Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Инж.графика.., Матем..,История..,Химия.. / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
124
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

49 тыс. студэнтаў і навучэнцаў. На 1941 г. у БССР працавала звыш 27 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Аднак забяспечанасць кадрамі ўстаноў гаспадаркі і культуры заставалася недастатковай. Адмоўную ролю ў галіне адукацыі ігралі рэпрэсіі, ахвярамі якіх сталі шматлікія настаўнікі і выкладчыкі ВНУ і тэхнікумаў.

З другой паловы 1930-х гг. пачала звужацца сфера выкарыстання беларускай мовы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. З восені 1938 г. руская мова была ўведзена як абавязковы прадмет з першага класа. У пачатку 1940-х гг. у большасці гарадскіх школ беларуская мова ўжывалася толькі ў пачатковых класах.

Істотная роля ў працэсе адукацыі адводзілася выхаванню мас у духу ідэалогіі сталінізму. Акрамя адукацыйных устаноў, важнае значэнне ў гэтай справе надавалася клубам, хатам-чытальням, бібліятэкам, разнастайным гурткам, друкаваным выданням, радыё, кіно, мастацкай самадзейнасці і г.д. У 1938 г. у БССР выдавалася 199 газет агульным тыражом амаль 1 млн экзэмпляраў.

Індустрыялізацыя патрабавала адпаведнага навуковага забеспячэння. Адносіны дзяржаўных улад да навуковай сферы мелі дваісты характар: з аднаго боку, улады выдзялялі значныя сродкі на стварэнне навукова-даследчых устаноў і падрыхтоўку навуковых кадраў, з другога – узмацнялася адміністрацыйнае ўмяшанне дзяржаўных органаў у вырашэнне навуковых праблем.

У 1930-я гг. адбывалася пашырэнне Акадэміі навук БССР. З 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў. На Акадэмію навук была ўскладзена задача каардынацыі навукова-даследчай дзейнасці. Навуковыя даследаванні праводзіліся таксама ў ВНУ. Значныя поспехі былі дасягнуты ў гэты час беларускімі навукоўцамі ў галіне біялогіі, хіміі, матэматыкі, фізікі металаў, сельскагаспадарчых навук, археалогіі, этнаграфіі. У 1940 г. у БССР налічвалася 67 навуковых устаноў, у якіх працавала звыш 2200 навуковых супрацоўнікаў. У той жа час на развіццё навукі, асабліва сацыяльна-гума- нітарных дысцыплін, адмоўна ўплываў жорсткі ідэалагічны кантроль, абмежаванне доступу да дасягненняў сусветнай навукі, што нярэдка падмяняла аб’ектыўнае навуковае вывучэнне праблем сцвярджэннем пастулатаў сталінісцкай ідэалогіі. Цяжкія страты беларускай навуцы прынеслі рэпрэсіі 1930-х гг. у адносінах да шматлікіх навукоўцаў, у тым ліку кіраўнікоў Акадэміі навук. Напрыканцы 1930-х гг. даследаванні ў галiне сацыяльна-гуманітарных навук практычна былі спынены. Большасць акадэмічных інстытутаў і іншых навуковадаследчых устаноў працавалі выключна над вузкімі прыкладнымі праблемамі.

Фарміраванне таталітарнага рэжыму аказала істотны ўплыў на развіццё літаратуры і мастацтва ў БССР. Плюралізм ідэй, стыляў і накірункаў, які меў месца ў мастацкай культуры 1920-х гг., быў ліквідаваны. Гэта суправаджалася масавымі рэпрэсіямі ў адносінах да пісьменнікаў, мастакоў, дзеячаў музыкі і тэатра. Тэматыка і змест твораў ва ўсіх галінах мастацкай культуры строга

251

рэгламентаваліся. Афіцыйным мастацкім стылем стаў сацыялістычны рэалізм. Сутнасць яго заключалася ў скіраванасці на ідэалізацыю існуючага ў СССР

грамадскага ладу, гераізацыю дзейнасці бальшавіцкай партыі і яе кіраўнікоў.

Усферы літаратуры былі ліквідаваны ўсе пісьменніцкія арганізацыі, якія ўзніклі ў 1920-я гг. На іх месцы ў 1934 г. быў створаны адзіны Саюз пісьменнікаў БССР, цалкам падкантрольны ўладам, які стаў састаўной часткай Саюза пісьменнікаў СССР. У літаратурных творах усіх пісьменнікаў гэтага перыяду пераважала ідэалізаванае адлюстраванне працэсаў барацьбы бальшавікоў за ўладу, індустрыялізацыі, калектывізацыі, змагання з “ворагамі савецкай дзяржавы”. Найбольш значнымі прадстаўнікамі беларускай мастацкай літаратуры 1930-х гг. з’яўляюцца Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва і інш.

У1930-я гг. пашыралася сетка прафесійных драматычных тэатраў. У 1932 г. узнік Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр у Гомелі (расфарміраваны падчас рэпрэсій у 1937 – 1938 гг.), які ўзначальваў вядомы беларускі тэатральны дзеяч Уладзіслаў Галубок. Рэпертуар тэатральных пастановак падвяргаўся жорсткай цэнзуры з боку партыйна-дзяржаўных органаў улады.

Значнымі падзеямі ў развіцці музычнага мастацтва з’явілася адкрыццё

ў1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, а ў 1933 г. – Беларускага тэатра оперы і балета. У 1937 г. у Мінску пачала працаваць Беларуская дзяржаўная філармонія.

Уразглядаемы перыяд у БССР з’явіўся новы від мастацтва – кіно. У 1928 г. у Ленінградзе была створана кінастудыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, якая напрыканцы 1930-х гг. была пераведзена ў Мінск. Кінематограф стаў гукавым, з’явілася рэспубліканская кінахроніка і фільмы для дзяцей, экранізаваліся літаратурныя творы. Найбольшае значэнне для гэтага перыяду мелі фільмы Ю. Тарыча і У. Корш-Сабліна.

Ужывапісе разглядаемага перыяду стыль сацыялістычнага рэалізму праявіўся перадусім у стварэнні карцін, прысвечаных падзеям, звязаным з устанаўленнем бальшавіцкай улады, і індустрыяльнаму будаўніцтву савецкага часу. Да ліку найбольш значных мастакоў 1930-х гг. можна аднесці І. Ахрэмчыка, У. Волкава, І. Давідовіча, Я. Зайцава, У. Кудрэвіча і інш.

Уархітэктуры ўкараніўся стыль савецкага класіцызму, для якога ха-

рактэрны пампезнасць і гігантаманія, што павінны былі падкрэсліць непарушнасць існуючага рэжыму. Найбольш вядомымі помнікамі дадзенага стылю з’яўляюцца Дом урада, Дом Чырвонай арміі, Акадэмія навук у Мінску.

Такім чынам, у 1930-я гг. ва ўмовах паскоранай мадэрнізацыі грамадства назіраўся працэс развіцця адукацыі, навукі і розных галін культуры. Разам з тым усталяванне таталітарнага рэжыму істотным чынам тармазіла гэты працэс правядзеннем масавых рэпрэсій супраць інтэлігенцыі, а таксама жорсткім дзяржаўным кантролему духоўнай сферы жыцця грамадства.

252

Асноўныя паняцці для засваення

Індустрыялізацыя, калектывізацыя, “лагерная эканоміка”, ГУЛАГ, “стаханаўская сістэма”, пяцігадовыя планы, урбанізацыя, камандна-адміністра- цыйная сістэма, дзяржаўная бюракратыя (наменклатура), інжынерна-тэхніч- ныя рабочыя, калгасы, саўгасы, раскулачванне, машынна-трактарныя станцыі, “закон пяці каласкоў”, таталітарызм, сталінізм, Канстытуцыя БССР 1937 г., “нацыянал-дэмакратызм”, культ асобы І. Сталіна, масавыя рэпрэсіі, ОГПУНКВД, сацыялістычны рэалізм, кіно, савецкі класіцызм.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Што такое індустрыялізацыя? Чаму бальшавіцкія ўлады СССР былі зацікаўлены ў яе паскораным ажыццяўленні?

2.З якімі палітычнымі падзеямі ў СССР быў звязаны пачатак паскоранай індустрыялізацыі? Падумайце, ці існуе сувязь паміж індустрыялізацыяй і ўстанаўленнем таталітарнага рэжыму ў СССР.

3.Якія аб’ектыўныя фактары садзейнічалі ліквідацыі нэпа ў савецкай эканоміцы?

4.Назавіце асноўныя крыніцы правядзення паскоранай індустрыялізацыі ў СССР і БССР.

5.Якім чынам звязаны паміж сабой паскораная індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў СССР?

6.Што такое “стаханаўская сістэма”? З якой мэтай яна ўводзілася на савецкіх прадпрыемствах?

7.Якія галіны прамысловасці вызначылі спецыялізацыю БССР у складзе СССР? Як можна патлумачыць падобную спецыялізацыю?

8.Што такое урбанізацыя? Якім чынам яна ажыццяўлялася ў БССР у

1930-я гг.?

9.Што такое камандна-адміністрацыйная сістэма? Вызначце яе асноўныя рысы.

10.Якія змены адбыліся ў сацыяльнай структуры насельніцтва БССР у

1930-я гг.?

11.Ахарактарызуйце матэрыяльнае становішча працоўных слаёў насельніцтва ва ўмовах паскоранай індустрыялізацыі.

12.Ахарактарызуйце вынікі індустрыялізацыі 1930-х гг. для мадэрнізацыі беларускага грамадства.

13.Што такое калектывізацыя сельскай гаспадаркі? Калі яна пачалася ў БССР? Якія мэты перад ёй ставіліся?

14.Пры дапамозе якіх метадаў ажыццяўлялася калектывізацыя?

253

15.Што такое раскулачванне? З якой мэтай яно праводзілася і якія мела

вынікі?

16.Якімі былі адносіны сялянства да правядзення калектывізацыі?

17.Назавіце асноўныя вынікі масавай калектывізацыі ў БССР, дайце іх кароткую характарыстыку.

18.Якім чынам была арганізавана ўнутраная структура калгасаў? Якім было матэрыяльнае і юрыдычнае становішча калгаснікаў у 1930-я гг.?

19.Падумайце, як калектывізацыя адбілася на развіцці сельскай гаспадаркі БССР.

20.Што такое таталітарызм? Калі пачалося фарміраванне таталітарнага рэжыму ў СССР і БССР?

21.Вызначце асноўныя палажэнні Канстытуцый СССР 1936 і БССР 1937 гг. Наколькі яны адпавядалі існуючай палітычнай рэчаіснасці?

22.Якія з’явы грамадска-палітычнага жыцця БССР 1930-х гг. сведчаць пра фарміраванне таталітарнага рэжыму?

23.Падумайце, чаму партыйна-дзяржаўныя ўлады ў 1930-я гг. адмовіліся ад палітыкі беларусізацыі. Якія гэта мела сацыяльна-палітычныя наступствы?

24.Якія сацыяльныя групы ў першую чаргу станавіліся ахвярамі рэпрэсій 1930-х гг.? Падумайце, чым можна растлумачыць факт, што партыйнадзяржаўныя кіраўнікі ў вялікай колькасці былі рэпрэсіраваны ў гэты час.

25.Якія можна вылучыць асноўныя мэты правядзення масавых рэпрэсій з боку сталінскага рэжыму?

26.Якія фактары спрыялі павелічэнню колькасці адукацыйных устаноў

уБССР у 1930-я гг.?

27.У якіх установах адбывалася развіццё навукі ў БССР у 1930-я гг.?

28.Што такое сацыялістычны рэалізм? Якую ролю ён выконваў у развіцці мастацкай культуры БССР 1930-х гг.?

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай у БССР.

2.Спецыфіка індустрыялізацыі ў БССР: прычыны, вынікі.

3.Матэрыяльнае становішча гарадскога насельніцтва ў БССР у 1930-я гг.

4.Раскулачванне ў БССР: перадумовы, ход, вынікі.

5.Механізмы фарміравання калгасаў у БССР у 1930-я гг.

6.Сталінскія рэпрэсіі ў БССР.

7.Роля беларускага насельніцтва ў камплектаванні лагераў ГУЛАГ.

8.Беларуская навука ва ўмовах сталінскага рэжыму.

254

Тэма 20. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

1.Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі ў 1921 – 1926 гг.

2.Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926 – 1939 гг.

3.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг.

4.Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг.

20.1.Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі

ў1921 – 1926 гг.

Увыніку Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. заходнія землі Беларусі апынуліся ў складзе Польшчы. Канчаткова межы Польскай Рэспублікі на ўсходзе былі ўсталяваны ў 1923 г., калі ў яе склад ўвайшла тэрыторыя Сярэдняй Літвы з Вільняй. Уся тэрыторыя Польшчы падзялялася на ваяводствы, паветы і гміны. Паняцце “Заходняя Беларусь” абазначае тэрыторыю 4 ваяводстваў: Віленскага, Навагрудскага, Беластоцкага і Палескага – з насельніцтвам 3,5 млн чалавек у 1921 г., 5 млн – у 1935 г. Усяго Заходняя Беларусь ахоплівала 24 % тэрыторыі Польскай Рэспублікі і 13 % яе насельніцтва. Афіцыйна з боку ўлад гэтыя землі атрымалі назву “паўночна-ўсходнія крэсы” (ускраіны). Насельніцтва Заходняй Беларусі па сваім складзе было шматнацыянальным: беларусы, палякі, яўрэі, украінцы, літоўцы і інш. Згодна з афіцыйнымі польскімі дадзенымі, каля паловы яго складалі палякі, паколькі падчас перапісаў каталіцызм і польскасць атаясамліваліся. Аднак аб’ектыўнасць такіх дадзеных выклікае сумненні.

Упалітычным жыцці Польскай Рэспублікі ў 1920-я – 1930-я гг. вылучаюць два перыяды:

– 1921 – 1926 гг. – парламенцкая дэмакратыя;

– 1926 – 1939 гг. – аўтарытарны рэжым“санацыі”.

Усакавіку 1921 г. была прынята Канстытуцыя Польскай Рэспублікі. У

адпаведнасці з ёй, Польшча абвяшчалася ўнітарнай парламенцкай рэспублікай. Вышэйшым органам заканадаўчай улады з’яўляўся Нацыянальны сход, які складаўся з дзвюх палат – Сената і Сойма. Дэпутаты сойма выбіраліся на аснове ўсеагульнага, прамога, роўнага выбарчага права пры тайным галасаванні на 5 гадоў; сенат фарміраваўся прадстаўнікамі мясцовых улад. Нацыянальны сход выбіраў прэзідэнта рэспублікі тэрмінам на 7 гадоў і фарміраваў урад, які быў адказны ў сваёй дзейнасці перад соймам. Прэзідэнт валодаў абмежаванымі паўнамоцтвамі. Гарантавалася незалежнасць судовай улады. У Канстытуцыі абвяшчаліся роўнасць усіх грамадзян перад законам, грамадзянскія і палітычныя свабоды. Замацоўваўся дзяржаўны статус польскай мовы. У той жа час абвяшчалася права нацыянальных меншасцяў на адкрыццё ўласных школ і культурна-асветніцкіх устаноў.

Палітычнае жыццё Польскай Рэспублікі ў 1921 – 1926 гг. было нестабільным. У выбраным у 1922 г. сойме была прадстаўлена вялікая колькасць

255

грамадска-палітычных сіл. Улічваючы адказнасць выканаўчай улады перад соймам, гэта прыводзіла да частай змены ўрадаў (у 1922 – 1926 гг. дзейнічала 5 урадаў).

Асноўныя намаганні ўлад на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі скіраваны на паланізацыю краю, што выяўлялася ў наступным:

паланізацыя сістэмы дзяржаўнай адміністрацыі (пры прызначэнні на дзяржаўныя пасады перавага аддавалася асобам польскай нацыянальнасці);

паланізацыя землеўладання (заахвочванне да набыцця зямельных надзелаў выхадцаў з польскіх зямель – асаднікаў);

паланізацыя адукацыі (амаль усе навучальныя ўстановы пераводзіліся на польскую мову навучання);

шырокая дзяржаўная падтрымка каталіцкага касцёла, які лічыўся галоўным носьбітам польскай культуры; дыскрымінацыйныя дзеянні ў адносінах да праваслаўнай царквы (некаторыя праваслаўныя цэрквы пераўтвараліся

ўкаталіцкія, а іх землі канфіскоўваліся);

шырокая прапаганда польскага характару краю праз дзяржаўныя, рэлігійныя, адукацыйныя ўстановы, сродкі масавай інфармацыі.

Грамадска-палітычнае жыццё Заходняй Беларусі першай паловы 1920-х гг. характарызуецца барацьбой паміж рознымі палітычнымі партыямі і групоўкамі, галоўную ролю сярод якіх адыгрывалі польскія партыі. Усе іх можна падзяліць на тры асноўныя блокі:

правацэнтрысцкі: у ім галоўнае месца займалі Партыя нацыянальнай дэмакратыі (эндэкі) і Партыя хрыціянскай дэмакратыі (хадэкі), якія высту-

палі за захаванне асноў існуючага грамадскага ладу і правядзенне палітыкі жорсткай паланізацыі;

левацэнтрысцкі: галоўнае месца займалі Польская партыя сацыялістычная (ППС) і “Вызваленне”, якія выступалі за правядзенне сацыяльных рэформ у накірунку дэмакратычнага сацыялізму, дапускалі супрацоўніцтва з беларускім і яўрэйскім нацыянальным рухам;

леварадыкальны: галоўнае месца займала Польская камуністычная рабочая партыя, якая выступала за пераўтварэнне Польшчы ў дзяржаву савецкага ўзору ў саюзе з СССР, прызнавала права БССР на заходнебеларускія землі.

Працягвалі дзейнічаць яўрэйскія палітычныя партыі (Бунд, Паалей-Цыён і інш.). На Палессі функцыянавалі ўкраінскія палітычныя партыі і групоўкі.

У беларускім нацыянальным руху ў гэты перыяд вызначыліся тры плыні: 1) Плынь, якая выступала за легальныя метады дзейнасці ў накірунку дасягнення аўтаноміі Заходняй Беларусі. Яе прадстаўлялі Беларуская сацыял-

дэмакратычная партыя, Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Бела-

рускі сялянскі саюз (БСС). У 1922 г. прадстаўнікі гэтай плыні ўдзельнічалі ў выбарах у сойм; у выніку ў сойм было абрана 11, у сенат – 3 беларускія дэпу-

таты, якія ўтварылі Беларускі пасольскі клуб.

256

2)Плынь, якая арыентавалася на Раду БНР і выступала за стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы. Яе прадстаўнікі знаходзіліся ў цесным саюзе

здзяржаўна-палітычнымі коламі Літвы, зацікаўленай у падтрымцы антыпольскага руху на тэрыторыі Віленшчыны. Асноўнай партыяй гэтай плыні была БПСР. На пачатку 1920-х гг. яна выкарыстоўвала тактыку ўзброенай барацьбы супраць польскіх улад, стварыла шэраг партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Віленшчыны, Гродзеншчыны і Беласточчыны.

3)Плынь, якая арыентавалася на БССР і выступала за далучэнне да яе Заходняй Беларусі. Яна фарміравалася перадусім у межах камуністычнага руху. У 1923 г. у Польскай камуністычнай рабочай партыі аформілася аўтаном-

ная арганізацыя – Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, да якой далу-

чылася левае крыло БПСР. У першай палове 1920-х гг. камуністы пры падтрымцы СССР актыўна праводзілі падпольную барацьбу. Пракамуністычныя партызанскія атрады дзейнічалі пераважна на тэрыторыі Палесся, Навагрудчыны і Віленшчыны.

У сувязі з разгортваннем партызанскага руху ў 1923 – 1924 гг. урад увёў ваеннае становішча на тэрыторыі многіх паветаў, пачалі дзейнічаць ва- енна-палявыя суды. У 1925 г. узброеная барацьба спынілася.

У сярэдзіне 1920-х гг. у сувязі з узбуйненнем БССР 1924 – 1926 гг. і палітыкай беларусізацыі, стратай надзей на дасягненне аўтаноміі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, разрывам адносін Рады БНР з урадам Літвы ў беларускім нацыянальным руху ўзмацніліся прасавецкія настроі. БССР стала разглядацца як цэнтр беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. У 1923 – 1924 гг. самараспусціліся БСДП і БПСР. Многія іх дзеячы далучыліся да камуністаў. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху выязджалі ў БССР. Пераход КПЗБ да легальнай дзейнасці ў 1925 г. зрабіў яе вядучай партыяй беларускага нацыянальнага руху.

Такім чынам, у 1921 – 1926 гг. адбывалася фарміраванне польскай дзяр- жаўна-палітычнай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Адметнай рысай праводзімай польскімі ўладамі палітыкі стала паланізацыя заходнебеларускіх зямель. Ігнараванне правоў беларускай нацыі ў Польскай дзяржаве, а таксама поспехі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР зрабілі камуністычную плынь вядучай у межах беларускага нацыянальнага руху да сярэдзіны 1920-х гг.

20.2.Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926 – 1939 гг.

Слабасць дэмакратычных інстытутаў, а таксама частыя эканамічныя крызісы абумовілі пераход Польскай Рэспублікі ад парламенцкай дэмакратыі да аўтарытарнага рэжыму. Пачаткам гэтага стаў палітычны пераварот 12 – 15 мая 1926 г., здзейснены групай вайскоўцаў на чале з маршалам Юзэфам Пілсуд-

257

скім. Ю. Пілсудскі і яго прыхільнікі абвясцілі палітыку “санацыі” (“аздараўлення”), афіцыйнымі задачамі якой выступалі дасягненне эканамічнай і палітычнай стабілізацыі ў краіне. У жніўні 1926 г. сойм прыняў папраўкі да Канстытуцыі, накіраваныя на ўзмацненне ролі выканаўчай улады ў дзяржаве. Фармальна дзяржаўна-палітычная сістэма не змянілася: працягвалі дзейнічаць канстытуцыя, парламенцкая сістэма, шматпартыйнасць, легальная апазіцыя. Аднак паступова ўся паўната ўлады пачала канцэнтравацца ў руках Ю. Пілсудскага, які хаця фармальна на працягу 1926 – 1935 гг. займаў розныя пасады (прэм’ерміністр, ваенны міністр), фактычна пераўтварыўся ў аўтарытарнага дыктатара.

Супраць “санацыйнага” рэжыму выступілі польскія правацэнтрысцкія і левацэнтрысцкія партыі, а таксама арганізацыі нацыянальных меншасцяў, якія дасягнулі значнага поспеху на выбарах у сойм 1928 г. Аднак у 1930 г. Ю. Пілсудскі разагнаў сойм і распачаў палітыку рэпрэсій у адносінах да апазіцыі. У 1934 г. у Бярозе-Картузскай у Заходняй Беларусі быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных, праз які за 1934 – 1939 гг. прайшло каля 10 тыс. чалавек. На выбарах у сойм 1930 г. ва ўмовах жорсткага адміністрацыйнага націску перамаглі прыхільнікі Ю. Пілсудскага, што садзейнічала ўзмацненню яго ўлады.

Украсавіку 1935 г. па ініцыятыве Ю. Пілсудскага была ўведзена новая Канстытуцыя Польскай Рэспублікі. У адпаведнасці з ёй, цэнтральнае месца ў сістэме ўлады займаў прэзідэнт, які выбіраўся на 7 гадоў на ўсеагульных выбарах. Ён атрымліваў права прызначаць членаў урада без узгаднення з парламентам, склікаць і распускаць парламент, аднаасобна прымаць рашэнні і выдаваць дэкрэты, якія валодалі сілай закона, з’яўляўся кіраўніком узброеных сіл, заключаў і ратыфікаваў міжнародныя дамовы. Прэзідэнт атрымліваў права прызначаць трэцюю частку дэпутатаў сената.

Пачатак “санацыйнага” рэжыму супаў па часе з эканамічным уздымам 1926 – 1929 гг. Гэта абумовіла падтрымку яго ў гэты час значнай часткай насельніцтва. У 1926 – 1927 гг. рэжым пайшоў на некаторыя саступкі беларускаму нацыянальнаму руху, дазволіўшы стварэнне шэрагу беларускамоўных школ. Аднак у далейшым ён працягваў праводзіць на заходнебеларускіх землях актыўную палітыку паланізацыі.

Удругой палове 1920-х гг. назіраўся ўздым беларускага нацыянальнага руху. У 1926 – 1927 гг. яго буйнейшай арганізацыяй стала Беларуская сялян- ска-работніцкая грамада (БСРГ). Узначаліла БСРГ група беларускіх дэпутатаў сойма, якія з сярэдзіны 1920-х гг. схіляліся да супрацоўніцтва з КПЗБ. Яе лідарам быў Браніслаў Тарашкевіч. У склад БСРГ уваходзілі члены КПЗБ, якая бачыла ў Грамадзе форму ўласнай легальнай дзейнасці. У сваёй праграме БСРГ выступала за аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель у “незалежнай рэспубліцы сялян і рабочых”, дэмакратызацыю грамадства, перадачу памешчыцкіх зямель сялянам, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня, змены ў падатковай

258

палітыцы на карысць немаёмных слаёў насельніцтва і г.д. Сацыяльныя лозунгі БСРГ садзейнічалі росту яе папулярнасці і пераўтварэнню ў масавую партыю. На пачатак 1927 г. дзейнічала каля 2 тысяч арганізацый партыі, у якія ўваходзіла каля 120 тыс. чалавек. Радыкальны характар дзейнасці партыі, а таксама яе сувязі з СССР прывялі да забароны БСРГ на пачатку 1927 г. Лідары партыі, у тым ліку дэпутаты сойма, былі арыштаваны. У знак пратэсту супраць ліквідацыі БСРГ у многіх гарадах Заходняй Беларусі адбыліся вулічныя выступленні; дэманстрацыя ў Косаве Палескага ваяводства была расстраляна паліцыяй.

На выбарах 1928 г. былі праведзены ў сойм 10, а ў сенат 2 беларускія дэпутаты. 5 дэпутатаў сойма ўтварылі радыкальную фракцыю “Змаганне”, якая прэтэндавала на стварэнне вакол сябе масавай арганізацыі тыпу БСРГ. Пасля разгону сойма ў 1930 г. дэпутаты фракцыі былі арыштаваны. У канцы 1920-х – пачатку 1930-х гг. было праведзена некалькі судовых працэсаў над дзеячамі прасавецкага беларускага нацыянальнага руху, многія з якіх былі асуджаны на працяглыя тэрміны турэмнага зняволення.

Упершай палове 1930-х гг. ва ўмовах жорсткага сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 гг. узрастала сацыяльная напружанасць, адбываўся рост рабочага і сялянскага руху. У 1931 – 1933 гг. у Заходняй Беларусі адбылася 151 забастоўка рабочых і каля 460 выступленняў сялян. Для падаўлення сялянскіх выступленняў улады накіроўвалі карныя экспедыцыі з удзелам паліцыі і войска.

Пасля смерці ў маі 1935 г. Ю. Пілсудскага ўлада ў Польшчы перайшла да маршала Эдварда Рыдз-Сміглага. Падчас яго праўлення (1935 – 1939 гг.) адбывалася ўмацаванне аўтарытарнага рэжыму.

У1935 – 1937 гг. у Польшчы, у тым ліку і ў Заходняй Беларусі, назіралася актывізацыя антыўрадавага руху. Адбываліся шматлікія палітычныя і эканамічныя забастоўкі рабочых, а таксама антыўрадавыя дэманстрацыі і мітынгі. Найбольш значным выступленнем працоўных гэтага перыяду стала за-

бастоўка нарачанскіх сялян і рыбакоў 1935 – 1939 гг. Назіраўся працэс кан-

салідацыі розных апазіцыйных груповак. У шэрагу гарадоў Заходняй Беларусі ствараліся камітэты і камісіі адзінага фронту, у якія ўваходзілі прадстаўнікі КПЗБ, ППС, Бунда, Паалей-Цыёна і іншых арганізацый. У межах беларускага нацыянальнага руху адбылося пагадненне паміж дзвюма найбольш уплыво-

вымі партыямі – КПЗБ і БХД (з 1936 г. – Беларускае народнае аб’яднанне) –

для барацьбы за стварэнне беларускамоўных школ.

Уадказ на ўздым грамадскага руху ўзмацніліся рэпрэсіі з боку ўлад. У 1938 – 1939 гг. былі забаронены амаль усе апазіцыйна настроеныя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, зачынены апазіцыйныя газеты, ліквідаваны апошнія беларускія школы. Шматлікія дзеячы апазіцыйнага руху былі зняволены ў лагеры ў Бярозе Картузскай. Аслабленню антыўрадавага руху садзейнічалі таксама жорсткія рэпрэсіі сталінскага рэжыму ў адносінах да чле-

259

наў КПЗБ, якія ўцяклі ў БССР. У 1938 г. па рашэнні І. Сталіна міжнародная камуністычная арганізацыя Камінтэрн абвінаваціла кампартыю Польшчы, у тым ліку і КПЗБ, у супрацоўніцтве з польскімі спецслужбамі і распусціла яе. Многія лідары КПЗБ былі расстраляны.

Такім чынам, на працягу 1926 – 1939 гг. на тэрыторыі Беларусі адбывалася фарміраванне аўтарытарнага палітычнага рэжыму, які суправаджаўся ўзмацненнем палітыкі паланізацыі.

20.3.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі

ў1920-я – 1930-я гг.

Землі Заходняй Беларусі ў эканамічных адносінах ўяўлялі сабой слабаразвітую аграрную правінцыю ў складзе Польшчы. Разам з тым на працягу 1920-х – 1930-х гг. у розных сферах яе эканомікі назіраўся паступовы працэс мадэрнізацыі.

Сельская гаспадарка

У 1920-я – 1930-я гг. каля 80 % насельніцтва Заходняй Беларусі займалася сельскай гаспадаркай. У выніку ваенных дзеянняў у 1915 – 1920 гг. значна скараціліся пасяўныя плошчы, аб’ём сельскагаспадарчай прадукцыі, пагалоўе жывёлы. У структуры землеўладання пераважалі буйныя ўладанні з плошчай звыш 100 га (55 % на 1921 г.). Большасць сялянскіх гаспадарак з’яўляліся малазямельнымі.

З мэтай аднаўлення сельскай гаспадаркі, развіцця ў ёй таварна-грашо- вых рыначных адносін польскія ўлады праводзілі аграрную рэформу, закон аб якой быў прыняты ў 1925 г. Рэформа прадугледжвала наступныя накірункі:

1)Парцэляцыя – продаж з дапамогай зямельнага банка невялікімі надзеламі, ад 2 да 20 га, часткі памешчыцкіх, дзяржаўных і царкоўных зямель. Да канца 1930-х гг. такім чынам у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах было прададзена каля 675 тыс. га. У выніку буйное памешчыцкае землеўладанне скарацілася на 16,5%, адбылося ўмацаванне заможных сялянскіх гаспадарак.

2)Асадніцтва – працэс перадачы часткі парцэляваных зямель былым вайскоўцам. Яны атрымлівалі надзелы ад 10 да 45 га бясплатна або з дапамогай невялікіх ільготных крэдытаў і пасяляліся хутарамі. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі было расселена каля 10 тыс. асаднікаў. Большасць асаднікаў паходзілі з уласна польскіх зямель, выконвалі паліцэйскія функцыі і таму іх рассяленне было важным фактарам пашырэння сацыяльнай апоры польскай улады

іправядзення паланізацыі.

3)Камасацыя – ліквідацыя цераспалосіцы сялянскіх зямель, што, як правіла, суправаджалася высяленнем на хутары. Дзяржава давала сялянам некаторую дапамогу для ўладкавання хутарской гаспадаркі. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі перасяліліся на хутары каля 43 % сялянскіх гаспадарак. Сярэдні памер хутарской гаспадаркі складаў 7 – 10 га.

260