Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Инж.графика.., Матем..,История..,Химия.. / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
124
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Пасля правядзення паскоранай мабілізацыі і перадыслакацыі з іншых рэгіёнаў некалькіх армій савецкае камандаванне на пачатку ліпеня 1941 г. арганізавала лінію стратэгічнай абароны ўздоўж рэк Заходняя Дзвіна і Днепр. Упартае супраціўленне савецкіх войскаў адбывалася пры пераправе германскіх злучэнняў праз р. Бярэзіну. 6 ліпеня прайшла буйнейшая падчас першага этапа вайны танкавая бітва ў раёне Сянно і Лепеля. З 3 па 27 ліпеня адбывалася абарона Магілёва. Упартыя баі праходзілі ў раёне Віцебска, Оршы, Гомеля. Аднак нямецкім войскам удалося прарваць савецкую абарону і працягваць наступленне. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя БССР апынулася пад кантролем германскіх войскаў. У выніку наступлення германскай арміі на тэрыторыі БССР загінула каля 300 тыс. савецкіх салдат, больш за 1,5 млн трапіла ў палон.

Да ліку прычын, якія абумовілі паражэнні савецкіх войскаў у 1941 г., належаць:

якасная перавага Германіі ў эканамічнай і тэхнічнай сферы (Германія выкарыстоўвала рэсурсы большасці краін Еўропы, якія былі лепш эканамічна

ітэхнічна развітымі ў параўнанні з СССР);

непадрыхтаванасць даваенных дзеянняў лініі новаймяжы СССР1939г.;

стратэгічныя пралікі савецкага камандавання (быў няправільна вызначаны асноўны накірунак наступу германскіх войскаў; панавала дактрына наступальнай вайны, войска не было падрыхтавана да тактыкі абарончых баёў);

масавыя рэпрэсіі супраць каманднага састава войска напярэдадні вайны (у 1941 г. амаль 75 % камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш чым адзін год);

дыпламатычныя пралікі сталінскага кіраўніцтва (разлік быў на тое, што ў хуткім часе Германія не распачне вайну).

У сувязі з пачаткам баявых дзеянняў у БССР, як і ў цэлым у СССР, ад-

бывалася мабілізацыя людскіх і матэрыяльных рэсурсаў на ваенныя патрэбы.

У адпаведнасці з дырэктывай СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. партыйна-дзяржаўным арганізацыям прадпісвалася арганізаваць мабілізацыю людзей у Чырвоную армію, перабудаваць прамысловасць на выпуск ваеннай прадукцыі, правесці эвакуацыю на ўсход вытворчых фондаў, матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, насельніцтва.

Мабілізацыйныя мерапрыемствы ў асноўным праводзіліся ва ўсходняй частцы БССР, паколькі заходняя і цэнтральная частка была за вельмі кароткі тэрмін акупіравана германскімі войскамі. На працягу чэрвеня – жніўня 1941 г. у Чырвоную армію было мабілізавана каля 500 тыс. жыхароў БССР. Дапаможную ролю адыгрывалі знішчальныя батальёны, якія неслі ахову важных аб’ектаў, групы садзейнічання савецкім войскам, атрады і палкі народнага апалчэння, якія налічвалі каля 46 тыс. чалавек. Каля 2 млн чалавек было мабілізавана на будаўніцтва абарончых збудаванняў. Праводзілася масавая работа па зборы матэрыяльных сродкаў на карысць Чырвонай арміі.

271

На прамысловых прадпрыемствах усходніх абласцей БССР адбывалася пераарыентацыя вытворчасці на выпуск ваеннай прадукцыі. Працоўны дзень быў павялічаны да 10 – 12 гадзін у суткі. Ва ўсходняй частцы БССР была праведзена буйнамаштабная эвакуацыя матэрыяльных рэсурсаў і насельніцтва. У выніку яе на ўсход (пераважна ў Паволжа, на Урал і ў Сібір) былі вывезены 124 прамысловыя прадпрыемствы, энергетычныя ўстаноўкі, значная частка сельскагаспадарчай тэхнікі і працоўнай жывёлы, фінансавыя сродкі, культурныя каштоўнасці і інш. Было эвакуіравана каля 1,5 млн жыхароў БССР. Частка прадпрыемстваў, абсталявання і прадукцыі, якія не ўдалося вывезці, знішчалася (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў).

Абарончыя баі на тэрыторыі БССР і мабілізацыйныя мерапрыемствы дазволілі савецкаму кіраўніцтву сканцэнтраваць рэзервы і правесці абарончыя мерапрыемствы на маскоўскім напрамку. У баях пад Масквой у лістападзе – снежні 1941 г. наступленне нямецка-фашысцкіх войскаў было спынена.

Пачатак вайны суправаджаўся ўзмацненнем рэпрэсіўнасці сталінскага таталітарнага рэжыму. Прадстаўнікі вайсковага кіраўніцтва Заходняга фронту на чале з Д. Паўлавым, абвінавачаныя ў “баязлівасці”, былі расстраляны. Паводле загаду партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ад 16 жніўня 1941 г., прадугледжвалася пакаранне смерцю чырвонаармейцаў, якія здаваліся ў палон, дэзерціравалі або “праяўлялі трусасць”, а іх сем’і падлягалі высылцы ў аддаленыя раёны СССР.

Такім чынам, у выніку пачатку Вялікай Айчыннай вайны на працягу чэрвеня – жніўня 1941 г. уся тэрыторыя БССР была захоплена войскамі нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў.

21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі

(1941 – 1944 гг.)

У выніку акупацыі тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі войскамі былі ліквідаваны ўсе інстытуты ранейшай улады і створана новая сістэма органаў улады. Тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад некалькіх адміні- страцыйна-тэрытарыяльных утварэнняў:

Беласточчына і Гродзеншчына былі непасрэдна далучаны да “Трэцяга рэйха”;

паўднёвая частка Беларусі разам з гарадамі Брэст, Пінск, Мазыр уключана ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;

цэнтральная і частка заходняй Беларусі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Остланд” з цэнтрам у Рызе; гэты рэйхскамісарыят падзяляўся на некалькі генеральных акруг: некаторыя раёны паўночна-заходняй Беларусі далучаны да генеральнай акругі “Літва”, на астатняй тэрыторыі ўтворана генеральная ак-

руга“Беларусь”,якаяскладалакаля1/3тэрыторыіБССРіпадзяляласяна11акруг;

усходняя часткаБеларусі ўваходзіла ў складтылугрупыармій “Цэнтр”.

272

Урэйхскамісарыятах і генеральных акругах утваралася грамадзянская адміністрацыя. Вышэйшым органам улады ў генеральнай акрузе з’яўляўся ге-

неральны камісарыят на чале з гаўляйтэрам (у генеральнай акрузе “Бела-

русь” гэтую пасаду займалі В. Кубэ (1941 – 1943 гг.), К. фон Готберг (1943 – 1944 гг.). Генеральныя акругі падзяляліся на акругі і раёны. Адміністрацыйны апарат складаўся ў асноўным з нямецкіх цывільных служачых. У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, валасныя старшыні і сельскія старасты. Іх работу кантралявалі спецыяльна прызначаныя германскія чыноўнікі – “камісары”, “каменданты”, “зондэрфюрэры” і г.д.

Утыле армій “Цэнтр” адміністрацыйныя функцыі выконвалі армейскія палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. Пры іх дзейнічалі мясцовыя цывільныя ўлады.

Узброенай асновай акупацыйнага рэжыму з’яўляліся вайсковыя гарні-

зоны – ахоўныя дывізіі, а таксама каманды жандармерыі, групы тайнай паля-

вой паліцыі, служба бяспекі СД. Асаблівае месца ў сістэме сілавых органаў мелі аператыўныя групы СС, якія непасрэдна падпарадкоўваліся ўладам у Берліне; іх асноўныя функцыі палягалі ў правядзенні карных акцый і знішчэнні яўрэйскага насельніцтва. Дапаможную ролю ў падтрымцы акупацыйнага рэжыму мела паліцыя, створаная з мясцовых жыхароў. Агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на тэрыторыі Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек.

Палітыка германскіх улад на тэрыторыі Беларусі была накіравана на максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краю ў ваеннагаспадарчых мэтах. Акрамя таго, ставілася задача стварэння ўмоў для паступовай германізацыі Беларусі і яе зліцця з “Трэцім рэйхам”. Напярэдадні вайны

ўМіністэрстве акупіраваных зямель Германіі быў распрацаваны план “Ост”, у адпаведнасці з якім прадугледжвалася знішчэнне каля 25 % насельніцтва Беларусі (перадусім яўрэяў), 25 % павінна было быць пераселена за Урал, астатняе насельніцтва меркавалася выкарыстоўваць у якасці рабочай сілы на месцы або ў Германіі.

Для кіравання эканомікай акупіраваных тэрыторый СССР у Берліне быў створаны спецыяльны штаб “Ост”, які ўяўляў сабой шматлікія спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці, а таксама 17 спецыяльных дзяржаўных і прыватных кампаній. Гэтыя арганізацыі праводзілі рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі, нарыхтоўкі сыравіны, кіравалі дзейнасцю прамысловых прадпрыемстваў.

Уперыяд германскай акупацыі на тэрыторыі Беларусі працавала каля 60 прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых звыш 30 чалавек, а таксама значная колькасць дробных і рамесна-саматужных прадпрыемстваў. Большасць асноўных прадпрыемстваў апынулася ў руках германскіх дзяржаўных і акцыянерных арганізацый. Адбывалася пераарыентацыя прамысловых прадпрыемстваў на выпуск прадукцыі ваеннага прызначэння. Аднак прамысловая вытворчасць знаходзілася ў крызіным стане з-за недахопу сыравіны

273

іпрацоўнай сілы. Акупацыйныя ўлады ўвялі прымусовую працоўную мабілізацыю ў прамысловасці, абавязковы ўлік беспрацоўных на біржах працы. Матэрыяльнае становішча рабочых значна пагоршылася: працоўны дзень складаў 10 – 12 гадзін у суткі, частай з’явай былі звышурочныя работы, зарплата была мізэрнай, адбываўся рост цэн, устанаўліваліся высокія падаткі для насельніцтва. У гарадах уводзілася картачная сістэма; здараліся выпадкі голаду

іэпідэмій. Акупацыйныя ўлады дазвалялі дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, аднак на практыцы яго рэалізацыя была абмежаванай.

Усельскай гаспадарцы ўсходняй Беларусі былі захаваны калгасы і саў-

гасы, якія пераймяноўваліся ў абшчынныя гаспадаркі і дзяржаўныя маёнткі.

Калгасная сістэма ўяўлялася больш прыдатнай для выкарыстання сельскагаспадарчых рэсурсаў. У заходняй частцы Беларусі нешматлікія калгасы, утвораныя ў 1939 – 1941 гг., былі распушчаны. Землі і маёмасць, канфіскаваныя ў 1939 – 1941 гг., вярталіся былым уласнікам (аднак на зямельныя ўладанні плошчай звыш 60 га права прыватнай уласнасці не аднаўлялася, былыя гаспадары лічыліся толькі адміністратарамі сваіх маёнткаў). У 1942 – 1943 гг. выдаваліся распараджэнні аб аднаўленні прыватнай уласнасці на зямлю ва ўсходняй Беларусі. Аднак на практыцы аднаасобных прыватных гаспадарак было створана мала. Сялянскія гаспадаркі былі абкладзены вялікімі натуральнымі і грашовымі падаткамі. За невыкананне абавязковых паставак сельскагаспадарчай прадукцыі прадугледжваліся жорсткія пакаранні. Гэта прывяло да значнага падзення аграрнай вытворчасці ў Беларусі.

Ушырокіх маштабах гітлераўскія ўлады вывозілі мясцовае насельніцтва на рабскую працу ў Германію. У 1941 – 1944 гг. на прымусовыя работы было вывезена каля 380 тыс. чалавек.

Для запалохвання мясцовага насельніцтва і барацьбы з антыфашысцкім рухам акупацыйны рэжым праводзіў масавыя рэпрэсіі. На тэрыторыі Беларусі было створана 260 канцэнтрацыйных лагераў, у якіх без суда і вызначэння тэрмінаў зняволення знаходзіліся дзясяткі тысяч чалавек. Яны падзяляліся на лагеры для ваеннапалонных і для цывільнага насельніцтва.

Найбольш цяжкім злачынствам нацызму стаў Халакост – масавае знішчэнне яўрэйскага, а таксама цыганскага насельніцтва. Яўрэяў змяшчалі ў асобыя лагеры – гета. Буйнейшым лагерам на тэрыторыі Беларусі з’яўляўся Трасцянец каля Мінска, у якім падчас акупацыі было знішчана 206,5 тыс. чалавек. Вялікія лагеры смерці былі створаны паблізу станцый Лясная і Бронная гара на Брэстчыне, Грэбенеўскі ў Магілёве, Баравуха каля Полацка.

Узонах актыўнага партызанскага руху нацысты праводзілі карныя экспедыцыі, якія суправаджаліся масавым знішчэннем насельніцтва і населеных пунктаў. На працягу 1941 – 1944 гг. было ажыццёўлена 140 карных экспедыцый, спалена разам з жыхарамі 628 вёсак. Усяго падчас акупацыі на тэрыторыі БССР загінула звыш 1 млн 400 тыс. цывільнага насельніцтва і каля 810 тыс. ваеннапалонных.

274

Германскія цывільныя ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок частку мясцовага насельніцтва. З гэтай мэтай заахвочвалася прыцягненне мясцовых жыхароў у адміністрацыйныя органы, аднаўлялася дзейнасць рэлігійных устаноў, дазвалялася навуковая і культурная дзейнасць, арганізоўваліся беларускамоўныя школы (у генеральнай акрузе “Беларусь”).

Супрацоўніцтва насельніцтва акупіраваных тэрыторый з нямецка-фашысц- кіміўладамі атрымала назву калабарацыя. У яе межах існавалі розныя плыні.

Беларуская калабарацыя была прадстаўлена такімі арганізацыямі, як

Беларуская народная самапомач, Саюз беларускай моладзі і інш. У іх удзельні-

чалі пераважна прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху, якія разлічвалі на стварэнне беларускай дзяржаўнасці пад пратэктаратам Германіі. У снежні 1943 г. з дазволу германскіх улад была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР) – прадстаўнічы орган беларускіх нацыянальных арганізацый пры адміністрацыі генеральнай акругі “Беларусь” на чале з Радаславам Астроўскім. Беларускія калабаранты актыўна ўдзельнічалі ў фарміраванні паліцэйскіх батальёнаў і іншых вайсковых адзінак. У сакавіку 1944 г. па ініцыятыве БЦР была абвешчана прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў генеральнай акрузе “Беларусь” у Беларускую краёвую абарону (БКА), якая выкарыстоўвалася германскімі ўладамі як дапаможнае войска. Усяго ў БКА было прыцягнута каля 25 тыс. чалавек. Напярэдадні выгнання германскіх акупантаў беларускія калабаранты пад кантролем нямецкай адміністрацыі 27 чэрвеня 1944 г. правялі ў Мінску т.зв. “Другі Усебеларускі кангрэс”, які прыняў рэзалюцыі аб непрызнанні БССР і неправамоцнасці савецка-польскіх дагавораў, якія датычыліся Беларусі.

Істотнай плынню калабарацыі з’яўлялася дзейнасць расійскіх прафашысцкіх арганізацый, якія ўтваралі вайсковыя адзінкі пераважна з ліку ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі: Руская вызваленчая народная армія, Руская нацыянальная народная армія і інш. Таксама на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі ўкраінскія, літоўскія, латышскія, казацкія, татарскія і іншыя калабаранцкія ваенна-паліцэйскія фарміраванні.

Такім чынам, на працягу 1941 – 1944 гг. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым. Яго спецыфічнымі рысамі з’яўляліся скіраванасць на татальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краю на патрэбы вядзення вайны, а таксама правядзенне масавых рэпрэсій супраць мясцовага насельніцтва, якія мелі характар генацыду.

21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941 – 1944 гг.

Палітыка нямецка-фашысцкіх улад выклікала незадаволенасць большай часткі насельніцтва Беларусі, асабліва ва ўсходняй яе частцы, дзе ўлада належала ваеннаму камандаванню. На тэрыторыі Беларусі разгарнуўся шырокі антыфашысцкі рух, які праходзіў у дзвюх асноўных формах: партызанскі pyx і

антыфашысцкае падполле.

275

Ужо падчас адступлення Чырвонай арміі летам 1941 г. савецкімі пар- тыйна-дзяржаўнымі работнікамі была створана сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Іх галоўнымі задачамі з’яўляліся арганізацыя партызанскіх атрадаў, правядзенне дыверсій і антыфашысцкай прапаганды. Да канца жніўня 1941 г. было створана 378 партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп, у якія ўваходзіла каля 8 тыс. чалавек. Аснову першых партызанскіх і падпольных фарміраванняў складалі чырвонаармейцы, якія трапілі ў акружэнне, савецкія партыйныя і камсамольскія актывісты. Буйнейшай у Беларусі сеткай падпольных арганізацый з’яўлялася мінскае партыйнае падполле на чале з І.К. Кавалёвым, якое актыўна дзейнічала да вясны 1942 г., калі было разгромлена нацысцкімі спецслужбамі. Буйныя падпольныя цэнтры дзейнічалі ў Магілёве, Віцебску, Оршы, Гомелі, Жлобіне, Брэсце, Баранавічах і іншых гарадах. Дзейнічаў падпольны друк, галоўнымі выданнямі якога з’яўляліся газеты “Звязда” і “Чырвоная змена”.

Разам з развіццём падпольнага руху адбывалася ўтварэнне партызанскіх атрадаў. Да ліку буйнейшых з іх належалі:

атрад пад камандаваннем В. Каржа ў Пінскай вобласці;

атрад пад камандаваннем Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага ў Палескай вобласці;

атрад пад камандаваннем М. Шмырова (“Бацькі Міная”) у Віцебскай вобласці;

атрад пад кіраўніцтвам К. Заслонава ў раёне Оршы.

Аднак да канца 1941 г. партызанскі рух не меў масавага характару, адсутнічаў адзіны партызанскі цэнтр. У аснове яго развіцця знаходзілася перакідванне дыверсійных груп з савецкага тылу.

Перамогі Чырвонай Арміі ў бітвах пад Масквой (снежань 1941 г.), пад Сталінградам (лістапад 1942 – люты 1943 гг.) і на Курскай дузе (ліпень

1943 г.) і звязаны з імі пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны на карысць савецкіх сіл выклікалі ўздым партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі. Было адноўлена мінскае партыйнае падполле (у яго складзе за ўвесь час акупацыі знаходзілася звыш 9 тыс. чалавек). У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі здзейснілі шэраг буйных дыверсій на гарадскіх прадпрыемствах і чыгуначным вузле, ажыццявілі забойства гауляйтэра В. Кубэ. Шырокі падпольны рух меў месца ў Віцебску, Магілёве, Гомелі, Брэсце, Обалі, Асіповічах і г.д. Асабліва актыўную дзейнасць падпольшчыкі праводзілі ў накірунку дыверсій на чыгуначных вузлах. Усяго да 1944 г. у антыфашысцкім падполлі ў Беларусі ўдзельнічала каля 70 тыс. чалавек.

Пачынаючы з вясны 1942 г. назіраўся хуткі рост партызанскага руху. Адбывалася аб’яднанне асобных партызанскіх атрадаў у партызанскія брыгады і злучэнні. Першая партызанская брыгада ў Беларусі ўзнікла на тэрыторыі Віцебшчыны пад кіраўніцтвам М. Шмырова. У выніку наступлення войскі Чырвонай арміі на пачатку 1942 г. выйшлі да мяжы БССР і ўступілі ў непасрэднае

276

ўзаемадзеянне з партызанскімі атрадамі М.Шмырова. Утварыўся 40-кіламетро- вы праход у лініі савецка-германскага фронту, т.зв. “Суражскія вароты”, які праіснаваў да верасня 1942 г. Праз яго партызанам перапраўлялася зброя і боепрыпасы, накіроўваліся спецыялісты па вядзенні дыверсій і інш. Развіццю партызанскага руху ў Беларусі садзейнічала актыўная дапамога савецкага тылу.

З мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам, а з верасня 1942 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскагаруху(БШПР),якіўзначаліў другісакратарЦККП(б)БП.Калінін.

У выніку паспяховых баявых аперацый партызанскіх фарміраванняў на некаторых тэрыторыях Беларусі была ліквідавана нацысцкая ўлада і ўтвораны партызанскія зоны. Найбольш буйнымі зонамі былі Акцябрска-Любанская, Барысаўска-Бягомльская, Клічаўская, Полацка-Лепельская, Расонска-Асвей- ская, Івянецка-Налібоцкая і інш. Да канца 1943 г. 20 партызанскіх зон кантралявалі 60 % тэрыторыі БССР. У партызанскіх зонах аднаўлялася бальшавіцкая ўлада; гаспадарчыя рэсурсы падпарадкоўваліся патрэбам барацьбы з германскімі акупантамі. Палітыка генацыду, праводзімая акупацыйнымі ўладамі, садзейнічала росту падтрымкі партызан сярод мясцовага насельніцтва. У 1943 – 1944 гг. партызанскі рух набыў масавы характар. Да лета 1944 г. у складзе партызанскіх фарміраванняў налічвалася каля 370 тыс. чалавек.

Буйнейнай акцыяй партызанскага руху ў Беларусі была т.зв. “рэйкавая вайна” – правядзенне адначасовага масавага разбурэння чыгуначных камунікацый у розных рэгіёнах Беларусі. У ходзе акцыі партызаны разбуралі чыгуначныя шляхі, пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі чыгуначныя станцыі, масты. Былознішчанакаля90%чыгункіБССР.“Рэйкаваявайна”праходзілаўтрыэтапы:

1)жнівень – верасень 1943 г. – акцыя праходзіла ў падтрымку наступлення Чырвонай арміі пад Курскам;

2)друга палова верасня – кастрычнік 1943 г. (“Канцэрт”) – акцыя праходзіла ў падтрымку наступлення Чырвонай арміі ва ўсходніх раёнах Беларусі;

3)чэрвень – ліпень 1944 г. – акцыя праходзіла ў кантэксце падрыхтоўкі

іправядзення аперацыі “Баграціён”.

Важнай часткай антыфашысцкага руху ў Беларусі 1941 – 1944 г. з’яўляўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў правядзенні антыфашысцкай прапаганды ў гета, уцёках з гета, сабатажы лагерных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, узброеных паўстаннях і партызанскім руху.

Акрамя савецкага партызанскага і падпольнага руху, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі таксама іншыя антыфашысцкія арганізацыі.

Актыўна дзейнічала польскае падполле, якое падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Яго буйнейшай арганізацыяй, якая стварыла сетку партызанскіх атрадаў, з’яўлялася Армія Краёва (АК). На тэрыторыі Беларусі найбольш значныя сілы АК знаходзіліся на Навагрудчыне. АК

277

выступала за аднаўленне незалежнасці Польшчы ў межах 1939 г. У 1941 – 1943 гг. польскае падполле знаходзілася ў саюзе з савецкім. Пасля разрыву ў красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам АК перайшла да тактыкі барацьбы супраць “двух ворагаў” – Германіі і СССР. Разам з тым летам 1944 г., у перыяд наступлення Чырвонай арміі, некаторыя атрады АК прынялі ўдзел у баях за Вільню. Усяго ў атрадах Арміі Краёвай у перыяд акупацыі ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 14 тыс. чалавек.

На поўдні Беларусі ў 1942 – 1943 гг. дзейнічалі ўкраінскія партызанскія атрады Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) і т.зв. “бульбаўцаў”, якія наліч-

валі ў гэтым рэгіёне каля 12 тыс. чалавек. Яны выступалі за стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы, у склад якой павінны былі ўвайсці таксама землі паўднёвай Беларусі. Украінскія партызаны вялі ўзброеную барацьбу як супраць германскіх акупантаў, так і супраць савецкіх і польскіх партызан.

На тэрыторыі Беларусі існавалі таксама невялікія антыфашысцкія групы беларускага нацыянальнага руху, але яны не мелі значнага ўплыву.

Такім чынам, у 1941 – 1944 гг. на тэрыторыі Беларусі разгарнуўся шырокі партызанскі і падпольны рух, накіраваны супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. З 1943 г. ён набыў масавы характар і адыграў значную ролю ў разгроме войскаў нацысцкай Германіі.

21.5.Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі

ў1943 – 1944 гг.

З лета 1943 г., пасля Курскай бітвы, савецкія войскі канчаткова завалодалі ініцыятывай у Вялікай Айчыннай вайне. Восенню – зімой 1943 – 1944 гг. адбылося буйнамаштабнае наступленне Чырвонай арміі на тэрыторыі ад Вялікіх Лук да Чорнага мора. У верасні 1943 г. савецкія войскі занялі тэрыторыі на ўсходзе Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. У лістападзе былі ўзяты Рэчыца і Гомель, а ў студзені 1944 г. – Мазыр і Калінкавічы.

Да лета 1944 г. становішча на савецка-германскім фронце склалася на карысць Чырвонай арміі, якая атрымала стратэгічную ініцыятыву. Лінія фронту ў Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, Бабруйска, далей на захад ад Мазыра і па рацэ Прыпяць да Ковеля і ўяўляла сабой выступ, які атрымаў назву “Беларускі балкон”. Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі наступлення Чырвонай арміі ў бок Германіі. Тут была створана моцная сістэма абароны, якую нямецкія ўлады назвалі “Фатэрлянд” (“Айчына”). Абарону ўтрымлівалі 63 дывізіі і 3 брыгады ў колькасці 1,2 млн чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 баявых самалётаў.

У красавіку – маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай арміі распрацаваў план наступальнай аперацыі па выгнанні нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыто-

278

рыі Беларусі, якая атрымала кодавую назву “Баграціён”. Для яе ажыццяўлення прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы I.Баграмян). У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, французскі авіяполк “Нармандыя-Нёман”. Каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў. Агульная колькасць савецкіх войскаў складала 2,4 млн чалавек, 36400 гармат і мінамётаў, 5200 танкаў ісамаходных артылерыйскіх установак і 5300 самалётаў. Такім чынам, перавага Чырвонай арміі ў вайсковай сіле і баявой тэхніцы склалася ў 2– 4 разы.

Аперацыя “Баграціён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пачатак аперацыі супаў па часе з разгромам савецкімі войскамі ў першай палове 1944 г. буйных груповак нямецка-фашысцкіх войскаў пад Ленінградам, у Правабярэжнай Украіне і Крыме, адкрыццём англа-амерыканскімі войскамі ў чэрвені 1944 г. другога фронту супраць Германіі і яе саюзнікаў у Заходняй Еўропе. Наступленне Чырвонай арміі на тэрыторыі Беларусі пачалося ў чатырох асноўных напрамках: віцебскім, багушэўскім, аршанскім, бабруйскім. Актыўную дапамогу савецкім войскам аказвалі партызаны. 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызвалены Віцебск і Жлобін, 27 чэрвеня – Орша, 28 чэрвеня – Магілёў, Асіповічы. 3 ліпеня 1944 г. савецкімі войскамі быў узяты Мінск.

Уходзе аперацыі “Баграціён” было акружана некалькі груповак германскіх войскаў (“Віцебскі кацёл”, “Бабруйскі кацёл”). У “Мінскі кацёл” трапіла 100-тысячная групоўка германскіх войскаў (каля 70 тыс. нямецкіх салдат загінула, каля 35 тыс. здалася ў палон).

Уходзе далейшага наступлення савецкія войскі 4 ліпеня вызвалілі Полацк, 5 ліпеня – Маладзечна, 8 ліпеня – Баранавічы, 9 ліпеня – Навагрудак, 10 ліпеня – Слонім, 14 ліпеня – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна, 28 ліпеня – Брэст. У выніку аперацыі “Баграціён” Чырвоная армія таксама заняла большую частку Літвы, частку Латвіі, усходніх раёнаў Польшчы.

Уходзе праведзенай наступальнай аперацыі ўся тэрыторыя БССР была вернута пад кантроль савецкіх улад. З 110 дывізій і брыгад германскіх войскаў, якія прымалі ўдзел у баях, амаль 70 былі разгромлены, каля 20 знішчаны цалкам.

Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі паспрыяў іншым паспяховым наступальным аперацыям, праведзеным Чырвонай арміяй

івойскамі дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, што прывяло да поўнага разгрому войскаў нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. У 1944 – 1945 гг. у Чырвоную армію было мабілізавана 755 тыс. жыхароў Беларусі; усяго ў Чырвонай арміі ваявала каля 1 млн 300 тыс. беларускіх жыхароў. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі, што азначала канец Вялікай Айчыннай вайны; 2 верасня 1945 г. акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія – так скончылася Другая сусветная вайна.

279

Такім чынам, у выніку паспяховай наступальнай аперацыі “Баграціён” нямецка-фашысцкія войскі былі выгнаны з тэрыторыі Беларусі, і была адноўлена савецкая ўлада.

Вялікая Айчынная вайна і германская акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя страты. Па афіцыйных дадзеных, у Беларусі загінула больш за 2 млн 200 тыс. жыхароў, на 85 – 90 % скарацілася прамысловая вытворчасць, напалову – сельскагаспадарчая вытворчасць.

Асноўныя паняцці для засваення

Другая сусветная вайна, нацызм, “пакт Рыбентропа-Молатава”, паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, Дагавор аб дружбе і граніцы паміж Германіяй і СССР 28 верасня 1939 г., Народны сход Заходняй Беларусі, Катынскі расстрэл, дэпартацыі, “Барбароса”, група армій “Цэнтр”, Заходні фронт, Вялікая Айчынная вайна, антыгітлераўская кааліцыя, абарона Брэсцкай крэпасці, рэйхскамісарыят “Остланд”, генеральная акруга “Беларусь”, генеральны камісарыят, ахоўныя дывізіі, СС, “Ост”, канцэнтрацыйныя лагеры, гета, Халакост, калабарацыя, Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краёвая абарона, партызанскі рух, антыфашысцкае падполле, мінскае партыйнае падполле, партызанскія брыгады і злучэнні, “Суражскія вароты”, Цэнтральны штаб партызанскага руху, Беларускі штаб партызанскага руху, партызанскія зоны, “рэйкавая вайна”, Армія Краёва, Украінская паўстанцкая армія, “Беларускі балкон”, “Фатэрлянд”, аперацыя “Баграціён”, “Мінскі кацёл”.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Калі пачалася Другая сусветная вайна? Якія міжнародныя падзеі ёй папярэднічалі?

2.Што такое “пакт Рыбентропа-Молатава”? Калі ён быў заключаны і што прадугледжвалі яго ўмовы?

3.Калі савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны? Які характар мела наступленне Чырвонай арміі на заходнебеларускіх землях?

4.Якім чынам склаліся межы межы паміж Германіяй і СССР паводле Дагавору аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г.?

5.Калі быў праведзены Народны сход Заходняй Беларусі? Які характар мелі выбары ў склад дадзенага органа? Якія рашэнні былі прыняты падчас яго пасяджэнняў?

6.Калі адбылося юрыдычнае замацаванне Заходняй Беларусі ў складзе БССР і СССР? Чаму савецкі ўрад вырашыў перадаць тэрыторыю Віленшчыны Літве?

7.Якія мерапрыемствы былі праведзены бальшавіцкай уладай у Заход-

няй Беларусі ў сацыяльна-эканамічнай і сацыяльна-культурнай галінах? На

280