія дэкларавалі сябе палякамі, з БССР у Польшчу і асоб беларускай нацыянальнасці – з Польшчы ў БССР. У выніку на працягу 1944 – 1948 гг. з БССР у Польшчу выехала 274 тыс. чалавек, а ў БССР перасялілася з Польшчы 36 тыс.

Умацаванне таталітарнага рэжыму суправаджалася працягам палітыкі рэпрэсій. Хваля масавых рэпрэсій пракацілася ў БССР у 1944 – 1947 гг.: яна была скіравана супраць былых калабарантаў, а таксама тых, хто падазраваўся, часта беспадстаўна, у супрацоўніцтве з германскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У далейшым рэпрэсіі закранулі розныя слаі насельніцтва, пераважна сялян, якіх абвяшчалі “кулакамі”, інтэлігенцыю, духавенства. На пачатак 1950-х гг. у сістэме ГУЛАГа знаходзілася звыш 100 тыс. жыхароў Беларусі. Рэпрэсіі закранулі і многіх кіруючых работнікаў. З канца 1940-х гг. праводзілася афіцыйная кампанія барацьбы з “касмапалітызмам”, накіраваная перадусім супраць інтэлігенцыі. У краіне панавала атмасфера страху, падазронасці; масавай з’явай былі даносы.

Палітыка сталінскага рэжыму выклікала супраціўленне з боку розных слаёў насельніцтва, асабліва сялян і інтэлігенцыі. Антыўрадавы рух ажыццяўляўся ў дзвюх формах – узброенай і мірнай.

Узброены антыўрадавы рух уключаў у сябе некалькі плыняў:

фарміраванні, якія арыентаваліся на стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы (дзейнічалі пераважна ў заходняй частцы БССР);

польскае падполле, галоўнай сілай якога выступала Армія Краёва, зарыентаванае на аднаўленне польскай дзяржавы ў межах 1939 г. (дзейнічала

ўзаходняй частцы БССР);

287

фарміраванні Украінскай паўстанцкай арміі, якія арыентаваліся на стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы з уваходжаннем у яе склад тэрыторыі Палесся (дзейнічалі на поўдні БССР);

літоўскія фарміраванні, якія арыентаваліся на стварэнне незалежнай літоўскай дзяржавы з уключэннем у яе склад шэрагу паўночна-заходніх тэрыторый Беларусі (дзейнічалі ў паўночна-заходняй частцы БССР);

узброеныя фарміраванні без пэўнай палітычнай арыентацыі; нярэдка іх дзейнасць мела паўкрымінальны або чыста крымінальны характар.

Узброеныя антыўрадавыя арганізацыі праводзілі дыверсійныя акцыі, ажыццяўлялі тэрарыстычныя акты супраць прадстаўнікоў улады, займаліся антыўрадавай прапагандай, часамі ўступалі ва ўзброеныя сутычкі з міліцыяй. Некаторыя з іх падтрымлівалі сувязь з разведкамі заходніх краін. Аднак у выніку дзеянняў органаў дзяржаўнай бяспекі і міліцыі да сярэдзіны 1950-х гг. узброеныя антыўрадавыя фарміраванні былі цалкам ліквідаваны.

У другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі падпольныя арганізацыі, якія арыентаваліся на мірныя формы ба-

рацьбы са сталінскім рэжымам. Яны ствараліся пераважна прадстаўнікамі студэнцкай і навучэнскай моладзі. У 1946 – 1947 гг. дзейнічалі падпольныя арганізацыі ў Баранавічах, Брэсце, Слоніме, Жыровічах, Ганцавічах, якія аб’яд-

ноўваў Цэнтр беларускага вызваленчага руху. У 1946 – 1947 гг. сярод наву-

чэнцаў педагагічных вучылішчаў Глыбокага і Пастаў існавала падпольная арганізацыя Саюз беларускіх патрыётаў; у 1947 г. у Мінску, Маладзечанскай і Пінскай абласцях дзейнічала група “Свабодная Беларусь” і інш. Дадзеныя арганізацыі выступалі за стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы, развіццё беларускай мовы і культуры, дэмакратызацыю грамадска-палітычнага жыцця. Яны праводзілі антыўрадавую прапаганду сярод насельніцтва, аднак пры гэтым адмаўлялі ўзброеныя метады барацьбы. Да пачатку 1950-х гг. усе падпольныя арганізацыі былі выкрыты органамі дзяржбяспекі, а іх удзельнікі асуджаны на вялікія тэрміны пазбаўлення волі ў лагерах ГУЛАГ.

Такім чынам, другая палова 1940-х – пачатак 1950-х гг. характарызаваліся ўмацаваннем таталітарнага рэжыму ў БССР. Узмацнялася цэнтралізаваная іерархічная партыйна-дзяржаўная сістэма ўлады, якая шырока выкарыстоўвала палітычныя рэпрэсіі і паспяхова падаўляла антыўрадавы рух. У гэты перыяд БССР атрымала фармальны статус суб’екта міжнародных адносін, пачала ажыццяўляць знешнепалітычную дзейнасць.

22.3. Адукацыя, навука, культура

На працягу разглядаемага перыяду адбывалася аднаўленне сеткі адукацыйных устаноў, разбуранай падчас вайны. У 1950 г. у БССР налічвалася 11767 агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася каля 1,5 млн вучняў.

288

Характэрнымі тэндэнцыямі гэтага перыяду з’яўляліся:

павелічэнне ўдзельнай вагі сямігадовых і сярэдніх школ; да сярэдзіны 1950-х гг. было ў асноўным рэалізавана ўсеагульнае сямігадовае навучанне;

паляпшэнне якасці настаўніцкіх кадраў (колькасць настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй павялічылася за 1944 – 1955 гг. з 20 % да 50 %);

русіфікацыя школьнай адукацыі (так, калі ў Мінску ў 1944 г. з 28 школ 14 былі беларускамоўнымі, то ў 1952 г. – толькі 9 з 46 школ);

узмацненне сувязі навучання з прапагандай сталінісцкай ідэалогіі.

Адбывалася развіццё прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай

адукацыі. Колькасць тэхнікумаў і вучылішчаў за 1944 – 1955 гг. павялічылася з 66 да 123; колькасць асоб з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй дасягнула да 1957 г. 131 тыс. чалавек. Ішло паступовае развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі. Колькасць асоб з вышэйшай адукацыяй у БССР павялічылася за 1941 – 1957 гг. з 27,7 тыс. да 83,5 тыс. чалавек.

Ускладаных умовах аднаўлялася дзейнасць навуковых устаноў. У 1950 г. у БССР працавала 77 навуковых устаноў, з іх 28 – у Акадэміі навук. Усяго ў 1954 г. у БССР працавала 4,1 тыс. навуковых работнікаў, з іх 125 дактароў і 1354 кандыдаты навук. З’яўленне новых галін гаспадаркі ў пасляваенны час прывяло да развіцця разам з традыцыйнымі ў Беларусі галінамі навук (сельскагаспадарчымі, сацыяльна-гуманітарнымі) фізікі, хіміі, матэматыкі, тэхнічных навук. У той жа час істотным тормазам для развіцця навукі з’яўляўся жорсткі партыйна-дзяржаўны ідэалагічны кантроль і рэпрэсіі ў дачыненні да навукоўцаў. Пры гэтым ідэалогія марксізму-ленінізму распаўсюджвалася не толькі на грамадскія, але і на прыродазнаўчыя навукі. Так, была абвешчана ілжэнавукай генетыка; у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук у 1947 – 1948 гг. быў ліквідаваны адпаведны аддзел, а навукоўцы-генетыкі звольнены, у тым ліку прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак.

Унайбольшай ступені кантроль таталітарнага рэжыму праяўляўся ў мастацкай культуры, дзе працягваў развівацца стыль сацыялістычнага рэалізму.

Літаратурныя творы разглядаемага перыяду вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу, усхваленнем І. Сталіна. Галоўнай тэмай беларускай літаратуры былі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, аднак іх адлюстраванне з’яўлялася павярхоўным, героіка-парадным. Творчасць беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і драматургаў падлягала строгай цэнзуры. Найбольш значнымі прадстаўнікамі беларускай мастацкай літаратуры гэтага перыяду былі К. Крапіва, А. Куляшоў, М. Лынькоў, І. Мележ, М. Танк і інш. Шматлікія беларускія літаратары былі рэпрэсіраваны ў другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. (А. Александровіч, Л. Геніюш, С. Грахоўскі, А. Звонак, С. Шушкевіч і інш.).

Паступова развівалася ў гэты перыяд тэатральнае мастацтва. Аднаві-

лі пасля вайны сваю дзейнасць Беларускі драматычны тэатр імя Я. Купалы, Беларускі дзяржаўны тэатр імя Я. Коласа, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі

289

тэатр оперы і балета БССР і інш. І тут адчуваўся значны ўціск таталітарнага рэжыму. Калі ў 1945 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У тэатральнай сферы праводзілася кампанія “ачышчэння” рэпертуару ад замежных твораў. Узмацнілася цэнзура над рэпертуарам тэатральных пастановак.

Пасля завяршэння вайны назіралася развіццё музычнага мастацтва.

Пачалі функцыянаваць оперны тэатр, кансерваторыя, Белдзяржэстрада, Дзяржаўны народны аркестр БССР, Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР.

У 1952 г. створаны Дзяржаўны народны хор БССР на чале з Г. Цітовічам. У сімфанічнай і інструментальнай музыцы атрымалі вядомасць кампазітары М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Глебаў, Дз. Лукас, Р. Пукст, Я. Цікоцкі і інш.

У жывапісе разглядаемага перыяду стыль сацыялістычнага рэалізму праявіўся перадусім у стварэнні карцін, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны (В. Волкаў, І. Давідовіч, Я. Зайцаў, В. Хрусталёў, Я. Ціхановіч і інш.), індустрыяльна-калгаснаму будаўніцтву (Г.Бржазоўскі, К.Касмачоў і г.д.). Значнае месца займаў таксама пейзажны жанр (В. Бялыніцкі-Біруля, Д. Дурчын, В. Кудрэвіч, В. Цвірка і інш.).

Скульптурнае мастацтва пасляваеннага перыяду адзначалася стварэннем ансамбляў, кампазіцый, груп і бюстаў, найбольш вядомымі аўтарамі якіх былі З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў.

Пасляваенная архітэктура характарызуецца манументалізмам (кампазіцыі праспекта Ф. Скарыны, Прывакзальнай плошчы). Пануе так званы імперскі стыль – сталінскі ампір (найбольш значны прадстаўнік – Г. Лангбард).

Такім чынам, у 1930-я гг. ва ўмовах паскоранай мадэрнізацыі грамадства назіраўся працэс развіцця адукацыі, навукі і розных галін культуры. Разам з тым усталяванне таталітарнага рэжыму істотным чынам тармазіла дадзены працэс у выніку правядзення масавых рэпрэсій супраць інтэлігенцыі, а таксама жорсткага дзяржаўнага кантролюў духоўнай сферы жыцця грамадства.

Асноўныя паняцці для засваення

Аднаўленне эканомікі, буйная цяжкая прамысловасць, рэпарацыі, Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, “зборачны цэх”, калектывізацыя ў Заходняй Беларусі, Камуністычная партыя Савецкага Саюза, Камуністычная партыя Беларусі, культ асобы І. Сталіна, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Міністэрства замежных спраў, “халодная вайна”, рэпатрыяцыя, Цэнтр беларускага вызваленчага руху, Саюз беларускіх патрыётаў, сталінскі ампір.

Кантрольныя пытанні і заданні

1. Якія тэрытарыяльныя змены адбыліся ў БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны? Чым можна патлумачыць гэтыя змены?

290